Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Берёзовка (Лидский район)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2012, Mon, 1:56    Заголовок сообщения: Берёзовка (Лидский район) Ответить с цитатой

Вітаю шаноўнае спадарства!
Захожу на Ваш сайт і форум амаль кожны дзень на працягу ўжо амаль 3х год.
Сказаць што ён мне падабаецца - амаль нічога не сказаць - проста Цудоўны праект! - Дзякуй Вам за Вашую працу!

Вось я саспеў і да сваіх "аповедаў".

Хачу Вам распавесьці аб сваім родным мястэчку - горадзе, які Вы магчыма праязджалі пры сваіх Вандроўках, але не звярталі на яго увагі - нават Тут не веле пра яго - што і не дзіва.
Бо гарадок мой невельчанькі і не такі старажытны, як прыкладам суседнія гарады - Ліда і Наваградак - але даволі загадкавы
і спакойны


Горад Бярозаўка - знаходзіцца па шашы Р11, між Лідаю і Наваградкам, на левым беразе Нёмна - "горад у лесе" :)



Бярозаўка, горад з 1990 году і з 2002 мае свой герб


І вось што бачаць тыя, хто ўязжае ў Бярозаўку са стараны Ліды






А гэтае бачаць на выяздзе, ў накірунку Наваградка



І тут якраз мяжа Лідскага і Наваграцкага районаў... знак стаіць на гары "Лысая"

... дарэчы - зараз тут ужо зменяна выява саўкоўскіх часоў на чорнага анёла Наваградка (само сабою, пазней выкладу фота)




Але вось, як выглядае частка гораду і шклозаводу, з высаты "птушынага палёту"


І як усе гарады, мой горад так сама пачынаецца з вакзалу - у нас ён толькі - аутастанцыя



Наступныя фота знятыя з вежы лясніцтва, якую бачна на папярэднім фота.
Аутавакзал і далей "Карты Очестных сооруженій"

Горад

Наш шклозавод


А гэтыя здымкі зробленныя з аднаго з карпусоў шклозаводу








Ну, і істатова, фота былой канторы шклозаводу акцыйнай суполкі "Столле і сыны" - "візытоўка" майго гораду



Усе фота з майго асабістага архіву, зробленныя з 2005 і да гэтуль - істатова, што магчыма ў кагосьці маюцца свежыя фота гораду і на іх ужо штосьці не так :) - з задавальненнем і дзякаваннем іх пабачу.

Калі шаноўнаму спадару GlobusBelarusi прыдуцца да спадобы якіясьці выявы, то калі ласка выкарыстоўвайце - буду толькі ўдзячны.

p.s. маю яшчэ досыць многа фота свайго гораду... але я больш краязнаўца чым вандроўнік і мне хацелася б спадарству даводзіць іх (фота) у выгледзе гістарычнага аповяду. Напрыклад - будынак і яго выявы ў розныя часы.
Не супраць?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 13 Feb 2012, Mon, 22:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

buyak писал(а):
маю яшчэ досыць многа фота свайго гораду... але я больш краязнаўца чым вандроўнік і мне хацелася б спадарству даводзіць іх (фота) у выгледзе гістарычнага аповяду. Напрыклад - будынак і яго выявы ў розныя часы.

Вельмі цікава.

P.S. Асабліва чакаю пра сядзібу Столле і мемарыяльную шыльду 1904 г. на могілках.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 0:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Захожу на Ваш сайт і форум амаль кожны дзень на працягу ўжо амаль 3х год.

Вось я саспеў і да сваіх "аповедаў".


Што ж вы так доўга саспевалі!? Але, як гаворыцца, лепей позна, чым ніколі!
Дзякуй за расповед, прыемна паглядзець на здымкі. Далучаюся да GlobusBelarusi, пішыце, а мы будзем з задавальненнем чытаць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 9:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мне в Берёзовке хотелось берёз. Но увы... Даже на фото от автора темы - buyak - их не видно. А это те, которые я нашла.





Ну и еще пару снимков не только города, но и его главного "брэнда"











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 18:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Што ж вы так доўга саспевалі!? Але, як гаворыцца, лепей позна, чым ніколі!
Дзякуй за расповед, прыемна паглядзець на здымкі. Далучаюся да GlobusBelarusi, пішыце, а мы будзем з задавальненнем чытаць.
Ой, спадар Zmicier не кажыце!
Шляхі да "саспявання" бываюць розныя і цярністыя, але ж ужо калі "саспеў", то "палезу ў кош" і буду выкладаць усё што маю... бо не для сябе, каханага, гэта збіраю - абы час :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 19:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Татьяна писал(а):
Мне в Берёзовке хотелось берёз. Но увы... Даже на фото от автора темы - buyak - их не видно. А это те, которые я нашла. ...
Татьяна, бярозак хапае, але і ні столькі сколькі хацелася б.
Бярозы для шкляной вытворчасьці ў часы заснавання - осноўны палеўны рэсурс (варылі шкло і на торфабрыкеце, але аб гэтым пазней), таму і мала прыгожых старых бяроз у горадзе і ў наваколлі.
А пад час заснавання шклозаводу на гэтым мейсцы бяроз відаць было досыць веле і мо таму гэтыя мясьціны насілі менавіта назву - Оступь Берёзовка (урочышча або гай) - гэта добра бачна на мапе 1852(56)гг.:

З тых часоў і пайшло - мястэска -"Бярозаўка", а шклозавод -"Нёман", або так - шклозавод "Нёман" у Бярозаўцы.

Дзякуй Татьяна, за фота - прыгожыя!
Дарэчы, пазней буду выкладваць фота з гісторыі і царквы, і касьцёлу, і усяго што вы тут адлюстравалі ў сваіх выявах - патрэбна крыху часу, каб адпаведна падрыхтавацца.

p.s. пазней, соамо сабою, і фото нашых бярозак выкладу.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 19:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А гэта, што абяцаў - "Чорны анёл Наваградку" на мяжы з Лідскім районам ля Бярозаўкі:


15.02.2012г. - свежачок... пакуль Wink
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2252
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 20:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Все, я тоже хочу съездить в Березовку! У меня так душа болит за наши маленькие городки - может где-то в Европе или Юго-Восточной Азии и есть города почище, но в наших ужасных природных условиях поддерживать такой уровень чистоты - это маленький подвиг! Я когда с соседних стран возврашаюсь, все время думаю - боже, не дай бог, чтобы беларусы начали так опускаться... Пусть у нас мало нефти, но пока чувствуется воля к жизни!

А что за чудо - фотография стеклозавода, где шесть труб выстроились в ряд. Это же замечательный образец индустриального пейзажа!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2012, Thu, 21:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Вельмі цікава.
P.S. Асабліва чакаю пра сядзібу Столле і мемарыяльную шыльду 1904 г. на могілках.
Дзякуй!
Добра, што ёсць першыя тэматы да "працы" на "Глобусе" - а то я неяк губляўся - з чаго ж пачаць? І вельмі добра, што ёсьць з чаго пачаць - пачнём з таго, што больш цікавіць.

Па першае, пачну з "мемарыяльнай шыльды 1904г."

Без невельчанькага экскурсу ў гісторыю мястэчка тут не абыдзецца. Але спадарства мо і не супраць? :)

У 1902 годзе В.Краеўскі і Ю.Столле ліквідуюць "Старую Гуту", выкуплянную у З.Ленскага у 1899 г., якую яны да таго ў яго арэндавалі і якой далі умоўную назву "Нёман А". І гэтая назва ("Нёман А") надаецца гуце ў Бярозаўцы. Такім чынам у В.Краеўскага і Ю.Столле ў маёмасьці на 1902 год меліся дзве добраўлакаваныя і спраўна працуючыя гуты - "Нёман А" ў Бярозаўцы і "Новая Гута" "Нёман Б" у 6ці км ад першай.
Таааак.
У 1905г. адбываецца трагедыя - летам у Нёмне тоне Вільгельм Краеўскі, кампаньён Ю.Столле. Яго хаваюць, на адзіных на той момант бліжэйшых могілках - ля касьцёлу маёнтку Вашкевічы (Агароднікі). Вось яго сямейная пахавальня - накшталт фамільных пахавальніц, але пасьціплей... а мо і мода на такое ўжо адпаведна прайшла.



А гэта сам, Вільгельм Краеўскі і яго сын, Уладзімір... дарэчы шляхцічы


Так вось, паўстала пытанне - паселішчы ёсць, а памерлых хаваць німа дзе (або далёка). Вось і была прынятая пастанова - высьвяньціць зямлю для могілак, тым больш што мейсцца для іх было адпаведнае - на ўзвышшы, якое ў нас называюць "Лысая гара" (узгадаю, што навокал былі балоцістыя мясьціны, па вясне затапляямыя Нёмнам, але і аб гэтым пазней Wink ).
Вось гэтае, з дазволу кажучы, знакавае мерапрыемства і адлюстроўвае гэты "мемарыяльны камень":


І канешне, тады ў Бярозаўцы яшчэ не было касьцёлу, то на могілках была пабудавана каплічка, каб адпяваць нябошчыкаў. На яе вежцы меўся дзвон.

Ні каплічка, ні дзвон не захаваліся на жаль - знішчана на пачатку 70ых (а дзвон мо дзе і закапаны... маюцца кой-якія звесткі).
Так, дзеля галачкі - на "Новай Гуце"(Нёман Б) так сама былі могілкі і каплічка - каплічка знішчана (зпаляна) чырв. партызанамі ў 1942г., падчас малебну, у нядзельку - маўляў, "вайна ідзе, а вы тут моліціся". А могілкі... зруйнаваныя пасля вайны. Там, дарэчы, быў пахаваны мой прадзед (дзед да гэтуль патаемна ездзіць на тое мейсца і цалуе глебу)...
Мо там так сама быў такі камень - хто зараз гэтае ведае? Зараз на "Новай Гуце" дарэчы сплош лес - ні хат, ні бэзу... Многія ў нас мысляць сабе, што назва "Новая гута" - гэта назва урочышча, а не былога працоўнага паселішча.

Ну, і зразумела з 1905 году гараджанне хаваюць сваіх нябожчыкаў менавіта на гэтых могілках. Дарэчы і сам Юліюс Столле пахаваны так сама тут:




Дарэчы літаграфія зробляная па гэтаму фота:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 17 Feb 2012, Fri, 9:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

І да пытання аб сядзібе Столле.

На сам рэч іх было тры - "Стары Дворык" Юліюша Столле, "Новы Дворык" Браніслава Столле (сярэдняга сына Юльюша) і "Белы Дворык" Фелікса Столле (старэйшага сына Юльюша). Першыя дзве у тым-сім выглядзе захаваліся, а апошняя не - існуюць дзве версыі: першая - знішчана чырв.партызанамі ў 1943-44г. і другая - у ёй быў працоўны інтэрнат і згарэла ад пажару ў 1949г.

Так вось, "Стары Дворык" Юльюша Столле, фота 30х гадоў

На мапе 1955 году добра бачна Парк, які разбіты ля "Старога Дворыка" (пазначаны чырвоным) і зараз усё што ад яго засталося месьцічы называюць "Рэксьцяў парк" па прозвішчу садоўніка Столляў, які гэты парк заклаў.

Парк амаль цалкам знішчаны будоўляй двухпавярховага мураванага дзіцячага садка, але "Стары Дворык", хоць і драўляны, захаваўся хоць і аблепляны цагляннымі прылепкамі - ў ём зараз ясьлі дзіцячага садку №1
Фота яе 60х годоў:

І амаль сучастныя яе фоты:



працяг будзе абавязкова Wink
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
buyak



Зарегистрирован: 09.02.2012
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 17 Feb 2012, Fri, 11:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сядзіба "Новы Дворык" Браніслава Столле:

Вось яе бачна ў глыбіні парку пры сядзібе (якія на мапе вышэй пазначаныя травяным) - так сама, істатова, бачна новую (двухпавярховую мураваную) і старую (драўляную - зараз не існуе - разабрана ў 1970 г.) завадскія канторы:

Дарэчы падезд з права да ўваходу ў сядзібу ў розныя часы:
30ыя

пачатак 60ых

70ыя

Вооось...

І пасля ДСВ быў пачаткова інтэрнат завадскога вучылішча, потым клуб-дом піянераў-тэлерадыёмайтэрня і потым кіназал-музычная школа і на рэшце зараз гэта Дзіцячая школа мастацтваў з прасторнай актавай залай. На фота гэта выглядае наступным чынам:
50ыя - ўжо з цаглянымі прылепкамі:

60ыя:

70ыя:



Зараз яна выглядае амаль так (адрамантавалі дах, але фота зрабіць пакуль німа як - снег ляжыць)



І не захаваўшаяся сядзіба Фелікса Столле "Белы Дворык":

Відок з правага боку ад фасаду:

Знаходзіўся ён (на мапе вышэй пазначана блакітным) тут:

Яна знаходзілася акурат паміж будынкам сучаснага горсавету (двухпавярхоўка) і жылой пяціпавярхоўкай.

Ну, вось здайся пра сядзібы ўсё... Буду рыхтаваць штосьці наступнае... а мо ёсьць якіясьці перавагі? - то разпавяду ў першую чаргу Wink
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
pocik



Зарегистрирован: 14.06.2010
Сообщения: 391
Откуда: BROOKLYN,NY, USA

СообщениеДобавлено: 06 May 2012, Sun, 15:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

buyak писал(а):
то "палезу ў кош" і буду выкладаць усё што маю... бо не для сябе, каханага, гэта збіраю - абы час

Kali laska, vel'mi i vel'mi cikavy apoved! Ya rodam z-pad Navagradka i ne raz byvay y vasym cydoynym garadky.Alex, Brooklyn, NY
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1458

СообщениеДобавлено: 06 May 2012, Sun, 22:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 10:50), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 25 Sep 2012, Tue, 15:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, вельмі цікава і інфарматыўна.

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", гл. http://globustut.by/berezovka_lid/
1) Як падпісаць аўтара і даты фота?
2) Ці дакладна паказаныя каардынаты?
3) Ці захаваліся старыя вытворчыя карпусы прадпрыемства?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы