Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

3.05, 12.00, Менск,Чарнышэўскага, 3

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 772

СообщениеДобавлено: 26 Apr 2013, Fri, 11:20    Заголовок сообщения: 3.05, 12.00, Менск,Чарнышэўскага, 3 Ответить с цитатой

3 траўня 2013 года
12.00
Управа ГА БНФ “Адраджэньне
Менск, вул. Чарнышэўскага, 3

Прэзентацыя праэкту “Тры партрэты Кастуся Каліноўскага”

З траўня а 12-ай гадзіне на сядзібе БНФ у Менску (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэзентацыя унікальныай акцыі, прысвечанай угодкам нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гг.

Паводле ініцыятывы вядомага беларускага мастака Міколы Купавы на сядзібе БНФ у Менску будуць экспанаваныя тры ягоныя працы:

1. Кастусь Калиноўскі. Лінарыт. 290х198 мм. 1976 г.
2. Кастусь Каліноўскі. На пачатку. Лінарыт. 500х365 мм. 1977 г.
3. Партрэт Кастуся Каліноўскага. Каляровы лінарыт. 606х440 мм. 1978 г.

Творы Міколы Купавы будуць экспанавацца да канца траўня. На працягу гэтага часу можна будзе падаваць заяўкі на ўдзел у адкрытым аукцыёне, які стане завяршэннем праекту. Ахвотных узяць удзел у аукцыёне просім тэлефанаваць на нумар +375-29-5513236 (МТС).

50% ад атрыманых на аукцыёне сродкаў мастак збіраецца перадаць на рахунак рэканструкцыі кляштара базылянаў у Воршы. Гэты помнік віленскага барока 1770 г. пабудовы (асвечаны ў 1774 г.) ужо дзесяць гадоў стаіць без даху і разбураецца ад сьнегу, марозаў, дажджоў і сонца. У 1969 г. камуністычныя ўлады горада разбурылі сьвятыню Апекі Маці Божай, якая разам з кляштарным будынкам утваралі адзіны, унікальныы па прыгажосьці комплекс. Мастак прапанаваў гарадскім і абласным уладам прыняць важнае рашэнне аб аднаўленні комплексу базылянскага кляштара цалкам, з царквой Апекі Маці Божай уключна. Але ўлады не надалі ўвагі гэтай праблеме і прапанове мастака.

Мікола Купава заклікае людзей, якія цікавяцца мастацтвам, а таксама падзяляюць заклапочанасьць творцы станам архітэктурнай спадчыны, узяць актыўны ўдзел у дабрачынным аукцыёне. Такі аукцыён праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы