Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Помнікі ахвярам палітычных рэпрэсіяў
На страницу 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Внести на “Глобус” списки объектов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2460
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 20 Apr 2015, Mon, 0:15    Заголовок сообщения: Помнікі ахвярам палітычных рэпрэсіяў Ответить с цитатой

Прапаную вылучыць дадзеныя мемарыялы у асобны раздзел. Вось тут найбольш поўная падборка інфармацыі па помнікам
https://www.google.com/maps/d/embed?mid=zdrUrddF9Ar4.kFIE3l9JFfY4
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятны крыж ахвярам рэпрэсі

Насупраць касцёлу Найсвяцейшай Тройцы ў Відзах у сярэдзіне 1990-х гг. быў усталяваныпамятны драўляны крыж ахвярам сталінізму. Каталіцкая парафія Відзаў ушаноўвае такімчынам памяць парафіянаў, якія сталі ахвярамі савецкага тэрору 1939-41 гг. На чатырохметровым драўляным крыжыраспяты Ісус. На пастаменце змешчаны надпіс на польскаймове: Памяці ахвяраў сталінізму

Відзы, Браслаўскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:07), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій

Драўляны, 2 м.

Непадалёк вёскі Паляі, Віцебскі раён, ля дарогі Віцебск - Лёзна


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:32), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыж памяці ахвяраў генацыду

Крыж памяці ахвярам рэпрэсій быў усталяваны на ўскрайку былых Бельчыцкіх могілак па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту і полацкай грэка-каталіцкай парафіі. Асвечаны 2 лістапада 1991 г. Драўляны крыж быў аздоблены разьбой і нагадваў сваёй формай крыж Ефрасінні Полацкай.
Але напрыканцы 1990-х гг. крыж быў спалены невядомымі. На яго месцы ўсталявалі шасціканцовы металічны крыж з надпісам "Ахвярам генацыду ад нашчадкаў ня страціўшых памяць".

Вёска Бельчыцы, якая сёння належыць да Наваполацку, перад Другой сусветнай вайной была невялічкім паселішчам. Падчас масавага тэрору 1937/38 гг. Полацкае НКУС закопвала целы забітых вязняў непадалёк ад вясковых могілак. Паволе розных ацэнак у шматлікіх брацкіх магілах спачываюць парэшткі соцен людзей.

Наваполацк, Бельчыцкія могілкі


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:13), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мемарыяльны музей Тодара Тодаравіча Кляшторнага

11 сакавіка 2003 г. Каменская сельская бібліятэка атрымала імя Тодара Кляшторнага з нагоды яго 100-гадовага юбілею. У ёй знаходзіцца невялікі музей. Ініцыятыва зыходзіла ад старшыні Саюзу беларускіхпісьменнікаў Алеся Пашкевіча і дачкі Кляшторнага.Тодар Кляшторны быў паэтам. Першызборнік яго вершаў выйшаў у 1927 г. у Мінску. Працаваў рэдактарам розных газет і Дзяржаўнага беларускага радыё. Арыштаваны 3 лістапада 1936 г. Паабвінавачанні ў прыналежнасці да “нацыялістычнай арганізацыі” асуджаны насмерць і расстраляны ў Курапатах. Яго жонка і дачка таксама былі арыштаваны і высланы ў лагер у Казахстане. Сям’я вярнулася ўМінск ў 1956 г. У 1957 г. Тодар Кляшторныбыў рэабілітавалі.

Камень, Лепельскі


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:17), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мемарыял ахвярам Беразвецкай турмы НКВД

Крыж ахвярам 1941 г. быў адкрыты ў лесе пад вёскай Мікалаева ў канцы 90-ых. Ён знаходзіцца па-над брацкай магілай, у якой паводлерозных ацэнак пахаваны ад двух да чатырох тысяч ахвяр НКВД, якія былі забіты нагэтым месцы напрыканцы чэрвеня 1941 г. Пасля прыходу Чырвонай Арміі ва УсходнююПольшчу ў верасні 1939 г. НКВД размясціла турму ў былым кармеліцкім манастырыў Глыбокім. На момант нападу Германіі на Савецкі Саюз у турме знаходзілася 680чалавек. Было загаданаэвакуяваць турму. Калона, якая складалася з вязняў, пакінула Беразвечча, выправіўшысяў кірунку Віцебска. Пазней кіраўніцтва НКВД выдала загад, згодна з якімналежыла расстраляць ўсіх палітычных вязняў. У ноч з 24 на 25 чэрвеня 1941 г. камандзірэтапу загадаў пачаць расстрэлы. Большая частка ахвяр была пахавана ў лясным масіве непадалёк ад вёскі Мікалаева.

Мікалаева, Шумілінскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:20), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыжы памяці на месцы растрэлаў 37-га

http://www.svaboda.org/content/article/26687956.html

Каля вёсак Хайсы і Дрыкольле, Віцебскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:30), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыжы памяці ахвярам рэпрэсій

2 лістапада 2003 г. з нагоды Дзядоў БНФ усталяваў на Успенскай гары два крыжы ахвярам НКВД. Пад час гэтага адбывалася несанкцыяванае шэсце, якое было спынена міліцыяй. Праз некалькі дзён крыжы былі прыбраны. Паколькі ўсе далейшыя спробы ўсталяваць на ўспенскай гары мемарыяльныя знакі ахвярам сталінізма не скончыліся поспехам, памінальныя акцыі праходзяць сёння побач з крыжом у гонар св. Ефрасінні Полацкай непадалёк ад Успенскага Сабору. Месца гэта выбрана не выпадкова: у 1920-х гг. у непасрэднай блізкасці ад Успенскага сабору знаходзілася НКВД. У скляпеннях Віцебскай абласной управы НКВД у 1930-х і 1940-х гг. адбываліся расстрэлы тысячаў чалавек.

Віцебск, Успенская гара


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:21), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятны крыж ахвярам рэпрэсій

Памятны крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій знаходзіцца непадалёк ад возераБернскае, за 400 метраў ад вёскі Вароны ў кірунку Віцебска. Ён быўусталяваны ў 1989 г. па ініцыятыве Паўла Сырамені і асацыяцыі“Узгор’е” з Віцебску. Да чатырохметровага драўлянага крыжа ўмесцы скрыжавання яго бэляк прымацаваны выраблены з калючагадроту цярновы вянок. Пад ім месціцца драўляная шыльда з надпісам: Ахвярам /сталінскіх / рэпрэсій. Крыж пазначае брацкую магілу, у якойпахавана невядомая колькасць ахвяр палітычнага пераследу, якіябылі пакараны смерцю НКВД з 1933 па 1937 гг.

В. Вароны (400 м.), Віцебскі раён, бераг воз. Бернскае


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:28), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятная капліца ў напамін аб вёсцы Лаўжы і загінулых салдатах Арміі Краёвай

Памятная капліца знаходзіцца па-за сённяшнім населеным пунктам Лаўжы. Спачатку ў 1993 г.у памяць аб вёсцы і аб загінулых быў усталяваны сціплы памятны крыж з металу. Пасляпраз два гады яго змяніла невялікая капліца з цэглы. Неўзабаве пасля быў усталяваныяшчэ адзін каменны крыж. Вёска Лаўжы складалася летам 1944 г. з шасці сядзіб.Усе жыхары вёскі падтрымлівалі супраціў Арміі Краёвай супраць савецкіх войскаў:забяспечвалі змагароў харчамі і размяшчалі іх у сховах на сваіх сядзібах. Штурм вёскі за “падтрымку бандытаў” адбыўся ўноч з 23 на 24 лютага. Большая частка байцоў Арміі Краёвай загінула ў тым баі.Былі забіты васямнаццаць жыхароў вёскі. Некаторых з іх былі адпраўленыя ўлагеры ГУЛАГу. Будынкі вёскі былі цалкам спалены, а мураваныя пабудовы пазнейзраўняны з зямлёй.

Лаўжы, Ашмянскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (23 May 2016, Mon, 17:02), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыжовая гара

Ашмяны

Крыніц, якія сведчаць, што гэта і помнік рэпрэсіраваным, акрамя карты Лёхі, я не знайшоў


Последний раз редактировалось: Валацуга (23 May 2016, Mon, 17:07), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік кс. Рычарду Кнобельсдорфу

Помнік каталіцкаму святару Рычарду Кнобельсдорфубыў урачыста адкрыты перад касцёлам у Жупранах у 1928 г. Па-над магілай Кнобельсдорфа ўзвышаецца чырвоны гранітны крыж. У1995 г. з нагоды 75-й гадавіны яго смерці крыж быў адрэстаўраваны.Рычард Кнобельсдорф нарадзіўсяў 1866 г. Святаром стаў у 1889 г. у Вільні. З 1909 г. служыў у парафіі ў Жупранах. У 1920 г. быў капеланам польскай самаабароны ў Вільні, якая змагаласяз наступаючымі бальшавіцкімі войскамі. Пасля заняцця тэрыторыі Чырвонай Арміяй святаравыдалі і ён быў арыштаваны. Летам 1920 г. забіты паблізу Беластоку. Яго целабыло эксгумавана ў 1924 г. дзякуючы падтрымцы кіраўніка польскай дзяржавы ЮзафаПілсудзкага, які быў яго стрыечным братам. А затым перапахавана ў магіле лякасцёла ў Жупранах. Праз чатыры гады тут паўстаў помнік.Пасля прыходу савецкіх войск ва Усходнюю Польшчу надпіс “забіты бальшавікамі” быў сцёрты, каб прадухіліць разбурэнне помніка. Не быў ён адноўлены і падчас рэстаўрацыі 1995 г.

Жупраны, Ашмянскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (23 May 2016, Mon, 17:05), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік святару Андрэю Цікоту

Помнікгрэка-каталіцкаму святару Андрэю Цікоту быў урачыста адкрыты 1 лістапада 2003г. на могілках у мястэчку Жодзішкі.Цікота паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў 1909г. Святаром стаў у 1914 г. Служыў у Маладзечне, Мінску, Рыме Уступіў у ордэнмарыянаў у Марыямпалі. Летам 1923 г. атрымаў ад біскупа даручэнне стварыць першыбеларускі кляштар у Друі. Там таксама заснаваў беларускую школу. Пасля пачаткуДругой сусветнай вайны ён стаў на чале каталіцкай місіі ў Харбіне. 28 снежня быўарыштаваны кітайскімі ўладамі і перададзены Савецкаму Саюзу. Ён абвінавачаны ў стварэнніантысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі і ў шпіянажы на карысць Ватыкану.Засуджаны на 25 гадоў лагероў. Пазней дзяржбяспека прапанавала яму перайсці ўправаслаўе і атрымаць годнасць мітрапаліта мінскага. Пасля таго, як хворыЦікота адмовіўся ад гэтай прапановы, яму спынілі аказваць медыцынскую дапамогу.Памёр ад знясілення 13 лютага 1952 г. Пахаваны ў безыменнай магіле на лагерныхмогілках.

Могілкі в. Жодзішкі Смаргонскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 19:49), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мемарыяльныя могілкі загінулымсалдатам Арміі Краёвай

Мемарыяльныя могілкі загінулым салдатам АрмііКраёвай (АК) былі закладзены 8 верасня 1991 г. Ініцыятыва зыходзіла адаб’яднання Страж польскіх магіл, якое дамаглося ад савецкіх улад магчымасці ўладкавацьмагілы змагароў вясной 1990 г. Кожнае месца пахавання было пазначана гранітнымкрыжом, могілкі абнеслі невысокім мурам.На галоўным помніку знаходзіцца надпіс на польскаймове: Салдатам Арміі Краёвай акругаў „Now” і „Wiano”, загінулым заПольшчу пад Сурконтамі 21.VIII.1944 г. і ў Паддубічах 19.VIII.1944 г.Гісторыя пахаваных на могілкахжаўнераў такая: пасля аперацыі па вызваленні Вільні ў 1944-ым – “ВостраяБрама”, камандзірам якой быў Мацей Калянкевіч, савецкія войскі пачалі інтэрнаванне польскіх салдат. Тысячызмагароў АК трапілі ў палон і былі адпраўлены ў лагеры ГУЛАГу. Толькі меншая іхчастка засталася ў лясах. Сярод іх быў і Мацей Калянкевіч, які разам з 36жаўнерамі працягнуў супраціў. 21 жніўня 1944 г. гэты аддзел быў знойдзеныспецпадраздзяленнямі НКВД. Усе паўстанцы былі забітыя.

Ускраіна вёскі Сурконты, Воранаўскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 20:16), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Надмагільны помнік ген.Юзафа Альшына-Вільчынскага

Памятны крыж на ўспамін пра забойства генерала Юзафа Альшына-Вільчынскага і яго ад’ютанта Мечыслава Стржэмскага быў адкрыты 19 жніўня 1991 г. на могілках мястэчка Сапоцкін. Ён быў устаноўлены па ініцыятыве “Саюзу палякаў Беларусі”. Пераслед Альшына-Вільчынскага пачаўся пасля аказанага яго войскам супраціву Чырвонай Арміі пасля яе пераходу праз польскую ўсходнюю мяжу. З прычынынедахопу персанальных і матэрыяльных рэсурсаўпольскія войскі змаглі даць Чырвонай Армі толькіневялікі адпор. У сувязі з гэтым генерал Альшына-Вільчынскі загадаў адыходзіць у Літву тым польскім войскам, якія яшчэ заставаліся. Сам разам зад’ютантам Мечыславам Стржэмскім, а таксама з жонкай і дзецьмі ённакіраваўся ў бок літоўскай мяжы. Непадалёк ад Сапоцкіна аўтамабіль быў спынены камуністамі. Адбыўся кароткі допыт, пасля чаго Альшыну-Вільчынскага і Стржэмскага растралялі.

увеличить до 900x1200


Сапоцкін, Гродненскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 22:30), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Внести на “Глобус” списки объектов Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3 ... 9, 10, 11  След.
Страница 1 из 11

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы