Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Квэсты: Бялыніцкі раён

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Квэсты
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12762

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2016, Fri, 22:36    Заголовок сообщения: Квэсты: Бялыніцкі раён Ответить с цитатой

...Едзем па шашы да павароту на в. Карытніца. ...Затое, у іх роднай вёсцы а старадаўніх могілках знаходзіцца амаль спарахнелая драўляная капліца, адрамантаваць якую сваімі сіламі яны не ў стане, а трэба, бо для вяскоўцаў каплічка вельмі каштоўная, там яны моляцца, там адпяваюць сваіх нябожчыкаў перад тым, як правесці іх у апошні шлях.
Могілкі ж у вёсцы і сапраўды вельмі старажытныя. Над замшэлымі каменнымі надмагіллямі ўзвышаюцца архаічныя каменныя стоды-крыжы, дзе - нідзе перавязаныя чырвонымі стужкамі і самаробнымі фартушкамі. А каб патрапіць у каплічку, трэба ступіць на вышчарблены ад часу вялізны пляскаты валун. Агледзеўшы яго ўважліва, мы прыходзім да высновы, што, хутчэй за ўсё, ён з'яўляўся некалі язычніцкім ахвярнікам, які месціўся на гэтай могілкавай горцы. З усталяваннем хрысціянства, функцыя ахвярніка паступова згубілася, прызначэнне яго забылася, але памяць пра святасць каменя, патрэбнасць яго людзям працягвала жыць і пасля таго, як на горцы пабудавалі уніяцкую каплічку, а замест ганка да яе выкарысталі гэты унікальны валун. Звонку каплічка выглядае не лепшым чынам. Шэрае, паточанае шашалем дрэва месцамі спарахнела, дах дзе-нідзе правіс і, па словах бабулек, у дождж моцна працякае. Заходзім у саму каплічку і... слупянеем. На чыста выбеленых сценах вісяць абразы, абгорнутыя старадаўнімі ручнікамі, некалі старанна вытканымі і вышытымі кабетамі з вёскі Карытніца. На некаторых абразах вісяць і сённяшнія ручнікі, набытыя ў краме, і акуратна вышытыя на сучасны ўзор. Алтар таксама ўпрыгожаны ручнікамі. І паўсюль зіхаціць чырвань вышыўкі на малочнай белі палатна. Старадаўнія васьміпраменныя зоркі чаргуюцца з сучаснымі краскамі-кветкамі. У адным з куткоў на абраз павешаны ільняны абыдзённік, які для жыхароў вёскі асабліва каштоўны, бо вытканы быў падчас апошняй вайны і ўвабраў у сябе энергію і майстэрства некалькіх жанчын. Гэтыя жанчыны, празваныя ў народзе «чыстымі», бо былі сярод іх толькі вельмі старыя кабеты і зусім маладыя дзяўчаты, раніцай 1943 года сабраліся ў адной з карытніцкіх хат. І за дзень, нічога не еўшы і не піўшы, моўчкі пралі кудзелю, ткалі ручнік. Калі палатно нарэшце было выткана, яго абнеслі вакол вёскі і ахвяравалі каплічцы — павесілі на стары абраз з выявай Святога Юр'я. Падчас гэтага дзеяння жанчыны абракаліся і прасілі ў Бога дабрыні, міласэрнасці, спагадлівасці, выратавання душы не толькі для сябе і аднавяскоўцаў але і для ўсяго роду чалавечага.



Падарожжа па Бярэзінскім раёне[/url]
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Квэсты Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы