| Предыдущая тема :: Следующая тема |
| Автор |
Сообщение |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 12093 Откуда: Минск
|
Добавлено: 14 May 2026, Thu, 1:12 Заголовок сообщения: |
|
|
| Цитата: |  |
Здаецца, Макаёнка, 12 к.1. |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 12093 Откуда: Минск
|
|
| Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 878
|
Добавлено: 14 May 2026, Thu, 23:31 Заголовок сообщения: |
|
|
| GlobusBelarusi писал(а): | | можа быць унутры, але... |
На жаль, казаць пра нейкую захаванасць наконт гэтага будынка няма нiякiх падстаў. А вось суседнi дамок (на той час № 51) намаганнямi Таварыства аховы помнiкаў захаваў рэшту сваiх канструкцый. Справа ў тым, што напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х гадоў быў распрацаваны і зацверджаны гісторыка-архітэтурны апорны план цэнтральнай часткі Мінска, паводле якога будынкі № 49 і 51 па Камуністычнай вуліцы падлягалі ахове як аб'екты, якія ўяўлялі гісторыка-культурную каштоўнасць. Але, як бачыце, гэта дапамагло мала.
Дарэчы з камянiчкай пад нумарам № 51 звязана караценькая краязнаўчая гiсторыя. Захар Шыбека ў кнiзе "Минскъ сто гадоў таму" (2007) на старонцы 117 прывёў здымак пад подпiсам "Першая аўтасанiтарная калона ў Мiнску. 1916 год". Вось гэты здымак з iнтэрнэт-аўкцыёну :
 увеличить до 1200x705
Доўгi час знайсцi камянiчку, адзначаную на здымку, не атрымоўвалася. Асаблiва заблытанай стала справа пасля запыту да ўладальнiка здымка. Ён даслаў тэкст з адваротнага боку здымка. Магчыма, камусьцi будзе цiкава, таму працытую надпiс. "Первая автосанитарная колонна на фоне здания на улице Минска (ныне Советская). Минск, 3 ноября 1916 г. Левая машина - это легковой автомобиль CASE (114 год, 30 л.с.), фирма J.J.Case Threshing Machine Co, Racine, Wiskonsin. Правую машину идентифицировать не удалось из-за малого количества определяющих признаков". Вось так. Але на Савецкай такога дома не было. Як звычайна, дапамог выпадак. Ды й кожнай рэчы ў нашым сусвеце свой час. Знайшоўся праект дома Антона Казлоўскага па былой Мхайлаўскай вулiцы.
.jpg) увеличить до 1200x828
Такi вось вынiк. Амаль насупраць Дома Масквы захавалася частка гiстарычнага будынка, на фоне якога адзначылася ў 1916 годзе аўтасанiтарная калона на сумным шляху (iмаверным) з Брацкiх i Пярэспiнскiх могiлак. |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|