Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Беларусь или Белоруссия. Как правильно по-русски?
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Опросы и вопросы
Предыдущая тема :: Следующая тема  

Беларусь или Белоруссия. Как правильно по-русски?
Беларусь
86%
 86%  [ 53 ]
Белоруссия
9%
 9%  [ 6 ]
Другое
3%
 3%  [ 2 ]
Всего проголосовало : 61

Автор Сообщение
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 16 Jul 2011, Sat, 18:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://nn.by/?c=ar&i=57521

Беларусі больш няма

Беларусі больш няма, вось што не так даўно зразумеў. Таму што большасьці яна і не патрэбна.

Калі заўтра правесьці рэфэрэндум «Ці ўваходзіць у склад Расеі», то без дапамогі Ярмошынай і адміністратыўнага рэсурсу большасьць адкажа «За». Ім Беларусь не патрэбна, як не патрэбна мова, культура ўвогуле, ня толькі нацыянальная. Да таго ж, не напісаў ніхто з нашых «Уладзімерскі цэнтрал». Хвалюе іх увогуле толькі канкрэтыка іхняга спажываньня. А, мабыць, заробкі падвысяцца — асноўны крытэр. І да таго ж, яны лічаць расейцаў братамі. Старэйшымі, вядома ж, тут ніхто з іх не спрачаецца.

Гэта наша большасьць, і яна, сама па сабе, ня можа звацца нацыяй. І гатова добраахвотна ёй не зьяўляцца, ёй гэта не патрэбна. Таму што яна разумная, і ў сілу сваёй разумнасьці не скіраваная ні да чаго, што не датычыць канкрэтна кожнай зь яе адзінак.

Ну, не патрэбна ім беларускае. Не здымаюць беларусы ржачных сэрыялаў, крутых баевікоў. Уся беларуская культура — па законах эканомікі непатрэбная.

Адзінай надзеяй для сябе лічу параход ці цягнік, урачыста абяцаны галоўным нармальным для ўсіх, хто ня зь ім. Ня ведаю толькі, як паклапаціцца, каб нас былі гатовыя прыняць на іншым баку. Бо ёсць прадчуванне, што там мы гэтак сама не патрэбныя. А каб нікому не замінаць, лепш за ўсё застацца жыць у гэтым цягніку. Хутка абвыкнем, будзем цярпець. Бо мы ж — сапраўдныя Беларусы.

Мы дагэтуль верым у законы сумленьня. Колькі ўжо нас вучылі, цягам гісторыі, і асабіста — гэтак і не вывучылі, ня сталі мы разумнымі. Ня ўсім дадзена быць драпежнікамі ў драпежным разумным сучасным сьвеце.

Яшчэ магчымае выйсьце — прыкінуцца нармальнымі, і паціху займацца сваімі адметнымі нацыянальнымі забавамі — у пэрманэнтным рэжыме. У пэўным сэнсе, гэта крок церазь сябе. Аднак выбару няшмат і, да таго ж, менавіта такім чынам гэта і адбываецца апошнія гады. Толькі раздушваюцца адна за адной апошнія з нашых радасьцяў, не выклікаючы пры гэтым ніякай асаблівай рэакцыі ў грамадзтве. Што гэта за грамадзтва? Чаго яно вартае, чаго заслугоўвае? Аднак, я ведаю, хто яго гэткае выхоўвае, з усімі сваімі новымі падручнікамі і праграмамі навучаньня; з тым шлакам, які транслюецца няспынна па тэлебачаньні. Выхоўваецца шэрая маса, якую мы і маем у наяўнасьці, замест людзей. Культура для іх — вядомае зло.

Дазвольце абвясьціць, шаноўныя грамадзяне: Беларусі больш няма. Яна ліквідаваная за нізкай запатрабаванасьцю. Замест яе абвяшчаецца БССР: быдларуская спажывецкая сацыялістычная рэмінісцэнцыя.

А тое, што пячэ на душы — дык тое пройдзе, ад гэтага не паміраюць. Гэта нацыянальна-юнацкі максымалізм.

* * *

Праз год 30 аматары гісторыі і экзотыкі будуць з захапленьнем вучыць зніклую мову. А на іх будуць зарабляць грошы, прапаноўваючы адпаведныя аксэсуары і літаратуру. Моднымі будуць татушкі з нацыянальнымі сымбалямі і характэрнымі радкамі. Найбольш моднымі будуць радкі і словы з максымальным утрыманьнем літары «Ў», як найбольш адметнай. Бізнэс. Так, што будучыня беларускай культуры залежыць толькі ад таленту прадусара, які будзе яе раскручваць. Шанцы ёсьць. Індзейцам некалі было горш.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Опросы и вопросы Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
Страница 9 из 9

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы