Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Новая Мышь

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Брестской области
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
аха



Зарегистрирован: 15.11.2010
Сообщения: 497
Откуда: МИНСК

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2011, Mon, 0:21    Заголовок сообщения: Новая Мышь Ответить с цитатой

Новая мышь - спрадвечнае мястэчка, якое ня стала Баранавічамі - Гісторыя, пад кіраўніцтвам Пана Бога, творыць свае, толькі ёй ведамыя штукі - калечыць, ці шчасьлівіць лёсы ня толькі людзей але й гарадоў ды мястэчак.
Гэтак у другой палове ХІХ ст. не пашчасьціла шматлікім вёскам і мястэчкам вакол цяперашніх Баранавіч. Не пашчасьціла нават Навградку. Лёс склаўся так, што чыгунка Берасьце-Масква прайшла побач зь імі, заснаваўшы станцыю ў схаванай сярод лясоў вёсцы Баранавічы.
Вёска Мыш адзначылася ў летапісах з 1-й паловы 15 ст. У 1563 годзе жмудзінскі стараста Ян Хадкевіч атрымаў сяло ў падарунак ад Жыгімонта ІІ Аўгуста за вайсковую службу. Надалей Хадкевіч і ўсе яго нашчадкі назваліся графамі на Мышы. У 1566 годзе Мыш згадваецца ўжо як мястэчка. Паспрыяла гэтаму распачатае Хадкевічамі будаўніцтва замку. Умацаваньне месьцілася побач з мястэчкам, на высокім беразе р.Мышанка, ды ўздымалася над далінаю больш, чым на 20м. З трох бакоў замак абвіваў роў шырынёй да 20 м. І глыбінёй 7-8 м. Валы уздымаліся да 4м. З чацьвёртага боку ірва ня было - стромкія схілы выходзілі да р. Мышанкі.
У 17 ст. у мястэчку існавала школа, касьцёл, побач месьціўся кляштар езуітаў, дзякуючы якім і працавала мабыць школа. У другой палове 17 ст. Мышшу завалодалі Сяняўскія, а пасьля Юдзіцкія. Лёс адмерыў замку прыкладна 100 год. Пад час трынаццацігадовай вайны, летам 1655г адзін з атрадаў войска Трубяцкога, што рухаліся па Палесьсю пасьля захопу Клецка і Цімкавічаў быў заатакаваны тысячай вершнікаў высланых з Мышы наваградскім ваяводай Пятром Важэвічам.
Аднак пад час бойкі, да маскалёў падышла дапамога й вершнікі з Мышы мусілі адысьці. Разлаваны Трубяцкі паслаў лепшыя сілы ў пагоню. Але за суткі да падыходу маскоўскага войска Вяжэвіч кінуўшы Мыш накіраваўся да Слоніма. Мясцовы гарнізон ня вытрымаў аблогі. Замак быў захоплены і панішчаны, мястэчка спалена: "В городе Мыши литовских людей всех побили, которых зостали, и языков взяли многих людей. И городок Мышь выжгли и со всем разорили без остатку". Жыцьцё на тым месцы не аднаўлялася да 30-х гадоў ХХ ст. За палякамі пачалі побач с замчышчам будавацца людзі, а вёску нараклі Старая Мыш. Зараз тамака ня больш за 10 двароў. У цяперашніх даведніках і энцыкляпедыях тая Мыш называецца то Новай, то Старой. Ніхто да гэтага часу дакладна ня ведае, калі ж Мыш стала Новай.
Новая Мыш была адноўлена хутчэй за ўсё на сёняшнім месцы, побач з кляштаром езуітаў па заканчэньню трынаццацігадовай вайны. Тады ж тамака быў заснаваны езуіцкі калегіюм. У 18 ст. Новая Мыш некалькі разоў мяняе сваіх гаспадароў - імі становяцца Масальскія, пасьля Несялоўскія. Пры Масальскіх пачынае працаваць шкляная гута, маецца 100 двароў, касьцёл, царква, шпіталь, школа, млын, карчма.
Мы падыходзім да карчмы, ці гасьціннага двара, як яе яшчэ клічуць. Алесь Моргун фатаграфуе мяне на фоне рэштак двухпавярховага будынка, якія толькі некалькі год таму закансэрвавалі - зрабілі дах, ды ўмацавалі сьцены. Я заглядаю ў сярэдзіну. Ад другога паверху засталіся толькі сьцены й некалькі бэлек. Прайсьціся па былой карчме таксама амаль немагчыма - замест падлогі некалькі ўскрыжаваных бэлек, пад нізам якіх падвал. Застаецца толькі ўяўляць, як піла тутака й харчавалася заезджая й мясцовая шляхта, ды як рыхтавалася ў падвале ў бочках хмяльное піва й віно. КААП-крама насупраць карчмы зачынена, таму папіць піва нават на парозе таго месца, дзе піва пілі стагодзямі не давялося.
Пры нармальных ўмовах, гэты пастаялы двор можна было б зараз аднавіць, зрабіць невялічкі гатэль пад сярэднявечча. Побач берасьцейска-маскоўская траса, пры добрай рэкляме й нармальных паслугах можна было б зарабляць неблагія грошы. Але гэта ў будучым, зараз мы маем, што маем - толькі цягляныя сьцены.
Мураванаму млыну ХІХ ст. "пашчасьціла" больш, яшчэ год таму ён знаходзіўся ў такім самым стане, як і карчма. Падыходзім да яго цяпер і не даем веры вачам - замест помніка архэтэктуры месьціцца трохпавярховы катэдж. Нехта атынкаваў, паставіў дах на рэшткі млына й мабыць ўжо хутка будзе там спраўляць улазіны. Можа гэта й лепшы лёс, чым быць разабранымна цэглу, але...

Побач з рэшткамі карчмы месьціцца касьцёл Пераўтварэньня Панскага, збудаваны замест драўлянага ў 1825 годзе Сапегамі. Ля самага касьцёлу за савецкім часам пабудавалі воданапорную вежу. Маючы з вуліцы выгляд простага вясковага касьцёлу, ён хавае ў сабе шматлікія багацьці і прыгажосьці - драўляныя скульптуры, маляваныя абразы, 3 разьбяных двуярусных алтара, амвоны. Усё гэта перахоўваюцца тут з іншых беларускіх храмаў зьнішчаных, спаленых, зруйнаваных. Знаўцы кажуць, што навамыскі касьцёл падобны да віленскіх але захоўвае ў сабе ўсю стылёвую разнастайнасьць беларускіх сьвятыняў. Напрыклад, пасярэдзіне галоўнага алтара ў вялікай глыбокай раме (што часта сустракаецца ў вуніяцкіх бажніцах), месьціцца абраз 17 ст. "Сьвятыя Ганна і Марыя, ды дзіцятка Езус". Алтары, амвоны й арган перанесены сюды ў 1905 годзе з касьцёлу Бэнэдыктаў у Нясьвіжы.
Некалькі год таму, пад час рэстаўрацыі абраза ХІХ ст. Маці Божай Беззаганнага Пачацьця, пад фарбай знайшлі ці не адзіную копію абраза Маці Божай Бялыніцкай намаляваюную на дошках. Славуты абраз Маці Божай Бялынецкай месьціўся ў кармелітаў у Бялынічах на Магілёшчыне. Пад час трынаццацігадовай вайны ён дзяля захаваньня быў адпраўлены ў Кракаў. Але каля Ляхавіч коні на якіх ехалі манахі былі спынены дзівоснай моцай і таму камендант Ляхавіцкага замку Станіслаў Міхал Юдыцкі (гаспадар Мышы) пакінуў цудадзейны абраз у замку.
Праз нейкі час Ляхавіцкі замак быў абкаладзены войскамі Хаванскага. Сьвятары й жыхары Ляхавічаў перад абразом крыжом лежачы дні і ночы малілі аб дапамозе. Ляхавічы маскалі не ўзялі, а неўзабаве атрымалі пад Палонкаю першую вялікую паразу, пасьля якой ход вайны зьмяніўся ў лепшы бок для Вялікага Княства Літоўскага. Як у той час Маці Божая Чэнстахоўская зьяўлялася ратаўніцай Польшчы ад швэдаў, так Маці Божую Бялыніцкую ў ХVII-XIX ст. сучасьнікі называлі вызваліцельніцай Вялікага Княства Літоўскага.
Абраз Маці Божай Бялыніцкай пасьля той вайны вярнулі ў Бялынічы. Пасьля Савецкая ўлада зьмясьціла абраз ў Магілёўскі абласны музэй, адкуль ён пад час ІІ Сусьветнай Вайны зьнік разам з крыжом Ефрасіньні Полацакай і іншымі нашымі сьвятынямі.
Аднак пад час аблогі Ляхавіч была намалявана копія цудадзенага абраза, якая пасьля месьцілася ў храме ў Тарэйках каля Нясьвіжу, далейшы лёс яе невядомы. Знойдзены ў Новай Мышы абраз мабыць і зьяўляецца той копіяй. Зьяўленьне яго зараз добры знак для нашай зямлі.
Праз дарогу, на супраць касьцёла, побач з сэльсаветам, пад старымі грубымі ліпамі знаходзіцца драўляная Прэабражэнская (Пераўтварэньня Панскага) царква, пабудаваная ў 1859 годзе. Туды таксама трапіць не пашчасьціла - была замкнёная.
За касьцёлам падыходзім да помніка Яну Чачоту, які нарадзіўся і вырас у гэтых ваколіцах, назаўсёды ўвекавечыўшы Баранавіцкі край у сваіх творах. На пастаменце з белай цэглы пастаўлены бюст Чачота, выкананы беларускім мастаком Шатэрнікам, па замове адзела культуры Баранавіцкага райвыканкаму. Дзякуючы намаганьням мясцовых гісторыкаў, краязнаўцаў і беларускіх патрыётаў Міхасю Бернату й Васілю Дубейцы, ён быў урачыста ўсталяваны 4 ліпеня 1996 года.
Гісторыкі сьвярджаюць, што ў 1728 годзе у Новай Мышы быў пабудаваны драўляны палац роду Несялоўскіх. Мелася там 15 пакояў, 5 гардэробаў, сьцены былі размаляваныя, шмат мелася рэзьбярскіх упрыгожваньняў. Аднак пад час І-й Сусьветнай вайны палац быў зьнішчаны.
Як і кожнае мястэчка Новая Мыш мела сваіх жыдоў. Як напамін аб іх засталіся 2 аднапавярховых будынкі. Былыя сінагогі - мужчынская і жаночая. Нейкі мэтар з паловай аддзяляе іх. У жаночай цяпер ці то склад ці то нейкі адміністрацыйны корпус, у мужчынскай - клюб сельсавету. Я углядаюся ў пахіленую побач дошку з надпісам: "Кино-сегодня". Стужкі ня возяць сюду ужо некалькі год. "Кіна ня будзе, сёньня ў нашым клюбе будуць танцы!"
Вяртаемся назад па такіх самых спусьцелых вуліцах старажытнага мястэчка. Мястэчка, якое б у Польшчы мела б цэлы комплекс разнастайных паслуг, невялічкі супермаркет, музэй, стыляваныя пад старажытнасьць будынкі, нарэшце кветкі замест бульбы ля хат. Вяртаемся назад з мястэчка, якое магло стаць сёнешнімі Баранавічамі, але якое назаўжды застанецца Новай Мышшу.
Р.Равяка http://www.radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta_id1=brbanomy&adv
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Брестской области Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы