Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10004
Добавлено: 27 May 2017, Sat, 21:12 Заголовок сообщения: Як мы да Мёраў не даехалі. Замалёўка ў дзвюх дзеях і трох асобах
Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў... Я нават не ведаю ў чым. Ну, гэта і не так важна.
Дзея першая. Крыжовы паход.
Гэна... Значыцца так. Сабраліся мы паехаць у Мёры. Ага, горад - мара. Пасля Лёзна, канешне...
Усе самыя далёкія вандроўкі пачынаюцца з бліжэйшага прыпынку. От, значыцца, стаю я на прыпынку, чакаю электрон, замілоўваюся песняю чорнага дразда... Хацеў яе для вас сфатаграфаваць, але нічога не атрымалася. Мабыць далёка сппяваў, а зум у мяне невялічкі. Колькі да здымку не прыслухоўваўся - нічога не чуваць(((
Бавячы час за кніжкай і вандруючы на старонках недзе паміж Певекам і Горным Бадахшанам, я нейкім чынам апынуўся ў Крупках. Горад трымаў абарону, але нам удалося цішком падкрасціся да яго з тылу
Але і Бобр таксама трымаў абарону. У 1944-ым. У баях за пераправу праз рэчку загінуў і Васіль Чабатароў. Тут ён і быў пахаваны. Яго імя носіць адна з самых ціхіх і прыгожых вулачак Мінска. Дарэчы, заўтра на Трактарным дзень адчыненых дзвярэй.
Затым Кажары напоўнілі ўсе нашы мары. Не, хтосьці налічыў 20 крыжоў, хтосьці задаволіўся лічбай 18. Мне хапіла акругленага дзясятка. Не, не буду стамляць вас усімі. Дадам, што там іх можна шукаць як грыбы.
За нашымі пошукамі назірала адна з самых разумных птушак (у адрозненні ад нас). Канешне, я хацеў сфатаграфаваць для вас як крычыць крумкач. Але, калі што, вы ж памятаеце, што зум у мяне не вельмі...
Не меньш цікавыя могілкі ля вёскі - са старымі крыжамі, таямнічымі знакмі на помніках, і пахаваннямі - круглымі і прамакутнымі, а таксама абкладзенымі камянямі, з вялікімі валунамі ў галаве і нагах, чым нечым нагадалі мізар. Не, прабачце, тут у пары здымках не пакажаш
...дзе ў цэнтры вёскі ўсталявалі памятны валун паэту, драматургу, паўстанцу Арцёму Вярыге-Дарэўскаму, чыё імя, я веру, абавязкова калі-небудзь узгадаецца ў яскравым праэце - Глобус Беларусі ў Сібіры (ГБС)...
увеличить до 1200x900
Калі пад'язжалі да Селішчаў, то зразумелі, што часу ўжо не стае і трэба нешта пускаць у расход, таму ў Селішчах абмежаваліся толькі брамай на могілках...
І вось яна - доўгачаканая цемра... Я, канешне, хацеў сфатаграфавць для вас, як курлычуць журавы над Наўліцкім возерам, але... хрррррррррррррррррррррррр......
Калі пад'язжалі да Селішчаў, то зразумелі, што часу ўжо не стае і трэба нешта пускаць у расход, таму ў Селішчах абмежаваліся толькі брамай на могілках...
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 18:25 Заголовок сообщения:
Валацуга писал(а):
Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў...
Пачатак атрымаўся :) .
Я ўсё думаю - няго за светлавы дзень магчыма:
- столькі праехаць,
- столькі раз спыніцца,
- дастаць камеру і зрабіць фота,
- заўважыць старое, выдзяліць сучаснае, звярнуць увагу на птушку і расліны,
- вытрымаць такі тэмп і... вярнуцца ... ?
Але што гэта я "думаю", валацугі яны такія, менавіта так! Дзякую за аб'ём і абшар!
Па праўдзе і забыліся на яго. Таму і пісаў калісьці, што не перашкодзіла б завесьці такую тэмку-базу, у якой можна было б збіраць аб'екты на перспектыву. Глянуў, зверыўся і зэр гут.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10004
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 19:32 Заголовок сообщения:
Александр Dehty писал(а):
Валацуга писал(а):
Пачынаю адчуваць пачынальнікам новага жанра ў...
Пачатак атрымаўся :) .
Я ўсё думаю - няго за светлавы дзень магчыма:
- столькі праехаць,
- столькі раз спыніцца,
- дастаць камеру і зрабіць фота,
- заўважыць старое, выдзяліць сучаснае, звярнуць увагу на птушку і расліны,
- вытрымаць такі тэмп і... вярнуцца ... ?
Але што гэта я "думаю", валацугі яны такія, менавіта так! Дзякую за аб'ём і абшар!
Праехалі, як ні дзіўна, не так і многа. Здаецца за два дні - каля 600 кіламетраў, калі не памыляюся, бо я за гэтым не сачу. Адзін з самых нізкіх паказчыкаў у такім гурце. Спыняўся кожны з нас па рознаму. У мяне вышла за 2 дні - 71 раз. Дастаць мыльніцу на сам рэч нецяжка))) Птушкі і расліны самі лезуць у вочы, бо вясна ж нарэшці))) Тэмп сапраўды не надта высокі - бо да Мёраў мы так і не даехалі)))
А яшчэ мы з асалодай паабедалі на беразе вадасховішча ў Навалукомлі, больш за гадзіну пешкам бадзяліся ў наваколлях Замошша, гулялі па Навалукомлі, размаўлялі з мясцовымі жыхарамі і рабілі шмат якіх цікавых рэчаў)))
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы