Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 21 Oct 2014, Tue, 17:24 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | людзi знiкаюць |
Насамрэч дзіўныя справы твае, госпадзі. Калі доктар (альбо які настаўнік) так валодае словам і мае такія глыбокія веды, што дзіву даешся - чаму ж мы маем тое, што маем? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 29 Oct 2014, Wed, 19:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Менск. Цагельная незацуглянасць.
Хто цяпер не ведае цудоўную воданапорную вежу зусiм побач з будынкамi былой чыгуначнай бальнiцы? Ды i самi тыя будынкi ў апошнi час змянiлiся. У лепшы цi горшы бок – гэта ўжо для каго як.
.
Цiкавяцца людзi i матэрыялам, з якога тыя будынкi пабудаваны. Асаблiва прыемна ўбачыць на старых цаглiнах надпiсы вытворцаў. Для iншых тыя клеймы, наогул, маюць нейкi сакральны сэнс. Захавалiся пэўныя надпiсы i на цаглiнах узгаданых будынкаў. На вялiкi жаль, дакладна адказаць, каму належыў гэткi знак, мы не можам.
Здагадкi i нават сцверджаннi, што Iяхiму Клейну (заснавальнiку першага ў Менску цагельнага завода), вельмi слушныя, але ён «мецiў» цэглу сваiм поўным прозвiшчам. Да таго ж нiхто не адказаў на пытанне, дзе ж знаходзiлася ў Менску клейнаўская цагельня. Калi меркаваць па даце ўзвядзення гэтых будынкаў (1912-14 гг.), завод Клейна павiнен быў трапiць у кола зроку не аднаго даведнiка пачатку XX стагоддзя. Да таго ж, малаверагодна, што аўстрыец дажыў да перадваеннага часу, бо з'явiўся ён на абсягах Iмперыi ў першай палове XIX стагоддзя. Акрамя таго, нам вядома, што пасля смерцi Клейна яго жонка хутка прадала цагельню. Сумнiву дадае i наяўнасць пасярод згаданых надпiсаў гэтых.
.
Цэглу з «лагатыпам» «ГК» гатаваў цагельны завод Рыгора Каплана. Цалкам верагодна, што цэгла з надпiсам «К.» таксама належыла Каплану. I ўсё ж падстаў лiчыць, што вежа збудавана з цэглы Клейна, даволi шмат.
Зараз недалёка ад узгаданамi намi месца вырабляе цэглу самавiтае прадпрыемсатва, але гiсторыю сваю былы савецкi цагельны завод № 1 вядзе ад цагельнi Залкiна i Астрахана. Дакладней сказаць, гэтае прадпрыемства ўсё не можа вырашыць, чыю гiсторыю яно працягвае, бо не збiраецца адказвацца i ад цагельнi Каплана. Да яе мы яшчэ сёння дойдзем, а зараз звернем увагу на гэткi факт. На старых мапах гэтай мясцовасцi пазначана адразу 2 цагельнi ў раёне сучасных вулiц Малай, Мiнiна i завулка Соф'i Кавалеўскай.
На месцы цагельнага завода Залкiна-Астрахана ў паслярэвалюцыйны час шчыраваў вышэйзгаданы Першы цагляны завод. Ад спадчыны былых цагелен да нашых дзён дажылi колькi старых вытворчых пабудоў ды прывабная вежа.
.
.
Вежа тая ў гады вайны была наглядальным пунктам нямецкiх вайскоўцаў.
.
Акрамя таго вабяць вока зарослыя травой лугi ды футбольны стадыён на месцы кар'ераў.
.
Характэрна, што ляжыць стадыён нiжэй узроўня вакольнай мясцовасцi. Новае ж прадпрыемства працавала па-геройску: да яго правялi чыгуначную ветку, цаглiны яго палеглi ў будынкi Опернага тэатра, Акадэмii Навук… Свой Дом культуры завод па-савецку адбудаваў на старых могiлках, але зараз тую халеру напаткаў лёс Краiны Саветаў.
.
Цiкава назiраць, як з падлогi былога культурнага асяродку ўзнялi свае галiнкi да неба дрэвы…
На могiлкавым узгорку зараз паўстаў сквер iмя Мiнiна.
На прылеглай да былога завода тэрыторыi захавалася яшчэ некалькi цiкавых старых будынкаў, але цi «ўдзельнiчалi» цаглiны «нашага прадпрыемста» ў iх пабудове, вызначыць не пашанцавала.
.
.
У перадваенны час савецкi завод з'ехаў на месца iншай старой цагельнi, у канцы сучаснай вулiцы Мiнiна. Мажлiва, менавiта тут калiсьцi i была цагельня Клейна. Аб страчанай цагельнi нагадваюць зараз пляцоўкi па абодвух баках завулка Соф'i Кавалеўскай, якiя займаюць месца былога кар'ера.
Захаваўся, хаця i змянiў выгляд, i перадваенны галоўны корпус завода на новым месцы.
Наогул, наяўнасць старых i новага прадпрыемстваў побач з чыгункай абумовiла досыць вялiкую колькасць цiкавых будынкаў на прылеглай тэрыторыi.
.
.
Дарэчы, у будынку з вежай пад час вайны праводзiўся рамонт нямецкай танкавай тэхнiкi.
Захавалася таксама драўляная забудова мясцовасцi.
.
Мы ж вяртаемся да цагельнi Каплана. Месцiлася яна ў Дабрамысленскiм завулку. Зараз на яе месцы стаяць пабудовы гiмназii № 41. Дарэчы, гэтая навучальная ўстанова носiць iмя настаўнiка. Адна з пабудоў, а менавiта школьныя майстэрнi, прэтэндуе на званне спадкаемцы былога цагельнага завода. У апошнi час праведзены рамонт будынку, што канчаткова паставiла гэтую здагадку ў рэжым верагоднасцi.
.
Але верагоднасць тая даволi вялiкая. Прынамсi, змешчаныя ў двух кроках ад школы старыя будынкi цалкам складзены з цэглы Гiрша Розенберга.
.
Хутчэй за ўсё цагельны завод Каплана ў 1895 годзе будаваўся з таго ж бабруйскага матэрыяла.
.
Нельга выключаць i той магчымасцi, што пакрыўджаныя людзьмi, часам ды полымем усе гэтыя будынкi ўваходзiлi ў цагельнае прадпрыемства. У розных месцах Менска яшчэ можна адшукаць цаглiны завода Каплана. Мiж тым, гадавая вытворчасць цаглiн дасягала на прадпрыемстве амаль 4 мiльёнаў.На жаль, няма магчымасцi адшукаць месца, адкуль паступаў матэрыял для работы прадпрыемства. Даволi вялiкi завод мусiў мець паблiзу суадносную крынiцу сыравiны, але вакольныя мясцiны нават у той час былi шчыльна забудаваны. Таму будзем лiчыць, што «цагельнiкi» рабiлi шматлiкiя падкопы ў жаночае аддзяленне менскай турмы :). Яно было побач. Калi ж сур'ёзна, то верагодней за ўсё, што сыравiну сюды прывозiлi па чыгунцы. Яна таксама была зусiм недалёка.
Верагодна, гэткiм жа чынам частка сыравiны паступала яшчэ ў адну прычыгуначную цагельню, якой валодаў Сляпян.
Цi захаваўся будынак яго завода ў бязладдзi забудовы канчатковай часткi вулiцы Караля, вызначыць цяжка. Нават калi глядзець з вышынi нямецкага ДАКа.
Меўся ў Сляпяна i кар'ер. Зараз на яго месцы на спуску па вулiцы Дразда чакаюць свайго часу бакалейныя тавары.
З iншага боку чыгункi, на рагу цяперашнiх Харкаўскай вулiцы i Дамашэўскага завулку, месцiлася цагельня Фрыда.
У савецкi час да яе правялi асобную чыгуначную ветку. Але ў час вайны завод гэты зарабiў дрэнную славу, бо ў яго кар'еры была знiшчана вялiкая колькасць людзей. Помнiк ахвярам з'явiўся на вулiцы Прытыцкага, адразу за Кальварыйскiмi могiлкамi, бо сведкi тых падзей месцам расстрэлаў называлi тэрыторыю «за Кальварыей». Але ў той час пад Кальварыей маглi разумець зусiм iншае.
Вядома, нейкую частку людзей знiшчылi i за могiлкамi, але галоўным месцам злачынства 7 лiстапада 1941 года былi былыя кар'еры Фрыда. На месцы цагельнага завода зараз можна адшукаць пабудову «без часу», але атаясамлiваць яе з прадпрыемствам Фрыда заўчасна.
.
Сярод цагельных заводаў на мяжы XIX-XX стагоддзяў асобнае месца займаюць прадпрыемствы на Тучынцы. Цяжка вызначыць дакладна, дзе яны знаходзiлiся. Нават З.Шыбека наконт цагелен Рубенчыка i Файна-Шэкта ў розныя гады распавядае пра розныя iх адрасы. Фiгуруюць мясцовасцi то памiж вулiцамi Скрыганава i Бiрузова, то памiж праспектам Пераможцаў i Ракаўскай. Але гэта цалкам магчыма, бо часам гаспадары аддаленых заводаў жылi i трымалi канторы ў цэнтры. Калi ж паглядзець на прыведзеную вышэй мапу, то можна звярнуць увагу на шэраг цагелен уздоўж сучаснай Харкаўскай вулiцы. Дзве з iх амаль казытаюць адна другую. Цагельныя заводы Рубенчыка i Файна-Шэкта таксама месцiлiся побач. Зараз тэрыторыя былых цагелен забудавана жыллём, прадпрыемствамi прамысловасцi ды аўтатранспарта.
Месца яшчэ адной цагельнi на вулiцы Харкаўскай зараз займае прыбiты часам ды наркатычным угарам Тучынскi сквер. Цiкавае архiтэктурнае вырашэнне ды прыязныя скульптуры зараз нават выклiкаюць нейкае спачуванне.
.
Хаця даследчыкi i гавораць пра прыроднае паходжанне вадаёма, старыя карты сцвярджаюць iншае. Бо ляжыць «тучынскае возера» на месцы кар'ера ўзгаданай цагельнi. Каму належыла цагельня ў дарэвалюцыйны час цi ўзнiкла яна адразу пасля дэкласацыi грамадства, сказаць цяжка.
Сярод цагельных гаспадароў Менска можна сустрэць яшчэ прозвiшчы Урбана, Варгафтыка, Любанскага. Кагосьцi, пэўна, тагачасныя даведнiкi запамятавалi. Наогул, у першыя савецкiя часы колькасць цагельных заводаў у Менску значна павялiчылася. Частка такiх прадпрыемстваў, зразумела, займала памяшканнi былых цагелен. На жаль, амаль нiчога зараз не нагадвае аб былых гаспадарах. Цi не адзiным прыемным момантам новай цэглы пэўны час былi беларускiя лiтары (як не хочацца памылiцца) на другасортных гатунках, кляймаваў якiя цагельны завод № 4.
Хочацца верыць, што недзе гэтую традыцыю працягваюць…
Последний раз редактировалось: kalilaska (03 Nov 2014, Mon, 11:36), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1899 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 Oct 2014, Wed, 23:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Вельмi цiкава, як i заўсёды.
А што наконт ЦЗ ў Радашковiчах? |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 30 Oct 2014, Thu, 9:44 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС, дзякуй. Аб ЦЗ у Радашковiчах мэтанакiравана iнфармацыю не шукаў, а выпадкова нiчога не траплялася. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 814 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 07 Nov 2014, Fri, 20:08 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Цагельная незацуглянасць |
Назву таксама адзначылі. Такі каламбур не кожны здолее сплесці:) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 09 Nov 2014, Sun, 22:16 Заголовок сообщения: |
|
|
tam_erm писал(а): | сплесці |
Тым больш гэта небяспечна :) . Зараз на Форуме "Лапаць сплесцi - што сорам знесцi" :) . |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 08 Dec 2014, Mon, 14:56 Заголовок сообщения: |
|
|
Мiнск па-за часам. Дамiнiканскi напрамак.
Вулiца тая нiкуды не знiкла, яна па-ранейшаму з'яўляецца адной з найпрыгажэйшых у сталiцы. Але па ёй не водзяць турыстаў, нават выхад у тэатр амаль не кранае яе зямлю. Па ёй нiколi не бегла конка, зусiм не шмат часу шчыраваў трамвай. I зараз яе абмiнае грамадскi транспарт, ды што там транспарт. Абмiнаюць яе аўтааматары, але повад для гэтага хутчэй сумны.
Збераглася на сучаснай вулiцы Энгельса настолькi малая колькасць старых будынкаў, што хопiць для iх пералiчэння пальцаў адной рукi. Зараз шмат хто блукае ў СМI па старых мiнскiх вулiцах у абдымку са старымi паштоўкамi-здымкамi, але i яны вулiцу гэтую кранаюць толькi крыху. 15-хвiлiнная вандроўка па Петрапаўлаўскай вулiцы (менавiта так яна будзе заўсёды звацца тут, дарэчы, як i Хрышчэнская, Праабражэнская, Юр'еўская, Захар'еўская, Губернатарская, Падгорная, Магазiнная ды некаторыя iншыя) пройдзе амаль без сучасных здымкаў. Што былому гораду да iх. Старыя краявiды будуць паглядаць з крынiц i крынiчак сецiва пад назвамi polona.pl, nlr.ru, minsk-old-new.com, humus.livejournal.com, pawet.net, news.tut.by, ruiny-v-upor.livejournal.com, nasledie-sluck.by. Час пабег.
Частка Петрапаўлаўскай вулiцы, што ўваходзiць у Верхнi горад, зараз амаль не адрознiваецца ад сябе стогадовай даўнiны. Толькi Петрапаўлаўскi кафедральны сабор выглядае не па-расейску.
Будынкi манастыра базыльян месцяцца на правым баку вулiцы, на яе глядзяць апсiда царквы Святога Духа ды ўсходнiя муры манастырскага корпусу. У галоўным алтары царквы амаль тры стагоддзi знаходзiўся Мiнскi абраз Мацi Божай, у манастырскiм корпусе пасля расейскага гвалту засядаў праваслаўны архiепiскап. З супрацьлеглага боку на вулiцу выходзiць корпус манастыра базыльянак, цi не самы стары каменны будынак Мiнска. Трохi далей, на скрыжаваннi з Хрышчэнскай вулiцай, захаваўся дом Фрэнкеля, будынак канца XVIII стагоддзя. У доме тым у 1830-31 гадах жыла сям'я Манюшак, i менавiта ў гэтым месцы мiнiмум два разы на дзень крочыў праз нашу вулiцу сённяшнi гiмназiст i будучы кампазiтар.
Вучыўся ён у Мiнскай гiмназii, якая з 1803 года займала памяшканнi корпуса манастыра базыльянаў. На абодвух дамах зараз змешчаны мемарыяльныя дошкi ў гонар Манюшкi ды iншых вядомых навучэнцаў, хаця добрая палова з iх вучылася ў прыгожым будынку на вулiцы Губернатарскай.
.
Ён быў пабудаваны у 1844 годзе, а знаходзiўся гiмназiчны пляц рыхтык памiж галовамi Дзюнана ды Грыцаўца.
.
Дарэчы, на другiм здымку ўдалечынi можна пабачыць дом, якi быў пабудаваны па праекце, прысвечаным Генрыхам Гаем свайму сябру Сiгiзмунду Свянцiцкаму-малодшаму, а зараз у якiм месцiцца лiтаратурны музей Петруся Броўкi. Але да славутага архiтэктара Петрапаўлаўская вулiца нас яшчэ прывядзе. На будынку манастыра базыльян можна было б усталяваць шыльды ў гонар цi не ўсiх галiн гаспадаркi дзяржавы, але абiраюць сучасныя беларусы iншую гiсторыю. Як прыклад, пайшоўшае ў нябыт Мiнскае таварыства ўрачоў, аб якiм сiстэма аховы здароўя Беларусi наогул наўрад чула. Мiж iншым, ганаровымi членамi таварыства былi Пiрагоў, Сечанаў, Мечнiкаў… Будынак жа Фрэнкеля цiкавы яшчэ i тым, што ў iм на працягу дзесяцi год працаваў у сваёй студыi Маiсей Напельбаўм, будучы фатограф Ленiна, Сталiна ды iншых не толькi камунiстычных славутасцей. Нарадзiўся фатограф таксама ў Мiнску, шмат сваю малую радзiму ён i здымаў. Вось, напрыклад, якiм бачыў творца будынак гарадской думы.
Аб наступнай частцы вулiцы, да яе скрыжавання з Юр'еўскай, шмат чаго гаворыць наступны план Мiнска 1898 года.
Амаль увесь левы бок займалi пабудовы былога кляштара дамiнiканцаў. Нават гады вайны не пазбавiлi яго пэўнага хараства.
Касцёл Томаша Аквiнскага быў першым у Мiнску каменным храмам. Ён патрапiў на вялiкую колькасць здымкаў i малюнкаў свайго часу. У 1840-е гады кляштар быў перабудаваны пад каталiцкую семiнарыю. Вось як змянiўся тады вонкавы выгляд касцёла.
.
Пасля паўстання 1863 года ў кляштары размесцiлiся артылерыйскiя казармы. Не лянуйцеся, паглядзiце не Верхнi горад з вышынi касцёла дамiнiканцаў…
На рагу вулiц глядзеў пад узгорак дом братоў Ракаўшчыкаў, прадпрыемства якiх i ў наш час засмактоўвае паветра на Нiжне-Ляхаўскай вулiцы. Выгляд дамоў на правым баку Петрапаўлаўскай малавядомы сучасным даследчыкам. Нешта пэўнае можна адшукаць хiба толькi пра вуглавы дом, якi патрапiў на вышэйпрыведзеныя здымкi. Але на самой справе гэта не так. Вышыня касцёла Томаша Аквiнскага зрабiла амаль немагчымае. Але аб гэтым не зараз. Завяршалi ансамбль будынкаў з правага боку дом Веснiка, у якiм месцiлася добра вядомая тагачасным мiнчанам вышывальная майстэрня Нямцовай, i дом Аксельрода, у якiм працавала майстэрня Пазняка, славутая сваiмi вырабамi з медзi. Акрамя таго, на гэтым баку Петрапаўлаўскай знайшлося месца i гандлёвай школе, i магазiнам адзення, i шмат чаму яшчэ.
А вось як занатаваў для нашчадкаў адрэзак вулiцы ад Юр'еўскай да Захар'еўскай тагачасны фатограф.
Дамiнантай няцотнага боку з'яўляецца дом Поляка, франтон якога ўзiраецца на скрыжаванне галоўнай вулiцы сталiцы i Петрапаўлаўскай. Блiжэй да нас каменная забудова спалучаецца з драўлянай, а ў самым баку здымка ў кадр трапiла частка сядзiбы Мiнскага камерцыйнага банка. Банк спынiў свае аперацыi ў 1912 годзе, а яшчэ на год раней у згаданым будынку Левiна размясцiлася Мiнская губернская чарцёжная. З'яўленне гэтай установы тут не было выпадковым. Будынкi Левiна i Эмiлii Гольцберг (дачкi папярэднiка Караля Чапскага на пасадзе мiнскага галавы – Галiневiча), у якiм засядала Мiнская кантрольная палата, утваралi адзiны комплекс. Вiдаць па ўсiм, дзяржаўныя ўстановы «стварылi ўмовы» для зыходу камерсантаў. Вось якой бачылi гэтую частку вулiцы наведвальнiкi дома Поляка.
Паглядзець на забудову з вышынi праз ваеннае лiхалецце нам дапамагае i нямецкi лётчык.
Здымак унiкальны, бо на iм прасочваецца знiклая Юр'еўская ад Губернатарскай да Петрапаўлаўскай. А вось будынкi кантрольнай палаты ды камерцыйнага банка, як мы бачым, у перадваенны час былi iстотна зменены. Былi надбудаваны як мiнiмум два паверхi, камянiца падоўжылася ў бок Захар'еўскай, але асноўны аб'ём усё яшчэ прасочваецца. Супрацьлеглы жа бок вулiцы страцiў амаль усе пабудовы, толькi на рагу з Юр'еўскай захавалiся рэшткi дома-трохпавярховiка, калiсьцi схаванага па-за чырвонай лiнii забудовы. Малочныя магазiны, фарбавальнi i зноў шмат чаго яшчэ, адзначанага фатографам, пайшло ў нябыт…
Скрыжаванне Захар'еўскай ды Петрапаўлаўскай вулiц зараз шырокавядомае. Дамы Венгржэцкага, Поляка, Браўдэ, каплiца Александра Неўскага паглядаюць цi не з кожнай трэцяй дарэвалюцыйнай паштоўкi. Вось дамы Венгржэцкага i Поляка, яны уваходзяць у толькi што апiсаную частку Петрапаўлаўскай вулiцы.
А гэтак яны выглядалi з боку Захар'еўскай да вайны i пад час вайны.
.
Усё яшчэ ёсць спадзяваннi, што мiнскiя ўлады калi-небудзь адзначаць iснаванне у доме Венгржэцкага школы малявання Якава Кругера. Таленавiты мастак нарадзiўся i памёр у Мiнску, прысвяцiў Беларусi свае лепшыя творы. Але амаль нiкому невядомы выпушчаны ў 2000 годзе альбом яго твораў, на мiнскiх вайсковых могiлках амаль нiхто не знойдзе непрыкметны помнiк.
Няма сярод жывых яго вучняў. Пайшлi ў iншы свет хто на радзiме, хто за мяжой Мiхаiл Станюта, Хаiм Суцiн, Заiр Азгур, Мiхаiл Кiкоiн… Прынамсi, хаця б невялiчкая шыльда з поглядам на «вытанчаны» Палац Рэспублiкi. Дом Поляка таксама ўжо не будзе замiнаць.
.
З супрацьлеглага боку Захар'еўскай свавольным подыхам, магчыма, дражнiла навучэнцаў гасцiнiца «Парыж». Вось так i хадзiлi Суцiн з Кiкоiным да «Парыжа» ля школы, пакуль не атрымалi Парыж сапраўдны. Добра, што мары здзяйсняюцца.
А па дыяганалi ад школы Кругера паветра было не менш рамантычным.
А гэта – вышэйзгаданае адчуванне вышынi над Петрапаўлаўскай таго часу. Зноў-такi з подыхам дамiнiканы.
Цiкаўнаму воку тут ёсць на што паглядзець. Сядзiба гандлёвай школы Прытуленкi i дом Веснiка, дамы Аксельрода i Фрыдмана з правага боку, дамы Ракаўшчыкаў, Левiна i Эмiлii Гольцберг з левага. Крыху далей – дамы Венгржэцкага i Поляка, гасцiнiца «Парыж». Амаль за даляглядам – палац Чапскага i лютэранская царква…
Мы ж вернемся на зямлю ды узнiмемся ўздоўж Аляксандраўскага скверу да скрыжавання Петрапаўлайскай вулiцы з Падгорнай. Узнiмемся, каб азiрнуцца.
Дзесьцi далёка злева застаўся «Парыж», а на першы план выйшаў iншы герой. Будынак дваранскага сходу быў пабудаваны ў 1852 годзе, мелася пры iм i канцэртная зала. На другiм паверсе вуглавога дома жыў сам прадвадзiцель дваранства, у канцэртнай зале гастралёры давалi спектаклi. Напрыклад, у 1869 годзе на гэтай сцэне дэбютавала Марыя Савiна, будучая тэатральная зорка. З 1890-х гадоў канцэртная зала прымала шэраг выстаў, сярод якiх была i першая публiчная выстава выяўленчага мастацтва ў Мiнску. У 1917 годзе тут праходзiлi асобныя пасяджэннi Усебеларускага з'езда, у 1920-30-я гг. у гэтай зале выступалi Цiшка Гартны, Якуб Колас, Янка Купала. Сакратаром канцылярыi дваранскага сходу тут працаваў Мiхаiл Гаўсман, вядомы калекцыянер беларускiх артэфактаў, мецэнат, удзельнiк паўстання 1863-64 гадоў. Высланы ў Сiбiр, вярнуўся на радзiму збiральнiк музейнай калекцыi, даступнай для наведвальнiкаў, толькi ў 1877 годзе. Яшчэ ў 1857 годзе Гаўсман адбудаваў праз квартал ад нашага будынка прыгожы палац, якi ў 1890 годзе набыў мiнскi галава. Палац той увайшоў у гiсторыю як палац Чапскага.
Зруйнаваны быў ён пад час будаўнiцтва Прэзiдэнцкага палаца. Але да тэмы гэтай рэзiдэнцыi i знiшчэння гiстарычных пабудоў мы яшчэ звернемся. Што датычыцца будынка дваранскага сходу, вядома, падстаў адзначыць месца гэтага дома нiякiх няма… Вось як выглядаў гэты будынак у атачэннi таполяў Падгорнай вулiцы.
Гастралёры пачалi абмiнаць дваранскi сход з 1890 года невыпадкова. У гэтым годзе насупраць быў пабудаваны будынак тэатра.
Але дваранскаму маршалку пачуццё прыгажосцi было добра знаёма. Неўзабаве будынак дваранскага схода атрымаў прыгожы балкон з вiдам на тэатр.
Чаго тут больш, гумару цi цiкаўнасцi, кожны мусiць вырашыць па-свойму.
Мы ж адзначым забудову Петрапаўлаўскай памiж будынкамi дваранскага сходу i гасцiнiцай «Парыж». У адным з гэтых дамоў, а менавiта ў доме Кабакова, на працягу шасцi гадоў дзейнiчала музычнае вучылiшча Рубiнштэйна. Магчыма, Вы думаеце, што Петрапаўлаўскай вулiцы не хапала толькi кiно? Але i гэта не так. Кiнатэатр «Iлюзiён», адкрыты ў 1907 годзе, чакаў наведвальнiкаў у вышэйзгаданым доме Поляка. Побач з «салодкiм» дома Венгржэцкага ў 1909 годзе адчынiў дзверы ў доме Булгака электратэатр «Эдэн». А з 1914 года на Петрапаўлаўскай запрацаваў яшчэ i кiнатэатр «Люкс»…
На iншым баку Падгорнай, насупраць будынка дваранскага схода, у доме Юхновiча таемна хваляваўся пры з'яўленнi рэдкага аўто першы ў Мiнску платны гараж «Мiнск-аўтамабiль». Але больш вядомы гэты аднапавярховiк архiтэктурным бюро Гая i Свянцiцкага. Найбольш таленавiтыя людзi свайго часу заслугоўваюць, вядома, больш грунтоўнага аповеда. Пра Генрыха Гая мы ўжо сёння ўзгадвалi, але мiнская спадчына майстра не абмяжоўваецца домам ля ўрадавай гiмназii. З прыходам «смутку з чырвоным колерам» творца пакiнуў Мiнск. Аб тым, што гэта быў верны ход, найбольш яскрава нам распавёў бы сёння яшчэ адзiн таленавiты архiтэктар Гайдукевiч, сябра Гая… Пра Сiгiзмунда Свянцiцкага, бацьку iнжынера, саўладальнiка бюро, сядзiба якога займала амаль усю зямлю памiж Петрпаўлаўскай i Губернатарскай вулiцамi, наогул, можна расказваць i расказваць. Старонка яго жыцця, звязаная з Элiзай Ажэшка, малавядома, але казытаць лёс двух дарослых людзей, безумоўна, нiкому не варта. Дастаткова пачытаць «Апошняе каханне» пiсьменнiцы, там пра Свянцiцкага напiсала яна сама.
Але вядомы Cвянцiцкi не толькi як першае i «Апошняе каханне» Элiзы Ажэшка. У Сiмбiрску ён быў урачом сям'i Iллi Ульянава, у Мiнску адкрыў першую ў горадзе палiклiнiку ў 1879 годзе. Залiшне казаць, што знаходзiлася гэтая лячэбнiца на вулiцы Петрапаўлаўскай. Дададзiм яшчэ, што жонкай урача была пляменнiца Адама Мiцкевiча – Марыя.… Частку дома Юхновiча можна пабачыць на гэтай паштоўцы, як, дарэчы, i адзiн з сядзiбных дамоў Свянцiцкага.
Паветраны здымак часоў апошняй вайны зафiксаваў разбурэннi гэтай часткi Петрапаўлаўскай вулiцы.
Як бачна, з усяго забудаванага старымi камянiцамi квартала застаўся толькi дом, якi паўстаў ў 1893 годзе па праекце архiтэктара Гiнзбурга. Вось як гэта выглядала з зямлi.
На гэты здымак патрапiла частка дома 1930 года пабудовы, у якiм зараз працуюць прадпрыемствы сувязi рознага кшталту. Гэта тым больш цiкава, што менавiта ў гэтых мясцiнах у 1910 годзе была адчынена першая ў Беларусi вучэльня сувязi.
Дом жа са старым адрасам Петрапаўлаўская, 38, захаваўся да нашага часу.
У гэтым таксама ёсць вышэйшы сэнс. Будынак губернскай НК i павiнен стаяць тут, як напамiн. Напамiн уладзе. Напамiн для ўлады. Але самым цiкавым тут падаецца тое, што будынкi вучэльнi сувязi i гэтага дома вельмi падобныя…
Цераз дарогу, на баку Прэзiдэнтскага палаца, з даўняга часу пiльнавала скрыжаванне паштовая станцыя, якую з канца XIX стагоддзя як гаспадарчы корпус «карыстаў» дзiцячы садок ведамства Марыi Фёдараўны.
Даўнiя будынкi прытулка былi згублены за савецкiм часам пад час пашырэння ўзгаданага вышэй палаца. Не пазбегнуў такога лёсу i дом Янчэўскага, наступны пасля дзiцячага садка будынак на гэтым баку Петрапаўлаўскай вулiцы.
Вiктар Янчэўскi, гласны гарадской думы, актыўны дзеяч па стварэнню ў Мiнску унiверсiтэта, забудаваў пляц у 1890-х гадах. Камянiца перажыла вайну, пасля яе нейкi час была месцам музея Янкi Купалы, сядзiбай Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, але супрацьстаяць навале з боку Прэзiдэнцкага палаца не змагла. Не выратавала будынак нават палымяная гiсторыя па знiшчэнню гаўляйтара Беларусi. Так, Кубэ быў забiты на другiм паверсе гэтага дома. Вядома, зараз адзначыць памятнай шыльдай месца гэтага дома i гэтай падзеi для ўлады рызыкоўна, бо людзi могуць пабачыць у гаўляйтары iншага. А пiсьменнiкi абойдуцца. Вунь колькi шыльдаў на будынiне, што зараз займае месца дома Юхновiча. Дарэчы, музей Янкi Купалы, калi ўжо аб iм пайшла гаворка, добра паскакаў па Петрапаўлаўскай вулiцы пакуль не знайшоў сваё месца на Палiцэйскай. Да дома Янчэўскага прытулак яму даваў яшчэ корпус манастыра базыльян. Завяршаў ансамбль камянiц гэтага квартала дом Вярыга-Дарэўскай.
Чыёй ахвярай стаў гэты прыгожы будынак, Вы ўжо лёгка самi здагадалiся.
Перайшоўшы ў гэтым месцы Магазiнную вулiцу, мы сустрэнем фантан «турэцкага» гатэлю.
Пляцоўку тут займалi сядзiба Таварыства выхавання яўрэйскiх дзяўчат i двухкласнае вучылiшча пры iм. Будынкi на гэтай тэрыторыi руйнуюцца з цягам часу ўсё хутчэй.
Не дзiва, адразу за дамамi ўзгаданага таварыства ў бок Губернатарскага сквера «ўздоўж па Магазiннай» знаходзiўся ўсiм вядомы сметнiк. Час i жыццё паклапацiлiся, каб сённяшнiя насельнiкi сметнiцы цалкам ёй адпавядалi.
Правая частка Петрапаўлаўскай вулiцы адразу за Магазiннай значна менш пацярпела пад час вайны. Той жа аэрафотаздымак дазваляе вызначыць захаваўшыеся да нашага часу дамы.
Перадваенны Палац пiянераў зараз адчуў, што такое «рэнесанс», хаця i займае месца колiшняга пахавальнага бюро. На сваiх месцах камянiцы канца XIX стагоддзя з адрасамi Энгельса, 28 i 34.
.
Толькi будынак з сённяшнiм нумарам 32а страцiў свайго сябра з «чырвонай лiнii».
Былы дом Пржэляскоўскага замiнаў наглядаць за вулiцай новай камунiстычнай элiце, што пасялiлася ў старым доме з чырвонай цэглы. Тая пляцоўка i зараз пустуе, але з двух зол… Трэба яшчэ дадаць, што крыху блiжэй да Нiжне-Ляхаўскай кватараваў у 1916 годзе будучы заснавальнiк мiнскай мiлiцыi. Але, вiдаць, сучасныя «мiлiцыянты» аб тым не дужа ведаюць, бо нi дошак, нi тым больш скульптур Мiхаiла Фрунзе тут няма. Ды й яшчэ невядома, цi не палiчылi бы гэта за здзек медыкi, акупаваўшыя супрацьлеглы пляц. Усё ж такi камунiстычная навала, вiдаць па ўсiм, знiшчыла свайго ж героя ў бальнiцы…
Але прыйшоў час нам пакiнуць апошнi кавалак Петрапаўлаўскай вулiцы, так званую «Афрыку». Далей, за чарговым скрыжаваннем, набiрала моц яшчэ не выпрастаная Свiслач. Крыху злева прамысловая Нiжне-Ляхаўская вулiца глынала свежае паветра, адразу займеўшы назву Вясёлай.
Свежага паветра i Вам, шаноўныя фарумчане. I вясёлай зiмы! |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12952
|
Добавлено: 08 Dec 2014, Mon, 21:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй вялікі!
Заўсёды з цікавасцю чакаю працягу тваіх вандровак.
Ёсць пытанне: ці плануецца (і як хутка) вандроўкі па Сляпанцы - пасёлку Трактарнага завода?
Калі не, то прымі, калі ласка, замову ад Валацугі;)
Будзе вельмі цікава пачытаць пра гэтые месцы... |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11563 Откуда: Минск
|
Добавлено: 09 Dec 2014, Tue, 1:12 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава і прыемна, дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 10 Jan 2015, Sat, 18:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Па шляхах святога Юр'я.
Калi-небудзь аб гэтай вулiцы будзе распавядаць цi не кожны мiнскi экскурсавод. Нават будзе шмат што паказваць. А цiкавых гiсторый iншы слухач пачуе наогул з добры кош. «Калi-небудзь» - гэта не заўтра, гэта не праз дзесяцiгоддзе. Што для Мiнска гэткiя гады. Але справа тая насамрэч адбудзецца, а распавядаць гiсторыкi будуць пра знiклыя «саркафагi» ды iншыя гмахi савецкага ды постсавецкага часу. А застанецца на iх месцы невялiчкая, на паўкiламетра, брукаваная вулачка з прыгожымi адна- ды двухпавярховымi дамкамi, па якой так прыемна будзе спускацца з цэнтра да галоўнай мiнскай ракi.
Пад час вайны
Магчыма, менавiта гэтым кiравалiся манахi-францысканцы напрыканцы XVII стагоддзя, калi на паўднёвай мяжы Верхняга горада заснавалi свой манастыр. Пляц гэты потым карыстаўся вялiкай папулярнасцю ў спадкаемцаў каталiцкага ордэна. Перайначаная пад паслугi грамадства будынiна кляштара з канца пазамiнулага стагоддзя выконвала ролю гарадской думы, муры будынка бачылi постацi вядомых i сёння мiнчан. Тут бывалi, напрыклад, Пётр Ваньковiч, Караль Чапскi, Яўстафiй Любанскi…
На жаль, так склалася, што ўшанаванне памяцi выбiтных гiстарычных мясцiн абмежавалася шыльдай у гонар падзей 1917 года.
Але сёння нават гэткi знак мае вялiкi патаемны сэнс, бо пачынаць вандроўку па Юр'еўскай вулiцы трэба менавiта ад яго, ад месца былога дома № 1.
Зараз усе ведаюць, што ў пасляваенны час сёняшнюю вулiцу Ленiна значна пашырылi. Але першае яе пашырэнне было звязана з кляштаром францысканцаў, i адбылося яно яшчэ ў XIX стагоддзi. Справа ў тым, што пасля пераносу кляштара ў iншае месца паўстала пытанне аб зносе кляштарнай агароджы ды перадкасцёльнай брамы. За кошт гэтага чырвоная лiнiя забудовы адрэзку вулiцы Ленiна (у той час Губернатарскай) ў бок Саборнай плошчы пасля скрыжавання з Юр'еўскай крыху змясцiлася. У нечым гэта паспряла стварэнню ўжо ў той час нейкага падабенства зялёнай зоны на Губернатарскай вулiцы. Драўляны касцёл святога Антонiя быў перанесены на могiлкi, якiя мы зараз называем Кальварыйскiмi, а сам кляштар пераехаў на вулiцу Ракаўскую да кармелiтаў абутых. У сувязi з гэтым ёсць нагода крыху распавесцi пра гiсторыю назвы вулiцы Юр'еўскай. Цiкавым падаецца факт, што кляштар францысканцаў быццам бы прыцягваў да сябе гэтую назву. Апроч таго, што месцiўся ён часткова на вулiцы Юр'еўскай, яшчэ яго фiлiя на Нiзкiм рынку таксама мела гэтакi ж адрас. Адбылося гэта з-за таго, что пачатковы адрэзак Ракаўскай вулiцы ў XIX стагоддзi таксама меў назву Юр'еўскай. Але ўсё ж такi гэта не больш чым супадзенне, i свае назвы вулiцы атрымалi хутчэй за ўсё ад унiяцкiх цэркваў. Дарэчы, узгаданая шыльда на вулiцы Ленiна – не адзiны напамiн у сёняшнiм Мiнску аб кляштары францысканцаў. Па сведчанню Сяргея Харэўскага, два паверхi трохпавярховага дома з адрасам Ракаўская, 12а, сустракаюць заўсёднiкаў яшчэ з 1765 года. Належыў у тыя часiны гэты будынак ордэну францысканцаў.
Але прыйшоў час вярнуцца на Юр'еўскую вулiцу. Насупраць будынка гарадской думы, на цотным баку, паселi дамы Рапапорта, Дворкiнда, доктара Поляка, «запалкавага магната» Саламонава, Швейдэля. Частка гэтых дамоў мела свае цiкавыя адметнасцi i гiсторыю. Бэрка Саламонаў, напрыклад, у адным са сваiх дамоў, трохпавярховiку на падворку, «адкрыў» друкарню, якая выдавала даволi «смачныя» для жыхароў матэрыялы. Ёсць меркаваннi, што тут выходзiлi альманах «Туманы» i газета «Мiнскi лiсток». У iншым будынку Саламонава працавала фабрычна-заводская амбулаторыя. Панарамны здымак з вежы касцёла дамiнiканцаў ахоплiвае частку гаспадаркi Саламонава. Побач з ёй (на здымку схаваны за дахам дома Леснiка) стаяў дом Поляка – месца сходаў мiнскiх эсэраў. А з другога боку ад дамоў Саламонава, у доме Дворкiнда, працалюбiвы рамеснiк мог атрымаць сторублёвую пазыку ў аднайменным таварыстве. На iншым баку вулiцы, адразу за будынкам гарадской думы, стаялi дамы Элiясберга ды Аксельрода. Адрамантаваўшы механiчныя вырабы ў майстэрнi Пазняка, гаспадарлiвы мiнчанiн мусiў адразу iсцi з другога дома ў першы, дзе кантора Разенберга з ахвотай дапамагла б з перавозкай грузаў. Усе вышэйзгаданыя дамы займалi прастору Юр'еўскай вулiцы да яе скрыжавання з Петрапаўлаўскай.
"На скрыжаваннi" з Петрапаўлаўскай
Першыя будынкi за скрыжаваннем – дамы братоў Ракаўшчыкаў ды Эмiлii Гольцберг – таксама патрапiлi на панарамны здымак. Паспяховыя «дантысты» Гiрш i Зiсэль Ракаўшчыкi не толькi жылi ў гэтым доме, але й здавалi яго частку пад аддзяленне суконна-мануфактурнага гандлю. Iншыя здабыткi «iмперыi» клана Ракаўшчыкаў таксама добра вядомы сучасным жыхарам Мiнска. Характэрна, што сваю ауру дом № 11 не змянiў нават пад час вайны. Калi ў будынках кляштара дамiнiканцаў месцiўся нямецкi лазарэт, то ў доме Ракаўшчыкаў была зубалячэбнiца. Памяшканнi ж дома пад нумарам 14 (дом Эмiлii Гольцберг) у дарэвалюцыйны час займалi мiнская кантрольная палата i аптэка Лукомскага, фiнансавая дзейнасць якой, мяркуючы па ўсiм, «кантралявалася» ў першую чаргу :) . У гэты момант ёсць патрэба адзначыць iншыя назвы вулiцы. Знаходжанне пад час Лютаўскай рэвалюцыi ў будынку гарадской думы бальшавiцкiх хаўруснiкаў у нейкiм сэнсе абумовiла яе назву ў тыя часы. Яе называлi вулiцай Лютаўскай рэвалюцыi. Зразумела, пры савецкай уладзе ўсё скончылася больш радыкальна. Вулiца займела назву Камунiстычнай. Нямецкае панаванне ў пiку камунiстам перайменавала вулiцу ў гонар «пiянера-героя» нацызму Герберта Норкуса, пятнаццацiгадовага хлопца, забiтага нямецкiмi «ленiнцамi». Апафеозам гэтай барацьбы стала знiшчэнне вулiцы ў першыя пасляваенныя гады.
Але яшчэ ў сярэдзiне 70-х гадоў мiнулага стагоддзя даводзiлася чуць ад працоўнага электарата выбiтнае «хадзем на Юр'еўскую». Азначала гэта папiць пiва амаль у цэнтры сквера, якi займаў буйную частку сёняшней Кастрычнiцкай плошчы. «Пiўны рай» з большага адпавядаў месцу, якое цягам трох з паловай стагоддзяў займаў славуты Палац Сапегаў. Але пакуль вернемся на скрыжаванне…
Наступныя дамы па абодвух баках вулiцы амаль не траплялi ў абектыў тагачасных майстроў светлапiсу. А паглядзець было на што. У доме № 18 (частка яго суседа усё ж такi на панараму трапiла) была кватэра лiтаратара Уладзiмiра Самойлы, рыхтаваўшага яшчэ малога Янку Купалу да паступлення ў рэальнае вучылiшча. А ў суседнiм з домам Ракаўшчыкаў будынку пад нумарам 13 на другiм паверсе дзейнiчала першае жаночае гарадское вучылiшча. Менавiта на падворку гэтага дома Доры Мураўчык знаходзiўся той самы Палац Сапегаў.
Значнасць гэтага будынка для тагачаснага Мiнска была найвялiкшай. Напярэдаднi ВАВ ён быў найстарэйшым у горадзе, пераўзыходзячы нават муры кляштара базылiянак.
З домам гэтым звязаны без перабольшвання цудоўныя гiсторыi, у якiх знайшлося месца iмёнам Марты Скаўронскай i Пятра Першага. Хаця пэўнай яснасцi нам зараз i не хапае, тым не менш распавядаць пра гэта трэба. Гiсторыкi не вызначылiся дакладна, гасцяваў у гэтым доме Пётр I цi Павел I, прынамсi перавагу апошняму аддаваў Сыракомля. Не знайшлi паразумення версii i з гаспадарамi будынка на той час: былi гэта Сапегi цi Галоўнi. Але на пэўную акалiчнасць амаль нiхто не звярнуў увагу. Гэты будынак быў унесены Саветам Народных Камiсараў БССР у спiс помнiкаў старажытнасцi, якiя абвешчаны дзяржаўнай маёмасцю, за 1926 годам. «Так званы дом Пятра Вялiкага» атрымаў у гэтым спiсе восьмы нумар (а ўсяго ў спiс патрапiла толькi 10 мiнскiх будынкаў). Нездарма на хвалi беларускага адраджэння адбылося менавiта так. Магчыма, нашым славутым адраджэнцам было вядома штосьцi большае. Яшчэ больш дзiўным бачыцца ў якасцi гаспадара Казiмiр Ян Сапега, якi ў той час падтрымлiваў шведаў. На жаль, дакладна распавесцi пра падзеi больш чым трохсотгадовай даўнiны у наш час ужо немагчыма. Трэба яшчэ адзначыць, што пры наведваннi Палаца Рэспублiкi аднясiце сваё адзенне ў самы далёкi правы кут вестыбюля. Прыкладна ў гэтым месцы сустракаў вясну 1706 года расейскi манарх.
У гэтай частцы вулiцы, да яе скрыжавання з Архiрэйскiм завулкам, знаходзiлiся дамы Вяндорфа, Насовiча, але самая цiкавая ўстанова працавала ў доме Здзяхоўскага. Называлася яна «Таварыства правiльнага палявання». Паляваць на Юр'еўскай, праўда, у пераносным сэнсе у тыя часы было дзе. Асаблiва гэта тычыцца рэстарана «Акварыум», у флiгелi якога забаўлялiся заўсёднiцы тагачаснай «стаметроўкi» з кодавай назвай «актрысы Белята».
Шырокавядомае «кафэшантан» трапiла на некалькi дарэвалюцыйных здымкаў. Прыгожы будынак, валоданне Сагаловiча, меў два балконы, пад заходнiм з iх быў арачны праезд на падворак. Аб жыхарах таго падворку мы ўжо ведаем. Варта дадаць, што «Акварыум», перароблены пасля рэвалюцыi пад клуб, пэўны час даваў прытулак тэатру Уладзiслава Галубка. Невыпадкова i тое, што месца дома Сагаловiча зараз займае iншая забаўка – светлавы фантан. Аб дакладным месцазнаходжаннi «Акварыума» гаворыць наступны здымак.
Прыгледземся да яго ўважлiва. Па правым баку вулiцы заўважаем дом Сагаловiча. Крыху блiжэй – светлавую палоску ад адсутнасцi ценю. Гэта скрыжаванне Юр'еўскай вулiцы з Архiрэйскiм завулкам, якi праходзiў ад Захар'еўскай вулiцы ў бок Юр'еўскай па фасадзе сёняшняга Палаца прафсаюзаў. Аднапавярховiк на шляху светлавой палоскi знаходзiўся рыхтык на правым крыле будынка былога музея ВАВ. Рэстарану «Акварыум» у гэтым выпадку дастаецца месца сучаснага фантана. На згаданы здымак патрапiлi сярод iншых будынак маскоўскай фiрмы лакамабiляў Генрыха Ланца, а таксама частка дома Дрэйзiна, на якiм добра бачна «фельчарская» шыльда. Вось iншы варыянт здымка.
У гэтым будынку знаходзiлася гарадская амбулаторыя. А адразу за ёй, на жаль, па-за кадрам, у будынку № 23 да 1910 года месцiлася сядзiба польскага асветнага таварыства «Ognisko», актыўную дзейнасць у якiм праводзiў Фердынанд Рушчыц. Варта адзначыць, што належыў гэты дом Неслухоўскiм, у гэтым доме нарадзiўся i пражыў свае апошнiя гады пiсьменнiк Янка Лучына. Знаходзiлася сядзiба Неслухоўскiх на месцы заходней часткi невялiчкага сада за СШ № 24. Гэты факт досыць паспяхова выкарысталi жыхары адзiнага ўцалелага будынка Юр'еўскай вулiцы, якi зараз носiць «прыблатнёны» адрас Незалежнасцi, 27а. Выраз «у гэтым доме, магчыма, пражываў Янка Лучына» дакладна абламаў кiпцюры хамавiтых чыноўнiкаў у iх справе па зносу дома. Потым пайшлi чуткi, што тут у 1919 годзе жыў Янка Купала. Абвергнуць гэтую тэорыю таксама няцяжка. Нумар 35 (менавiта ў гэтым доме на Юр'еўскай разам з Максiмам Гарэцкiм сапраўды пражываў Янка Купала) не мог належыць дому па цотным баку вулiцы анiяк. Зазначым, што ўсё ж гэты дом мае сваiх герояў. На трэцiм паверсе будынка ў часы вайны жыла сям'я Валодзi Шчарбацэвiча. У кватэры юнага змагара, iмя якога было вядома раней кожнаму школьнiку, аказвалася дапамога параненым i вызваленым з палону ваярам. З гэтай кватэры юнак пайшоў на сваё апошняе заданне…
Калi глядзець на аэрафотаздымак часоў вайны, то дом гэты выглядае iнакшай, чым зараз.
Вiдавочна, што раней гэта былi тры розныя будынкi, якiя складалi цэласны ансамбль. Вось гэтая "троiца" адразу пасля вайны.
Заходняя частка пад час вайны была страчана, сярэдняя падраўнялася ў пасляваенны час з усходняй. Тыя рэшткi нейкай пабудовы, якую многiя прымаюць за аскепкi нямецкага ДАКа, хутчэй за ўсё з'яўляюцца часткай падмурка зруйнаванага пад час вайны будынка.
Паглядзiце на аэрафотаздымак: на якiх моцных вуглавых мурах пастаўлены гэты дом. Але наяўнасць дакладна нямецкага ДАКа паблiзу, побач з вулiцай Iнтэрнацыянальнай, дае перавагу прадстаўнiкам фартыфiкацыйнага кiрунку.
Сапраўды, ДАК на Юр'еўскай мог мець цагляны агаловак.
Нават сёння дзве часткi нашага будынка адрознiваюцца.
.
Яшчэ больш пераконвае ў гэтым наяўнасць на старэйшай частцы будынка лучковых вокнаў.
На гэты пасляваенны здымак трапiла частка "нашага" дома.
Як бачым, на месцы i ляпнiна, i нават балконы!
Дамавая шыльда годам пабудовы лiчыць 1917 год. Але нам добра вядомы прыклады, калi нават значна старэйшым будынкам камунальныя службы запiсвалi на шыльдах магiчнае «1917». Гэта сведчыць аб тым, што ўсё ж наша гiсторыя пачалася раней за лiпень 1994 года :). Засталося «самае малае»: зразумець сваю гiсторыю да 1917 года.
Просты матэматычны разлiк (ад Архiрэйскага завулка ў бок Палiцэйскай вулiцы (цяпер –Янкi Купалы) на цотным баку да рэвалюцыi знаходзiлiся дамы ад № 28 i больш) надае захаваўшымуся дому прыкладные нумары 36-38. На той час гэты адрас мелi дамы Гаухштэйна i Фрадкiна. Ёсць верагоднасць, што ў iх працавалi фабрыка Рапапорта i пятае мужчынскае прыходскае вучылiшча. Але гэта ўжо поўнавартасны фантазiйны флуд.
З няцотнага боку вулiцу «замыкалi» будынак лячэбнiцы Цукермана i дом мяшчанскай управы. У будынiне мяшчанскай управы, якая месцiлася на рагу Юр'еўскай i Палiцэйскай вулiц, атрымаў пашпарт у 1907 годзе Янка Купала. З тым пашпартам ён сустрэў горыч сусветнай i грамадзянскай войн, прыход да ўлады бальшавiкоў. У тым пашпарце, напэўна, назаўсёды застаўся адрас Купалы ў студзенi 1919 года. А з iм i назва вулiцы, якая калi-небудзь вернецца на мапы Мiнска.
(Выкарыстаны фотаматэрыялы сайтаў polona.pl, news.tut.by, oldmensk.net, ruiny-v-upor.livejournal.com, iлюстрацыi "Tygodnik Illustrowany") |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 14 Feb 2015, Sat, 22:48 Заголовок сообщения: |
|
|
Гульня ў "Рамса". Козыраўскiя валеты.
Гэтыя радкi належаць зусiм яшчэ юнаму Валерыю Маракову. Нарадзiўся будучы паэт у 1909 годзе ў доме пад нумарам 10 па Вялiкай Марской вулiцы чыгуначнага пасёлка, больш вядомага нам пад назвай «Козырава». Куды тут было без «вольнага мора», вольнага паветра?
Сёняшняя Вялiкаморская вулiца амаль страцiла здабыткi стогадовай даўнiны, калi да яе цiшынi па Дачным праспекце спяшалiся зняможаныя справамi гараджане.
Да цiшынi, якую зрэдку парушаў прарэзлiвы гудок цягнiка. Справа пагоршылася пад час Першай сусветнай вайны, калi колькасць жыхароў пасёлка значна павялiчылася. Менавiта ў гэтыя гады на пляцы памiж Дачным завулкам i Вялiкаморскай вулiцай была пабудавана драўляная Свята-Мiкалаеўская царква.
Перажыла яна польскую ды нямецкую акупацыi, нейкi час была цэнтрам антыбальшавiцкага руху, але неўзабаве была знiшчана. Дваццаць гадоў iснавання царквы не прайшлi дарэмна. У 1943 годзе царква была адбудавана, яе атынкавалi, пабялiлi. На жаль, захаваць храм мясцовыя жыхары не здолелi. Па бальшавiцкiм шляху тады шпацыраваў 1961 год…
На царквiшчы Саветы пабудавалi дзiцячы садок камвольнага камбiната. Але й яго лёс быў нядоўгiм. У новым тысячагоддзi не знайшлося месца мiнуламу. Колькi старых дамоў Вялiкаморскай вулiцы былi перанесены на iншы бок чыгункi, дзе яны зараз дажываюць сваё напоўненае падзеямi жыццё. Сама ж вулiца падпiрае чыгуначную станцыю «Мiнск-Паўднёвы».
Рэйкi Лiбава-Роменскай чыгункi праляглi тут яшчэ ў 1872 годзе. У сакавiку таго года Таварыства ўзгаданай чыгункi выкупiла зямлю ў маёнтку Лошыца Яўстафiя Прашынскага, пасля чаго пачалося будаўнiцтва. У лiстападзе 1872 года прылеглая да чыгункi зямля была набыта i ў Андрыяна Немаршанскага, што надало магчымасць будаваць яшчэ i жыллё для чыгуначнiкаў. Нарэшце, 16 верасня 1873 года па лiнii Мiнск—Бабруйск пайшоў першы цягнiк. Першым кiраўнiком станцыi Мiнск быў прызначаны Васiль Склiфасоўскi, родны брат вядомага хiрурга. У пасёлку чыгуначнiкаў станцыя з’явiлася крыху пазней пад назвай «Платформа 176 вярста», але звязана гэта з прозвiшчам Дзмiтрыя Козырава, некалi галоўнага чыгуначнiка Мiнска. Гэты царскi чыноўнiк зрабiў паспяховую кар’еру, дзякуючы ўдалай жанiцьбе. За кароткi час яму ўдалося прайсцi па службовай лесвiцы ад памочнiка iнжынера да намеснiка мiнiстра шляхоў зносiн у Часовым Урадзе. Не аднойчы лёс зводзiў яго з гэтымi мясцiнамi. Напрыканцы XIX стагоддзя ён у якасцi iнжынера кiраваў працамi па ўзмацненню чыгуначнага палатна па-над Лошыцай.
А ў 1907 годзе як кiраўнiк Лiбава-Роменскай чыгункi набыў яшчэ адзiн пляц зямлi паблiзу рэек. Менавiта з гэтага часу жыццё ў пасёлку завiравала, пачалося актыўнае жыллёвае будаўнiцтва, адкрылася школка для навучання дзетак чыгуначнiкаў, у 1915 годзе пачала дзейнiчаць царква. У 1909 годзе першыя цягнiкi прыняла будучая станцыя, у 1911 годзе яна атрымала назву «Козырава». Памiж Козыравам i Мiнскам пачаў хадзiць прыгарадны цягнiк, на якiм чыгуначнiкi ранiцай дабiралiся на працу, а ўвечары вярталiся дамоў. У 1915 годзе на станцыi працавала нават паравознае дэпо. У савецкi час станцыя яшчэ колькi разоў змянiла назву. Але, нарэшце, у 1962 годзе «Минск-495 км» стаў «Мiнскам-Паўднёвым». Дарэчы, сучасныя «козыраўцы» маюць магчымасць дакрануцца да «славы» амаль заснавальнiка пасёлка. Справа ў тым, што Дзмiтрый Козыраў з 1907 года жыў у доме Волiна, сучасны адрас якога Валадарскага, 12.
Старая станцыя месцiлася крыху на поўнач ад сучаснай, на скрыжаваннi Фiзкультурнай вулiцы з чыгункай. Да гэтага месца мы зараз i накiроўваемся. Але яшчэ крыху лiрыкi. Наяўнасць чыгуначнага пасёлка на мапе Мiнска 1898 года дае падставы сцвярджаць, што напрыканцы XIX стагоддзя Козырава ўжо мела сецiва вулiц i шматлiкую забудову.
Але iснуючыя мапы 1898 года з’яўляюцца альбо рэканструкцыямi, альбо копiямi iншых, больш пазнейшых, мап з шэрагам дадаткаў. Iнакш чым можна растлумачыць наяўнасць на iх, напрыклад, такiх аб’ектаў, як помнiк Аляксандру II, будынкаў камерцыйнага вучылiшча цi гатэлю «Гарнi». Усе яны пабачылi свет пазней за 1898 год…
А вось сучасная вулiца Фiзкультурная ў той час ужо iснавала. У 1899 годзе ў гонар стагоддзя з дня народзiнаў рускага паэта яна атрымала назву Пушкiнскай (яшчэ адзiн «цвiк» у мапу 1898 года). А ў 1897 годзе на ёй быў заснаваны машынабудаўнiчы завод «Тэхнолаг». Як механiчная майстэрня ён патрапiў на адну з польскiх мап. «Дзiця» Iосiфа Залкiнда ды Гдаля Вiльбушэвiча хутка набiрала моц. У 1901 годзе на Юбiлейнай сельскагаспадарчай i саматужна-прамысловай выстаўцы ў Мiнску прадпрыемства прапанавала наведвальнiкам аж 16 вырабаў. Нацыяналiзаваны, працягваў працаваць завод i ў савецкi час. Зараз месца яго займае смуткуючая па былым часе пустка.
Уздоўж вулiцы будавалiся дамы для працаўнiкоў прадпрыемства.
.
Менавiта «Тэхнолаг» быў галоўнай прычынай адкрыцця чыгуначнай станцыi на вулiцы Пушкiнскай. Зараз невядомы мiнчанам Гдаль Вiльбушэвiч пакiнуў Беларусь у 1912 годзе, быў актыўным удзельнiкам габрэйскага руху. Iмя ўраджэнца прыгарадзенскай Ласосны носiць адна з вулiц Хайфы…
У 1917 годзе ў заходняй частцы пасёлка былi закладзены могiлкi. Раней да iх прасцей за ўсё было прайсцi цераз пераход на вулiцы Сямёнава. Яшчэ раней, у даваенны час, чыгунка праходзiла праз гэтую вулiцу цераз мост-вiадук, далей верхнi ўзровень накiроўваўся да станцыi «Мiнск», нiжнi—раздвойваўся. Адна з гэтых ветак iшла да Брэсцкай чыгункi, iншая—да вайскоўцаў. На працу чыгуначнiкаў таго часу i зараз прыемна глядзець, асаблiва ўзiраючыся ў нябесны блакiт па-над чыгункай у раёне вулiцы Валадзько. Але ўсё ж трэба перайсцi чыгунку. Рабiць гэта прыйдзецца пад iншым мостам на вулiцы Дзянiсаўскай. Прычыгуначная агароджа—апошнi пiск «безбарьерной среды». Ля могiлак вулiца Сямёнава атрымоўвае сваю гiстарычную назву. Хаця Германаўскай гэтая яе частка нiколi не была. Такая з’ява для Козырава звычайная. Дастаткова ўзгадаць, што раней назва «Козыраўская» належыла знiкшай лiтаральна ўчора Гогалеўскай вулiцы. Старая частка могiлак месцiцца блiжэй да рэек.
.
.
Што чакае гэты некропаль далей?
З гэтага боку чыгункi можна адшукаць колькi самавiтых даваенных камянiц.
.
Захавалiся рэшткi даваеннай сядзiбнай забудовы на Фiзкультурным, былым Пушкiнскiм, завулку.
.
На iншых вулiцах-завулках гэтай часткi Козырава можна адшукаць толькi пасляваенны trash. Трэба яшчэ дадаць, што зусiм побач знаходзiцца сховiшча мабiлiзацыйных матэрыяльных каштоўнасцей МНС. У перадваенны час у старых будынках захоўвалiся тапаграфiчныя мапы, а ў гады вайны месцiлiся пакоi для адпачынку нямецкiх лётчыкаў. Што зробiш. Розны час, розная падрыхтоўка да ваенных дзеянняў.
Пасляваенныя завулак ды вулiца Вiльямса запрашаюць на поўдзень, да колiшняга паселiшча над Лошыцай з назвай Калонiя. Самотная прыгажосць узгоркаў у 20-30-я гады мiнулага стагоддзя крыху парушалася нямецкай гаспадарчай дзейнасцю.
.
Але гэтую гiсторыю трэба распавесцi крыху нiжэй.
Праз Лошыцкi тунель памяркоўная рака накiроўваецца на спатканне са Свiслаччу.
Мы ж яе заснежаным узбярэжжам пойдзем да агароджы камвольнага камбiната i далей да Барадзiнскай вулiцы. Гэтая частка Козырава, на поўдзень ад вулiцы Сонечнай, была забудавана ўлетку 1938 года, калi адразу амаль 200 мiнчан на шасцi новых вулiцах атрымалi магчымасць будаваць сваё жыллё.
.
Адной з такiх вулiц была Партызанская. На цотным баку гэтай вулiцы пакуль можна пабачыць, як выглядала Козырава ў першай палове ХХ стагоддзя.
А яе назва запрашае аж у 1919-1920 гады, калi ў гэтых мясцiнах быў паўстанцкi штаб. Тыя партызаны змагалiся супраць войска Пiлсудскага. На вялiкi жаль, ад сядзiбнай забудовы вулiц Пiлоцкай, Балтыйскай, Аўрораўскай, Гогалеўскай ды Палтаўскай на сёняшнi дзень не засталося анiчога…
Вулiца Барадзiнская, як паўднёвая мяжа Козырава, iнтымна размаўляе з агароджай камвольнага камбiната. Самымi цiкавымi будынкамi на ёй цяпер з’яўляюцца тры тыповыя дамы з 50-х гадоў. У адным з iх пасялiлася музычная школа. Яшчэ адна такая будынiна месцiцца на падворку. Яна захавала на сваiх мурах рэшту знiкшай вулiцы.
.
За скрыжаваннем Барадзiнскай вулiцы з Козыраўскай, на месцы сёняшнiх жылых дамоў пад назвай «Прывiтанне, шасцiдзесятыя!», пасля рэвалюцыi «сядзелi» вайсковыя казармы. З iмi звязана цiкавая старонка козыраўскай гiсторыi. Калi пачалася хваля вяртанняў карэннага насельнiцтва ў заходнiя абшары былой Iмперыi з яе глыбiнь, тыя казармы далi прытулак iрваўшымся на Радзiму людзям. У Козырава лагер для iх быў адкрыты 1 чэрвеня 1922 года.
.
Залiшне казаць, якiя ўмовы чакалi рэпатрыянтаў. Але гэта была дарога дамоў. У тыя хацiны, з якiх царскi ўрад гвалтоўна перад пачаткам I сусветнай вайны вывез каля 2,3 мiльёнаў беларусаў. Да тых лясоў, па якiх гойсалi царскiя памагатыя ў пошуку ўцекачоў з вёсак. Вядома, праз 7-8 гадоў да струхнелых хат, зарослых двароў, напоўненых гадзюкамi ды iншым звяр’ём, знайшла магчымасць вярнуцца значна меншая частка людзей. Шмат беларусаў загiнула ў таварных вагонах на шляху да Саратава цi Казанi, нехта назаўсёды застаўся на высокiх могiлках па ўзбярэжжам Волгi цi Камы, хтосьцi загiнуў на шляху да Радзiмы. Вялiкая колькасць памерла на Беларусi, у Мiнску, у тым жа Козырава, амаль побач з роднай Берасцейшчынай цi Гарадзеншчынай…
З надзеяй на вяртанне на радзiму патрапiла ў Козырава з Паволжжа i вялiкая колькасць немцаў. Але Савецкая Расiя ў апошнi момант затрымала нямецкiх каланiстаў на мiнскай зямлi. Поўныя адчаю людзi памiралi ад хвароб i нястачы, а тыя, хто здолеў вытрываць, альбо вярталiся ў глыб Расеi, альбо сялiлiся паблiзу Мiнска. Менавiта з тых часоў можна адшукаць звесткi аб населенным пункце над Лошыцай пад назвай «Калонiя»... Апошнi двор Калонii сёння смуткуе ў атачэннi разбураных часам будынкаў.
.
Гады II сусветнай вайны надалi месцу лагера яшчэ большую агiднасць. У памяшканнях былых казарм працавала нямецкая лабараторыя па выпрацоўцы i iспыту атрутных рэчываў. А зусiм побач, на вулiцы Газетнай, знаходзiўся дзiцячы дом № 3, праз якi за гады вайны прайшло не менш 500 дзетак… Нават немагчыма ўявiць, што мог бы нам распавесцi заблукаўшый ў часе гэты стары будынак…
.
Як i паўсюдна на Беларусi, у Козыраве ёсць дзе разгуляцца аматарам пасмяяцца над роднай мовай. Цiкава, што «далей iдуць» шыльды на новых дамах. Вось завулак Дальнi,
на нова-беларускай мове ён ужо Далёкi.
А гэтую адметнасць Козыраўскай вулiцы побач са мной фатаграфавалi яшчэ дзве дзяўчыны.
Такая вось нова-беларуская недалёкасць. Пра лексiчнае «развiццё» слова «Вялiкаморская», наогул, лепш прамаўчаць…
Прывабныя козыраўскiя замалёўкi можна сустрэць амаль на кожным кроку. Вось прыгажосць i надзеi вулiцы Фiзкультурнай,
.
цаглянасць Козыраўскай,
.
вера ў будучыню Партызанскай,
.
моц i брутальнасць Барадзiнскай,
.
гераiчнасць i манументальнасць Сонечнай,
.
гасцiннасць Лiбава-Роменскай,
.
рэлiгiйная пiсьмовасць Фiзкультурнага завулка,
.
даросласць i дзяцiнства вулiцы Сямёнава…
.
У гэтых мясцiнах нарэшце пасябравалi нават нашыя ўсходнiя "фламiнгi".
.
Ды й наогул, будзе дрэнным тое Козырава, што не марыць стаць Нясвiжам.
У склад Мiнска Козырава ўвайшло ў 1934 годзе, пасёлак Калонiя—у 1959. У 1935 годзе была спроба назваць Козырава пасёлкам iмя Фрунзэ, але i сёння назва гэтага раёна сталiцы ўтрымлiвае ў сабе прозвiшча свайго заснавальнiка—некалi галоўнага чыгуначнiка Мiнска.
(Выкарыстаны тапаграфiчныя i фотаматэрыялы сайтаў marakou.by, nashapamiac.org, archive.svaboda.org, karty.by) |
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11563 Откуда: Минск
|
Добавлено: 14 Feb 2015, Sat, 23:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава, як і заўсёды. Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Владислав Ф.

Зарегистрирован: 07.01.2012 Сообщения: 2279 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Feb 2015, Sun, 15:42 Заголовок сообщения: |
|
|
Спасибо, одно из моих любимых мест для лелеяния меланхолии в городе. Любил некогда гулять в ту сторону, переходя Свислочь по мосту через Якубова. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
kalilaska

Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 825
|
Добавлено: 15 Feb 2015, Sun, 18:18 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi, i Вам дзякуй.
Про меланхолию, Добрый Фей, это Вы тонко подметили. А когда небо в тучах, зимнее Козырево и вовсе становится чёрно-белым. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12952
|
Добавлено: 18 Feb 2015, Wed, 16:09 Заголовок сообщения: |
|
|
kalilaska писал(а): | Гульня ў "Рамса". Козыраўскiя валеты.
У 1917 годзе ў заходняй частцы пасёлка былi закладзены могiлкi.
|
З вашага дазволу дадам яшчэ колькі здымкаў з Козыраўскіх могілак
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|