| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Анатоль
 
 
  Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 19 Oct 2011, Wed, 21:16    Заголовок сообщения: Лунінец—Мікашэвічы | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Лунінец—Мікашэвічы
 
     Вось і другога кастрычніка—Дзень настаўніка. Дома сядзець не хочацца, тым больш, што за ўсё лета так нікуды і не выбраўся. Трэба пакатацца. А куды? Вось і вырашыў праехаць з Лунінца да Мікашэвіч на “ровары”. У Лунінцы быў не злічоную колькасць разоў. І на веласіпедзе таксама. Думаў, паеду без карты—проста пакатаюся. На прыкід атрымлівалася каля сямідзесяці кіламетраў, а на справе атрымалася—90,4км. Але ўсё па парадку. Можа каму цікава будзе.
 
   Цягнік  Мікашэвічы—Лунінец прыбыў у раённы цэнтр у 9.22. Ціха высадзіўся. Людзей на прывакзальнай плошчы—мноства. Ярмарка. Лунінчане закупліваліся сельскагаспадарчай прадукцыяй. Вось першы фантанчык.
 
 
 
 
Далей выява паравоза
 
 
 
 
 
 
 
Такіх невялікіх помнікаў перад дажынкамі ў Лунінцы зрабілі шмат. Вось і такі
 
 
 
 
Далей еду да будунка Лунінецкага касцёла
 
 
  
 
 
 
 
 
 
 Затым па прыгожай вуліцы качу да Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы (1921)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Выязджаю на плошчу—фантан не працуе. А якая ж плошча без “Ільіча”
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
З плошчы бачны будынак музея (1929), 
 
 
 
 
у якім некалі жыў Якуб Колас. Пра тое ж гаворыць і таблічка.
 
 
 
 
Далей пад’ехаў да бібліятэкі. Перад уваходам знаходзіцца помнік мясцоваму пісьменніку Мікалаю Калінковічу
 
 
 
 
 
Прабіраючыся праз натоўп людзей зноў выхожу да чыгуначнага вакзала, дзе раблю некалькі фотаздымкаў.
 
 
 
 
 
 
Вакзал. Выгляд з боку плошчы
 
 
 
 
Вакзал. Выгляд з перона                                                    
 
 
 
 
 
 
 
Чыгуначная станцыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Інтэрнат  чыгуначнікаў. Адрамантаваны будынак
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Гэта быў апошні аб’ект, які я агледзеў у гэты раз у Лунінцы. Я выязджаю з горада і трапляю ў звычайную палескую вёску Сасноўка. Калі ўязджаеш у в. Яжаўкі, то натыкаешся на невялічкую сажалку, у якой поўна рознай хатняй птушкі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Еду ў вёску Язвінкі, дзе знаходзіцца драўляная Спаса-Праабражэнская царква 1910 г. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А вось такія магутныя вязы растуць каля царквы
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вуліцы вёскі Язвінкі (таксама і наступнай вёскі Вічын) патанаюць ў кветках. Яны даволі чыстыя: людзі клапоцяцца пра сваю маленькую радзіму + на кожнай знаходзіцца кантэйнер для смецця.
 
Па маляўнічай дарозе еду на Вічын.
 
 
 
 
Прыгожыя кляновыя алеі. А якая гульня фарбаў! Цуд! 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
       Клёны ў сваю каманду не прымаюць іншых дрэў
 
 
 
 
 
А з дарогі відаць вось такі сельскагаспадарчы гігант
 
У Вічыне знаходзіцц Свята-Троіцкая царква, пабудаваная ў 1996 годзе, а дакладней –перабудавана. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А развядзеннем такой прыгажосці, мабыць, займаецца “матушка”.
 
З вічына еду на Цну, дзе нарадзіўся пісьменнік М. Калінковіч, а таксама мой універсітэцкі выкладчык Калянковіч Іван Іванавіч (на вялікі жаль чалавека не стала). Яшчэ Цна стала сумна вядома ў гэтым годзе на ўсю краіну жахлівым выпадкам—зніклі два хлопчыкі. Да гэтага часу не вядома, дзе яны знаходзяцца. Кажуць, што патанулі ў рацэ з аднайменнай назвай вёскі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Цнянская школа
 
 
 
 
 
 
 
Рэчка Цна
 
 
 
 
 
Прыгожыя бярозкі
 
 
 
 
Еду праз Дрэбск на Кажан-Гарадок, дзе сустракаюцца вось такія “аўтэнтычныя” хаты
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Заязджаю ў цэнтр вёскі, дзе знаходзіцца прыгожая “складваючаяся” царква.  Мікалаеўская царква пабудавана ў 1818 годзе і, я сказаў бы, у стылі барока
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вялікі дзякуй святару царквы, які зрабіў невялікі экскурс у гісторыю царквы, расказаў пра праблемы храма. Зімой царква не абаграваецца, таму служба вядзецца вось у такой маленькай царкве, якая знаходзіцца тут жа.
 
 
 
 
Перад царквой устаноўлены памятны знак
 
 
 
 
А насупраць царквы—вось такі дом
 
 
 
 
 
У пошуках Відзіуш гары, дзе, калі верыць  паданням,  пахаваны Авідзій (таму, маўляў, і гара носіць такую назву) ,натыкаюся на такую каплічку.
 
 
 
 
 
Магілу вялікага рымляніна я не знайшоў. Таму кручу на Лахву.  Выязджаючы з Кажан-Гарадка, справа знаходзіцца гарадзішча 1 перыяду жалезнага веку, а таксама магіла “гарадоцкім” “габрэям”.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Перад самой Лахвай паварачваю ўправа і кірую да крынічкі. Зарас яна не ў лепшым стане.
 
 
 
 
 
 
 
Альтанка ля крынічкі                                                
 
 
 
 
 
 
 
 
А вось і сама вёска Лахва. Пра яе некалі пісаў У. Караткевіч у кнізе “Зямля пад белымі крыламі”.
 
 
 
 
 
Недабудаваная з савецкіх часоў бальніца
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Помнік яўрэям у цэнтры вёскі
 
 
 
 
 
 
 
 
Лахвінская лячэбніца знаходзіцца ў будынку векавой даўнасці
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Царква Ражства Багародзіцы (1880)
 
 
 
 
 
Адразу за храмам, недаязджаючы рыбгаса, знаходзцца помнік загінуўшым у гады ВАв
 
 
 
 
 
Шукаю яўрэйскія могілкі. Яны недалёка ад чыгункі. Менавіта ў Лахве адбылося першае паўстанне яўрэяў у 1942 годзе у ВАв. Цікава пра тыя падзеі расказваў некалі грамадзянін Ізраіля Коўпель Каўпяніцкі, які перажыў часы ліхалецця.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Рэчка “з непрыгожаю назвай” Смердзь
 
 
Еду ўсцяж чыгункі праз Любань , Лахаўку (Бродкі) да магілы Чарабасаўскаму падполлю. Ехаць вельмі цяжка—бездарожжа
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Перад в. Мокрава знаходзіцца і такі помнік героям ВАв.
 
У вёсцы знаходзіцца Пакроўская царква. Храм пабудаваны нядаўна, таму што стары будынак царквы ці то згарэў, ці то яго спалілі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сустракаюцца і такія пабудовы
 
 
 
 
 
Пераехаў рэчку Лань і трапіў у Сінкевічы, але тут у мяне селі акамулятары ў фотаапараце, таму далей ехаў да Мікашэвіч хутка, без аніякіх прыпынкаў.
 
2 кастрычніка—Сусветны дзень уліку птушак. Пакуль ехаў то сустрэў наступныя віды:
 
• 2 галубы
 
• дзятла
 
• каля трохсот варон
 
• 5 сарок
 
• каля 10 вераб’ёў
 
• 6 азёрных чаек
 
• 2 сойкі
 
• шэрую чаплю | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		vitalis
 
  
  Зарегистрирован: 22.05.2009 Сообщения: 675
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 17:28    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| хе, а ў ніжнім цячэнні Цна, гледзячы на здымак, становіцца сапраўднаю ракою | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Московит
 
  
  Зарегистрирован: 16.08.2010 Сообщения: 887 Откуда: Москва
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:27    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Спасибо Анантолю за фоторассказ! Как будто вновь в Лунинце побывал!
 
Автор пишет: "Затым па прыгожай вуліцы качу да Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы (1921)". Церковь - однозначно дореволюционная! Об этом см. на доске справа от входа в неё, где говорится о том, что она была постролена в царствование Императора Всероссийского Николая II.
 
Ниже - о памятнике-"паравозике" в сквере перед вокзалом | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Московит
 
  
  Зарегистрирован: 16.08.2010 Сообщения: 887 Откуда: Москва
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:33    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Как известно, Лунинец - крпный железнодорожный узел, откуда пути идут "во все стороны света". Вот и у подножья памятника-"паровозика" - четыре доски с указанием дат открытия движения по этим направлениям:
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Московит
 
  
  Зарегистрирован: 16.08.2010 Сообщения: 887 Откуда: Москва
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:39    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Сам - паровозик - прелесть! Я его в 2008-м, когда был в Лунинце, обснял со всех сторон:
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Здесь на форуме есть "паровозники", и пусть они профессионально его модель назовут. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Московит
 
  
  Зарегистрирован: 16.08.2010 Сообщения: 887 Откуда: Москва
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 18:49    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Из памятников Лунинца приведу здесь свои фотки:
 
- памятника авиаконструктору П.О.Сухому, в 1918 - 1920 гг. жившему и учившемуся здесь:
 
 
 
 
 
- весьма неожиданный для этого места памятник покорителям космоса на привокзальной площади, в нескольких десятках метров от паровозика:
 
 
 
 
- памятный знак между райисполкомом и той самой церковью, посвящённый первому летописному упоминанию о Лунинце (1449 год):
 
 
 
 
 
- на възде в город - памятник-самолёт на месте гибели Героя Советского Союза Н.С.Давыдова (см. об этом более полдробно в моём материале вот здесь - http://aircraft-museum.ucoz.ru/index/brestskaja_oblast/0-40 ):
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Анатоль
 
 
  Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 21:09    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Дзякуй за фотаздымкі. У Лунінцы ёсць яшчэ на што паглядзець. Паравозік, сапраўды, вельмі мілы. А на конт царквы я пісаў, што яна 1921года,  пра гэта расказаў адзін прыхажанін, які выйшаў з царквы. Я спачатку  гэтаму таксама не даваў веры, бо часы балі акупацыі. Каму трэба праваслаўны храм? У кнізе "Памяць. Лунінеці раён" сказана, што фундамент царквы закладзены ў 1912г. (аб чым сведчыць таблічка з правага боку). Будаўніцтва працягвалася амаль 10 гадоў. Тлумачыцца гэта проста: першая сусветная вайна, германская і белапольская акупацыі, грамадзянская вайна,  змены ўлады. Таму вынікае, што пабудавана яна ў 1921г. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Ростислав
 
  
  Зарегистрирован: 08.10.2008 Сообщения: 735
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 22:16    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Анатоль, Спасибо. Фото красивые, рассказ интересный.
 
 
Московит, памятник девушка-покоритель-космоса, похоже, типовой. Или мелкосерийный. Такой же есть в Кореличах и ещё где-то я его несколько раз видел. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Sania
 
 
  Зарегистрирован: 25.09.2010 Сообщения: 294 Откуда: Брест
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:07    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Вось мне таксама тая Відзіюш Гара муляе вочы...Ельскі зазначае, што гэта насып ля упадзенне ракі Цны ў Прыпяць. А ці засталося нешта ад той гары? і хто урэшце першы прапісаў пра "магілу Авідзія"
 
. 
 
 
 
Анатоль! Файнае падарожжа )))))   | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Анатоль
 
 
  Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:23    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Sania, там, дзе Цна ўпадае ў Прыпяць, ёсць насып, але такое ўражанне, што яго аставіў "земснарад". Пясочак там супучы, свежы (на мой погляд) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Анатоль
 
 
  Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Oct 2011, Mon, 23:29    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Ростислав, дзякуй за адзнаку. пагаджуся з вамі пра помнік дзяўчыне, якая "заваёўніца космасу", я таксама бачыў такі ці падобны недзе на Гродзеншчыне, калі не памыляюся-дакладна не памятаю. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Sania
 
 
  Зарегистрирован: 25.09.2010 Сообщения: 294 Откуда: Брест
  | 
		
			
				 Добавлено: 25 Oct 2011, Tue, 0:16    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Анатоль, У працяг тэмы: рыфтураўскі пуцявод "Лунинецкий район" зазначае што у Давыд Гарадку 2 гары: Відзіуш гара і Гарбарава гара (яна ж Гарадзішча 6-7 стст., яна ж "замак").
 
 
А вось сп. Туміловіч у сваёй кнізе тут http://luninec.hmarka.net/muza/kgledavik.html згадвае некалькі "Відуш гораў", ён жа называе Відуш гару Гарбаравай. Яшчэ там есць апісанне гэтых пяшчаных грунтаў. Так што гісторыя тут заблытаная ((( | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Валацуга
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 
  Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12977
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 10 Nov 2011, Thu, 18:00    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				***
 
 Последний раз редактировалось: Валацуга (24 Dec 2015, Thu, 15:01), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Анатоль
 
 
  Зарегистрирован: 18.07.2011 Сообщения: 53
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 19 Nov 2011, Sat, 20:03    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Валацуга, калі я не памыляюся, то хаты з верхняга фотаздымка ўжо няма, разабралі. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Валацуга
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 
  Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12977
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 25 Nov 2011, Fri, 22:57    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				***
 
 Последний раз редактировалось: Валацуга (24 Dec 2015, Thu, 15:01), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |