Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Глыбоччына летам 2015 года
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 02 Aug 2015, Sun, 21:07    Заголовок сообщения: Глыбоччына летам 2015 года Ответить с цитатой

За адсутнасцю часу на фотаапрацоўку, прапаную кароткую гісторыю ад Google+. Павінна быць даступнай :) .

Последний раз редактировалось: Александр Dehty (13 Aug 2015, Thu, 1:54), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 02 Aug 2015, Sun, 23:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty, фоткі вядома ж файныя, але падабаюцца мне Вашы апавяданні... :(
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 05 Aug 2015, Wed, 1:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

:).
Э не, Міхаіл, ужо на што, а на апавяданні я точна не здольны. Паспрабую канешне, але ж маўчын я "па жызні" (на што жонка ўвесь час крыўдзіцца)... .

Першыя дні водпуска, нядзеля - свята, і ў спомніў я расповяд маці пра Бабруйшчыну, маўляў там быў помнік польскім лётчыкам (?!). Ніколі я такіх помнікаў не бачыў, ды й у прыгожым месцы хто адмовіцца пабыць. Кошт бензіна й задавальнення ад падарожжа ніколі не ставіў побач. Жызня адна і цяпер, а не потым... .
Набрала яна вёдзер на грыбы і ягады (у пушчу ж едзем :) ) са словамі: "Мне і поўгадзіны хопіць: калі там яны (грыбы, ягады) ёсць, дык я адразу й набяру, а калі не, то і не затрымаю вас". Добра, дзяцей таксама ў машыну, няхай пабачаць Галубіцкую пушчу, якую некалі мне бацькі паказвалі.
А па той дарозе ў вёсцы жыве мой вайсковы сябра. За смашным (ну так у нас кажуць - смашна, а не смачна) сталом (а яшчы і дождж улупіў) празналі, што тыя грыбы яшчэ па аднаму, там-сям; і на вялікую здабычу лепш не разлічваць. Ясна, тады што, едзім па маім маршруце (на Бабруйшчыну).

І амаль у гэтай вёсцы першы прыпынак - магіла Язэпа Драздовіча. На паўночна-усходнім баку могілак.
http://orda.of.by/.map/?55.11475,28.037865&m=gm/18,visicom/13,e/12,wig/13





Праехаўшы Перадолы - капліца ў вёсцы Баяры.
http://orda.of.by/.map/?55.151622,28.046854&m=yas/18,visicom/12,e/12,wig/13







Падыйшоў мужык маіх гадоў: "А што это за фотасесія?"
Каб старэйшы, то заўважыў, а так прыйшлося адказваць па-жыдоўску: "А ці старая капліца ваша, здравствуйце?"
- Ніхто не помніць.
- Але ж цэгла сучасная?
- Гадоў дваццаць як перадзелывалі.
- Дык толькі абклалі, ці з нуля адбудоўвалі?
- Счітай з нуля... .
Пацяплеўшая размова скончылася падзякваннем за якую-ніякую, але ж інфармацыю.

І нарэшце паварот на Бабруйшчыну, дзе месціцца (месціўся) той самы помнік загінулым польскім лётчыкам.
http://orda.of.by/.map/?55.151041,28.083145&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13





Сапраўды на кургане некалі было нейкая памятнае месца, але адсутнасць шыльды не дазваляе сцвярджаць што гэта канкрэтна.



На маю думку, нехта паквапіўся на каляровы метал, а мо і спецыяльна разбіў дошку, калі цэментная была.



Паходзіў вакол, наткнуўся на зарослыя траншэі.



Удакладніў у маці, мо лацінскія літары былі, ды й гэта нямецкі помнік 1 Сусветнай?
- Ну што я ўжо польскія буквы не пазнаю! Я ж помню, што нешта з лётчыкамі было на плітцы.

Ну неяк так, глыбоцкім следапытам магчыма будзе нагода удакладніць лёс гэтага кургана.

А далей проста выявы з вёскі Бабруйшчына, што ў маляўнічым азёрным месцы.

















Пры дарозе, побач з вёскай Слабодка вясковыя могілкі. У тым ліку і вайсковае пахаванне польскіх жаўнераў.
http://orda.of.by/.map/?55.186491,28.134397&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13





Далей лясная дарога вывела ў Псую (бо ў навігатары было набрана Селішча Ушацкага р-на).

Пакуль мае спадарожнікі пайшлі трыбушыць вясковую краму ў пошуках марожанага), я застаўся "пакурыць".
... З'явіўся хвілін праз 15, але паспеў аббегчы рэшткі панскай сядзібы.

Пасярод вёскі.


Алея.


Гаспадарчы двор.


Канюшня.


Фрагменты парку.


Дом для прыслугі.


Зноў тая ж канюшня.


Ня ведаю, што гэта (мо нават і пасляваеннае). Але за ім павінен быць падмурак панскага дому (у зараслях - не было шанцу знайсці).


Спіртасховішча, потым лядоўня, зараз... .


Мальцы, што працавалі ў гэтым збудаванні, ня ведалі, што ў ім (былой камяніцы) было раней. На маю прапанову: раз унізе - спіртасховішча, то мо тут наверсе - спіртзавод :) ; паціснулі плячыма - няхай будзе спіртзавод. Яно і зразумела: я "ў мыле", каб хутчэй паспець аббегчы і агледзіць, а ў іх - жніво і зернаток на выхадныя не зачынеш.


Жанчыны на вагах, казалі на гэты будынак, быццам пасляваенны, але ж выразная грунтоўнасць з калонамі і гэтыя чудныя трохкутныя прадушыны... .







Там жа ў Псуі новая царква са звонніцай.







Могілкі побач бачна, што старыя.



Але шчыльна не хадзіў, а потым на Panoramio агледзіў падмурак старой царквы.

Сучасную ландшафтную вясковую культуру застаўлю без каментараў.




Праездам праз возера Доўгае, дзе дзіцям удалося толькі памачыць ногі ў цёплай вадзе, бо маланкі на другім беразе ўжо пачалі пярыць сваю грымоту.




Напрыканцы дня быў шыкоўны агляд руін касцёла ў Селішчы. Але гэта будзе іншая тэма, па-за Глыбоччынай.

Дзень другі.

Зашчэсле (Урожайное).















Галубічы

Той хлеў, што на Глобусе праехаў не пазнаўшы; яго атынкавалі і пафарбавалі ў зялёны колер. А вось на могілках застаўся падмурак ад былой царквы.





Свілка1

На старых картах пазначаны як Двор Свілка. Першы й жа будынак вясковай крамы падобна міжваеннага часу пабудовы. Але крэпка сцвярджаць ня буду.






А вось гэта - рэшткі парку, ці ліповай алеі.



Гэта па словах жанчыны, што жыве ў гэтым доме 1939 года пабудовы.





Побач - "бычнік", у сэнсе пры Саюзе там бычкоў даглядалі. Але цэгла яўна не савецкая.







Яшчэ падобная гаспадарчая разваліна.



З гары, дарэчы, бачна царква на Папоўшчыне (Дзедзіна).







Быць у гэтай старане і не заехаць у царкву, куды хадзілі ўсе твае продкі... .

Кавалі











А гэта магіла найбольш верагодна таго святара. што на здымку 1935 года. Па царкоўных запісах, у тыя гады вёў службы менавіта Іоанн Шукста.












Той падмурак, што на здымках В59, усё ж такі ад жылой хаты. Зараз на месцы былой школы - дом старога бацюшкі (побач з царквой).

Адразу за Кавалямі, "вока спатыкнулася" аб знаёмую выяву.



Гэта канешне не Дуга Струве, але ж від з вышыні ва ўсе бакі далёкі-далёкі. Пасля пачуў ад мясцовых жыхароў, што гэта - самая высокая кропка ў Віцебскай вобласці, так вось!





Амбросавічы



Ад В59
Цитата:
Дарога да мізара цалкам забрукавана.






А перад апошняй кропкай маршрута такі сонца схавалася :( .



Таму царкву на Папоўшчыне прыйшлося здымаць "бяз свету". І наогул, прабачце за якасць здымкаў, усёж-ткі не адзін катаўся... .







Працяг абавязкова будзе, толькі як хутка, буду старацца. Дзякую за прагляд! :)


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (13 Aug 2015, Thu, 2:24), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
ChehVlad



Зарегистрирован: 07.02.2010
Сообщения: 173
Откуда: Мінск

СообщениеДобавлено: 05 Aug 2015, Wed, 17:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А курганчык на ўездзе ў вёску Бабруйшчына часам не могільнік з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 05 Aug 2015, Wed, 19:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Э не, Міхаіл, ужо на што, а на апавяданні я точна не здольны.

Чаму ж не здольны, душэўны аповяд атрымаўся ды яшчэ дапоўнены такімі яркімі фотаздымкамі! А гдавное шмат новых і не праілюстраваных обектов было знойдзена, Аляксандр, Вас пара аб'яўляць «Ганаровым шукальнікам новых аб'ектаў для «Глобуса Беларусі». Цудоўна! Дзякуй!..

Александр Dehty писал(а):
куды хадзілі ўсе твае продкі... 

А вашыя продкі, з Кавалей?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 05 Aug 2015, Wed, 19:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty

Спасибо!
Много интересных фото!
Очень понравились последние, с грозовым небом.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 05 Aug 2015, Wed, 22:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty
Нагаворваеце на сябе. Вельмі цікава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 06 Aug 2015, Thu, 9:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ChehVlad, я неяк зусім і забыўся пра курганы Embarassed , бо тут столькі аб'ектаў для Глобуса ўжо абазначаных і яшчэ не. Сапраўды да Бабруйшчыны і Перавоза адносяцца шмат курганоў.





Тады "пры ўездзе ў вёску" падыходзіць той, што з крыжом. Спытаць не ўдалося, бо вёска зараз амаль адны лецішча. І нават ехаўшая на ровары кабета не спынілася, са словамі:"Ой что вы, что вы (справшіваете)!" А там, дзе цаментны пастаменцік (гэта атрымліваецца паміж Перавозам і Бабруйшчынай), усё ж хочацца верыць словам маці. Думаю, каб была савецкая памятная дошка курганам, то верагодней усяго і цяпер бы стаяла.

Михаил, дзякую (заўжды :) ), але барані Бог мяне ад узнагарод і званняў; бо акрамя маўчання, яшчэ і сціпласць - мая бяда. Я ніколі не выйду на сцэну, мая "стыхія" - ценя... .

Александр Сталь, дзякую за пахвалу! Кожнаму фатографу такія словы патрэбны! Неба сапраўды "грозовое" і я чакаў добрых хвілін 20-30, каб прабіўся сонечны прамень. Не дачакаўся... . Прыйшлося "выцягваць за вушы RAW", каб не змарнаваць здымак.

В59, усё чакаю, дзе ж, на якім чарговым маршруце, мы перасячэмся ;) .

На тым працягну новае для Глобуса і старое.
Трэба папярэдзіць, што паведамленне атрымалася амаль цалкам могілкавае Rolling Eyes .

Шуневічы

Капліцы могілкавыя; першая даваенная


другая - пачатку 1990-ых гадоў.



Новая капліца на новых глыбоцкіх могілках (таксама пачатак 1990-ых).


http://orda.of.by/.map/?55.114792,27.700888&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13

Самае сэрца Глыбокага -







Знаёмы від кожнаму, хто хоць раз пабыў у гэтым месцы. Але дапоўню новымі здымкамі -







Гэта крыж перанесены з "другой паловы" Глыбокага.


з Вікіпедыі

На месцы сучаснага рэстарана (дзе людзі танчаць і святкуюць), ранней былі могілкі і стаяла царква. Пры Саюзе, у 1970-ых гг. пад будаўніцтва цэнтральнай плошчы с належачым Домам Саветаў (+універмаг, +кінатэатр, як ва ўсіх райцэнтрах) зруйнавалі не толькі жыдоўскія дамы мяжы ХІХ-ХХ ст., а ў тым ліку і рэшткі могілак. Час быў (?) такі... :( .

Тое месца, дзе некалі і стаяла царква.

з Одноклассники.ru

Падчас добраўпарадкавання да Дня Пісьменнасці (2012 г.) гэты крыж знянацку і выкапалі з зямлі. Хацелі паставіць на тым жа месцы, ды гаспадар крамы не пагадзіўся; нейкі час ён "юціўся" пры мясцовым музеі, а цяпер тут - за царкоўнай агароджай.

На гэтай крыху сумнай ноце, прапаную няспешны шпацыр на... могілкі. Не па падземным ходзе, але кажуць быў (ёсць) і ён, з сучаснай царквы да Іллінскай капліцы на "Копцеўцы".
"Копцеўка" - стары глыбоцкі некропаль. ...
(Хацеў далей развіць тэму, але ўсёж-ткі лепш моўчкі... .)


Па дарозе - сам барон Мюнхгаўзен, чый аднафамілец, а мо і родзіч пакоіцца на той самай глыбоцкай зямлі.








Далей - без каментараў, могілкі ёсць могілкі.

























Асобна польскія паліцыянты -





"О времена, о нравы..."













Амаль "Тот самый Мюнхгаузен" -









На тым спынюся, працяг будзе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 06 Aug 2015, Thu, 20:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А Ленина в каракулевом пальто в Глубоком не видели ?


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 07 Aug 2015, Fri, 0:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Сталь писал(а):
А Ленина в каракулевом пальто в Глубоком не видели ?

Дзякуй Богу, гады з чатыры як не бачна. Трэба пашукаць куды яго прыткнулі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 13 Aug 2015, Thu, 1:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил Lbhrj писал(а):

Александр Dehty писал(а):
куды хадзілі ўсе твае продкі... 

А вашыя продкі, з Кавалей?


Так, з суседніх вёсак з Кавалямі, а на Кавальскім магільніку захаваны носьбіты маёй фаміліі. Гэта той храм, дзе хрысцілі майго бацьку і маці, дзядоў і бабуль і яшчэ 7 кален продкаў, пра якіх мне ўдалося дазнацца.

7 жніўня ў Кавальскай царкве штогод святкуецца свята Святой Ганны. Помню як малым яшчэ, на руках у бацькоў, я роў на ўсю моц у царкве, бо не разумеў, чаму мяне там трымаюць :) . Потым школьнікам заўжды чакаў цукеркі, што не купіш у магазіне ("петушкі" і цукровыя палачкі ў бліскучай абёртцы :) ), гэта было раз у год і толькі "на Ганны". Пасталеўшы, адчуў, што павінен працягваць род і трымацца тых правіл, якімі жылі мае бацькі і іх бацькі. Так і стараюся, каб мая галінка падтрымлівала карані таго сяммейнага дрэва. Паноў у радні не было, прымакаў з Расіі і Польшчы таксама, таму і адчуваю сябе менавіта беларусам, тутэйшым; што ва ўсе часы жылі на сваёй зямлі, не гледзячы якога колеру флаг вісіць на галоўнай установе.

Кавалі. "Ганны". 7 жніўня 2015 года.



Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, аднойчы пабыўшы ў Кавальскай царкве, прызнаўся, што вельмі палюбіў гэта месца і кожны год абавязкова наведвае Кавалі на свята "Ганны".





Хрэсны ход.





























Ня ведаю, наколькі дарэчна параўнанне, але ж паспрабаваў звясці ў фота 1935 і 2015 гады. Магчыма оптыка раней была спрытнейшая, ці то ручкі розныя 8) .



P.S. Скарэктую назву тэмы на "лета 2015", бо гэтыя і наступныя здымкі ўжо жнівеньскія.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 13 Aug 2015, Thu, 23:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
і яшчэ 7 кален продкаў, пра якіх мне ўдалося дазнацца.

Ууу Shocked, я толькі да 4 калена.

Александр Dehty писал(а):
Паноў у радні не было...

У маей радні таксама не было, але жылі даволі заможна, пасля рэвалюцыі сям'ю раскулачылі адабралі ўсе: зямлю, свіней, кароў, коней, вялікую драўляную пуню, Тады сям'я напісала ліст у Маскву, у Маскве гэта справа разгледзелі і сказалі, што гэтыя людзі-ніякія не кулакі, а нажылі сваей працай, бо ў сям'і было 9 чалавек і трэба было як-то жыць! Усю гатэлі акрамя пуні і свінні якую з'еў адзін з жыхароў вескі. Пуню потым выкарыстаў калгас, яна стаяла яшчэ ў 80-тых гадах, а потым стала протикать дах, яе закінулі. Праз некалькі гадоў пуня згарэла. Дарэчы пуня пазначаная на Генштабе як хлеў - http://orda.of.by/.map/?54.791057,29.320871&m=e/13,gm/17 .
А тут - http://orda.of.by/.map/?54.793335,29.31799&m=e/13,bing/18 стаяла наша хата 1917 года пабудовы (якую ў 2007 г. сімвалічна да 90-годдзя сгарнули ў яму). Ещё в нашей семье было очень старое дерево :) - груша которой было 300 лет лет десять назад в него попала молния (наверное), осыпались листья, несколько лет назад грушу повалил сильный ветер, на кате дерево ещё стоит - http://orda.of.by/.map/?54.792451,29.319112&m=e/13,bing/18 . Шмат было усялякіх старажытнасцяў ад якіх не засталося нічога. :( Crying or Very sad
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 18 Aug 2015, Tue, 1:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Михаил, лёс амаль усіх беларусаў, але пагадзіцеся, гэта - "зусім іншая тэма"... ... ... .

Спыніўшыся на самім Глыбокім, працягну там жа.
Александр Сталь писал(а):
А Ленина в каракулевом пальто в Глубоком не видели ?


Колькі параспытваўся ў знаёмых глыбачан - ніхто пра лёс помніка Леніну анічога ня ведае.
Час падкажа. А зараз там - аллея слынных людзей Глыбоччыны. І першым у гэтай чарадзе - Іосіф Корсак, валадар дзісенскай паловы гораду і фундатар глыбоцкіх храмаў.





Завітаў і да Глыбоцкага кансервавага заводу - няма і там крываногага Леніна.



І пару кадраў плошчы ў 2015г..


1919 - 2015 гг.


1939 - 2015 гг.


Памятны знак "Прысвячэнне кнізе" (Дзень Пісьменства 2012)



І касцёл няхай будзе, раз плошчу "зачапіў".


Брамка праўда толькі маленькая, затое агароджа якая прыгожая.




Гэты дом побач з касцёлам - сучасны суд Глыбоцкага раёна. З яго пачынаецца вул. Савецкая (былая Кракаўкая), што вядзе на Беразвечча і далей на Браслаў. У Глыбокім існуе жарт: "Вуліца Савецкая, пачынаецца судом і заканчваецца турмой" :) . Але яшчэ ён адметны і тым,



што -



Хто памятае польскі фільм (альбо чытаў раман) "Знахар", то гэта той самы аўтар. І мабыць тыя падзеі ўзяты з жыцця Заходняй Беларусі.
Далей, калі спусціцца па вуліцы Камуністычнай да Піянерскай Exclamation, то сустрэнецца сярод немаладых дамоў стаматалагічная паліклініка.



Заўжды мне падабаўся яе каменны порцік і падмурак.
Да вайны гэта была гімназія, пры немцах - жандармерыя, потым рай(выкан)кам, цяпер - стаматалогія.


Заехаўшы ў Беразвечча, не знайшоў добрай кропкі для здымкі былога манастыра (турэмны высокі плот з калючым дротам, вышкі і г.д.). Затое паведаю пра новы жаночы манастыр і будуемы храм.










Ужо здаўна стаўшы стандартны выгляд на два храмы.


І крыху старых габрэйскіх могілак, што слаба прадстаўлены на ГБ.

Фота са спадарожнікавай мапы Google.

















Як памяць пра старое жыдоўскае Глыбокае - адзін з дамоў у цэнтры, дзе ў свой час была мая першая службовая кватэра.





(Па праўдзе кажучы, пасля яе я ўпершыню зарокся жыць у цэнтры гораду; любога - ці вялікага, ці малога 8) ).



Але ёсць яшчэ "сказаць і за раён" ;).
Адзін з дзён водпуску выглядаў прыкладна так:







Адразу ж капліцка ў Арэхаўне
.

і мемарыяльны камень на вайсковым пахаванні 2-ой Сусветнай вайны.



Пліса.
Спыніўся толькі дзеля каменнага крыжа.





Празарокі.
Касцёл і магіла Ігната Буйніцкага.





Царква з адноўленнымі вокнамі.









Спробы спытаць у сустрэўшыхся мясцовых пра дом генерала Мухіна паказалі, што яны першы раз чуюць такую фамілію ад нас. Не стаў марнаваць час, рушыў далей.



Чарневічы.
Адноўлены касцёл.









і царква Св. Параскевы (1887 г.)











З выявай якара, што быў сімвалам ранняга хрысціянства да крыжа.




Капліцка на тэррыторыі царквы.





Чудная брама і агароджа





з беларускім "жэньшэнем" :) .





Самая слаўная крыніца, што я ўбачыў за гэты месяц - Св. Іаана Хрысціцеля. З новай капліцай, хоць на даваенных картах там яна была некалі.

















Народу ў спякотны дзень было шмат, але сапраўды паводзіны адзін да аднога паважныя, хоць у купель чарга збіралася (таму неаторыя кадры крыху абрэзанныя).



Адчуйце розніцу ... .



Другім матывам таго дня была тэма геалогіі. Хоць і змарнавалі шмат часу на пошукі, але ўдалося знайсці абодва.



Самы вялікі камень Глыбоцкага раёна.







І камень "з рыбкамі".







Дарога вывела на паўночна-ўсходнюю мяжу раёна, дзе мне хацелася пабачыць паўразбураную царкву ў Пратасах-Кукроўскіх.



Прытвор-звонніца сваім выглядам так напамінае запаленную свечку.



І хоць сцежка да храма ткі скошана кімсьці, але сляды ўжо на каменнай лесвіцы зараслі травой.


Нейкі рамонт бачна творыцца, але ж там лічы ўжо й вёсак няма :( .







І нават "Айчызна з'айчызнілася", думаў зняць для цікавай назвы. Тры апусцелыя хаты з заросшым падворкам, без якогасьці ўказальнага знака.


Далей былі Лужкі, але гэта ўжо іншы, Шаркаўшчынскі раён.



Прабачце, але працяг будзе 8) .
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Aug 2015, Sun, 18:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прашу прабачэнне за доўгі перапынак (бывае, што ў ноўтбука пераціраецца сецявы шнур). Сёння мо і зашмат фота выкладу, але каб ужо нарэшце скончыць тэму і... заняцца глыбоцкімі суседзямі ;).

Звярнуўшы с трасы ў напрамку Дзеркаўшчыны, злева "кінулася ў вочы"вось такая хацінка.

Бліжэй падазронні спраўдзіліся: рызынковы падмурак, даваенная шалёўка, старая дахоўка. Ранней тут быў фальварак Волкаўшчына. У панскім доме пасля вайны нейкі час месцілася кіраўніцтва Волкаўшчынскага сельсавета, потым крыху клуб, а затым зруйнавалі. На сёння застаўся "дом для парабкаў" (як сказаў мне мужык у Дзеркаўшчыне),


зарослая сажалка,


і рэшткі парку. Гаспадарчыя пабудовы разабралі на цэглу ў апошнія гады.


Па суседству - вёска Саковічы з парай жылых хат і такім вось крыжом на скрыжаванні.


Дзеркаўшчына.
Дазволю сабе злоўжыць колькасцю здымкаў касцёла, які сёлета адзначыў 25-годдзе свайго аднаўлення.






А як вам "помнік ІІІ стагоддзя"? :)










І пара аб'ектаў у дадатак для Глобуса.
Царква вялікамучаніка цаліцеля Панцеляймона. Асвечана ў 2006 г. у пераробленным будынку былога КБА.
http://orda.of.by/.map/?55.064861,27.562255&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13











Побач з ёй і старыя каталіцкія могілкі. Як паведаў мясцовы мужчына, ранней былі зарослыя і задзічэлыя. Гэта і я з гугл-мапы ўбачыў. Брамы там ужо няма.
http://orda.of.by/.map/?55.064775,27.561864&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13





Але вернемся да царквы. Адзін з аб'ектаў на яе тэррыторыі выглядае так,



і мае надпіс.


Зразумела, што наступнай кропкай падарожжа і стала вёска Завараты. Месцілася царква свяціцеля Мікалая прыкладна тут.



Слаба, але рэшткі падмурка прасочваюцца.






На маю просьбу да мясцовых каб пабачыць фатаграфію, як яна выглядала; пачуў, што была драўляная і "калі пад'ехаць у Дзеркаўшчыну да Сцефаніды Аляксандраўны Лупач, то мо і ўбачыш. Яна і грошы збірала на адбудову згарэўшай царквы, і ахвяравала, і нейкія раннейшыя планы царквы мела". Падзякаваў, хоць і ведаў, што час не дазволіць займацца пошукам той жанчыны, бо наперадзе яшчэ куча вёсак трэба аб'ехаць. А потым ад знаёмых празнаў, што гэта - вядомы на Глыбоччыне чалавек. Дзякуючы ёй беларускія гісторыка-культурныя нематэрыяльныя каштоўнасці папоўніліся ( чытаць , глядзець ) і нават прызнаныя культурнай спадчынай ЮНЕСКА.
Так што, калі хто зацікавіцца, можа дапоўніць інфармацыю да маіх знаходак.

Але ёсць ў Заваратах і яшчэ цікавы аб'ект - драўляны крыж пры дарозе.
http://orda.of.by/.map/?55.025449,27.464711&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13





З усх чатырох бакоў аздоблены разьбой мясцовым жыхаром ("ой, рукасты мужык быў!"). На radzima.org пазначаны таблічка "1989", але мясцовыя вельмі абурыліся на маё пытанне пра гэта. "Ай, што ты! Гэта можа рыманціравалі тады. Ён (крыж-капліцка?) куды ранней тут быў, Гэта ж бацька маёй аднакласніцы выразаў гэтыя фігуркі. Ой, рукасты мужык быў!" (фанетыка арыгінальная). У жанчын узрост не пытаюцца, думаю мы прыкладна разам заканчвалі школу ў канцы 1980-ых.





Вяртаючыся праз Латыгаль, сфатаграфаваў новую капліцку,
http://orda.of.by/.map/?55.04068,27.506652&m=gm/19


і вясковую архітэктуру.




За гэты час празнаў, што вось гэтыя цудныя каменныя сцены - насамрэч сілосная яма, але пасляваенная. Вось як можна падмануцца на муроўцы.


А той падазроны бугор на ўскрайку вёскі - такі помнік археалогіі і ахоўваецца дзяржавай.
http://orda.of.by/.map/?55.036413,27.498274&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13









Перамінуўшы трасу Глыбокае-Паставы, наступны прыпынак быў ля Тумашаў. Капліца з брамай ёсць на Глобусе,



а вось побач гаспадарчая пабудова - яўна польскага часу, адзін у адзін з той, што ўдымаў у Псуі.
http://orda.of.by/.map/?55.109715,27.565061&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/13











Новая капліцка на скрыжаванні ў вёсцы.


http://orda.of.by/.map/?55.115046,27.566847&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13

Карабы-2 (другія)
На Глобусе пазначана " часовня правосл. Покровская (дерев.)". Крыху дадам інфармацыі, бо яна сваім цудным відам таго заслугоўвае.
Спачатку ў вёсцы, дзе ніколі не было храма, з'явілася, так званая, капліцка (праваслаўныя святары, не кожны крыж з выявай святых лічаць капліцай).


"Потым гэтага здалося мала" і вырашылі збудаваць капліцу пад дахам і са сценамі. Зрабіў гэта адзін чалавек (!) - Фёдар Мартынавіч Міхалевіч. Дапамагала яму з папяровымі пытаннямі Яўгенія Іванаўна (на жаль фамілію ня ведаю). Летась, у 2014 годдзе капліцу асвяцілі ў царкву імя Архістратыга Божага Міхаіла.
Паглядзіце які цудны стыль, не адпавядаючы ніякім кананічным пабудовам.



Мы налічылі 20 купалочкай-"цыбулін".


А колькі цярпення трэба на кожны "пялёстак"!






Зараз Майстра лечыцца па анкалагічнай хваробе, дай Бог яму сілаў у змаганні і дапамогі.

Яшчэ ў Карабах (другіх) паказалася старой брама на могілках, але хто ведае.


Суседняя па дарозе вёска Канстанцінава.
Новага нічога не дадам, усе аб'екты на месцы :) .



Касцёл Траецкі нават здзівіў годам пабудовы ( 1993-95), мне думалася, што даваенны.











Добра, хоць пальмы знікаюць з Беларусі :) .




Надзейна будавалі.


Верхняе.
Да тэмы "беларускія дарогі".


Таксама ўсё на месцы: і царква Спаса-Праабражэнская


і брама. У царкоўным дворыку муруецца падмурак напэўна пад крыж.








У якасці фотазамалёўкі. Востраў Пасхі канешне далёка, але гледзячы на гэты твор прыроды... .


Наступны дзень - Папшычы-Задарожжа.

Папшычы
Касцёл у нейкім савецкім будынку.



http://orda.of.by/.map/?55.172268,27.555936&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

Гаспадарчыя пабудовы, якіх няма на Глобусе.



http://orda.of.by/.map/?55.173714,27.562073&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

Яны ж, толькі бліжэй.




Мяркуючы па апошняму здымку падмурка, мабыць была драляная канюшня, альбо хлеў. І падобна, што такі ж стаіць у вёсцы, на другім беразе рэчкі.
http://orda.of.by/.map/?55.173879,27.564133&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13


Новая капліцка на скрыжаванні (няма на глобусе).

http://orda.of.by/.map/?55.177117,27.563492&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

На могілках.
http://orda.of.by/.map/?55.183459,27.557337&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13







Млын, руіны.
http://orda.of.by/.map/?55.186283,27.554548&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13











Удзела.
Манастыр францысканцаў (мітуслівая здымка)















Шараговая забудова.




"Прэзідэнцкія домікі": цікавая планіроўка.





Забелле. Царква могілкавая.





Абруб-Беразвецкі (прыгарад Глыбокага).
Капліцка на скрыжаванні (няма на ГБ).


Крыху вясковай архітэктуры.






Мамаі.
Царква Спаса-Праабражэнская ў будынку былога касцёла (1826—29 гг.).







Зліліся з Мамаямі Азярцы.
Гаспадарчыя пабудовы (з машыны).



І новы касцёл з гасп. пабудовай ззаду


Гатаўшчына.
Напамін пра сядзібны дом.




Гаспадарчыя пабудовы.








Ня ведаю што гэта, але сцены нейкія падазроныя,


калі іх будавалі?


Брук жвірам не сапсуеш ;) .


Яшчэ адна крынічка, бачна нядаўна ўладкавана. Наогул за час падарожжа па Глыбоцкаму і суседнім раёна сустрэў 6 крыніц; 3 з капліцамі, адна - пад крыжом. і яшчэ адна (на трасе Полацк-Глыбокае) усімі паважаемая. Магчыма і ў гэтай крынічкі - вялікая будучыня.

http://orda.of.by/.map/?55.233458,27.854792&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

Наступнай кропкай быў Вялец.
"Замаскіраваны" :) населены пункт у агульным спісе Глобуса. Едучы туды, ведаў толькі пра камень з кнігі "Памяць. Глыбоцкі раён".




З дарогі валуноў не ўбачыў, спецыяльна не шукаў (ды й свежая ралля не спрыяла), людзей у вёсцы не сустрэў. Праскочыў яе ўсю ўздоўж і... апынуўся на мяжы раёнаў. Мая ж мэта - Глыбоччына, вяртаюся.


Злева бачу цікавы бугор - могілкі? гарадзішча?


Дома па мапах пашукаў, што там было. Аказваецца і на Глобусе пазначана "Церковь Троицкая (дерев.), XVIII в., (см. "Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi") перевезена в Музей народной архитектуры и быта, что находится в дер. Строчица под Минском." А на радзіме.орг нават здымак яе ёсць; нядаўна, яшчэ ў 1970-ых гадах стаяла.



Але гэта было потым, а тады я ўжо пачынаў спяшацца ў канечны пункт падарожжа таго дня - Задарожжа, дзе згодна інфармацыі "Глобуса Беларусі" знаходзіцца магіла бацькоў Аляксандра Грына. Вунь ужо і вежы касцёла-прыгажуна бачны; на узвышшы, з усіх бакоў аглядаемы.
Амаль выскачыўшы з Вяльца, прыйшлось раптоўна тармазіць (з гары, эфектна атрымалась, з віскатаннем :) ). Зноў аўтаматычны позірк ландшафту злавіў "нешта магчыма каштоўнае".






http://orda.of.by/.map/?55.260251,27.922546&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13
Добра, няхай будзе ў агульную скарбонку Вяльца (да камяня і месца царквы).

Задарожскі касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі летам здымаць немагчыма :( !
Шкада, што няма "шырыка" (шырокакутнага аб'ектыву), але пэўна і ён слаба б, што дапамог.







Адразу скажу, што на могілкі я ўжо спазніўся, бо сонца зыйшло, таму інфармацыя толькі з касцёльнага дворыка.






Згодна з датамі на гэтых магілах і калі верыць Вікіпедыі, то пэўна трэба шукаць магілы дзядулі, ці бабулі А.Грына.

Цитата:
Бацька - Стэфан Грынеўскі (па-польску. Stefan Hryniewski, 1843-1914), польскі шляхціц з Дзісенскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. За ўдзел у студзеньскім паўстанні 1863 года быў у 20-гадовым узросце бестэрмінова сасланы ў Калывань Томскай губерні. Пазней яму было дазволена пераехаць у Вяцкую губерню, куды ён і прыбыў у 1868. У Расіі яго называлі «Сцяпан Яўсеевіч». У 1873 ажаніўся на 16-гадовай рускай медсястры Ганне Сцяпанаўне Ляпковай (1857-1895). Першыя 7 гадоў дзяцей у іх не было, Аляксандр стаў першынцам... .


На panoramio.com наогул памечана "магіла прадзеда".
Разумею, што яснасці не дадаў, але ж з датамі трохі ўдакладніў Rolling Eyes .

... І апошні фотадзень водпуска!
Я ўжо і не думаў катацца, але нешта трэба было купіць, ну а ўжо як паехаў, то й "дай і звярну на хвіліначку".
У Падсвільскі бок. Першай сустракаецца Іллінская капліца ў Варанове. Па паданню, некалі тут ўратаваўся нейкі чалавек, адтуль і добрая з'ява ў выглядзе капліцы.






Страшэнна люблю Падсвілле!
Нават дрэвы там адрозніваюцца ад акружаючага наваколля з хмызнякамі і ельнікамі. Два возеры, сосны, чысцютка, бальнічка амаль на паўвостраве, пяціпавярхоўкі (значыць ужо ня вёска :) ), вінзавод Rolling Eyes Laughing, усюды мая родная "трасянка" (г.зн. ня трэба "русіць") і т.п, і г.д.
Першы месяц маёй працы пасля інстытута, ужо праз тыдзень мяне адправілі ў Падсвілле "даваць водпуск". Адзін, спытацца парады можна толькі па тэлефоне ў раённым Глыбокім, а рабіць трэба тут і рукамі, а не словамі. Дабірайся таксама як хочаш, альбо жыві на працы (дарэчы так і было). Ай-ёёёёёёёёёёёёёёёёё!!!
Адно дапамагала: дзюжа ўжо працаваць хацелася, галодны быў да практыкі, што той воўк з хахляцкага вяселля. І Булгакаў, той самы - Міхаіл Афанасьевіч. У той час як-раз я пацягнуўся пачытаць менавіта яго творы, а там - «Записки юного врача», ці земскага (больш адпавядае). От ужо дзе - адзін у адзін думкі і перажыванні! Ды так сапраўдна, толькі адрознівалася тым, што ў Падсвіллі і электрычнасць была, і вадаправод і іншыя здабыткі цывілізацыі. А вось людзі што ў пачатку ХХ стагоддзя, што ў 1998-ым годдзе - абсалютна аднолькавыя сваімі паводзінамі!
Слаўная была практыка, мясцовым жыхарам я спадабаўся Rolling Eyes , яны спадабаліся мне, бо як праца атрымоўваецца, то і сам задаволены. І цёплы, мяккі, сонечны верасень так і застаўся ў маёй памяці ў асацыяцыі з Падсвіллем. Прабачце за лірычнае адхіленне ад тэмы.



Там жа маленькі, але горды чыгуначны масток праз рачулку, што злучае два возеры. Зроблены не абы з якіх цэментных блокаў, а з асобных апрацавнных каменьчыкаў, што шчыльна прыладжаны адзін да аднога. Люблю такія арачныя масткі.

http://orda.of.by/.map/?55.151614,27.950324&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

Часовы касцёл (здаецца ў будынку былога гаспадарчага магазіна, катэгарычна не сцвярджаю!) стаіць без службаў.


Бо побач пабудаваны сучасны будынак касцёла Сэрца Пана Езуса.


Але як пашкадаваў малады ксёндз, што выйшаў з плябані на маю бегатню з фотаапаратам, "ужо сыпецца :( ". Дарэчы, можа памыляюся, але здаецца ён казаў пра дату асвячэння - 2010 год. А першы камень закладзены ў 2000-ым годзе (надпіс на сцяне).






Думаю, Андрэй Дыбоўскі бачыў гэтыя гасп. пабудовы ля чыгуначнага вакзала, калі здымаў Падсвілле ў снежні 2008-га. Але чамусьці на Глобусе іх няма. Бачна, што яны пераробленныя і хутчэй за ўсё пасля вайны. Але ж гэтыя каменныя падмуркі напэўна старэйшыя за сцены?






І вось галоўнае, дзеля чаго я папёрся той дзень у падсвільскі бок. Зноў жа глыбоцкая кніга "Памяць" -



З гэтага спісу я выбраў толькі Кішы, якія даўна зліліся з Падсвіллем, і я нават ня ведаю, ці лічацца яны цяпер асобным населенным пунктам.
Пашукаць прыйшлося, бо могілкі аказаліся "галодныя" і калі на іх харанілі ніхто з сустрэўшыхся ня ведае. Добра, што наогул падказалі дзе каменны крыж.
http://orda.of.by/.map/?55.153427,28.005442&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13





Калі хто разберыць ці ёсць надпіс, крыху павялічыў.




Юзэфова (няма на ГБ), дзе зараз непрыглядныя руіны вадзянога млына.







Зноў (у гэтай тэме) Пліса.

Капліцка могілкавая (з чатырох бакоў аднолькавая).

http://orda.of.by/.map/?55.209172,27.95355&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13

Яшчэ раз каменны крыж, толькі сонечны свет "у твар".




Так няспрытна здымаць пліскую царкву, з-за елак, агароджы і трубы нібы з качагаркі.




І апошні пункт ў гэтай тэме - Прошкава.
Касцёл Св. Яна пафарбавалі ў жоўты колер.


Паджылы дзядзька не толькі дазволіў паздымаць унутры, а і ўключыў увесь свет,і сам схаваўся, каб не замінаць
.

Распавёў у размове, што касцёл перанеслі з Барыскавіч, дзе ён стаяў ля панскай сядзібы.
- А калі гэта было?
- Пэўна ж да вайны, я не з гэтай вёскі родам, таму дакладна ня ведаю.
Магчыма так яно і ёсць, бо падобная інфармацыя ёсць на радзіме.орг.


Подпіс пад фатаграфіяй -
Цитата:
Капліца сьв. Рафала. Была пабудавана пры двары ў канцы XVII ст. У 1830-я гг. перанесена ў суседняе Прошкава. Здымак пасьля 1945 г.
Фота © Wiesław Doboszyński |

І на 1-вёрстцы яна пазначана ў Прошкаве. Question











На тым мае падарожжы па Глыбоцкаму раёну скончыліся.


Магчыма каму-небудзь будзе ў дапамогу.




Вынік:
Дзякуючы праекту "Глобус Беларусі" маем -

У дадатак выкарыстана інфармацыя з сайтаў radzima.org і panoramio.com

Колькасць праеханых населенных пунктаў не падлічваў (шмат, лянюся :) ).
У дадзенай тэме месціцца (мог памыліцца пры падліку):
- 8 здымачных дзён;
- 369 здымкаў;
- 140 аб'ектаў;
- 52 аб'екты з якіх на ГБ не прадстаўлены (магчыма яны таго і не заслугоўваюць :) , але ж);
- бензін не падлічваў, думаю літраў 60;
- поўдня мыцця аўто пасля столькіх дзён па гравейцы;
- вялікі аб'ём новых уражаннеў і задавальненне ад захаванасці старых прыгажосцеў;

Усё!

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 23 Aug 2015, Sun, 21:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Магутна!!
Настальгія па першаму месцу працы - добра знаёмае пачуцьцё. Для мяне такое сакральнае месца - Смаргонь.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы