Жырмуны (Лідскі раён)
Палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў кан.XVIII-пач. XIXстст. Захаваліся рэшткі ўязной брамы з афіцынамі. А недзе ў двух кілометрах ад былога ансамбля капліца святога Яна Хрысціцеля ў выглядзе калоны.
На прыцаркоўным цінтары захавалася магіла генерала Кіпрыяна Кандратовіча (1859-1932гг.) Міністр абароны БНР. Быў самым маладым у расейскай арміі генералам. Меў ордэн, якім узнагародзілі ў свой час Напалеона.
Спачатку Кандратовіч быў пахаваны ў Лідзе. У 1998 годзе парэшткі генерала перавезлі ў Воранава.
У так званым гаёчку Марылі Верашчакі захаваўся валун Адама Міцкевіча. Паводле падання закаханыя Марыля Верашчака і Адам Міцкевіч таемна сустракаліся каля гэтага валуна.
Беняконі (Воранаўскі раён)
Касцёл св. Яна Хрысціцеля 1900-06гг. На прыкасцёльным цвінтары цікавыя пахаванні. Самае знакамітае з іх, пахаванне Марылі з Верашчакаў Путкамер (1799-1863гг.) За касцёльнай агароджай плябань.
Гайцюнішкі (Воранаўскі раён)
Дом-крэпасць Нонхартаў 1613г. Рэдкі для Беларусі прыклад умацаванага жылога будынкам- мініацюрнага замка з абарончымі рысамі. На тэрыторыі комплексу размяшчаецца псіхіятрычная бальніца. А яшчэ тут вельмі шмат катоў.
У Гайцюнішках захаваліся рэшткі Лютэранскай царквы (каля 1633г.?) Яна ж была сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а потым і іншых уладальнікаў гэтых мясцін.
Тракелі (Воранаўскі раён)
Вядомы каталіцкі санкуарыі з касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі 1809г. Сюды прыязжаюць пілігрымы і праводзяцца адпустовыя ўрачыстасці.
Досыць паездіўшы па Воранаўскаму раёну, трымаем шлях у Іўеўскі
Ліпнішкі (Іўеўскі раён)
Касцёл св. Казіміра. Дзеючы каталіцкі храм у стылі неаготыкі пабудаваны ў пачатку ХХст. Яскравая культурная каштоўнась Беларусі.
Бердаўка (Лідскі раён)
Сядзібна-паркавы комплекс Дамбавецкіх др.пал. ХІХст. Перайшоў будучаму магілёўскаму губернатару Аляксандру Дамбавецкаму ад Вінцэнта Захватовіча, у якога ён быў канфіскаваны за ўдзедл у паўстанні 1863г.
Сядзібны дом.
Зноў вяртаемся ў Ліду. Часу яшчэ хапала каб паздымаць мясцовыя славутасьці.
Каталіцкія могілкі. Капліца св. Барбары 1930г. і пахаванні паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
Скончылі трэці насычаны дзень вандроўкі ля помніка Францыску Скарыне усталяванага ў 1993 годзе. Калі верыць мясцовай легендзе, скульптар Валяр'ян Янушкевіч надаў Скарыне свае ўласныя рысы твару
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы