Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Зноў пра Рыгу, але на Новы Год, а не на Каляды

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 15:24    Заголовок сообщения: Зноў пра Рыгу, але на Новы Год, а не на Каляды Ответить с цитатой

Вось смешна - па тых жа мясцінах, па тых жа вуліцах і дамах, што і alexBel у такой жа тэме.
Зараз і такіх жа фотак накідаю.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 15:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як лепей ехаць у Рыгу, калі едзеш не на сваім аўто:

1. Як ужо ёсць віза, то бяры і туды, і назад квіткі на міжнародны аўтобус Мінск - Рыга і Рыга - Мінск праз Вільню. Самы кароткі і танны шлях, квіток па коштах лістападу быў за 270 тыс. рублёў. Сем, здаецца, гадзін у дарозе. Праз Полацк ці праз Браслаў на Даўгаўпілс і далей на Рыгу ехаць даўжэй і нязручней.

2. Як я ехаў, адкрыўшы візу праз латыскую амбасаду, то на ўсялякі выпадак ехаў так, каб з Беларусі ўехаць адразу прама ў Латвію. Найбольш зручным, хоць і ня самым танным, быў цягнік Мінск-Рыга, які з Мінска выходзіць у 21.30, а прыязжае ў Рыгу ў 09.15 раніцою. Паспаў як чалавек. Квіткі на цягнік браў не прама да Рыгі, а такім чынам: Мінск-Верхнядзвінск, а потым Верхнядзвінск-Рыга на тыя ж месцы ў тым жа вагоне. Калі прама да Рыгі каштаваў квіток 560 тыс. рублёў (тады курс даляра быў 11 тыс. рублёў), то з перасадкай ў Верхнядзвінску - нешта каля 430 тыс. рублёў. Прыемна.

Назад ехаў на аўтобусе Рыга-Мінск праз Вільню адпраўленнем у 12.30. Зручна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вечарам Мінск праводзіў, а раніцою Рыга сустрэла марозам у 13 градусаў. Увечары была страшэнная завіруха, нават не пайшлі нікуды.




А наступнай раніцою пачалася адліга +5 градусаў, і да канца наступнага дня снег сыйшоў амаль увесь.


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасяліліся мы ў гатэлі Wellton Old Riga Palace, які знаходзіцца па адрасе Minsterejas iela 8/10 у старой Рызе. Вельмі добры варыянт - пяць хвілін ходу да цэнтра Старой Рыгі, на плошчу каля Домскага сабору, дзесяць хвілін пешай хады да аўтавакзалу і Цэнтральнага рынку, пятнадцаць хвілін пешшу да чыгуначнага вакзалу і прывакзальных гандлевых цэнтраў. Да берага Дзвіны - дзве хвіліны. Вось тут ён знаходзіцца:

https://www.google.com/maps/place/Wellton+Old+Riga+Palace+Hotel/@56.945145,24.109242,15z/data=!4m2!3m1!1s0x0:0x84ef92a43b2ba62f

Пры гэтым гатэль стаіць у тупіку вуліцы, людзей па вуліцы ходзіць мала, бо яна ўскрайкавая і на ёй няма шоппінга і турыстаў. Зрэдку да гатэля пад'язжае таксі, падвозіць з вакзалу якога-небудзь бедалагу.

З вакна нумару даволі прыемна паглядзець - пад акном ёсць кавалак сярэднявечнай абарончай гарадской сцяны, а далей відаць Дзвіна, а ў іншы бок відаць Святы Пётра:





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 16:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Канешне, ўсе дні было пахмурна, адліга, вільгаць, гоўны пад нагамі, неспрыяльнае надвор'е. Нават у Юрмалу па такому надвор'ю не давялося паехаць. Тым больш, што часу было толькі добра аблазіць Старую Рыгу і праведаць памятныя мясціны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 26 Mar 2015, Thu, 17:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Засяляюць у гатэль а чатырнаццатай. Каб не цягацца з рэчамі, мы пакінулі іх ў гатэльнай камеры захоўвання і пайшлі ў Старую Рыгу.

Па-першае, Домскі сабор з кананічным пеўнікам на шпілі:





Там амаль кожны дзень адбываецца канцэрт арганнай музыкі. Пры тым, што зроблена вельмі разумна - калі ты звычайны турыст і не вялікі аматар аргану, то апоўдні для турысцікаў даюць невялікі канцэрт на поўгадзіны. А калі ты пёрся паўсутак на цягніку дзеля таго, каб паслухаць арган - калі ласка, запрашаем на двухгадзінны канцэрт а шаснаццатай.

Фасад аргану - на бесперапыннай рэстаўрацыі:



Бакавіна амвону:



Прыгожыя вітражы:



Праўда, калі здымаеш на аўтобусны квіток да Мінску, то якасць здымкаў не вельмі. Тым не менш, працягваем.

Даволі сціплы алтарык:



Сінтэзатар :D:D:D



І гатычнасць...



... гатычнасць паўсюль



Больш гатычнасці! Яшчэ больш дайце!!!



Сапраўдная такая, трынаццатага веку выпуску, дабротная такая гатычнасць.

Матуля некалі ў далекія 50-я гады 20-га стагоддзя вучылася ў Рыжскім ўлікова-крэдытным тэхнікуме, дык наказала праверыць, ці захаваліся з тых часоў у Домскім саборы фігуркі мурынаў, якія яна запомніла. Так, матуля, стаяць:

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Stagger Lee



Зарегистрирован: 13.04.2010
Сообщения: 292

СообщениеДобавлено: 27 Mar 2015, Fri, 11:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля выходзім у двор храмавага комплексу. Ён квадратны ў плане, па перыметры ідзе галерэя, ў якой арганізавана музейная экспазіцыя



Шмат розных артэфактаў, ядры, старая артыллерыя, прадметы аздаблення, певень-флюгер, якога скінула бура са шпіля сабору, шмат чаго яшчэ:





І Ленін такі малады :D:D:D :

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы