Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Уладзімір Караткевіч

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Літаратура
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 06 Jan 2015, Tue, 14:10    Заголовок сообщения: Уладзімір Караткевіч Ответить с цитатой

Мінск, вул. Веры Харужай, пад'езд кавалераў, кватэра 26...
Адзін з мінскіх адрасоў Уладзіміра Караткевіча



Памятаеце?..
«У маiм доме пяць паверхаў i чатыры пад’езды. Мой пад’езд трэцi. Завуць яго «пад’ездам старых кавалераў» нездарма. Па нявыказанай iронii лёсу ўсе мужыкi ў iм (пра незамужнiх дзяўчат не кажу) або нежанатыя, або ўдаўцы, або... Але гэта сумная гiсторыя...»
«Звычайны новы двор з маладымi дрэўцамi, лавачкамi, газонамi, выбiтымi на бубен футбольным мячом. Толькi што ў двары засталося ад зьнесеных хат ускраiны — двухпавярховы дамок, дуб, зарасьцi ясеню, пара груш ды некалькi асуджаных яблынь i вiшань».




Узгадвае Уладзімір Сямёнавіч пры апісанні дома і двара і Старажоўскі рынак, які знаходзіўся побач на месцы могілак. Сёння зноў усё наадварот: на месцы рынка - могілкі



«Ранiцай мяне разбудзiў залiвiсты крык пеўня, а пасьля адчайнадушнае, надрывiстае кувiканьне парасяцi: вiдаць, несьлi ў мяху. Як на вёсцы. I кожную нядзелю мне вось так прыемна. I гэта адна з прычын, чаму я люблю сваю хату. Прыемна гэта казаць: мая хата, мой пад’езд, мой двор... Немагчыма ўседзець на месцы кожную нядзелю, калi цераз тракт ад майго дому адкрываецца рынак худобы: конi, каровы, сьвiньнi, залатыя рыбкi, авечкi, галубы, трусы, лясное зьвяр’ё, птушкi, сабакi i ўсё жывое. Да таго, як агарадзiлi квартал — дзядзькi з вазамi стаялi сабе на тратуарах, а здаравушчыя мацёры, адвалiўшы саскi, ляжалi, мiлыя, на газоне. Харошы куток! Шкада, што рынак куды-небудзь перанясуць. I, галоўнае, у двух кроках ад «вёскi», ад таго куточка, занесенага на брук, вулачка, далей бульвар i шумны вялiкi горад».
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2015, Sat, 10:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Званы ў прадоннях азёр



…Усе вы былі ў Гомелі, так што не трэба пераконваць, што гэта за горад, і ў тым, што "і за Гомлем людзі е", не трэба расказваць, што такое добры Сож, белакаменны палац над ім, гэтыя алеі і вуліцы. Не трэба расказваць і пра тое, што менавіта ў палацы склалася калісьці ядро маскоўскай бібліятэкі Леніна.



Так што пра горад — толькі па неабходнасці. Пра шэрыя пляжы, на якіх сядзяць у абдымку закаханыя,



...пра змрочную магільню Паскевічаў, дзе ляжаць доўгавалосыя муміі, пра рупныя рукі страхароў, тынкоўшчыкаў і майстроў "па драўлянай частцы", якія рэстаўруюць гэтую магільню, і пра разумных прарабаў па "спецыяльнай навуковай рэстаўрацыі".



I не трэба нічога расказваць пра лапчастыя каштаны, апетыя і без таго сотнямі паэтаў, і пра выключныя пейзажы з балкона вежы, і пра тое, што журналістаў трэба трымаць за порткі, калі яны, у пошуках лепшага ракурсу, звешваюцца з гэтага балкона галавою ўніз, рызыкуючы згубіць акуляры, а заадно — і галаву.



Горад на зялёных адхонах. Яры, над якімі хіляцца дрэвы. Цукровая бель старых цэркваў і манастыроў праз сець галін. Мазыр. Міні-Кіеў. Падабенства і сапраўды надзвычайнае. Усё, праўда, крыху меншае. I стромы, і дрэвы, і вежы касцёлаў. Але нешта агульна-мяккае, лірычна-вясёлае, сціплае і добрае — яно тут. I старажытнасць таксама тут.



…Самае сумнае ўражанне за ўсю дарогу. Тураў. Проста — вялікая вёска. Перажыў сябе.





Гадзін у шэсць вечара — сонца было яшчэ куды як высока — увайшлі ў Гарынь. Пасля цёмнай, празрыстай прыпяцкай вады тут вада была каламутная, непразрыстая, імклівая. Рэчка вілася так, нібы за ёю гнаўся казачны цмок, і шырока ляжалі вакол голыя паплавы з чародамі рабых і вогненных кароў.



Што можна ўбачыць у той царкве? Хоры з прымітыўным, дужа беларускім "Маленнем аб чашы"? Па сценах абразы з псеўдараманскімі — фініфць з золатам, як на сурвэтачных колцах пачатку стагоддзя, — акладамі. Цікавае ў іх толькі тое, што гэта ахвяры старых давід-гарадоцкіх цэхаў. Скажам, цэх цесляў ахвяраваў "Нараджэнне" (і цалкам лагічна. Іосіф таксама быў цесля). Або цэх краўцоў ахвяраваў "Пакровы" (і гэта са значэннем, бо пакроў трэба было камусьці шыць). У гэтым мілы наіў.
Абразы на сценах — часткова пэцканіна. Але галава святога Юрыя (не тулава) і "Прынясенне ў храм" з мілым велікавокім абліччам Марыі і строгім тварам Сімяона, на якім важлівасць моманту і адчуванне, што сплываюць апошнія хвіліны, што цяпер можна і памерці, - гэта дабротная работа, якой пад сто год. Калі гэта і не Васняцоў, то нехта з лепшых яго вучняў. Ва ўсякім разе, не горш, а можа, і лепш за яго тварэнні ў Валадзімірскім саборы Кіева.
Але гэта — не галоўнае. Галоўнае іканастас. Верх ягоны — XVIII стагоддзе, цяжкаваты, мясцовы жывапіс з фарбамі злёгку пажухлымі, але затое па-беларуску грунтоўнымі. А ў ім дзве рэчы XVII, ну, можа, самага пачатку XVIII стагоддзя. Маці божая і Спас. Адвечная жаноцкасць маці і адвечная туга за людзей. Гэта здорава! На жаль, аклад скрывае ўсё, акрамя абліччаў і тонкіх, любоўных рук, і разгледзець гэта больш дакладна не ўдаецца.
Але ўсё адно гэтыя твары, гэтыя рукі, гэтую вялікую цішыню і вялікі спакой закінутага будынка, гэтую драму і пыльнае сонца — немагчыма забыць.
Крыху ашалелыя, мы ішлі вулкамі, паплаўцамі, садамі, і мне хацелася сказаць — мір усяму…



З першага позірку ўнутранае абсталяванне касцёла здзіўляе аскетычнай беднасцю. Каб не шыкоўнасць і пышнае багацце скляпенняў з іхнімі складанымі візарункамі і золатам разетак, яно здавалася б нават проста ўбогім. Што тут ёсць? Акрамя новых упрыгожанняў, каштоўнасць якіх больш чым няпэўная, ёсць тут дзве перанесеныя знадворку цікавыя і старыя скульптуры. Святы Марцін, які раздзірае плашч, каб аддаць палову жабраку, і яшчэ фігура нейкага францысканца. Гэта зроблена на добрым старым узроўні.
Ды ёсць яшчэ абраз Яна Непамуцкага, таго самага, што не адкрыў каралю таямніцы споведзі каралевы, грахоў яе, і за гэта быў зрынуты з моста. Гэта рэч сапраўды майстэрская.
Побач з Янам два цікава і досыць манерна выпісаныя анёлы, адзін з якіх цягне ахапачак лілей, а другі вянчае галаву пакутніка. Наводдаль стылізаваны мост.
Вось, бадай што, і ўсё. Чаму? Чаму храм, фундаваны фантастычна багатым чалавекам, храм, які на працягу трохсот год асыпалі золатам, падзякамі, у якім працавалі найлепшыя майстры, такі бедны?
Пачатак гэтаму трэба шукаць у 1867 годзе. Бессаромная і бязлітасная мураўёўская помста абурылася не толькі на людзей, але і на помнік іхняй культуры. Палітыка паслядоўнага вынарадавання, самадзяржаўя, праваслаўя і "народнасці" проста не магла абмінуць душы, мовы, пачуцця гожага і думкі чалавечай.
У школах загадам папячыцеля Карнілава цяпер ледзь вучылі чытаць. Касцёл Чарнаўчыцкі быў забраны пад царкву. Статуі і абразы шаснаццатага стагоддзя, зіхатлівы сонечны рэнееанс з яго водбліскам Італіі, рэнесанс, на якім ляжалі апошнія водбліскі адраджэння і гуманізму, выносілі на цвінтар і секлі, шчапалі сякерамі і кідалі ў агонь. Два дні секлі сякерамі. Два дні цягнуўся над Чарнаўчыцамі тлусты дым, два дні пухірылася, бурліла, ускіпала чорным празрыста-ясная фарба на прыўкрасных абліччах. Два дні палілі старыя кнігі.
Другую смяротную небяспеку прынесла вайна і пажар пры ўваходзе немцаў. Праз тыдзень пасля таго, як былі занятыя Чарнаўчыцы.
Нехта з беларусаў — дагэтуль невядома хто — стрэліў жаканам у нямецкага гаўптмана і параніў яго ў руку. Нехта сказаў ці, можа, гэта самім немцам здалося, што стралялі з байніцы касцёла. Вечарам таго дня салдаты аблілі муры і падлогу бензінам і падпалілі яго.
Вечар і ўсю ноч будынак зырка палаў, і полымя гэтае рвалася ў ноч. Толькі раніцай камендант даў жыхарам дазвол гасіць шэдэўр, які гінуў на вачах. На шчасце, храмы-крэпасці моцная рэч і іх не так проста знішчыць. Але і дагэтуль, як помнік варварству новага сярэдневякоўя, падпіраюць хоры абгарэлыя, закураныя калоны.
Трэцюю напасць ледзь не прынеслі сходы, што вядуць у вежы і на званіцу (таксама XVI стагоддзя і двайнік Нясвіжскага, можа, нават, збудаваны тымі самымі майстрамі). Я іх бачыў ужо крыху падноўленымі ўнізе за апошнія гады. Падноўленыя звычайнымі прыступкамі на трэцюю частку вышыні вежы.
Але і тое, што засталося, было дзівам інжынернага разліку невядомага сярэдневяковага цеслі. Вінтавыя, зробленыя з абчасаных бярвенцаў, яны толькі адным канцом кожнага бярвенца ўмацаваныя ў маленькіх нішах каменнай кладкі. Другія іхнія канцы, тыя, што стваралі вось вінта, былі проста пакладзены адзін на адзін на ўсю вышыню вежы, не звязаныя ні шыпам, ні цвіком, ні скабою, змацаваныя ў жорсткае цэлае толькі сілаю ўласнай вагі. Гэты вінт жывога дрэва нібыта пераліваўся як хацеў. Глянеш знізу — нібы жывое сонца з промнямі, то светлымі ад святла з байніц, то цёмнымі. I плахі, чым далей, тым у перспектыве, танчэйшыя. Скеміць таўшчыню кожнай плахі, колькі счасаць, якія выемкі трэба зрабіць з ніжняга боку дзеля аблягчэння ўсёй канструкцыі, - гэта трэба было мець на плячах галаву, што добра ўмее цяміць. I гэты вінт прастаяў трыста шэсцьдзесят гадоў.
Дык вось гэтыя самыя геніяльна задуманыя сходы ледзь не загубілі ўсёй будыніны. У 1941 годзе яны знізу згарэлі на трэць. Прыступкаў не было, а восевага слупа таксама не існавала. I ўсё ж немцы, пры наступленні нашых, ухітрыліся залезці на вежы і адстрэльвацца адтуль. За час запеклага, зацятага бою па храме-крэпасці было выпушчана васемнаццаць снарадаў. Тысячы куль і асколкаў паплямілі яе ля байніц і паўсюль. Яна засталася стаяць, але трэшчыны і дагэтуль змяяцца, перасякаючы яе шматпакутныя муры.
…Лянівы і спякотны чэрвеньскі поўдзень стаяў над вежамі, калі я кіраваўся з Чарнаўчыц на Брэст. Замлела раскашавалі сады, а над імі і над белым крышталем храма-крэпасці плылі мне насустрач хмары. Нібы цяжкія беласнежныя зубры.



Апельсінава-залатыя расплаўленыя хлябі нёс Мухавец да недалёкага Буга.



Было 22 чэрвеня. Чатыры гадзіны раніцы. Бераг Мухаўца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2015, Sat, 15:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Званы ў прадоннях азёр

Словы У.Караткевіча на музыку, то бок здымкі С.Яраховіча:)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2015, Sat, 15:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm писал(а):
Валацуга писал(а):
Званы ў прадоннях азёр

Словы У.Караткевіча на музыку, то бок здымкі С.Яраховіча:)


Я калі сёння ранкам пачаў чытаць гэтае эсэ, ажно ашалеў наколькі дакладна апісана. На жаль, не ўсё змог перадаць у здымках. Вельмі раю гэты невялічкі твор усім аматарам вандровак па Беларусі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
givi



Зарегистрирован: 03.03.2012
Сообщения: 274
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2015, Sat, 21:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
Званы ў прадоннях азёр

Большое спасибо за прекрасную идею и такую же замечательную реализацию. Настоящий подарок всем валацугам (и домоседам) Беларуси (и не только).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Літаратура Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы