Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Аршанскія базыляны разбураюцца. БПЦ ігнаруе ўсё і ўсіх
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 16 Aug 2016, Tue, 22:31    Заголовок сообщения: Да 23.08 застаўся тыдзень Ответить с цитатой

Карэспандэнт Радыё Рацыя прыехаў у Воршу, каб наведаць месца, на якім стаіць будынак колішняга былога кляштара базылянаў, і засведчыць на фотаздымках, наколькі інтэнсіўна накрываюць дахам помнік архітэктуры:
Чытаць больш на: http://www.racyja.com/hramadstva/u-vorshy-bazyliyanski-klyashtar-pachali-na/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 24 Aug 2016, Wed, 16:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Воршу з нечаканым візітам прыехаў мітрапаліт Павел.
Болей тут: http://www.church.by/news/sostojalsja-vizit-patriarshego-ekzarha-v-gorod-orshu
Візіт адбыўся 23-га жніўня. Акурат да гэтага дня планавалася поўнасцю зрабіць часовы дах на будынку былога кляштара базылянаў (у вышэй згаданым тэксце -- "Покровский храм, рядом с которым располагается бывший монастырский корпус — памятник архитектуры XVIII века").
Як можна пабачыць на ніжэй пададзенай фотцы, дах дагэтуль не зроблены:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 29 Aug 2016, Mon, 9:55    Заголовок сообщения: Як забіць вокны, каб будынак сох? Ответить с цитатой

На будынку базылянаў у Воршы ўзводзіцца дах. Ёсць спадзяванне, што кансервацыя будынка будзе паўнамаштабнай, гэта значыць, што будуць забітыя і ўсе вокны. Але як у такой сітуацыі зрабіць так, каб сохлі муры, якія за столькі гадоў павінныя былі набраць у сябе нямала вільгаці? Бо калі досыць шчыльна заб'юць вокны, і, такім чынам, абмяжуюць цыркуляцыю паветра, то мокрыя сценкі стануць гніць. Можа, нехта падкажа, які ёсць у будаўнікоў і адмыслоўцаў вопыт?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2016, Sat, 9:20    Заголовок сообщения: кУЛЬТУРНІЦКАЕ ЗНАЧЭННЕ АРШАНСКІХ БАЗЫЛЯНАЎ Ответить с цитатой

Накіраваў сакратару Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пра Міністэстве культуры сваю прапанову наконт уключэння ў парадак дня наступнага паседжання, прысвечанага аршанскаму базылянскаму кляштару, пытання наконт адзначэння культурніцкага значэння гэтага будынка ў гісторыі горада.

Вынікі маіх павярхоўных пошукаў, пераважна праз Сеціва, былі скарыстаныя ў адным з нашых лістоў, вось урывак:

> Як Вам, напэўна, добра вядома, гэты будынак мае надзвычай багатую

> гісторыю ў якасці цэнтра духоўнай асветы. З 1842 года тут

> размяшчаўся Свята-Пакроўскі мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае

> вучылішча. З вучылішчам звязаныя жыццё і дзейнасць вядомага

> беларускага этнографа, фалькларыста, лексікографа Івана Насовіча.

> Вучылішча падрыхтавала многіх працаўнікоў Царквы, яго выпускнікамі

> сталі вядомыя царкоўныя дзеячы, у прыватнасці, старац Міхаіл

> (Едлинский), а таксама выбітныя беларускія літаратары, Міхась Зарэцкі і Васіль Шашалевіч.

Таксама варты ўвагі той факт, што ў гэтым будынку размяшчаўся першы Аршанскі краязнаўчы музей, а ў 90-ыя гады -- майстэрні аршанскіх мастакоў, якія пакінулі свой след у гісторыі горада.

Нешта мне падказвае, што трэба адразу патрабаваць, каб магчымасць адзначэння гэтага культурніцкага элементу была ўлічаная падчас стварэння праэкту рэстаўрацыі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 13 Sep 2016, Tue, 10:06    Заголовок сообщения: Дах ёсць. Кансервацыі няма. Ответить с цитатой

Паводле паведамлення мясцовага рэсурса, дах на аршанскіх "базылянах" зроблены:
http://orsha.eu/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/4722/
Але паводле змешчаных тут жа здымкаў, пакуль нельга казаць пра паўнавартасную кансервацыю, бо на другім паверсе засталіся адкрытыя вокны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 16 Sep 2016, Fri, 11:20    Заголовок сообщения: Краязнаўцы ацанілі стан базылянаў Ответить с цитатой

15 верасня даследчыкі і краязнаўцы Аршаншчыны Таццяна Вароніна, Віктар Михасёў и Віктар Андрэеў разам са святаром Серапіонам агледзілі памяшканні былога бызыліянскага манастыра, каб зразумець яго стан. Болей тут:
http://orshatut.by/kultura/kraevedy-agledzeli-bazylyany/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2016, Sat, 19:17    Заголовок сообщения: Забіваюць вокны Ответить с цитатой

На аршанскіх "базылянах" вядуцца работы па закрыцці ваконных праёмаў:
http://orsha.eu/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/4822/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 26 Oct 2016, Wed, 13:00    Заголовок сообщения: Дах зроблены. Але засталіся дзіркі ў ваконных праёмах Ответить с цитатой

Упершыню за больш як дзесяць гадоў будынак былога базылянскага кляштара ў Воршы будзе зімаваць, накрыты моцным ды прыгожым дахам. Паспелі зрабіць акурат да першага снегу, да ўчорашняй завірухі. Але тая ж завіруха прымушае звярнуць увагу і на недаробкі, у прыватнасці, на дзіркі у вокнах другога паверха усходняга фасаду, які выходзіць на раку Аршыца.

Гэтыя дзіркі добра праглядаюцца на фотаздымках у свежым артыкуле на сайце Радыё Свабода: http://www.svaboda.org/a/kliastar-bazyljanau-u-vorsy-nakryli-dacham-alie-vokny-nie-pastavili/28074262.html

Магчыма, іх пакінулі адмыслова, каб сохлі прамоклыя за дзесяць гадоў муры, але ж падчас завірухі кшталту ўчорашняй, ці моцнага касога дажджу, у гэтыя дзіркі будзе патрапляць снег альбо вада, і што тады карысці ад такой прасушкі?

Таксама актуальны выгляд помніка (здымкі рабіліся 24.10.2016) можна пабачыць ніжэй (горы зямлі на здымках -- вынік пракладкі газапроваду, паводле маёй інфармацыі, пад надзейным кантролем археолагаў):







































Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 24 Dec 2016, Sat, 10:20    Заголовок сообщения: Мы (усе разам) зрабілі гэта! Дзякуй усім нам! Ответить с цитатой

У Воршы прайшла канферэнцыя, прысвечаная аршанскаму кляштару базылянаў:

http://orshatut.by/kultura/krayazna%D1%9Echaya-kanferencyya-pra-bazylyany/
http://orsha.eu/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/5211/
http://www.racyja.com/hramadstva/arshanskiya-krayaznautsy-planuyuts-zvyarn/
http://www.svaboda.org/a/28168778.html

Яна стала заключным акордам прыгожай грамадскай кампаніі, у якой я меў гонар удзельнічаць. Зноў жа, з гонарам хачу адзначыць, што мэты гэтае кампаніі дасягнутыя -- нават дзіркі на вокнах другога паверху, пра якія пісалася раней, на здымках у вышэй пададзеных публікацыях выглядаюць забітымі:)
Можна лічыць, што першы этап аднаўлення велічнага гістарычнага ды архітэктурнага помніка скончаны.
У якасці надзвычай станоўчага моманту варта адзначыць атмасферу згоды і ўзаемаразумення, у якой, паводле аўтараў публікацый і ўдзельнікаў, праходзіла канферэнцыя. Як вельмі слушна адзначыў аўтар публікацыі на сайце orsha.eu, гэта была нарэшце дасягнутая згода паміж царквой і грамадскасцю, да якой мы заклікалі на працягу ўсяе кампаніі.
Зраблю невялікае адступленне ад тэмы -- на маю думку, гэта вельмі станоўчы момант, які істотна адрознівае БПЦ ад калегаў у Расеі, якія справаю супраць "Pussy Riot" зрабілі выбар на карысць дзяржавы, такім чынам звязаўшы лёс царквы з лёсам цяперашніх расейскіх кіраўнікоў.
Але гэта іхныя справы. Мы ж можам толькі спадзявацца, што гэтая здаровая тэндэнцыя ў мысленні беларускай праваслаўнай гіерархіі будзе мацнець і развівацца.
Тым часам, мясцовыя ўлады чарговы раз паказалі сваю відавочную недзеяздольнасць і выразную недалёкасць, а яе прадстаўнікі -- сваю службовую неадпаведнасць. Ва ўмовах, адрозных ад нашых, гэта мусіла б стаць падставаю для кадравых зменаў.
Пакуль што выглядае, што на цяперашнім этапе менавіта канкрэтныя персаналіі ў гарадскім кіраўніцтве з'яўляюцца галоўнаю перашкодай у выратаванні, аднаўленні і развіцці багатай гістарычна-архітэктурнай спадчыны Воршы (што, дарэчы ўваходзіць у кола іхных непасрэдных службовых абавязкаў, за выкананне якіх яны атрымліваюць грошы). А задач у гэтае справе яшчэ так шмат!
Таксама варта адзначыць, што падчас гэтае кампаніі з'явіліся прыкметы вяртання да жыцця арганізаванага краязнаўчага руху, традыцыйна вельмі актыўнага ў Воршы (гл. http://vlib.by/PRIDVINIE-11/PERSONS/Vasileyski_DM.htm). Будзем спадзявацца, што і гэтая станоўчая тэндэнцыя будзе мацнець і пашырацца.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 24 Dec 2016, Sat, 13:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Можна дадаць, што у 1920-я камбедаўцы размясьцілі у самой царкве сельскагаспадарчы музэй.
Безумоўна, любы манастыр выглядае гарманічна, калі побач з кляштарным корпусам знаходзіцца царква.
(у нашым выпадку-барочны варыянт 18-га ст.),але для гэтага трэба зьнесьці мянтоўку.
Не пры нашым жыцці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2016, Sun, 10:30    Заголовок сообщения: на царкву месца хопіць! Ответить с цитатой

Наколькі я разумею, узнаўленне царквы асноўнаму будынку міліцыі ніяк не пагражае. Пра гэта сведчыць спадарожнікавы здымак: https://maps.tut.by/orsha/muzeynyy-per/ .
А суседства, дарэчы, не самае горшае, і нават можа пайсці на карысць усім:)
Пытанне ў іншым -- ці дасягла сама Беларуская праваслаўная царква таго ўзроўню адказнасці і незалежнасці ад маскоўскіх маній і фобій, каб ёй ужо можна было даверыць аднаўленне нацыянальных архітэктурных каштоўнасцяў?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 26 Dec 2016, Mon, 18:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Упіхнуць у той аб'ём трохнефавую абсідную крыжова-купальную базыліку з дзьвухвежавым фасадам? Археалагічныя даследаванні В.М.Ляўко ў зоне размяшчэння храма праводзіліся ў 1994 і 2006. Ён піша,што "...захаваліся фрагменты вонкавых сцен шырынёй 1,4-1,6 м. У даўжыню храм дасягаў 30 м, шырыня з боку апсіды дасягала 20,4 м, ад уваходу - 22 м"- можна памераць на месцы, толькі хутчэй за ўсё заместа барока дачакаемся якога-небудзь "многоглавія" у псеўда-русскім стылі з цыбулінкамі, закамарамі, шатрамі і г.д.
Спаскудзяць карацей.
PS. З усіх мне ведамых рэстаўрацыяў каталіцкіх сьвятыняў Беларусі, за якія бралася РПЦ, найбольш прыстойна выглядае толькі былы езуіцкі калегіюм у Юравічах.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2016, Tue, 7:36    Заголовок сообщения: улезці-то ён улезе... Ответить с цитатой

Замінаць можа хіба што нейкі дапаможны будынак, кабінетам міліцэйскім нічога не пагражае:)
А што да густаў праваслаўных святароў, то яны ў свой час ледзь не ўзяліся перарабліваць толькі што адрэстаўраваную і перададзеную ім задарма Святадухаўскую царкву на тэрыторыі Куцеінскага манастыра (спрадвеку праваслаўную!), і на той толькі падставе, што, маўляў, занадта яна атрымалася падобнай на касцёл:) Прыйшлося тады арганізаваць некалькі лістоў і публікацый, у тым ліку ад "славутых землякоў", каб гэтую вычварную ініцыятыву спыніць.
А тая Святадухаўка (цяпер Царква Святой Тройцы: http://radzima.org/be/fota/9505.html) ёсць рэдкім цяпер узорам "магілёўскага барока", і што самае цікавае -- напамінам пра барацьбу праваслаўнае веры за выжыванне, ў часы, калі, паводле савецкай і расейскай гісторыяграфіі, адбывалася экспансія каталіцтва на беларускіх землях. То бок, помнікам, здавалася б, гераічнага перыяду ў гісторыі беларускага праваслаўя! Можа, справа ў тым, што цяперашні праваслаўны клір у Беларусі тую гісторыю не лічыць сваёй?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы