Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Невядомая гісторыя майго краю
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 26 Sep 2017, Tue, 22:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

"У таты былі пазрываныя пазногці на нагах, а ў мамы павырываныя на галаве валасы". Як сустрэліся пасля вайны з забойцам сваіх бацькоў
Сёстры Карповічы




Працягваем расопед пра трагічныя ваенныя падзеі ў Пляшчанах.
Асабіст Белік прымаў самы непасрэдны ўдзел у тым крывавым забойстве ў ролі суддзі і выканаўцы прысуду. Пасля расстрэлу гэтай сям’і, Белік са сваімі галаварэзамі ўсю маёмасць, вопратку і прадукты, якія толькі былі ў расстраляных, пагрузілі на вазы і забралі.
Але садысты не ўсіх расстралялі. Падчас знішчэння сям’і 12-гадовая ўнучка Ніна схавалася у другім пакойчыку, і яе бандыты не заў­важылі. Адразу пасля той трагедыі яе забрала да сябе Вольга, родная сястра бабы Варвары. Яна была замужам за суседам Іванам Жоглам. Так і жыла Ніна ў Жоглаў да свайго шлюбу з Міхаілам Луцкім з Хаценчыцаў.
Пасля вайны яна як адзіная, хто застаўся ў жывых з сям’і, выступіла ў судзе як відавочца і сведка супраць забойцаў яе родных і іншых вяскоўцаў. У тым ліку Карповічаў – Івана Сямёнавіча (1899 г.н.) і ягонай жонкі Марыі Васілеўны (1908), расстраляных 28 мая 1943 года, у якіх кватараваў сам Белік. Асабісту вельмі не падабалася, што да Івана ўсе жыхары ў вёсцы адносяцца з павагай, як да разумнага і разважлівага чалавека, які нікому не адмаўляў у вырашэнні тых альбо іншых жыццёвых праблем. Беліка насцярожвалі таксама стасункі Карповіча з псаломшчыкам Ляшкевічам. Хаця цудоўна ведаў, што здрады ў тых стасунках няма.
Іван Жогла.Іван Жогла.
Забойства сям’і Карповічаў
Асабіст канчаткова абурыўся на Карповіча пасля таго, як Іван супраць загада Беліка “здраднікаў не хаваць” арганізаваў вяскоўцаў для пахавання забітай сям’і Жукоўскіх, бо яны пасля расстрэлу з ты­дзень ляжалі у хаце. Услед расправіцца з непакорным Карповічам не атрымалася з-за распачатай немцамі блакады. Праўда, ён сам не рашыўся прыняць непасрэдны ўдзел у знішчэнні сям’і, якая яго прытуліла, карміла ды абагравала. Карповічаў закатавалі іншыя, яго паплечнікі па барацьбе.
Больш падрабязна пра гэта забойства распавяла Зінаіда Іванаўна Раковіч (Карповіч), 1929 г.н., старэйшая дачка Івана Карповіча. Блакада 1943-га пазаганяла пляшчанцаў у глухія лясныя нетры. Частка сышла ў Зацішша, а частка за Хаценчыцы ў Зачарнянскі лес, моцна забалочаны, пераважна хвойны. Напрыканцы мая блакада аслабела, і людзі пачалі варочацца ў свае вёскі.
Вайна-вайной, а садзіць-сеяць трэба.
– Тата, мабыць, прадчуваў нядобрае, – расказвае Зінаіда Іванаўна, – бо дахаты адразу нас, мяне, сястру Жэньку (1936 г.н.) і брата, Аляксандра (1928), з сабой не забраў, а адправіў быццам на тыдзень ў Куляшы (за вёрст пяць ад Пляшчанаў) да бабы Дар’і і дзеда Васіля. Праз некалькі дзён у Куляшы дайшлі чуткі, што ў Пляшчанах забілі сям’ю Карповічаў, але якіх, дакладна не гаварылі. Пачалі мы больш хвалявацца, калі мінуў час, а тата так і не прыехаў за намі. Бабуля з дзядулем таксама месца не знаходзілі ад розных думак.





Урэшце мы самі ра­зам з бабуляй і дзядулем рушылі ў Пляшчаны. Пляшчанцы сустрэлі нас са слязамі на вачах і спачуваннем, сказаўшы, што здарылася вялікае гора ў нашай сям’і.
Што бацькі нашы былі забітыя бандытамі ў сваёй жа хаце тыдзень таму, але дагэтуль так і не пахаваныя. Вяскоўцы баяліся заходзіць у хату з-за пагрозаў тых бандытаў.
Да падворка нас праводзілі ўсе вяскоўцы. Мы ўжо самі сябе падрыхтавалі да трагічнай сустрэчы са сваімі загінулымі бацькамі, але ад таго, што ўбачылі ў хаце, ледзь не страцілі прытомнасць. Нас і ўсіх прысутных уразіў жахлівы выгляд расправы над нашымі роднымі. У таты былі пазрываныя пазногці на нагах, а ў мамы павырываныя на галаве валасы. Па ўсім было бачна, што іх моцна катавалі.
Вяскоўцы дапамаглі пахаваць тату і маму на Загаранскіх могілках. А пасля распавялі, што бандыты пасля расправы з нашымі бацькамі абрабавалі ўсё, што было магчыма звезці. Але адна ямка засталася некранутай, тата ўсё ж такі нават пад катаваннем не сказаў садыстам, тым самым не пакінуў нас на галодную смерць.
Пытаюся ў Зінаіды Іванаўны, ці ведае яна прозвішчы непасрэдных забойцаў вашага таты і мамы?
– Аднаго толькі. Бо пасля вайны мы яго сустрэлі ў Ільі. Тады гэта быў райцэнтр, і ён там працаваў на нейкай пасадзе. Мы яго на ўсё жыццё запомнілі.
На наша пытанне, за што нашых бацькоў закатаваў, адказаў, што яму быў загад расстраляць, і ён толькі страляў.
А здзекаваліся іншыя, каб даведацца, дзе пажыткі схаваныя. Бо быў такі загад камандавання – забраць усё і расстраляць!
Зінаіда Іванаўна прыціхла ў задуменні, а вочы, напоўненыя слязьмі, глядзелі недзе ўдалеч. Мо, у далёкі і страшэнны 43-ці. Бо раптам, змахнуўшы з твару слязінкі, прадоў­жыла размову пра свой далейшы ваенны лёс:
– Асірацелым дзецям адным заставацца у Пляшчанах было раўназначна смерці, і таму баба Дар’я забрала іх да сябе ў Куляшы. Пасля такіх трагічных падзей, забойстваў і гвалту, з Пляшчанаў сышло амаль усё насельніцтва.
Помнік закатаваным Карповічам.Помнік закатаваным Карповічам.
У партызаны да Лунёва не ішлі, не хацелі, каб мірнае насельніцтва на іх глядзела, як на лунёўцаў-забойцаў. Асабліва пасля таго, як нагледзеліся на іх здзекі і гвалт з насельніцтва. Сышлі хто ў Ілью, хто ў Раёўку, а хто ў Радашкавічы – дзе ў каго была радня.
Насельніцтва ўцякала ў нямецкія гарнізоны не толькі з Пляшчанаў, але і з іншых вёсак, куды дабіраліся лунёўцы. Заставаліся толькі лічаныя, каму не было да каго прытуліцца.
У Куляшах таксама жыццё было, што на вулкане. Тут часцей, чым у Пляшчанах, наведваліся паліцаі і немцы. Брат Сашка вымушаны быў днямі хавацца дзесьці ў агародзе альбо ў полі, каб не патрапіць на прымусовую службу у паліцыю. Дахаты прыходзіў толькі нанач і то баючыся налётаў лунёўцаў.
Адпраўка вяскоўцаў у Германію
Вясной 1944-га немцы разгарнулі чарговую блакаду не толькі супраць партызан па іх знішчэнні, але і супраць насельніцтва для адпраўкі ў Германію. Выгнаўшы людзей з лесу, старых і слабых адпусцілі, а ўсіх маладых ды працаздолных паходным маршам пагналі на Раёўку. Там яшчэ раз зняволеных перасартавалі і, пагрузіўшы на машыны, завезлі ў Краснае на станцыю.
А там у вагонах-цялятніках цягнік павёз Зінаіду Іванаўну з васьмігадовай сястрой Жэнькай і 16-гадовым братам Сашкам кудысьці на Захад. Стараліся трымацца ўсе разам. Дзесьці ў сярэдзіне лета цягнік давёз іх да месца прызначэння, у Асвенцым, фашысцкі канцлагер Аўшвіц. Там прабылі паўтара месяца, а пасля іх перавезлі ў іншы лагер пад Дрэздэн.
Вызваленым вязням можна было выбраць любую краіну свету для жыцця
Пра лагернае існаванне Зінаіда Іванаўна размаўляць не стала, а я, разумеючы яе перажытае, не стаў аб гэтым і распытваць. У 1945 годзе з таго лагера іх вызвалялі амерыканцы. Усім вызваленым вязням амерыканскім бокам было прапанавана выбіраць любую краіну свету, куды б яны хацелі паехаць жыць. Усім гарантаваліся ўсе грамадзянскія правы той краіны, якую яны абяруць. Пасля прыехалі прадстаўнікі савецкай арміі, якія таксама гарантавалі роўныя правы ўсім тым, хто пажадае вярнуцца ў СССР. Усе, хто будзе згодны з прапановай, будуць без затрымкі адпраўленыя на Ра­дзіму.
Зінаіда Іванаўна з братам і сястрой і з іншымі вязнямі, тымі, хто адмовіўся ад амерыканскай прапановы, тры тыдні чакалі савецкага транспарту, каб адправіцца дадому. Шмат хто ўжо шкадаваў, што не пагадзіліся з амерыканскім бокам, бо тыя ўслед вывезлі “сваіх” з лагера. У выніку вязні, разбіўшыся на групы, рушылі ў Савецкі Саюз пешшу.
Дзень выхаду з Дрэздэнскага лагера, 28 мая, запомніўся добра, бо ён супаў з гадавінай расстраляных бацькоў. У дзень праходзілі па 50-60 кіламетраў. Каб выжыць, па дарозе вымушаныя былі прасіць яду, а дзе і красці. Дадому ў Куляшы дабраліся напрыканцы жніўня. Два гады жылі разам з бабай Дар’яй і дзедам Васілём і хадзілі ў Куляшоўскую школу. А ў 1947 годзе, як брата Сашку мясцовая ўлада адправіла ў Карэлію на дрэванарыхтоўкі, Зінаіда Іванаўна з малодшай сястрой пайшлі жыць у Пляшчаны, ва ўцалелую бацькоўскую хату.
Працавала на ферме цялятніцай, а малодшая сястра, Жэнька, працягвала хадзіць у школу. Праз некалькі год з Карэліі вярнуўся брат Сашка. Для яго канцэнтрацыйныя лагеры не прайшлі бясследна. Сашка доўга і моцна хварэў. У хуткім часе, пасля атрымання статуса вязня канцлагера ў 1958 годзе, сышоў з жыцця. А сёстры гэты статус вязняў атрымалі толькі ў 1991 годзе.
– А што тут больш казаць, – кажа напрыканцы Зінаіда Іванаўна,– што палупцаваў нас лёс, то палупцаваў! Што нават забойцу нашых бацькоў не пажадаеш!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 26 Sep 2017, Tue, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Як былы асабіст збягаў ад жыхароў вёскі Пляшчаны, у якой у вайну расстрэльваў людзей (Апошняя частка)
Фота Алеся Раткевіча.
Расповеды Зінаіды Раковіч (Карповіч) пра дзейнасць партызанскай брыгады “Штурмавая” дапаўняе былы партызан брыгады імя Фрунзе Аляксандар Кажура.
Аляксандру Іванавічу было 16 год, калі ён прыйшоў у партызаны да фрунзенцаў. Брыгада дыслакавалася ў вярсце на поўдзень ад вёскі Навасёлкі (ад Хаценчыцаў сем вёрст). У ёй знахо­дзіўся штаб брыгады і асобы аддзел. Малалетняга Шурку пакінулі пры штабе. Вазіў падрыўнікоў на чыгунку ды сакрэтныя пакеты па іншых партызанскіх атрадах і брыгадах. Часта бываў і ў “Штурмавой”.
На думку Аляксандра Іванавіча, і не толькі яго, гэта брыгада мела авантурны і анархісцкі характар з зусім нізкай вайсковай дысцыплінай. Яе камандзір Барыс Лунін сам злоўжываў спіртным і не забараняў сваім падначаленым.
Вызначаўся разгульнымі паводзінамі адносна жанчын, празмернай самастойнасцю і “адсябячынай” пры вя­дзенні барацьбы з ворагам, лічыў нормай рабаванне насельніцтва нават не на сваёй падкантрольнай тэрыторыі
– усё гэта ўскладняла ўзаема­дзеянні пры правядзенні буйнамаштабных баявых аперацый.
Да прыкладу, ад сумеснага разгрому фашысцкага гарнізона ў Хаценчыцах лунінцы адмовіліся. Але дзякуючы дасканала распрацаванаму плану ваенных дзеянняў, фрунзенцам хапіла трох гадзін, каб цалкам завалодаць гарнізонам з мінімальнымі стратамі. Былі знішчаныя пяць кулямётных пунктаў (у тым ліку два кулямётныя дзоты) і мінамётны разлік. Было забіта 30 паліцэйскіх і трое немцаў. Гарнізон фашысты больш не аднавілі.





Аляксандр Кажура, былы патрызан брыгады імя Фрунзе.Аляксандр Кажура, былы патрызан брыгады імя Фрунзе.
Неяк Аляксандара Іванавіча камандаванне адправіла з пакетам да лунінцаў. Той праехаў спакойна праз усю падкантрольную “Штурмавой” тэрыторыю аж да самога яе штаба і нідзе не заўважыў ніякіх пастоў. І толькі на зваротным шляху, у адным месцы з чатырох, усё ж спынілі для праверкі. “Адмоўныя паводзіны лунінцаў у вачах насельніцтва кампраметавалі і нашу брыгаду, – кажа Аляксандар Іванавіч. – А яшчэ за імі вадзіліся празмерныя прыпіскі.
Заб’юць дзе-небудзь немца ці паліцэйскага, а два прыпішуць. Кажаш іншы раз, а я ж бачыў, што там адзін ляжаў забіты. А яны ў адказ: значыць, двух ужо ваўкі з’елі. Ну, і што ім можна было сказаць на гэта? Вось так і ваявалі!
Пасля вайны шмат хто з жыхароў, у тым ліку дзеці загінулых Карповічаў, а таксама родныя расстралянай сям’і Жукоўскага Змітрака Жоглы, спрабавалі адшукаць забойцаў сваіх родных, каб прыцягнуць іх да адказнасці. Але першая спроба не прынесла станоўчых вынікаў.
Праз пэўны час пасля звароту пацярпелыя атрымалі адказ, у якім паведамлялася, што для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць герояў вайны пададзеных матэрыялаў недастаткова. Ды і ўвогуле, была вайна, а на вайне заўжды ёсць ахвяры.
Герояў-пераможцаў у СССР не судзілі. Але толькі не ў гэтым выпадку
Пасля смерці Сталіна і Берыі настырнасць і паслядоўнасць жыхароў у зваротах прымусіла ваенную пракуратуру БССР распачаць крымінальныя справы супраць былога камандзіра партызанскай брыгады “Штурмавая” Барыса Луніна і начальніка асобага аддзела гэтай брыгады Івана Беліка.
Нашы героі-садысты адразу пасля вызвалення атрымалі не толькі высокія дзяржаўныя ўзнагароды, але і высокія дзяржаўныя пасады.
Камандзір партызанскай брыгады “Штурмавая” Герой Савецкага Саюза Барыс Лунін, хоць і не меў вышэйшай адукацыі, атрымаў пасаду намесніка міністра аўтамабільнага транспарту БССР. Але за сістэматычныя запоі быў вызвалены з пасады. Пасля чаго з’ехаў на Кубань. Там у 1955 годзе быў арыштаваны следчым Беларускай ваеннай пракуратуры. У гэтым жа годзе быў арыштаваны і яго намеснік начальнік асобага аддзела Іван Белік, які, не меўшы адукацыі, працаваў інжынерам на “Інтэграле” ў Мінску.
За злачынствы, здзейсненыя падчас вайны супраць мірнага насельніцтва, гвалт, здзекі, рабаванне, а таксама за забойства 36 мірных грамадзян, у тым ліку малалетніх, немаўлят і васьмі савецкіх выведвальнікаў, Лунін і Белік былі асуджаныя Ваенным трыбуналам на сем год кожны. Абодва былі пазбаўленыя ўсіх Дзяржаўных узнагарод, а Лунін і звання Героя Савецкага Саюза.
Прыезд Беліка ў Пляшчаны ў 1976 годзе
Белік пасля вызвалення вярнуўся назад на “Інтэграл”. Жанаты быў на Ніне Змяеўскай з Жабічаў. Пазнаёміўся ён з ёй, як там партызаніў. Аднойчы ў 1976 годзе Белік з жонкай прыехалі ў Пляшчаны на пахаванне яе дзядзькі, Юзі Карповіча. Пра прыезд партызана-ката імгненна даведаліся жыхары не толькі Пляшчанаў, але і навакольных вёсак. Навіну гэту тады распаўсюдзіў Міхаіл Іванавіч Жогла, стрыечны брат Ніны Жукоўскай, чыя сям’я была расстраляная Белікам.

Міхаіл Іванавіч на той час працаваў старшынёй Хаценчыцкага сельсавета і таксама вельмі хацеў зазірнуць у вочы таму забойцу яго родных. Ад самасуду Беліка выратавала “Волга”, на якой прыехаў. Натоўп людзей перакрыў вясковую вуліцу з двух бакоў і чакаў, калі пачнецца працэс пахавання, каб вычапіць і расквітацца з Белікам за ўсе яго злачынствы і забойствы іх родных. Бо лічылі, што прысуд яму быў моцна заніжаны.
Агрэсіўнасць грама­дзян з кожнай хвілінай нарастала. Белік з двара назіраў за натоўпамі і перабіраў усе варыянты прарыву з заблакаванага падворка. Дапамагла ваенная партызанская кемлівасць. За падворкам была пасеяная калгасная канюшына, але не ўбраная. Вось на тое поле ён і звярнуў увагу.
Як толькі сабраліся выносіць памерлага, Белік, не завастраючы на сабе ўвагі, сеў у сваю “Волгу” і пачаў яе разварочваць, быццам для выезду на вуліцу. Людзі расступіліся, каб даць магчымасць Беліку выехаць з двара. Ну а што здарылася далей, кажа Міхаіл Іванавіч, то ўсё трэба было бачыць.





Белік на поўным газе рвануў машыну не ўперад, а назад і на поўным ходзе праз падворак, збіўшы прасла плота, даўся наўцёкі па канюшынным полі, пакідаючы за сабой толькі вялізны слуп пылу. Ад нечаканасці людскі натоўп стаяў моўчкі ў разгубленасці. А пасля, забыўшыся нават пра пакойніка ў хаце, жыхары паднялі рогат на ўсю вёску.
Уцёкі ката былі людской перамогай над Белікам ды і ўвогуле над несправядлівасцю.
Пасля таго выпадку ўсе ўздыхнулі з палёгкай і засталіся задаволеныя, што абышлося без кровапраліцця. Больш Белік у Пляшчанах не з’яўляўся. Для яго далейшы лёс склаўся не зусім удала, бо сышоў з жыцця не ў пару і не звычайным шляхам.
Выпіска з рашэння суда
“На основании изложенного, руководствуясь ст.ст. 319 и 320 УПК БССР, приговорил Лунина Бориса Николаевича и Белика Ивана Никитовича на основании ст. 180 п. "б" УК БССР с применением ст. 51 УК БССР лишить свободы в ИТЛ сроком на 6 лет каждого, с поражением в правах по п.п. "а", "б" и "в" ст. 34 УК БССР сроком на 3 года каждого.
Их же на основании ст. 214 ч. II УК БССР с применением ст. 51 УК БССР лишить свободы в ИТЛ сроком на 7 лет каждого, с поражением в правах по п.п. "а", "б" и "в" ст. 34 УК БССР сроком на 3 года каждого.
Окончательную меру наказания по совокупности совершенных преступлений Лунину и Белику определить на основании ст. 214 ч. II УК БССР с применением ст. 51 УК БССР — семь (7) лет каждого, с поражением в правах по п.п. "а", "б" и "в" ст. 34 УК БССР сроком на три (3) года каждого.
Срок отбывания наказания с зачетом предварительного до суда заключения исчислять Лунину с 7 марта 1957 года, Белику – с 27 октября 1956 года.
Меру пресечения до вступления приговора в законную силу осужденным Лунину и Белику оставить ранее избранную, т.е. содержание под стражей.
21 сентября 1957 года Военная коллегия Верховного суда СССР отклонила кассационную жалобу Лунина на приговор.
26 ноября 1957 года Президиум Верховного совета СССР лишил его звания Героя Советского Союза, орденов и медалей”.
ЗАГІНУЛЫЯ ПЛЯШЧАНЦЫ
01. Булах Фёдар Іванавіч, 1898 г.н.
02. Булах Аляксанар Фёдаравіч, 1918 г.н.
03. Булах Надзея Іосіфаўна, 1920 г.н.
04. ? Кацярына (з Мінска), 1918 г.н.
05. Булах Уладзімір Паўлавіч, 1925 г.н.
06. Высоцкі Мікалай Фаміч,
07. Гарбач Гаўрыла, 1896 г.н.
08. Гарбач Алена Сцяпанаўна, 1907 г.н.
09. Гарбач Аляксандра Гаўрылаўна,1927 г.н.
10. Дзік Яўген Людвігавіч, 1912 г.н.
11. Дзік Іван Яўгенавіч, 1935 г.н.
12. Жогла Іван Іванавіч, 1912 г.н.
13. Жукоўскі Дзмітры, 1876 г.н.
14. Жукоўская Варвара, 1885 г.н.
15. Жукоўская Серафіма Дзмітрыеўна, 1916 г.н.
16. Жукоўскі Леанід Дзмітрыевіч, 1920 г.н.
17. Жукоўская Марыя Дзмітрыеўна, 1923 г.н.
18. Жукоўская Алімпа, 1933 г.н.
19. Карповіч Іван Сямёнавіч, 1900 г.н.
20. Карповіч Марыя Васілеўна, 1907 г.н.
21. Лабецкі Іосіф Антонавіч, 1896 г.н.
22. Лабецкі Іван Іосіфавіч, 1918 г.н.
23. Шарамет Пётра Марцінавіч, 1883 г.н.
24. Шарамет Міхаіл Пятровіч, 1929 г.н.
25. Шарамет Алена Пятроўна, 1924 г.н.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 03 May 2019, Fri, 23:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сообщение скрыто, поскольку автор сообщения пока не "привязал" номер мобильного телефона к своему аккаунту на этом форуме.
С 1 декабря 2018 года такие требования к постам на форумах предъявляет законодательство Беларуси.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы