| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 15:24    Заголовок сообщения: Зноў пра Рыгу, але на Новы Год, а не на Каляды |   |  
				| 
 |  
				| Вось смешна - па тых жа мясцінах, па тых жа вуліцах і дамах, што і alexBel у такой жа тэме. Зараз і такіх жа фотак накідаю.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 15:59    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Як лепей ехаць у Рыгу, калі едзеш не на сваім аўто: 
 1. Як ужо ёсць віза, то бяры і туды, і назад квіткі на міжнародны аўтобус Мінск - Рыга і Рыга - Мінск праз Вільню. Самы кароткі і танны шлях, квіток па коштах лістападу быў за 270 тыс. рублёў. Сем, здаецца, гадзін у дарозе. Праз Полацк ці праз Браслаў на Даўгаўпілс і далей на Рыгу ехаць даўжэй і нязручней.
 
 2. Як я ехаў, адкрыўшы візу праз латыскую амбасаду, то на ўсялякі выпадак ехаў так, каб з Беларусі ўехаць адразу прама ў Латвію. Найбольш зручным, хоць і ня самым танным, быў цягнік Мінск-Рыга, які з Мінска выходзіць у 21.30, а прыязжае ў Рыгу ў 09.15 раніцою. Паспаў як чалавек. Квіткі на цягнік браў не прама да Рыгі, а такім чынам: Мінск-Верхнядзвінск, а потым Верхнядзвінск-Рыга на тыя ж месцы ў тым жа вагоне. Калі прама да Рыгі каштаваў квіток 560 тыс. рублёў (тады курс даляра быў 11 тыс. рублёў), то з перасадкай ў Верхнядзвінску - нешта каля 430 тыс. рублёў. Прыемна.
 
 Назад ехаў на аўтобусе Рыга-Мінск праз Вільню адпраўленнем у 12.30. Зручна.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:14    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Вечарам Мінск праводзіў, а раніцою Рыга сустрэла марозам у 13 градусаў. Увечары была страшэнная завіруха, нават не пайшлі нікуды. 
 
   
 
 А наступнай раніцою пачалася адліга +5 градусаў, і да канца наступнага дня снег сыйшоў амаль увесь.
 
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:33    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Пасяліліся мы ў гатэлі Wellton Old Riga Palace, які знаходзіцца па адрасе Minsterejas iela 8/10 у старой Рызе. Вельмі добры варыянт - пяць хвілін ходу да цэнтра Старой Рыгі, на плошчу каля Домскага сабору, дзесяць хвілін пешай хады да аўтавакзалу і Цэнтральнага рынку, пятнадцаць хвілін пешшу да чыгуначнага вакзалу і прывакзальных гандлевых цэнтраў. Да берага Дзвіны - дзве хвіліны. Вось тут ён знаходзіцца: 
 https://www.google.com/maps/place/Wellton+Old+Riga+Palace+Hotel/@56.945145,24.109242,15z/data=!4m2!3m1!1s0x0:0x84ef92a43b2ba62f
 
 Пры гэтым гатэль стаіць у тупіку вуліцы, людзей па вуліцы ходзіць мала, бо яна ўскрайкавая і на ёй няма шоппінга і турыстаў. Зрэдку да гатэля пад'язжае таксі, падвозіць з вакзалу якога-небудзь бедалагу.
 
 З вакна нумару даволі прыемна паглядзець - пад акном ёсць кавалак сярэднявечнай абарончай гарадской сцяны, а далей відаць Дзвіна, а ў іншы бок відаць Святы Пётра:
 
 
 
   
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:38    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Канешне, ўсе дні было пахмурна, адліга, вільгаць, гоўны пад нагамі, неспрыяльнае надвор'е. Нават у Юрмалу па такому надвор'ю не давялося паехаць. Тым больш, што часу было толькі добра аблазіць Старую Рыгу і праведаць памятныя мясціны. |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 26 Mar 2015, Thu, 17:45    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Засяляюць у гатэль а чатырнаццатай. Каб не цягацца з рэчамі, мы пакінулі іх ў гатэльнай камеры захоўвання і пайшлі ў Старую Рыгу. 
 Па-першае, Домскі сабор з кананічным пеўнікам на шпілі:
 
 
   
 
   
 Там амаль кожны дзень адбываецца канцэрт арганнай музыкі. Пры тым, што зроблена вельмі разумна - калі ты звычайны турыст і не вялікі аматар аргану, то апоўдні для турысцікаў даюць невялікі канцэрт на поўгадзіны. А калі ты пёрся паўсутак на цягніку дзеля таго, каб паслухаць арган - калі ласка, запрашаем на двухгадзінны канцэрт а шаснаццатай.
 
 Фасад аргану - на бесперапыннай рэстаўрацыі:
 
 
   
 Бакавіна амвону:
 
 
   
 Прыгожыя вітражы:
 
 
   
 Праўда, калі здымаеш на аўтобусны квіток да Мінску, то якасць здымкаў не вельмі. Тым не менш, працягваем.
 
 Даволі сціплы алтарык:
 
 
   
 Сінтэзатар :D:D:D
 
 
   
 І гатычнасць...
 
 
   
 ... гатычнасць паўсюль
 
 
   
 Больш гатычнасці! Яшчэ больш дайце!!!
 
 
   
 Сапраўдная такая, трынаццатага веку выпуску, дабротная такая гатычнасць.
 
 Матуля некалі ў далекія 50-я гады 20-га стагоддзя вучылася ў Рыжскім ўлікова-крэдытным тэхнікуме, дык наказала праверыць, ці захаваліся з тых часоў у Домскім саборы фігуркі мурынаў, якія яна запомніла. Так, матуля, стаяць:
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| Stagger Lee 
 
 
 Зарегистрирован: 13.04.2010
 Сообщения: 292
 
 
 | 
			
				|  Добавлено: 27 Mar 2015, Fri, 11:01    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				| Пасля выходзім у двор храмавага комплексу. Ён квадратны ў плане, па перыметры ідзе галерэя, ў якой арганізавана музейная экспазіцыя 
 
   
 Шмат розных артэфактаў, ядры, старая артыллерыя, прадметы аздаблення, певень-флюгер, якога скінула бура са шпіля сабору, шмат чаго яшчэ:
 
 
   
 
   
 І Ленін такі малады :D:D:D :
 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы можете скачивать файлы
 
 |  
 |