Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Партызанскі лагер "За Советскую Белоруссию", Вілейскі раён

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Фортификация и военная история -> Военная история
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2014, Fri, 19:01    Заголовок сообщения: Партызанскі лагер "За Советскую Белоруссию", Вілейскі раён Ответить с цитатой

Пасля начнога дзяжурства, ў выхадны дзень не люблю адразу ехаць да дому; будзіць сям'ю, няхай паспяць. Так было і ў нядзелю 24 жніўня. Падумаў у якім баку яшчэ ня быў і паехаў у напрамку Мядзела пару гадзін . Праз 20 км ад Вілейкі (перад мяжой з Мядзельскім раёнам) - скрыжаванне як у той казцы: налева, направа ці прама. Пачаў я з "прама й направа"; асабліва нічога не сустрэў, акрамя цікаўных позіркаў мясцовых бабулек. А вось як вярнуць налева Laughing , то адразу бачны помнік, такога савецкага маналітна-жалезабетоннага густу.



І надпіс суадносная:



Мяне ж болей цікавіла назва вёскі - Любоўша, мо там ёсць, што старадаўняга. Не... няма. Далей у лес, ды па "дры-гравейцы" - шыкоўны бераг рачулкі Вузлянка. Ну хоць пейзажы паздымаю.







Карты й навігатара з сабой не было, таму сунуўся наперад, куды дарога ішла. Прыйшла... .







Развярнуўшыся, паехаў па лясной дарожцы ў "аб'езд" (я так думаў). Дзесьці праз 400-500 метраў нешта ярка чырвонае насцярагло. Як дарожка выйшла на паляну, то стала зразумела, што гэта... помнік. Але чаму ў лесе, амаль без пад'езду, сярод кустоў і павуціння Question . Незразумела... !











Ага, значыць пра гэта месца тая пліта на развілцы папярэджвала.
Паздымаўшы нечаканую "знаходку", паразважаў аб скульптурнай каштоўнасці помніка, заўважаю, што дарога на паляне не скончылася. Рухаюся далей. Пра сябе мяркую: павінны недзе блізка жыць людзі, помнікі ж для (і дзеля) іх ставяцца... . Доўга думаў, пакуль сунуўся на дзвюх хуткасцях, дзесьці метраў... 100. Стоп! Зноў нешта чырвонае!





І яшчэ адзін помнік! Нячаста сустракаеш два помнікі запар, праз сто метраў... у лесе.



А тым больш зямлянкі.



За свае сорак год, што жыву ў заходняй частцы Беларусі, пра партызан я толькі чуў (што чуў, апушчу...). А бачыць, ці датыкнуцца да партызаншчыны не даводзілася ніколі.
Таму з цікавасцю стаў разглядаць. Тое, што зямлянкі насамрэч - імітацыя, зразумела, Але ў сырым лесе (а была, нагадаю, раніца) выглядае даволі сапраўдна. Пра дзейнасць брыгады "За Советскую БЕЛАРУССИЮ" інтэрнет мала дапамог. Прывяду толькі інфармацыю з Вікіпедыі пра камандзіра Валынца Андрэя Іванавіча . Я так разумею, гэта яго бюст і стаіць у зямлянцы з надпісам "ШТАБ"











Абышоўшы па крузе, зноў вярнуўся да помніка.





Пакуль здымаў, з лесу выехаў шыкоўны Міцубішы-пікап з мясцовым жыхаром за рулём. Той дапамог з дарогай:"Не, далей не прасунешся на сваёй, варочайся праз Любоўшы." Распавёў, што зямлянкі гэтыя кожныя 10 год аднаўляюць і сапраўдныя былі на другі бок ад дарожкі. Там, дзе месціцца сучасная шыльда "ЗЕМЛЯНКА ПАРТИЗАНОК". Падзякаваўшы, зрабіў напрыканцы агульную панарамку:



і паехаў задаволены, што не змарнаваў час і дадаў новае цікавае месца ў Вілейскім раёне.

Дакладныя каардынаты: трохкутнік Любоўшы - Ляскі- ур. Рудня,



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 May 2015, Sun, 15:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй за файны рэпартаж! Пазначыў для будучых вандровак.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 0:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякую, і мне прыемна дапамагчы!
Удакладню каардынаты на рухомай мапе - http://orda.of.by/.map/?54.664507,26.852706&m=gm/15,visicom/11,e/14,wig/14

Калі зацікавіцеся, то дадам яшчэ падобны аб'ект у адлегласці прыкладна 17 км, але ўжо ў Мядзельскім раёне. Учора на хуткасці праскочыў па трасе Р60, спыніўся і GPS адмеціў дзесьці тут.
Гугл-пошук:


http://www.myadel.minsk-region.by/ru/raion-ru/view/vstrecha-pokolenij-7662/
http://upk.myadel.schools.by/photoalbum/32720
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 02 Jul 2015, Thu, 13:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Калі зацікавіцеся, то дадам яшчэ падобны аб'ект у адлегласці прыкладна 17 км, але ўжо ў Мядзельскім раёне.


Канешне давайце! Вельмі цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Фортификация и военная история -> Военная история Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы