Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Аршанцы пішуць Экзарху: лета праходзіць, помнік разбураецца

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 30 Jul 2015, Thu, 5:48    Заголовок сообщения: Аршанцы пішуць Экзарху: лета праходзіць, помнік разбураецца Ответить с цитатой

Аршанцы накіравалі ліст кіраўніку БПЦ:
"Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Павел!
У лістападзе мінулага года мы, аршанскія краязнаўцы, накіравалі Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю наш калектыўны ліст, прысвечаны лёсу помніка архітэктуры 18 ст., жылога будынка былога кляштара базылянаў у Воршы, які цяпер належыць прыходу Свята-Пакроўскага храма горада Орша Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Гэты будынак занесены ў спіс помнікаў архітэктуры і гісторыі рэспубліканскага значэння. Ягоныя ўладальнікі неаднаразова абяцалі зрабіць усё неабходнае для яго захавання. У прыватнасці, у адказе Архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя гаворыцца: “Витебская епархия делает всё возможное, чтобы восстановить эту святыню в её первозданном виде”.
Аднак прайшло ўжо два месяцы з дня 30 красавіка, якім быў датаваны гэты ліст. Прайшло ўжо мінімум тры месяцы з пачатку будаўнічага сезону, які ў гэтым годзе характарызуецца надзвычай спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі. Засталося толькі два летнія месяцы, і не болей чатырох месяцаў да той пары, калі наш клімат зробіць немагчымымі любыя будаўнічыя працы.
Такім чынам, паступова памяньшаецца верагоднасць таго, што будынак нарэшце будзе накрыты дахам, і ягонае паступовае і няўхільнае разбурэнне спыніцца.
Пачынаючы з 2009 года прадстаўнікі аршанскай грамадскасці звяртаюцца ў разнастайныя інстанцыі з нагоды пагрозы для існавання гэтага помніка. З таго часу прайшло амаль 6 гадоў. Цяперашні стан помніка можна назваць катастрафічным, бо ўжо больш за 10 гадоў ён стаіць без даху, і драўляныя перакрыцці гніюць з-за пастаяннага ўздзеяння вільгаці. З гэтай самай прычыны разбураецца і цэгла, з якой пабудаваны помнік.
І хаця прадстаўнікі Віцебскай епархіі ў сваім лісце сцвярджаюць, што ўсе ваконныя праёмы забітыя дошкамі, частка з іх дагэтуль зеўраюць скразнымі вялікімі дзіркамі. Праз гэтыя дзіркі можна добра разгледзець, што на другім паверсе будынка ўжо падняўся невысокі пакуль бярозавы лясок. Гэта значыць, што цяпер разбурэнне перакрыццяў адбываецца яшчэ і з дапамогаю карнявой сістэмы гэтых дрэваў. Дзіўна, што на гэта не звяртаюць увагі тыя, каму належыць цяпер гэты будынак.
У кастрычніку 2013 года аршанскія краязнаўцы звярталіся да Вашага папярэдніка на пасадзе кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы, Ганаровага Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, мітрапаліта Філарэта. І атрымалі вельмі добры і зацікаўлены адказ. У ім паведамлялася, што наш ліст быў накіраваны Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю дзеля “канструктыўнага супрацоўніцтва”.
У сакавіку 2014 года мы атрымалі ліст ад “ответственных за возрождение Свято-Покровского монастыря г. Орши игумении Анфисы (Любчак) и монахини Даниилы (Тятьковай)”. У гэтым лісце было абяцанне пасля атрымання дазволу Міністэрства культуры распачаць рэстаўрацыйныя працы ў красавіку гэтага ж года.
Але прайшоў красавік, а потым і 2014 год цалкам, пачаўся новы год, прайшоў і красавік 2015 года, а працы так і не пачаліся. Замест гэтага ў двары з’явіўся новы дыхтоўны будынак на два паверхі, нібыта прызначаны для захавання будматэрыялаў.
У лістападзе 2014 года мы напісалі пра сваю трывогу ў сувязі з гэтым Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю, але, насуперак рэкамендацыі пра “канструктыўнае супрацоўніцтва”, ён не палічыў патрэбным нам адказаць.
Анічога не скранулася з мёртвай кропкі і ў справе рэстаўрацыі.
Тады ўвесну мы накіравалі свой ліст Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю яшчэ раз, а, каб быць пэўнымі, што на гэты раз змест нашага ліста дакладна стане яму вядомым, мы накіравалі копіі гэтага ліста шэрагу беларускіх медыяў.
І толькі пасля гэтага мы атрымалі адказ, які на дзве траціны складаўся з пераказу агульнавядомых звестак пра гістарычнае мінулае помніка, не толькі добра вядомых аршанскім краязнаўцам, але і даступных усім аматарам даўніны.
Апошняя траціна ліста ўтрымлівала падрабязны аповяд пра тое, куды і як звярталася Віцебская епархія дзеля абследавання будынка.
І ні слова не было сказана ў лісце пра пачатак рэстаўрацыі, толькі звесткі пра тое, што “проектно-сметная документация...готова на 85%” і што “изысканы средства для её оплаты”.
Завяршаецца ліст наступным паведамленнем: “...мы работаем над тем, чтобы этот памятник архитектуры был включен в государственную инвестиционную программу реставрации”.
Гэта можа значыць, што выдзяляць свае сродкі на рэстаўрацыю Віцебская епархія цяпер нават і не плануе, а лічыць за лепшае дачакацца дзяржаўнага фінансавання. Для будынка гэта можа абазначаць працяг разбурэння, і нават канчатковы сыход у нябыт. Тым не меней, мы не пакідаем надзеі, што гэта толькі непаразуменне ў выніку памылковай фармулёўкі.
Але калі намеры Віцебскай епархіі што да будынка былога базылянскага кляштара выкладзены карэктна, то гэта будзе абазначаць, што 2015 год, на які прыпадае дзесяцігадовы юбілей пераходу помніка ва ўласнасць БПЦ, таксама анічога не зменіць у ягоным сучасным гаротным стане і трагічнай будучыні.
Асабліва непрыемна гэта выглядае ў святле абвешчанага Віцебскай епархіяй намеру пабудаваць у абласным цэнтры Сафійскі сабор, які, як можна меркаваць, запатрабуе істотных фінансавых укладанняў. Тым болей, што сам гэты праэкт выглядае не зусім дарэчным з кропкі гледжання гістарычнай абгрунтаванасці, паколькі “Сафійскі сабор” – гэта не проста назва. Саборы з такой назваю ўзводзіліся ў якасці сімвалаў дзяржаўнасці пэўных земляў, і што, ў такім выпадку, мусіць значыць узвядзенне Сафійскага сабору ў Віцебску? Нават у лепшым выпадку гэты праэкт выкліча насмешкі і знявагі на адрас кіраўніцтва епархіі, і нанясе сур’ёзныя страты рэпутацыі БПЦ у краіне.
Ці не варта замест гэтага выкарыстаць запланаваныя на рэалізацыю гэтага праэкта сродкі на паўнавартасную рэстаўрацыю згаданага вышэй архітэктурнага помніка, у ліку многіх іншых помнікаў, што патрабуюць неадкаладнай увагі з боку іхных цяперашніх уладальнікаў – прыходаў БПЦ? Нам здаецца, гэта ў большай меры магло б паспрыяць падвышэнню прэстыжу праваслаўнай царквы ў краіне, усталяванню большага даверу да яе з боку актыўных абаронцаў і стваральнікаў культурных каштоўнасцяў, наладжванню ўзаемапаразумення і згоды паміж царквой, грамадствам і дзяржавай."



Будынак у двары. Выгляд 15 ліпеня.

SAM_3289_small.JPG
36.17 KB,   просмотрено: 5906 раз(а)

Сітуацыя на 15 ліпеня

SAM_3285_small.JPG
31.4 KB,   просмотрено: 5905 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы