Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

ці былі прэцэдэнты?

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 792

СообщениеДобавлено: 30 Nov 2013, Sat, 6:16    Заголовок сообщения: ці былі прэцэдэнты? Ответить с цитатой

Аршанскія краязнаўцы звярталіся да Мітрапаліта Філарэта, каб ён паспрыяў справе захавання помніка архітэктуры 18 стагоддзя, былога будынка базыльянскага кляштара. Атрымалі адказ і ад яго самога, і ад "адказных за адраджэнне Свята-Пакроўскага манастыра ў Оршы" ігуменні Анфісы (Любчак) і манахіні Даніілы (Цяцьковай).
Краязнаўцы пісалі, што стан помніка архітэктуры вымагае неадкладнай кансервацыі – хаця б часовага даху, пакуль не абрынуліся сцены і перакрыцці. Але ў адказ атрымалі пералік з 8-міі пунктаў – гэта ўсё, што зрабілі гаспадары будынка з таго часу, як у 2005 годзе ён быў перададзены Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
Ігумення Анфіса і манахіня Данііла з талачынскага Свята-Покроўскага манастыра, за якім "замацаваны" аршанскі гістарычны помнік, пішуць, што за мінулыя 8 год тут прыбралі смецце, абгарадзілі будынак плотам, забілі дошкамі вокны і дзверы ( але, трэба зазначыць, не ўсе), частку будынка накрылі дахам (не больш за адну чацвёртую частку, у чым можа на ўласныя вочы пераканацца любы аршанец). Таксама пабудавалі побач драўляную царкву (якое гэта мае значэнне для захаванасці помніка архітэктуры, так і застаецца невядомым) і пасля абследвання замовілі праект рэстаўрацыі будынка. А пра тое, што праектная дакументацыя "у стане завяршэння", краязнаўца чуюць ужо на працягу года.
Далей у лісце – адно толькі рамантычна-ўзнёслыя "прызнанні ў любові". Толькі так можна азначыць напышлівыя заявы пра тое, што "Гэты ўнікальны помнік архітэктуры дарагі не толькі аршанцам, але і ўсім беларусам", што "работы наперадзе шмат", і што адрэстаўраваны будынак "стане не толькі Домам малітвы, дзе жывуць любоў і міласэрнасць, дзе знойдуць суцяшэнне ўсе тыя, хто яго прагне, але й ўпрыгажэннем усяго горада". Усе гэтыя прызнанні і абяцанні выглядаюць непераканаўча, калі згадаць, што помнік чарговы год запар сустрэў першыя снегапады без даху…
http://orshatut.by/2013/11/gaspadaryi-zanyadbanaga-pomnika-arhitekturyi-znou-klyanutstsa-u-lyubovi-da-spadchyinyi/

У працяг гэтае перапіскі ўзнікла такая прапанова:

Прапаную ўсім неабыякавым да лёсу архітэктурна-гістарычнага помніка “Былы кляштар базылянаў” у Воршы абмяркаваць наступную прапанову: зважаючы на недбайнае стаўленне цяперашняга гаспадара, звярнуцца да дзяржавы з прапановаю павяртаць будынак у гарадскую ўласнасць, з тым, каб з прыцягненнем інвестараў стварыць у гэтым будынку мульціканфесійны гатэль для пілігрымаў. Усе накопленыя на дабрачынным рахунку грошы перадаць у распараджэнне гарадскіх уладаў з умоваю абавязковага мэтавага выкарыстання сродкаў. Падрыхтаваны «Праваслаўнай майстэрняй архітэктара Лук'янчыка М.І.» праэкт рэстаўрацыі, наколькі мне вядома, вялікай пераробкі ў такім выпадку не запатрабуе.
У абгрунтаванні можна згадаць насычанасць Воршы і яе ваколіцаў святынямі і памятнымі мясцінамі розных канфесіяў. У прыватнасці, у гэтым пераліку можна згадаць Куцеінскі манастыр з падземнаю царквою, праваслаўную капліцу побач з кляштарам, касцёл Святога Язэпа непадалёк, будынкі былых каталіцкіх святыняў (езуіты (тамсама і месца кальвінскага збору), францішканы, трынітарыі), габрэйскія могілкі ды іншыя. У ваколіцах Воршы і раёне: старыя могілкі на Шклоўскай, месца нараджэння Цэліны Хлюдзінскай-Бажэнцкай (заснавальніцы манаскай кангрэгацыі сясцёр змёртвыхпаўстанак, 27 кастрычніка сёлета ў Рыме была абвешчана благаслаўлёнай), Смаляны, Ляды, Копысь і недалекія Любавічы, урочышча Дубкі ды могілкі ў Паддубцах з салярным знакамі на магільных камянях, з магчымай перспектываю ўзнаўлення
уніяцкага храма Апекі Маці Божай.
Дадатковымі аргументамі на карысць гэтае прапановы будуць урадавыя патрабаванні развіваць уязны турызм, а таксама неабходнасць спрыяць усталяванню маральных і духоўных каштоўнасцяў ды традыцыйнае для нашае зямлі рэлігійнае талеранцыі. Месцазнаходжанне побач з гарадской міліцыяй гарантуе поўную бяспеку (таксама як і шпіталь насупраць), ды павагу да рэлігійных пачуццяў пілігрымаў.
Гэты праэкт стварае перспектыву стварэння аршанскага грамадскага фонду дзеля аб'яднання высілкаў вернікаў усіх канфесіяў (патэнцыйных пілігрымаў) дзеля збірання сродкаў, паколькі цяперашні ўладальнік
дэманструе няздольнасць даць рады будынку.

Буду ўдзячны за падказкі, дадаткі і шырэйшы распаўсюд гэтае прапановы, дзеля шырэйшага абмяркавання гэтага праэкту ўсімі зацікаўленымі грамадзянамі ды грамадскімі ўтварэннямі.


SAM_1876_small.JPG
314.6 KB,   просмотрено: 4667 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы