Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12780
|
Добавлено: 25 Sep 2015, Fri, 22:14 Заголовок сообщения: Пра гендэрныя ператварэнні |
|
|
Жылі калісь недалёк адзін ад аднаго тры браты: украінец Сенька, расіянін Юрка ды беларус Васька. Іх вёскі так і зваліся - Сянькоўка, Юркавічы ды Весялоўка. А месца мела назву - Тры Браты.
Але час ідзе. Дзіўныя і нечаканыя гісторыі адбываюцца ў гісторыі: чорнае становіцца белым, белае - чорным, браты становяцца ... сёстрамі))
Але ў жанок, як вядома, сварлівы нораў і ў гэтым годзе Манумент сяброўства, ці як яго клічуць у народзе - Тры сястры, так у гэтым годзе сяброў і не сабраў
Так і зарастае быллём, якое прабіваецца праз брук, абяцанне пабудаваць помнік Кірыле Тураўскаму
Так і засталося абяцаннем (пяць разоў па тры гады) абяцанне збудаваць капліцу
І нейкім здзекам ужо ўспрымаецца памятны знак Казанню пра чарнігаўскага князя Міхала, што загінуў на Волзе (я пра рэчку, а не машыну)
C'est la vie, абяцанні забываюцца, межы ўзмацняюцца...
Амаль пра ўсё гэтае нам расказвала і прыхаджанка царквы ў вёсцы Чырвоны Партызан
Інтэр'еры царквы Раства Божай Маці
Кажуць, што гэтыя абразы былі намаляваны яшчэ да часу, калі царква ператварылася ў склад
А гэты абраз Тройцы падараваў вернік з суседняй расійскай вёскі
Шлях на званіцу
ВАЖНА!!! Нас вельмі прасілі напісаць пра гэта ў інтэрнэце. Храм ужо амаль дзесяць год шукае грошы на фарбу, каб абнавіць яго звонку. Магчыма, нехта адгукнецца на просьбу прыхода вёскі Чырвоны Партызан Добрушскага раёна і дапаможа. Царква вельмі прыгожая, з багатай гісторыяй... Але, мабыць, гэта не галоўнае ў тым, каб зрабіць добрую справу.
***
Магчыма, нехта пажадае наведаць месца сустрэчы Трох Братоў/Сясцёр. Невялічкае папярэджанне-парада.
Помнік знаходзіцца ў нейтральнай зоне за памежным пунктам пропуска Весялоўка. Мы пакінулі машыну на стаянцы перад памежным пераходам і рушылі да пункта пропуска пешшу. Там спатрэбіліся толькі пашпарты. Здзівіла адсутнасць пытанняў накшталт: "Нашто вам? Дзе вы бдзеце размяшчаць здымкі?" Наогул пытанняў амаль не было, акрамя звычайных працоўных пытанняў на мяжы. Склалася ўражанне, што тут гэта звыклая для памежнікаў справа і людзі толькі і дуць да помніка як да Меккі. Ад пункта пропуска да помніка, як відаць па знаку, усяго чвэрць кіламетра. Пра ніякія абмежаванні на фатаграфаванне ці асаблівыя паводзіны нас не папярэджывалі.
І галоўнае. Крама "дзюці-фры" працуе толькі на выезд/выхад. Таму паклапаціцеся аб усім загадзя.
І прывітанне ад нас...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
tam_erm
Зарегистрирован: 07.12.2012 Сообщения: 813 Откуда: Гомель
|
Добавлено: 26 Sep 2015, Sat, 17:37 Заголовок сообщения: Re: Пра гендэрныя ператварэнні |
|
|
Валацуга писал(а): | А гэты абраз Тройцы падараваў вернік з суседняй расійскай вёскі |
Цудоўная назва! І расказ не горшы.
Але гэта "Тайная вечеря". |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12780
|
Добавлено: 26 Sep 2015, Sat, 17:44 Заголовок сообщения: Re: Пра гендэрныя ператварэнні |
|
|
tam_erm писал(а): | Валацуга писал(а): | А гэты абраз Тройцы падараваў вернік з суседняй расійскай вёскі |
Цудоўная назва! І расказ не горшы.
Але гэта "Тайная вечеря". |
Так, творчая праверка была)) |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12780
|
Добавлено: 26 Sep 2015, Sat, 18:29 Заголовок сообщения: Re: Пра гендэрныя ператварэнні |
|
|
tam_erm писал(а): |
Цудоўная назва! |
Цудоўная кумпанія...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1496 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 27 Sep 2015, Sun, 22:11 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга
А много ль денег надо,на покраску церкви?
И куда и как их перечислить/переслать? |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|