Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси"
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 11, 12, 13 ... 16, 17, 18  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2015, Mon, 0:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

geo.by писал(а):
Толькі беларуская глыбінка і закінутая фартыфікацыя

Яшчэ застаюцца мiкрасусвет, зацьменнi... На маю думку, гэта яны, а не мы, адчуваюць сябе "за дротам".

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 21:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Минский вернисаж деревни Уручье

Заклiкаю супрацоўнiкаў тэлеканала СТБ усё ж такi рабiць пэўныя спасылкi. Тым больш, што гэты "абзац"
kalilaska писал(а):
Уручье же, как бывшая радзивилловская вотчина, после смерти Доминика за долги было продано Ваньковичам. Та же судьба, кстати, была уготована и имению Радзивиллов в Большой Слепянке, находящемуся совсем недалеко, ныне широкоизвестному минчанам. Ваньковичи владели Уручьем до событий 1917 года, удивительным образом избежав конфискации после восстания 1863-64 гг., когда Ян Эдвард Ванькович возглавлял Брестский повстанческий отряд. Усадьбе же Ваньковичей в Большой Слепянке повезло меньше: ею стали владеть хозяева преимущественно с русскими фамилиями.

нагадвае мiнiяцюры i iнтэрмедыi Райкiна з вiдавочнымi выявамi наўмыснай лухты).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12957

СообщениеДобавлено: 02 Apr 2015, Thu, 22:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Цитата:
Минский вернисаж деревни Уручье

Заклiкаю супрацоўнiкаў тэлеканала СТБ усё ж такi рабiць пэўныя спасылкi. Тым больш, што гэты "абзац"


http://www.ctv.by/mikrorayon-uruche-v-minske-pochemu-on-tak-nazyvaetsya-gde-byla-zheleznaya-doroga-i-chem
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 24 Apr 2015, Fri, 19:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Засеўкi без дажынак. Гарадзiшча.

Ёсць нешта вышэйшае ў гэтым. Роўна 5 стагоддзяў падзяляюць першыя летапiсныя сведчаннi аб гэтых паселiшчах. 1067 год i год 1567. 14 кiламетраў даўжынёй у 500 гадоў…

Цяжка ўявiць, чаму род Пiшчалаў заснаваў сваю гаспадарку менавiта тут, у самым гiстарычным цэнтры менскiх ваколiц. Хiба што старажытныя валы нагадвалi аб нечым?



Былi i iншыя цудоўныя гераiчныя прыклады ў памяцi выхадцаў са славутай Аршаншчыны. Чаргавалiся выдатныя дзеячы ВКЛ з iмёнамi Дамiнiк ды Станiслаў з роду Пiшчалаў аж з XVII стагоддзя. Атрымлiвалi iмёны ў гонар сваiх дзядоў. А скончылася ўсё на Рудольфе, маршалку дваранства Менскага павета. Скончылася тым, што атрымаў ён «тэндэр» на пабудову астрога ў Менску.



Астрог той да сёняшняга дня збiрае данiну з беларускiх земляў…

З Менскам Пiшчалаў «аб'яднаў» Станiслаў, прадзед Рудольфа. Вядомы сваiмi рыцарскiмi паводзiнамi ды й подзвiгамi пад час Паўночнай вайны, Станiслаў Пiшчала ўзначалiў менскiя харугвi i ў 1733 годзе, калi ў чарговы раз да мяжы дзяржавы падышла расейская навала. У той вайне за польскую спадчыну перамогу з дапамогай калмыцка-казацкай банды атрымаў прарасейскi «пяст», а сiвагаловы Станiслаў Пiшчала загiнуў 30 студзеня 1734 года ў Вiленскай бiтве…

Зараз цяжка адказаць на пытанне, хто ж спалiў вялiкi горад у сакавiку 1067-га.


Гарадзiшча ў 1964 годзе

Але як бы там нi было, засталiся магутныя валы, засталiся шматлiкiя артэфакты тых гадоў.



Той факт, што зроблены яны былi людзьмi, продкамi хаця б i невялiкай колькасцi сеняшнiх мiнчан, дае падставы глядзець на ўсё гэткае вясновае хараство з самотай i найвышэйшай павагай. Знiшчыць тое хараство i яго гiсторыю не здолелi нi Усяслаў Чарадзей, нi Яраславiчы, нi Пiшчалы, нi сёняшняя расейская навалач.

Дамiнiк Пiшчала збудаваў у Гарадзiшчы ў 1766 годзе драўляную каплiцу святога Мiкалая. Больш за 150 гадоў наглядала яна за старажытным паселiшчам. Але няўмольны час, быццам тым дажджом, змывае апошнiя кавалкi старасвецкай даўнiны. Цяпер над маўклiвымi могiлкамi навiсае расейская цыбулiна.



А ад спадчыны былых уладальнiкаў маёнтку засталiся хiба што рэшткi калодзежу ля падножжа вялiкага гарадзiшча.



Ды i магчымасцяў у апошняга з Пiшчалаў, Рудольфа, для стварэння поўнавартаснай гаспадаркi не было. «Турэмныя» грошы хутка скончылiся, i з 1866 года маёнтак быў закладзены. Неўзабаве Рудольф Пiшчала памёр, а шматлiкiя яго даўгi перайшлi да малодшых сясцёр, Тэклi ды Генрыетты. Прасцей было пазбавiцца гаспадаркi пад Менскам. I пасля смерцi Тэклi ў 1880 годзе Гарадзiшчам ужо ўладарылi Паржэцкiя, потым – Баклеўскiя. Аб гаспадарцы апошнiх нешта памятаюць мясцовыя жыхары. Скляпеннi сядзiбнага дома ў лiпенi 1944 года нiбыта сталi апошняй схованкай групы нямецкiх вайскоўцаў, растраляных тут жа, ля паўднёва-заходняга ўвахода на гарадзiшча.


Месца сядзiбнага дому Пiшчалаў


Месца расстрэлу нямецкiх вайскоўцаў

Савецкiя ж танкi знiшчылi i парэшткi ўязной брамы з паўночнага ўсходу.



Глiнабiтныя гаспадарчыя пабудовы да 50-х гадоў мiнулага стагоддзя таксама не дацягнулi…

Сёння старажытнае гарадзiшча – месца вясёлых пiкнiкоў, нястрыманых фатасесiй, футбольных бiтваў. На малым гарадзiшчы вось-вось будуць збiраць недаспелы вiнаград.

.

Трэба крыху пачакаць, i, магчыма, ўсю пляцоўку гарадзiшча зоймуць, напрыклад, ананасы. Яшчэ можна паспець на гэтыя мiждзяржаўныя засеўкi. Бо хутка дажынаць тут не будзе чаго.



На селiшчах вакол гарадзiшча ахвотнiкi тут i там шукаюць аскепкi гiсторыi.



Аж да Дунайскага лесу насычаная дзiвосамi зямля дазваляе дакрануцца пiльнаму воку да мiнулага працягласцю амаль ў тысячу гадоў.


Вытокi Дуная

Па тых сцежках блукалi полацкiя ды кiеўскiя князi, менскiя маршалкi ды стражнiкi, драпежныя звяры ды простыя людзi. Толькi былi крыху старэйшымi за нас.


Менка


Дунай

У плынi сёняшнiх Менкi i Дуная нельга пабачыць магутных вадзянiкоў, якiя разам з непаслухмянымi хвалямi ахоўвалi Менск-над-Менкай.



Ад iх шчырага ды неабсяжнага летапiсу засталiся толькi лiчаныя лiтары. Але нават гэтыя лiтары неахайна патанаюць у гэтым месцы. У месцы, дзе пакуль усё яшчэ сустракаюцца Дунай i Менка…



«Камянiскi маўчаць, I ацiхла святая вада…»

(Асабiстая падзяка за цудоўны дзень Сяргею Тарасаву).


Последний раз редактировалось: kalilaska (27 May 2016, Fri, 10:15), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11589
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Apr 2015, Fri, 22:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11589
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Apr 2015, Fri, 22:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

І - вельмі цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2279
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Apr 2015, Tue, 8:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Как всегда познавательно. Спасибо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1528
Откуда: Mensk. Litva-Belarus

СообщениеДобавлено: 28 Apr 2015, Tue, 10:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (08 Nov 2016, Tue, 20:28), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 01 May 2015, Fri, 23:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi, Добрый Фей, дзякуй за добразычлiвасць.
Svam, спасибо за краски.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12957

СообщениеДобавлено: 30 May 2015, Sat, 1:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 30 May 2015, Sat, 20:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга, якi ты малайчына, вылiчыў усё ж такi :).

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12957

СообщениеДобавлено: 30 May 2015, Sat, 21:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska, праўду людзі кажуць: "Звёзды не ездят в метро"... ;)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 06 Jul 2015, Mon, 21:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Английский завтрак. Слепянка, сэр.

Прызнацца, тыя лёхi на месцы сядзiбнага флiгеля ў Вялiкай Сляпянцы непакоiлi здаўна. Але размовы размовамi, а не мянялася анiчога. Апошнi раз у сакавiку пашанцавала ўсё ж такi паказаць здымкi зацiкаўленаму чалавеку...






Вэрхал на тым месцы неяк зышоў на нет ужо праз тыдзень. Але, на дзiва, будаўнiкi паспрабавалi нешта захаваць.










Драўляны аднапавярховы флiгель месцiўся з правага боку сядзiбнага дому.


Пазней да яго прыбудавалi з тылу шматлiкiя безгустоўныя аб'ёмы.














Яшчэ больш будынак змянiўся ў савецкi час. Захоўваць яго, тую безгустоўнасць, патрэбы для нашай культуры не было. Канчаткова яго зруйнавалi ў 2008 годзе.










Цiкавыя знаходкi на паверхнi i зараз яшчэ некага чакаюць. Успомнiлася, што паабяцалi сёе-тое прыхаваць.
Рэшты кафлi.


Прадукцыя цагельнi Каплана.


Цэгла Фрыда, як заўжды, падзелена на часткi. Дзякуючы глыбокаму кляйму.


Не абышлося без нацбанка :).


Ёсць надзея, што дойдуць рукi i да гаспадарчых пабудоў. Да iх так прыемна было б iсцi рэштамi алей.
.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 829

СообщениеДобавлено: 01 Aug 2015, Sat, 19:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Над ракой Чарнiцаю. Прывiды аднаго млына.

Цi не зведаю я таго краю,
Дзе купаецца сонца ў моры,
Дзе на досвiтку хваля за хваляй
З патаемнаю плынню гавораць...


З гэтым млыном давялося сустрэцца напрыканцы ХХ стагоддзя.



Вайсковы марш-кiдок "Паставы-Нялiдавiчы" прайшоў праз Вiдагошча, як тады гэтае мястэчка звалася. Пасля пераадолення воднай перашкоды амаль паўгадзiны пашчасцiла абсушваць адзенне на мурах млына . З яго толькi-толькi зышлi людзi, i так востра адчуваўся пах невайсковага жыцця. Але кiраўнiцтву нечакана спатрэбiлася iрваць далей, да Коўшава, адкуль Нялiдавiчы былi як на далонi. Памятаю, як са злосцю сябра Саня па мянушцы "Цвiчок" зрываў адзенне з вяровак, нацягнутых на аконных, з лiццём, чыгунных агароджах. Адную з тых прыгажунь ён выцягнуў да сябе. Але калi адпусцiў, яна павольна, нiбы на спружынцы, легла на сваё ранейшае месца. На вялiкi жаль, праз колькi тыдняў Сашу Цвiчка чакала няшчасце пад час вучэнняў на палiгоннай чыгунцы...

Благая слава аб тым млыне пайшла з другой паловы XIX стагоддзя, калi ўладальнiца Вiдагошча Эмiлiя Кудзiновiч амаль задарма прадала млын картаваму чараўнiку з суседняй вёскi. Звалi гэтага варажэя на ўкраiнскi манер "Кодэпа". Не абышлося тады без гвалту да сям'i млынара. Кажуць, што калi на наступны дзень вясковыя дзяўчаты на беразе Чарнiцы абiвалi валькамi бялiзну, то пабачылi ў вадзе тварык маленькай млынаровай дачкi. Пазбягаюць месцiчы таго берага i зараз. Нават рыбакi абыходзяць яго.



Як паселiшча, Вiдагошча вядома больш за чатыры з паловай стагоддзя. У розныя часы валодалi мястэчкам Служкi, Завiшы, Ваньковiчы... Менавiта Антонiй Ваньковiч у першай чвэрцi XIX стагоддзя зрабiў Вiдагошча цэнтрам маёнтка, пабудаваў тут сваю сядзiбу, заклаў прыгожы парк.



Але сапраўднымi гаспадарамi тут былi Лянтоўскiя. Франц Лянтоўскi ў 1840-х гг. цалкам перабудаваў сядзiбны дом, да асноўнага двухпавярховага аб'ёма дадаў вялiкую круглую вежу. Тую вежу з чырвонай цэглы можна было пабачыць аж да самай вайны са ўсiх дарог, вядучых у маёнтак. Да штучнага ставу ад сядзiбнага дома збягаў малады тэрасны парк. Вялiкi ваньковiчскi парк месцiўся абапал уязной алеi,



крыху збоку ад яго Лянтоўскiмi быў закладзены гаспадарчы двор. У цэнтры парка, блiжэй да бальшака, былi збудаваны драўляныя каплiчка i альтанка. Уся тая прыгажосць "па кудзелi" перайшла да Мiладоўскiх. Тыя ж у 1856 годзе прадалi маёнтак Кудзiновiчам. Памешчыца Эмiлiя Кудзiновiч была вядома як прафесiйны гулец у карты. Вучыцца гэтай справе яна спрабавала нават у Еўропе, мела адпаведны "дыплом". Цэлы шэраг зямель адышлi да яе праз гульню. Але на пачатку 1880-х гг. яна нечакана "выцягнула" з прыкупа карту "Банкрут". У спешцы былi закладзены за даўгi ды распраданы ўсе землi памешчыцы. Распавядаюць, што скончыла сваё жыццё "панна Амелi" ў кагорце мiнскiх жабракоў...

На мяжы стагоддзяў маёнткам валодаў рыжанiн Клатцо, перад надыходам 1917 года тут гаспадарылi Лукомскiя. Пасля рэвалюцыi валоданне Лукомскiх стала цэнтрам саўгаса "Камсамолец". З аднаго боку сядзiбнага дома быў зроблены клуб, з другога, дзе была вежа, пасела кiраўнiцтва саўгаса. У гады вайны ў палацы месцiўся нямецкi гарнiзон, якi ў 1943 годзе быў разбiты партызанамi. Разам з гiтлераўцамi партызаны знiшчылi сядзiбны дом Лянтоўскiх, амаль усе гаспадарчыя пабудовы. Адбудоўваць гаспадарку пасля вайны Саветы не сталi, саўгас пераехаў у Вiшнёўку. А прадпрымальныя вяскоўцы парабiлi ў скляпеннях сядзiбнага дома шматлiкiя лядоўнi.



Шэраг з iх захаваўся да сёняшняга дня,



некаторыя лядоўнi страцiлi свае стрэхi.



Спроба адрадзiць гаспадарку тычылася толькi старой стайнi. Але сёння саўгасная пабудова развалiлася ўшчэнт, ад яе засталiся толькi "панскiя" падмуркi.









Нават цяжкая тэхнiка ў 2002 годзе зруйнаваць парэшткi XIX стагоддзя не здолела. Але рэшты ўязной алеi ўсё ж такi сталi здабыткам бензапiлаў.



На шчасце, вясковы млын чакаў людзей удалечынi ад мясцовага актыву.



Болей за тое, месцiчы i зараз iмкнуцца нават не глядзець у яго бок. Кажуць, што гэта прыводзiць да самагубстваў, зыходу з розуму праз начныя кашмары. Яшчэ кажуць, што млын гэты можа нечакана знiкаць. Нiбыта раптоўна на яго месцы вырастае вялiкае кустоўе, а замест муроў паглядае ў неба пустка.













Давялося чуць, што цэгла млына можа набываць ярка-чырвоны колер крывi, а праз шчылiны ў метровых мурах можна пачуць, як па кроплях некуды цячэ нейкая вадкасць.



Яшчэ кажуць, што часам на цэглы выяўляецца лiтара "Р".


Гэтую лiтару нiяк не мог вымавiць варажэй Кодэпа...

Мiж тым, гiсторыя млына пачалася на пачатку XVII стагоддзя. Пры iм iснавала папяровая фабрыка. З 1805 года млын арандаваў нямецкi купец Готфрыд. Ён дабудаваў трэцi паверх, адкрыў пры млыне фабрыку тканiн.



Ад былога прадпрыемства захаваўся невялiчкi ставок, у якiм калiсьцi праводзiлася афарбоўка.



У пасляваенны час млын выкарыстоўвалi як жыллё. Але гiсторыя млына пужала нават самых мужных жыхароў...



















На сучаснай мапе вёскi нiчога не нагадвае пра яе насычаную гiсторыю.



Болей за тое, вёску афiцыйна нават не пераймяноўвалi. Здаецца, справа ў самiх жыхарах.

Напаўмiфiчны заснавальнiк паселiшча, вялiкi князь Вiдагор, вiдаць, канчаткова зышоў з Вiдагошча. Зышоў у пошуку зямель, дзе шануюць сваю гiсторыю.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1255

СообщениеДобавлено: 02 Aug 2015, Sun, 10:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska
Цудоўна, як і заўсёды. Пара ўжо пазьбіраць усе гісторыі пад адну вокладку. Хаця б том першы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 11, 12, 13 ... 16, 17, 18  След.
Страница 12 из 18

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы