| Предыдущая тема :: Следующая тема |
| Автор |
Сообщение |
Д. Ивченко

Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 372 Откуда: г. Толочин
|
Добавлено: 13 Sep 2026, Sun, 10:20 Заголовок сообщения: Капліца-пахавальня Друцкіх-Саколінскіх |
|
|
У вёсцы Новае Саколіна Талачынскага раёна раней былі знойдзены рэшткі старадаўняй пабудовы. Мясцовыя старажылы расказалі, што тут калісці пахавалі знатных асоб. А побач праз раку Усвейка раней знаходзіўся замак князёў Друцкіх-Саколінскіх. Замка няма ўжо даўно, а месца, на якім ён стаяў зрунавалі ў савеці час. А калі мы знайшлі на тых руінах цэглу-пальчатку, то ў мяне не ўзнікла сумненняў, што тут знаходзілася старажытная капліца-пахавальня гэтага знатнага княскага роду. А чым акрамя ўсяго прыкметны гэты род, гэта тым, што на гэтым месцы жылі дзед Льва Сапегі Канстанцін Друцкі-Саколінскі, а так сама маці Багдана. Больш за год я дамагаўся каб арганізаваць тут архелагічную экспедыцію. Было многа сумненняў як у мясцовай улады, так і навуковым асяроддзі. Але ж вада і камень точыць - і ў жніўні гэтага года ўсё ж адбылася археалагічная экспедыцыя! Пяць дзён пад кіраўніцтвам вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі, кандыдата гістарычных навук Алега Дзярновіча і з дапамогай валанцёраў мы зрабілі працу, якая не толькі падцвердзіла маю гіпотэзу, але і выдзначыла, што гэты аб'ект мае каштоўнасць рэспубліканскага значэння. Знайшліся і паведамленні ў летапісах, что ў Сакольне ў 17 стагоддзі была пабудавана родавая княская капліца.
І што я хачу паведаміць у сувязі гэтым: для завяршэння ўсіх прац па даследаванню гэтага значнага аб'екта пачаўся збор сродкаў, які ажыццяўляе Беларускае геаграфічнае таварыства. Гаворка ідзе пра суму ў 4100 рублёў. Ахвяраванні ажыццяўляюцца як добраахвотны ўзнос з пазначэннем аб’екта і падапісаннем адпаведнай Дамовы. Будзем вельмі ўдзячны ўсім, хто пажадае падтрымаць матэрыальна гэту ініцыатыву па меры магчымасці. Для таго каб зрабіць добраахвотны ўзнос, падрыхтавана наступная інструкцыя:
https://natal.by/sakolina.pdf
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па телефоне: +375 29 599-42-73 або на email: aleh.dziarnovich@gmail.com
 увеличить до 1200x675
 увеличить до 1200x675
 увеличить до 1200x675 |
|
| Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|