Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Мінкульт назваў адказных за нядбайнасць у выратаванні помніка

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 801

СообщениеДобавлено: 31 Oct 2013, Thu, 18:32    Заголовок сообщения: Мінкульт назваў адказных за нядбайнасць у выратаванні помніка Ответить с цитатой

Аршанскія краязнаўцы атрымалі лісты ад Мітрапаліта Філарэта ды з Міністэрства культуры, да якіх звярталіся па праблеме кансэрвацыі гістарычнага будынка, які належыць Віцебскай епархіі праваслаўнай царквы і ужо каля 10 год стаіць без даху.
Паводле атрымальніцы ліста, былой музейнай супрацоўніцы Таццяны Варонінай, допіс ад мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта пачынаецца са словаў пра тое, што першая асоба Экзархату Беларускай праваслаўнай царквы падзяляе трывогу наконт бядотнага стану гістарычнага помніка.
Т. Вароніназвяртае ўвагу на тое, што ніводзін дзяржаўны чыноўнік пра гэта не напісаў ні ў адным з дасыланых раней адказаў на мшматлікія лісты аршанскіх краязнаўцаў.
Таксама, паводле яе словаў, Мітрапаліт Філарэт піша, што зробіць усе магчымыя захады, каб будынак былога кляштара базыльянаў (а з сярэдзіны пазамінулага стагоддзя – духоўнай вучэльні для праваслаўных) быў уключаны ў дзяржаўную інвестыцыйную праграму рэстаўрацыі.
Што ж да праблемы часовага даху, то гэтае пытанне кіраўнік праваслаўнай царквы ў Беларусі параіў вырашаць з мясцовымі структурамі, ды паведаміў, што пераслаў ліст кіраўніку Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, Архіепіскапу Віцебскаму Дзімітрыю (Драздову).
Раней аршанцы атрымалі адказ з Міністэства культуры. У лісце гэтай дзяржаўнай установе яны чарговы раз нагадалі, што былы кляштар базыльянаў, які з’яўляецца помнікам архітэктуры 18 стагоддзя рэспубліканскага значэння, з 2006 года стаіць без даху, паступова разбураючыся пад дажджамі і снегападамі. Уласнік будынка – Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы ўжо каторы год не прадпрымае аніякіх істотных захадаў для тэрміновага захавання помніка. На дадзены момант замоўлены толькі праект будучай рэстаўрацыі, які можа быць увасоблены хіба што праз некалькі гадоў.
Тым часам тэрмінова патрэбны куды меншыя выдаткі – усяго толькі на часовы дах для помніка беларускай гісторыі і культуры.
У адказе аршанскім краязнаўцам за подпісам намесніка міністра культуры А.А.Яцко гаворыцца, што "першачарговыя кансервацыйныя мерапрыемствы па ўладкаванні часовага даху на будынку манастырскага корпуса адносяцца да работ па забеспячэнні належнага тэхнічнага і санітарнага стану. І могуць выконвацца без атрымання дазволу Міністэрства культуры".
Таксама ў лісце сцвярджаецца, што Міністэрства культуры не можа паспрыяць выдаткаванню на гэта бюджэтных сродкаў, паколькі будынак з'яўляецца ўласнасцю рэлігійнай арганізацыі.
Але ў лісце з Міністэрства культуры таксама напісана, што ў адпаведнасці з Законам "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны", мясцовыя органы кіравання могуць садзейнічаць уласніку гісторыка-культурнай каштоўнасці ў прапрацоўцы пытання прыцягнення пазабюджэтных сродкаў на выкананне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні аб'екта спадчыны.
Такім чынам, паводле Мінкульту, кіраўніцтва Аршанскага раёна цалкам можа дапамагчы ў справе захавання помніка архітэктуры. Але таксама не спяшаецца рабіць гэта на працягу многіх гадоў.
Таксама ў лісце з міністэрства канкрэтна названы адказныя за нездавальняючы стан помніка, якія мусяць рупіцца пра кансервацыю будынка. Гэта і гаспадары – Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы, і прызначаны "куратар" гэтага помніка: "Навуковы кіраўнік, архітэктар Лук'янчык М.І., які ажыццяўляе кіраўніцтва ходам навукова-даследчых і праектных работ, нясе персанальную адказнасць за захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці, у адпаведнасці з Законам "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны".
Паколькі справай выратавання помніка архітэктуры ніхто не займаецца, хаця грамадскасць горада ды многія іншыя неабыякавыя людзі ўжо не першы год збіраюць сродкі дзеля захавання помніка архітэктуры, аршанскія краязнаўцы плануюць звярнуцца ў пракуратуру. Там мусяць даць законную ацэнку абыякаваму стаўленню да сваіх абавязкаў усіх адказных за захаванне помніка архітэктуры рэспубліканскага значэння. І спагнаць з вінаватых у парушэнні Закона "Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны".


IMG_3928_small.jpg
269.92 KB,   просмотрено: 4553 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы