| Предыдущая тема :: Следующая тема |
| Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 24 Jun 2024, Mon, 12:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Купель Глухариный ток
д. Ослевка
В С-части д., около базы отдыха «Глухариный ток», на мелиоративном канале в поле.
Родника нет. Купель построена прямо на мелиоративном канале с хорошим течением. Доступ только с агроусадьбы Глухариный Ток, находящейся на севере д.Ослевка. На праздник Крещения 19 января у купели служат молебен и освящение воды.
53.96317/29.65584
Купель сооружена в виде часовни из дерева. Вода в купеле проточная. На стене висит мечтотимая икона Белыничской иконы Божией Матери.
Фото Victoryor
Подробнее: Купель Глухариный ток на родниках Беларуси |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 22 Jan 2025, Wed, 14:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Родник Малыш
д. Семиковка
200м на Ю от д., 50м на В от поворота с дороги Н10007 в д.Маковка, НА СВ от просеки ЛЭП, в лесу.
Согласно преданию родник появился с рождением ребёнка:
У даўнія часы на месцах цяперашніх вёсак, якія маюць прыгожыя назвы Макаўка і Сямікаўка, знаходзіліся хутары. Размяшчаліся яны на двух узгорках, на іх жылі некалькі сем’яў сялян – аднаасобнікаў.
І вось адзін хутар славіўся тым, што ў ім гаспадарыў Яўхім, які вырошчваў вялікія плантацыі маку. Калі зацвітаў мак, усё навокал ззяла чырвоным колерам. Выспелае зерне збіралі, падсушвалі і выкарыстоўвалі для выпечкі пірагоў, булак, абаранкаў. А якія лішкі заставаліся – прадавалі ці мянялі на соль. У Яўхіма быў сын Васіль, які вельмі любіў даглядаць гэту расліну.
На бліжэйшым хутары стаяла сядзіба Алеся, які займаўся жывёлагадоўляй: разводзіў авечак.
У Алеся расла адзіная дачка Васіліна. Гэтыя дзве сям’і велімі сябравалі паміж сабой. Хадзілі адзін да аднага ў госці, дапамагалі па гаспадарцы ў час жніва і сенакосу.
Васіль і Васіліна з дзяцінства былі разам, вядома, сябравалі, а калі падраслі, то й пакахалі адзін аднаго. Усе людзі бачылі іх вялікае шчаслівае каханне. І ўсё ў іх было добра. Але аднойчы ноччу, калі зацвітаў мак, авечкі разламалі абгароджу, вырваліся на волю і патапталі ўсё Яўхімава макавае поле. Яўхім разлаваўся і ў гневе сваім паспрачаўся з Алесем. Так нядаўнія сябры сталі ворагамі. На ўсё жыццё. Бацькі забаранілі сустракацца Васілю і Васіліне, але яны пачалі сустракацца патаемна, у лесе, каля старога дуба. Васіль верыў у магічную сілу сямёркі, таму заўсёды на спатканне прыносіў у падарунак сваёй каханай сем пунцовых кветак маку. Прамінулі два годы. Закаханыя, нягледзечы на забарону бацькоў, дамовіліся быць разам да канца жыцця. Неўзабаве Васіліна зацяжарыла. Яна сказала бацьку, што чакае малыша. У роспачы, зняслаўлены Алесь, рашыў забіць Васіля. Даведаўшы пра месца іх спаткання, аднага вечара ён закрыў дачку у халодным склепе, а сам пайшоў на сустрэчу з Васілём. Каля дуба Алесь і забіў яго. Вярнуўшыся, прагнаў дачку са сваёй хаты. Васіліна стрымгалоў кінулася да старога дуба. Каля яго яна пабачыла свайго любага мёртвым, з сямю макамі ў руках.
Васіліне не было дзе жыць. Добрыя людзі сабраліся на талаку ды пабудавалі для яе, каля дуба, маленькую хацінку з адным акенцам. На свята Макавей, якое адзначаецца 14 жніўня, Васіліна пайшла ў лес па грыбы. Раптам адчула моцны боль у жываце, прысела адпачыць на пянёк. Слёзы цяклі ручаём. Плакала яна не ад болю. Галасіла па таму, што няма побач каханага. Тут яна нарадзіла свайго Малыша. Прылёгшы на траву, Васіліна заўважыла, як з зямлі пачала прабівацца крынічка. Яна вельмі абрадавалася, абмылася гэтай вадой сама, абмыла і немаўлятку. Крынічны струмень быў такім моцным, што вада сцякала вузкім раўчуком па схіле ўніз. Праз колькі часу з раўчука ўтварылася невялікая рэчка, якую назвалі Малыш.
Кожны год каля старага дуба, Васіліна садзіла сем макаў. Сынок падрастаў і любіў, як і яго бацька, даглядаць гэтыя кветкі. Гледзячы, як расце сын, у Васіліны ажывала сэрца, быццам знікала, забывалася на нейкі час яе вялікае гора.
На гэтым месцы стала больш сяліцца людзей, так і ўтварылася вёска Сямімакаўка. Але з цягам часу жыхары яе спрасцілі гэту назву, пачалі называць сваё паселішча Сямікаўка.
На хутар, дзе жыў Васіль, таксама пасялілася некалькі сем’яў хлебаробаў. Каб выказаць сваю памяць і любоў да Васіля, яны ўсе сталі вырошчваць мак. Уся вёска пылала чырвоным колерам кахання. А паселішча атрымала назву Макаўка.
При движении из д.Семиковка в сторону д.Глубокий Брод, необходимо проехать мост через р.Малыш, и не доезжая поворота в д.Маковка остановиться. В зарослях нужно разглядеть беседку. К ней ведёт заросшая тропа. В нескольких метрах от беседки находится родник.
53.81399/29.56838
В 2024г. можно наблюдать остатки бывшего благоустройства родника. Место мало посещаемо. Тропа с дороги ведёт к беседке. От неё был оборудован спуск к роднику. От поручней мало что осталось. Над родником установлен сруб, накрытый крышей.
 увеличить до 1187x780
Фото Сергей Юшкевич, 2004г.
 увеличить до 950x633
Фото Victoryor
Подробнее: Родник Малыш на родниках Беларуси |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 22 Jan 2025, Wed, 14:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Вядзьмаркін камень
в. Цяхцін
Напрыклад, нiбыта ў вёсцы Цяхцiн, Бялынiцкi р-н, у р. Цех вядзьмарка кiнула камень, з-за чаго рака зрабiлася заклятай. Вераць, што калi знайсцi i выкапаць той камень, то рака адновiцца. (Культавыя i гiстарычныя валуны Беларусi 2022. Стр. 200) |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 25 Feb 2026, Wed, 10:40 Заголовок сообщения: |
|
|
Родник Аксеньковичи
д. Аксеньковичи
На Ю от ЮЗ-части д., 6м после моста через р.Ведерка, справа от дороги, в лесу, квартал 68.
В ЮЗ-части д., между домами №20 и №24 начинается дорога в лес с мостом через р.Ведерка. Проехав через мост, через 6м справа у дороги находится родник.
53.75546/29.66806
Родник необустроен. Имеет большую родниковую ванну, из которой берут воду для питья. Рядом стоит шест с кружкой. Родниковый ручей впадает в р.Ведерка - правый приток.
Фото Андрей Агишев
Подробнее: Родник Аксеньковичи на родниках Беларуси |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 06 Mar 2026, Fri, 13:32 Заголовок сообщения: |
|
|
Родник Заполье
д. Заполье
В С-части д., за участком дома №24 по Центральной ул., у правого берега р. Липовка.
Родник находится за участком дома №24 по Центральной улице. Проезда к роднику нет. Тропа уже тоже не просматривается. От Центральной улицы необходимо пройти более 150 метров. Родник находится у правого берега р.Липовка. Здесь река делает поворот и образует залив. Родник находится под многоствольным деревом. Сейчас за рекой закрепилось название Липовка, но на старых картах фигурируют и другие названия: Бахамцы, Малуш, Песочница.
53.84083/29.60808
Над родником установлено железобетонное кольцо диаметром около 1м. В кольце бьют три мощных ключа. Родниковый ручей через несколько метров впадает в р.Липовка - правый приток.
Фото Сергей Юшкевич
Подробнее: Родник Заполье на Родниках Беларуси |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 06 Mar 2026, Fri, 14:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Родник Туровка-2
г. Белыничи
На В от г., 1км на В от пансионата Пралеска (ул.Чапаева 88), на С-берегу канала, в 2м ниже водопропускной трубы.
Родник расположен около болота. Возник после проведения мелиорации. Ближе всего находится пансионат Пралеска, построенный в районе бывшей деревни Туровка. Отсюда я дал и название роднику. Хорошая полевая дорога начинается от перекрёстка улиц Чапаева и 2-й Восточной. Дорога идёт между лесом и болотом, огибая его. Когда по правую сторону болото закончится необходимо свернуть на дорогу в поле. Она пересечёт мелиоративный канал, в котором и находится родник, в нескольких метрах северо-восточнее водопропускной трубы.
54.00713/29.74126
Родник необустроен. Дебит хороший и наличие большого содержания железа окрашивает выход воды в хорошо заметный рыжий цвет. Канал соединён с рекой Неропля.
Фото Victoryor
Подробнее: Родник Туровка-2 на родниках Беларуси |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 13124
|
Добавлено: 11 Mar 2026, Wed, 11:24 Заголовок сообщения: |
|
|
Каменныя крыжы вёскі Лубяны
Лубяны
alexBel:
У 1930 г. Аляксандр Каваленя ў ваколіцах вёскі выявіў каменны крыж з высечаным словам "Дарька", на жаль ў 60-я гг. крыж знік. Па адной з версій крыж забралі музейныя работнікі з Магілёва.
У 2-ой палове 2000-х жыхар вёскі, Сяргей Харытонаў, заўважыў, што каля броду рака вымыла "Другі Каменны крыж". Крыж быў выцягнуты на бераг.
Зараз мясцовыя недзе хаваюць крыж
Гэты фатаздымак выкананы Кацярынай Харытонавай
каля 2010 г.
Victoryor:
Трэці па ліку артэфакт невялікі па памеры і мае даўжыню 55 см, шырыню перакладзіны – 35 см. Вага яго такая, што здольны падняць адзін чалавек. Унізе зроблены шып для замацавання крыжа ў грунце або адтуліне ў валуне ці дрэве, на абодвух баках сяродкрыжжа высечаны маленькія чатырохканцовыя крыжыкі.
Крыж, знойдзены сёлета (2016) на дне Друці
Цікавасць уяўляе таксама месца знаходкі – выгіб ракі паміж урочышчамі Папоўка і Круча. У гэтым месцы Друць на працягу жыцця ўсяго аднаго пакалення змяніла сваё рэчышча і адсунулася на добрыя тры дзясяткі метраў далей на паўночны захад. Днішча яе скрозь усеяна камянямі рознай формы і памераў. Яны ствараюць невялікія парогі, праз якія перакатваецца плыня ракі.
***
РАСТУЦЬ З ПРАДОННЯ КАМЯНІ…
Сівы туман плыве над плёсам.
У сутонні дрэмлюць прамяні.
У Тураве, блаславёным лёсам,
Растуць з прадоння камяні.
Гэтыя радкі паэтка Наталля Каліцька прысвяціла, бадай, самым вядомым каменным крыжам на тэрыторыі Беларусі, якія знаходзяцца ў Тураве і яго наваколлі. Па легендзе, тураўскія крыжы прыплылі ўверх па Прыпяці пасля хрышчэння кіяўлян.
Не менш цікавыя падзеі адбываюцца і на Бялыніччыне. Сёлета каменны крыж на дне Друці каля вёскі Лубяны знайшлі мясцовыя хлопцы Дзяніс ВАСІЛЬЕЎ, Аляксандр і Мікалай ЖУГАНЫ. І, трэба сказаць, гэта ўжо не першая падобная знаходка на тым месцы.
Першы каменны артэфакт, крыж з высечаным надпісам “Дарька”, стаў вядомы дзякуючы археолагу Аляксандру КАВАЛЕНЮ, які звярнуў на яго ўвагу ў 1930 годзе падчас раскопак у наваколлі вёскі. Пасля вайны гэты цікавы помнік даўніны знік. Як мяркуецца, яго забралі супрацоўнікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея, дзе ён нібыта захоўваецца да нашых дзён.
– Добра памятаю той крыж, – дзеліцца ўспамінамі мясцовы жыхар Сяргей АНТОНАЎ. – Ён быў высечаны з шэра-сіняга каменя і ляжаў на пясчаным беразе Друці ва ўрочышчы Круча. Мой бацька расказваў, як у час яго дзяцінства людзі верылі, што калі крыж спаўзе ўніз і апынецца на дне ракі, то надыдзе канец свету. Таму дзеці час ад часу абвязвалі яго вяроўкамі і з усяе сілы спрабавалі ўсцягнуць наверх, далей ад вады. Але куды ён падзеўся, ніхто дакладна сказаць не можа.
Дзесьці пяць гадоў таму рака вымыла з берага чарговы крыж, адно з крылаў якога было зрэзана на конус. Але і ён у хуткім часе знік у невядомым накірунку. Сяргей Лукіч упэўнены, што крыж прытапіў у ціне Друці нехта з мясцовыя жыхароў, схаваўшы далей ад чужых вачэй.
Трэці па ліку артэфакт невялікі па памеры і мае даўжыню 55 см, шырыню перакладзіны – 35 см. Вага яго такая, што здольны падняць адзін чалавек. Унізе зроблены шып для замацавання крыжа ў грунце або адтуліне ў валуне ці дрэве, на абодвух баках сяродкрыжжа высечаны маленькія чатырохканцовыя крыжыкі.
Цікавасць уяўляе таксама месца знаходкі – выгіб ракі паміж урочышчамі Папоўка і Круча. У гэтым месцы Друць на працягу жыцця ўсяго аднаго пакалення змяніла сваё рэчышча і адсунулася на добрыя тры дзясяткі метраў далей на паўночны захад. Днішча яе скрозь усеяна камянямі рознай формы і памераў. Яны ствараюць невялікія парогі, праз якія перакатваецца плыня ракі. Прычым, такія каменныя брады сустракаюцца і вышэй па цячэнні, напрыклад, каля вёскі Чырвоны Бор. Відаць, нашы продкі здавён аблюбавалі гэтыя стромкія берагі і выкарыстоўвалі рачныя камяні для вырабу неабходных рэчаў, у тым ліку і надмагільных крыжоў.
З іншага боку, магчыма тут некалі існавала старажытнае месца пахавання. Сяргей Антонаў расказвае, што паводле ўспамінаў старажылаў вёскі, на Кручы калісьці захоўваліся сляды ад магіл, якія сцёрліся за даўнасцю гадоў і з-за гаспадарчай дзейнасці людзей.
Рака вымыла не толькі крыж, але літаральна выдрала з тоўшчы зямлі ствол высокага дрэва, які тырчыць з берага паралельна люстэрку вады. Пра тое, што дрэва праляжала пад зямлёй даволі доўга, сведчыць двухмятровы слой зямлі над ім.
Сяргей Лукіч з захапленнем расказвае пра гісторыю роднага краю і з ахвотай адвёў аўтара гэтых радкоў да незвычайнага валуна. Велічынёй у палову чалавечага росту, ён ляжыць на ўскрайку поля недалёка ад Лубяноў, каля ўрочышча Астрагі. Папярок каменя праходзіць доўгая перарывістая паласа шырынёй каля 5 і глыбінёй каля 3 сантыметраў. Тое, што гэты “шрам” рукатворны, не выклікае сумнення. Аднак адказ на пытанне, хто спрабаваў рассекчы камень і навошта, у народнай памяці не захаваўся. Таму яшчэ адной загадкай у гістарычнай лубянскай старонцы застаецца больш. |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|