Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Надвор'е, базылянскі кляштар ў Воршы і абласная інвестыцыйная праграма

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 18 Apr 2015, Sat, 8:46    Заголовок сообщения: Надвор'е, базылянскі кляштар ў Воршы і абласная інвестыцыйная праграма Ответить с цитатой

Напісаў ліст начальніку Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і моладзі Віцебскага аблвыканкама з прапановай ўключыць працы па аднаўленні базыльянскага кляштара ў Воршы ў абласную інвестыцыйную праграму.
Нам неаднаразова адказвалі з Мінкульту, што дзяржава не можа фінансаваць рэстаўрацыю помнікаў, калі яны належаць царкве. Але раптам у пераліку атрымальнікаў дзяржаўнага фінансавання ў рамках абласной інвестыцыйнай праграмы апынуліся аб'екты, што належаць БПЦ. Гэта і стала нагодай для ліста ў аблвыканкам.
Тым болей, што тэмпература і ападкі гэтай зімой і вясной, як сведчаць адмыслоўцы, надзвычай шкодныя для ненакрытых муроў, і таму патрэбныя тэрміновыя дзеянні.
Падрабязней тут:
http://orshatut.by/kultura/krayazna%D1%9Eca-prapanue-%D1%9Eklyuchyc-pracy-pa-adna%D1%9Elenni-bazylyanskaga-klyashtara-%D1%9E-ablasnuyu-investycyjnuyu-pragramu/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 18 Apr 2015, Sat, 9:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Варта дадаць, што 14 лютага гаварыў пра вырашэнне праблемы базылянаў у рэчышчы развіцця на Аршаншчыне турызма ўвогуле, і рэлігійнага турызма ў прыватнасці, падчас "наўпроставай тэлефоннай лініі" з памочнікам Міністра культуры Дзмітрыем Глебавічам Акімавым, які абяцаў перадаць змест нашае гаворкі непасрэдна міністру.
Я прасіў даручыць адмыслоўцам міністэрства разгледзець мэтазгоднасць і вартасць ператварэння будынка былога базылянскага кляштара ў Воршы ў мульціканфесійны гатэль для пілігрымаў.
Як я раней пісаў Мінкульту, у такім выпадку ўсе накопленыя на дабрачынным рахунку грошы можна, пасля адпаведнага аудыту, перадаць у распараджэнне гарадскіх уладаў з умоваю абавязковага мэтавага выкарыстання сродкаў. І падрыхтаваны «Праваслаўнай майстэрняй архітэктара Лук'янчыка М.І.» праэкт рэстаўрацыі, наколькі мне вядома, вялікай пераробкі ў такім выпадку не запатрабуе.
Запатрабаванасці такога гатэлю ў Воршы будзе спрыяць насычанасць Воршы і яе ваколіцаў святынямі і памятнымі мясцінамі розных канфесіяў. У гэтым пераліку можна згадаць, у прыватнасці, праваслаўную капліцу побач з кляштарам, Куцеінскі манастыр з падземнаю царквою, касцёл Святога Язэпа непадалёк, будынкі былых каталіцкіх святыняў (езуіты (тамсама і месца кальвінскага збору), францішканы, трынітарыі), старыя могілкі на Шклоўскай і Пралетарскай, габрэйскія могілкі ды іншыя.
У ваколіцах Воршы і раёне ёсць адзначанае крыжом ў Антовілі месца нараджэння Цэліны Хлюдзінскай-Бажэнцкай (заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Сясцёр змёртвыхпаўстанак, 27 кастрычніка сёлета ў Рыме была абвешчана благаслаўлёнай); храмы і могілкі ў Смалянах; Ляды, Копысь і недалекія Любавічы; урочышча Дубкі ды могілкі ў Паддубцах з салярным знакамі на магільных камянях; з магчымай перспектываю ўзнаўлення уніяцкага храма Апекі Маці Божай.
Месцазнаходжанне побач з гарадской міліцыяй (таксама як і шпіталь насупраць) гарантуе поўную бяспеку, ды павагу да рэлігійных пачуццяў пілігрымаў.
Таксама гэты праэкт стварае перспектыву аб'яднання высілкаў вернікаў усіх канфесіяў (патэнцыйных пілігрымаў) дзеля збірання сродкаў на ягонае ажыццяўленне.
Дадатковымі аргументамі на карысць гэтае прапановы могуць быць урадавыя патрабаванні развіваць уязны турызм, а таксама неабходнасць спрыяць усталяванню маральных і духоўных каштоўнасцяў ды традыцыйнае для нашае зямлі рэлігійнае талеранцыі.
Дзеля нагоды адзначу, што ў чаканні адпаведных крокаў з боку дзяржавы развіццём рэлігійнага турызму варта заняцца грамадству ў кантакце з турыстычнымі фірмамі. У гэткім шляху ёсць нямала перавагаў, у прыватнасці, змест інфармацыі пра рэлігійныя памяткі будзе пазбаўлены цэнзуры і памылак, непазбежных пры цяперашняй кадравай палітыцы ў Аршанскім музейным комплексе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы