Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Жалобны арган Расіцы
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 04 Aug 2012, Sat, 14:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

«Дзвінская праўда»



У гэтыя дні Росіцкі касцёл сустракае сотні пілігрымаў з розных куткоў свету. Тут адзначаюцца ўгодкі ўзнясення да хвалы алтара росіцкіх пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Сёлета духоўная сустрэча адметная — яна адбываецца ў час святкавання стогадовага юбілею святыні.

Аб існаванні касцёла на росіцкай зямлі ўпамянута яшчэ ў 1778 годзе, калі тут быў пабудаваны невялікі драўляны храм. Вядома, што брэсцкі ваявода, уладальнік радавога маёнтка ў Лявонпалі Мікалай Лапацінскі ахвяраваў сродкі на будаўніцтва драўлянага касцёла і ўніяцкай царквы ў Росіцы.
У 1911 годзе пачалося ўзвядзенне новага храма з чырвонай цэглы. Будынак атрымаўся вельмі прыгожым: меў дзве высокія вежы, пяцігранную апсіду, трохчастковую кампазіцыю галоўнага фасаду, цэнтральны ўваход з парталам і акном-біфорыумам. Падлога была выкладзена кафляй, ахвяраванай памешчыцай з Наўлян. Стройная і гарманічная неараманская базыліка так высока ўзносіла шпілі вежаў, што іх было бачна здалёк.
У 1917 годзе касцёл быў закрыты.А ў 1933-м — знявечаны. Высокія вежы разбурылі, пазней спрабавалі зрабіць тут клуб, затым склад, канюшню, магазін і нават млын. Напольная мазаіка была пакрышана гусеніцамі калгасных трактараў, ад былой велічы захаваліся хіба сцены. Але касцёл нібы выкідваў чужароднае «начынне», горда ўзвышаючыся над наваколлем і чакаючы свайго законнага прызначэння. І, нягледзячы на знешнія нападкі, заўсёды захоўваў свой статус правадніка веры. Людзі ва ўсе часы шукалі тут духоўнага сілкавання. Асабліва праявілася гэта прага ў самыя цяжкія і трагічныя для расічан гады Вялікай Айчыннай вайны.
Змучаныя ганеннямі на рэлігію і ваенным ліхалеццем, людзі звярталіся да Бога . Ужо ў жніўні 1941 года ў касцёле адбылася служба. Восенню з Друі прыйшлі місіянеры. Кіраўніком місіі стаў ксёндз-марыянін Антоній Ляшчэвіч. У снежні да яго далучыліся яшчэ два ксяндзы і манахіні-эўхарысткі. Дзейнасць касцёла ахоплівала вялікую тэрыторыю, людзі прыязджалі з аддаленых мясцін. Летам 1942 года місіянерскую працу ў Росіцы пачаў ксендз Юрый Кашыра.
Падчас жудаснай карніцкай экспедыцыі 16 лютага 1943 года фашысты сагналі ў касцёл жыхароў Росіцы і навакольных вёсак. Некалькі невыносных сутак людзі чакалі тут свайго смяротнага часу, не маючы ўжо спадзявання на зямное жыццё. Увесь гэты час з імі былі айцы Антоній і Юрый, якія суцяшалі, маліліся, аблягчалі пакуты сілай духа. Карнікі дазволілі святарам і сёстрам-эўхарысткам свабодны рух, і яны прыносілі вязням ежу і ваду.
Калі наблізіўся час расправы над нявіннымі людзьмі, немцы прапанавалі святарам і манахіням пакінуць Росіцу. Ксяндзы загадалі сёстрам-эўхарысткам ратавацца, а самі засталіся з паствай. Першым разам са сваімі прыхаджанамі ў агонь пайшоў Антоній Ляшчэвіч. Праз дзень групу людзей з крыжам, якую карнікі гналі на спаленне, узначаліў ксендз Юрый Кашыра. У тыя лютаўскія дні ахвярамі фашыстаў стала больш за паўтары тысячы жыхароў Росіцы і навакольных вёсак.
У 1999 го-дзе росіцкія святары Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч былі кананізаваны Папам Янам Паўлам ІІ, як святыя мучанікі, а касцёл у Росіцы стаў месцам паломніцтва і пакланення тысяч людзей з розных краін свету.
У 2000 годзе святыню адрамантавалі, а затым з кожным годам упрыгожвалі і добраўпарадкоўвалі. Пробашч касцёла айцец Часлаў Курэчка з валанцёрамі шмат працуе над тым, каб гістарычная і духоўная скарбніца Росіцы адпавядала свайму высокаму прызначэнню. Касцёл акружаны кветкамі, вясной у памяць ахвяр вайны вакол святыні «загараецца» 1528 цюльпанаў. Да возера спускаецца Алея Благаславеных з туі і чырвонага барбарысу, сімвалізуючая цярністы шлях пакутнікаў. Побач з касцёлам абсталяваны прыгожы вадаём з масткамі, альтанкай і лілеямі. Абноўлены крыжы на месцы спалення людзей і на могілках.
Росіцкі касцёл беражэ памяць, вучыць веры і любові, прымушае разважаць над духоўнымі каштоўнасцямі, на якіх і засноўваецца жыццё.
С.Дзвінская.

Айцец Часлаў Курэчка, Пробашч Росіцкага касцёла Святой Троіцы

-Летнія Ўрачыстасці ў Росіцы кожны год нас збіраюць на доўгую малітву. Той малітвы, сталай і трывалай, не хапае нам часта ў што-дзённым жыцці, і таму мы імкнёмся ў месцы, якія называем святымі, каб, пакінуўшы хоць на нейкі час нашыя клопаты, у доўгай размове з Панам распавесці Яму пра нас саміх, нашых блізкіх, пра нашыя няўдачы і пра радасныя поспехі, а таксама пра тое, пра што мы нікому іншаму ніколі не скажам.
Бог выбраў гэтае аддаленае месца на нашай зямлі дзеля вялікай ахвяры. Росіца стала алтаром, на які з верай у Божую перамогу над злом паклалі сваё жыццё людзі, такія, як і мы. Гэта месца, дзе двум пастырам Пан даў ласку палюбіць чалавека настолькі моцна, што яны не вагаліся прыняць страшную смерць са сваімі вернікамі. З таго часу гэтая зямля сталася месцам, дзе чалавек чуе Бога па-асабліваму і ведае, што Бог таксама яго слухае ўважліва, як ніколі.
Сёлета мы святкуем таксама і стагоддзе росіцкай святыні. Касцёл, упершыню зачынены ў 1933 годзе і перароблены ў мясцовы клуб, адчынены вернікамі ў час вайны і зноў апаганены тагачаснай уладай, якая, прыстасоўваючы яго да розных патрэб, давяла святыню да руінаў. Сёння ён не мае высачэзных вежаў, шматлікія разбурэнні на сценах, нібы рубцы незагойных ранаў, сведчаць пра балючае мінулае, але ў гэты касцёл насуперак волі чалавека ўпарта вяртаўся Езус. Двойчы гэты храм надзейна быў запячатаны, нібы грабніца Укрыжаванага Збаўцы, і двойчы Бог знаходзіў рукі і сэрцы, што ўносілі сюды сапраўднага Гаспадара. Думаю, што за вякі існавання наўрад ці якая іншая святыня на нашай зямлі пачула столькі малітвы стагнання і болю, як гэты касцёл за некалькі дзён карнай акцыі, калі тысячы людзей чакалі на падлозе святыні свайго прысуду: агонь альбо канцлагер. Укленчыць з малітвай у гэтым месцы — вялікае шчасце для хрысціяніна, які разумее, што такое сапраўдная вера, трываласць і вернасць у шляху да Неба.
Шляхамі пілігрымак, сем’ямі, са знаёмымі і паасобку прыходзьце і прыязджайце ў Росіцу. З глыбіняў нашага жыцця будзем клікаць разам: «…Схілі, Пане, сваё вуха, на голас маёй малітвы…».
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2012, Fri, 10:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://www.youtube.com/watch?feature=player_embedded&v=HpMT6zlioZs
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2012, Fri, 16:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Война в Беларуси глазами священников

http://www.youtube.com/watch?v=7PonPMkCKuQ
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2012, Sun, 23:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Да Другой сусьветнай вайны беларускія айцы-марыяне працавалі у Друйскім пабернардынскім кляштары.Там захаваліся іх фотаздымкі.

Друя кляштар.jpg
123.92 KB,   просмотрено: 21737 раз(а)

Друя для Гл.JPG
121.86 KB,   просмотрено: 21737 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 25 Jul 2014, Fri, 11:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

1-2 жніўня ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Благаслаўлёных пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.


Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца 1 жніўня ў 18 гадзін Імшой для пілігрымаў і прадоўжацца духоўна-малітоўнай праграмай. Начная літургія з удзелам Біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча пачнецца апоўначы. Пасля яе адбудзецца працэсія святла да месца гібелі пакутнікаў.
2 жніўня прадоўжацца малітвы ў розных патрэбах, Святы Ружанец, Нешпары аб пакутніках. Святая Імша пачнецца ў 12 гадзін.
Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
О дополнительных рейсах
В связи с проведением 1-2 августа 2014 г. в костеле Святой Троицы в д. Росица мероприятий, посвященных Дню памяти росицских мучеников Блаженных Юрия и Антония, будет организован дополнительный автобусный рейс по маршруту Верхнедвинск-Росица (через Бигосово) и обратно.
Отправление автобуса из г. Верхнедвинска 1 августа 2014 г. от автостанции в 21.00. Отправление из Росицы — в 3.00.

http://www.d-p.by/2014/07/u-rosicy-projduc-duxo%D1%9Enyya-urachystasci/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 20 Feb 2015, Fri, 12:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Росіцы адбудуцца ўгодкі памяці

У суботу, 21 лютага, у Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўгодкі памяці благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Праграма ўшанавання росіцкіх святароў пачнецца ў 11 гадзін. Пачатак Святой імшы – у 12 гадзін. Па заканчэнні адбудзецца працэсія да месца мучаніцтва.
Будзе прадастаўлены дадатковы аўтобусны рэйс у Росіцу. Адпраўленне з аўтастанцыі Верхнядзвінск у 10 гадзін, з Росіцы — у 15 гадзін.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 17 Jun 2015, Wed, 9:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://news.tut.by/culture/451303.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 06 Aug 2015, Thu, 19:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

7-8 жніўня ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца 7 жніўня ў 18 гадзін імшой для пілігрымаў і прадоўжацца малітоўнай праграмай. Начная літургія пачнецца апоўначы. Пасля яе адбудзецца працэсія да месца гібелі пакутнікаў.
8 жніўня прадоўжацца малітвы ў розных патрэбах. Святая імша пачнецца ў 12 гадзін.
Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
http://www.d-p.by/2015/08/v-rosice-projdut-tradicionnye-duxovnye-torzhestva/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 21:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://news.tut.by/society/459441.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 15 Aug 2015, Sat, 11:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://www.d-p.by/2015/08/u-rosicy-adbylisya-tradycyjnyya-zhnivenskiya-%D1%9Erachystasci/

Пабывалі і мы з Лехай ў тых мясцінах, але на некалькі дзён раней.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Esevroff



Зарегистрирован: 24.09.2015
Сообщения: 1
Откуда: Россия Москва

СообщениеДобавлено: 24 Sep 2015, Thu, 15:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Перед этим, почти на протяжении 25 лет, выполнял обязанности священника на Дальнем Востоке, ни разу не навещая ни семьи, ни родины.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 26 Feb 2016, Fri, 19:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://www.d-p.by/2016/02/u-rosicy-adbylisya-%D1%9Egodki-pamyaci-blagaslavyonyx-pakutnika%D1%9E/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 02 Aug 2016, Tue, 11:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

5-6 жніўня 2016 года ў Росіцкім касцёле Святой Троіцы адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар благаславёных мучанікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.
На гэтых летніх урачыстасцях вернікі будуць дзякаваць Богу за кананізацыю заснавальніка Кангрэгацыі айцоў-марыянаў Станіслава Папчынскага, якая адбылася 5 чэрвеня ў Ватыкане.
Духоўныя мерапрыемствы пачнуцца 5 жніўня ў 18 гадзін святой Імшой для пілігрымаў і прадоўжацца малітоўнай праграмай.
Начная літургія пачнецца апоўначы. Пасля яе адбудзецца працэсія да месца гібелі мучанікаў.
6 жніўня прадоўжацца малітвы ў розных патрэбах. У 11 гадзін пройдзе канферэнцыя “Святы Станіслаў Папчынскі – заснавальнік Кангрэгацыі айцоў-марыянаў”.
У 12.00 – святая Імша.
Айцы-марыяне запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях.
Аб дадатковых рэйсах
У сувязі з правядзеннем 5-6 жніўня ў в. Росіца мерапрыемстваў, прысвечаных памяці росіцкіх мучанікаў, будзе арганізаваны дадатковы аўтобусны рэйс па маршруце Верхнядзвінск-Росіца і ў зваротным напрамку.
Адпраўленне ад аўтобуснай станцыі Верхнядзвінск 5 жніўня ў 21 гадзіну.
Адпраўленне з Росіцы 6 жніўня ў 3.00.

http://www.d-p.by/2016/08/u-rosicy-adbuducca-tradycyjnyya-%d1%9erachystasci-%d1%9e-gonar-blagasla%d1%9elyonyx-muchanika%d1%9e/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
bykov



Зарегистрирован: 18.02.2009
Сообщения: 1558
Откуда: Беларусь, Верхнедвинск

СообщениеДобавлено: 03 Oct 2016, Mon, 10:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

https://www.youtube.com/watch?v=bFdthc9ljHA
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Severria



Зарегистрирован: 24.12.2018
Сообщения: 1

СообщениеДобавлено: 24 Dec 2018, Mon, 2:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрый день!
Скажите, а в этом году чтобы поучаствовать в Крестном ходе куда можно обратиться/написать? Будет какая-то организованная поездка?
А также куда нужно написать чтобы дали разрешение на въезд, я читала что это обязательное условие.

Дело в том что я только недавно узнала что мой дед как раз оттуда, он уехал в Россию перед войной, вся его семья осталась в Росице и была сожжена. Есть ли какие-то списки жертв этой трагедии 16 февраля? Подскажите откуда начать поиски и как попасть в саму деревню сейчас.

Спасибо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы