Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Выбарг (Viborg - Viipuri - Выборг)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2018, Fri, 0:28    Заголовок сообщения: Выбарг (Viborg - Viipuri - Выборг) Ответить с цитатой

У якасці піграфа
Цитата:
Выборг, бывший Виипури - иностранный город в составе Ленинградской области, удивительное место, где можно в полной мере ощутить атмосферу «постсоветского Средневековья».
http://strana.ru/places/46164/info

Цитата:
Выборг — древний северный город, где, несмотря на исторические катаклизмы, сохранились уникальные памятники средневековой архитектуры плюс интересные здания в стиле финского модерна. К сожалению, многие достопримечательности Выборга находятся далеко не в лучшем состоянии, а если и реставрируются, то в основном благодаря финским энтузиастам, которые стремятся сберечь свое культурное наследие
https://www.mishanita.ru/2012/10/28/17598/



Доўга збіраўся напісаць пра Выбарг, а ўсё часу не дастае. Таму не ў крыўду, зраблю перапост з тэмы Анлайнера (праўда без спойлера, які так і не з'явіўся на ГБ, а шкада добрай рэчы).

Цитата:
З'ездзіў у Піцер - закахаўся ў Выбарг (ды не пакрыўдзяцца на мяне пецябруржцы). Гэтакі куточак "захаду" на тэрыторыі Расіі. Менавіта такое ўражанне пакінула паездка ўлетку. Але гэта, калі:
- вы шануеце помнікі гісторыі (у любым выглядзе захаванасці);
- вы вельмі хочаце ўбачыць карэльскую прыроду;
- вам абыякавы шопінг і забавы;
- вам цікава ўбачыць "незаезджанныя" аб'екты, нарэшце.

Хоць траса "Скандынавія" і праславілася "дарогай смерці" з-за частых ДТЗ, але мне вельмі спадабалася. Платная, практычна двухрадовая, але якасць дарогі прыстойная. Фуры прыціскаецца да краю, пытанні з абгонам вырашаецца значна прасцей. Агульны паток менш інтэнсіўны, перыядычна ловіш сябе на хуліганстве хуткаснага рэжыму.



Горад навеяў параўнанне з нашымі заходне-беларускімі "мястэчкамі", дзе захаваліся атрыбуты жыцця да расейска-савецкай ўлады. Там таксама ўзад-уперад пракатваліся войны і ўлада змянялася як у "Вяселлі ў Малінаўцы". Ад шведаў-заснавальнікаў захаваўся адзіны ў Расіі "заходні" замак XIII-XIV стагоддзяў, самы стары жылы дом у Расіі, круглая вежа і інш. рарытэты сярэднявечча. Фіны, па меры станаўлення незалежнасці, адзначыліся шматлікім грамадзянскім будаўніцтвам канца ХІХ, пачатку ХХ стагоддзяў. Стары горад займае прыстойную тэрыторыю і для аднадзённага пешага шпацыру, па цёсанаму бруку - самая тая асалода. Але гэта толькі палова задавальнення: акрамя архітэктуры, там - шыкоўны ландшафтны парк з карэльскай прыродай. Прычым па ўсіх рэкамендацыях знаёмства з Выбаргам лепш і пачынаць з парка Манрэпо, што я з усёй адказнасцю пацвярджаю. Паркоўка перад уваходам у парк бясплатная і квіток для беларусаў - сімвалічныя 100 рас. руб. для дарослых (дзецям да 16 бясплатна). Раю там жа, на ўваходзе набыць карту парка і самога Выбарга. Будзьце гатовыя да слізкіх (пры дажджы) дарожак і замшэлых мокрых камянёў. Для аматараў пейзажнай фатаграфіі - шыкоўнае месца. Мы трапілі пасля 10,00 - шпацыравалі практычна адны; бліжэй да поўдня сталі з'яўляцца арганізаваныя зкскурсіі з экскурсаводамі, але паўднёва-ўсходніх гасцей у адрозненні ад Піцера заўважана не было;).

Нязначнай лыжка дзёгцю стаў рамонт самых яркіх славутасцеў. У будаўнічых лясах - вежа Олафа ў замку, вежа ратушы і гадзіннікавая вежа (уваходу на назіральныя пляцоўкі няма). Большасць будынкаў у старым горадзе - у жаласным выглядзе, але для краін СНД думаю, гэта звыклае відовішча. Ёсць нават нейкі вінтажны шарм, калі позірк не сустракаецца са шклопакетамі, сайдынгам і інш. "рэстаўрацыямі".


Частка І Парк "Манрэпо"

Першая наша раніца ў Выбаргу больш нагадвала восеньскі дзень. Парасоны, курткі, "дворнікі" і абагрэў салона машыны. Ад месца начлегу, ў цэнтры старога горада, да парку - 3 км па прамой, без светлафораў. Невялікая кучка аўто з расійскімі і фінскімі нумарамі перад уваходам у парк. Нібы сонны ахоўнік і касір, два разы па сто рублёў (дзеці бясплатна); набываецца мапа, разварачваецца і наперад па мокрай сцежцы, паміж кропель ці то дажджу, ці то з лісця старых дрэў. Звычайны парк з травой, прытым мокрай і някошанай; звычайныя драўляныя ашалёваныя будынкі. Нават плот з дасок і той звычайна завалены. Настрой суадносны, пакуль нецікава... :( .











А вось гэты паварот ужо цікаўней выглядае. Які камень, якая сапраўдная каменная сцяна; вось гэта я ўжо люблю.



Тут ужо нешта і мастацкае.


Далей пайшлі адметнасці, што пазначаны на мапе, значыць ідзём правільна.
Крыніца Нарцыс






Хаціна пустэльніка, праўда ўся спісаная а-ля "тагіл руліць!!!".






Скульптура Вяйнемёйнену, галоўнаму герою карэла-фінскага эпасу «Калевала».



А за ім, згодна мапе, і... "канец свету".


Яшчэ раз напомню пра абутак - лепш падрыхтавацца суадносна.




І на каменнях растуць дрэвы. Дарэчы аднайменны фільм здымаўся ў тым ліку ля Выбарга.


У Грот жаданняў прыйшлося лезці тоькі мне. Як кажуць жаданне пад камянём ва ўсіх адно - каб хоць не зваліўся ў гэты момант. Дагэтуль збывалася :) .







Адна з выспаў быў прыстасаваны гаспадарамі пад сямейны неккропаль. Трапіць туды пешшу магчыма толькі ў зімовы перыяд.



У савецкі час капліцу разрабавалі, зараз - толькі сцены.









Так, вось такая "афіцыйная" сцежка, іншых (з тратуарнай пліткай) там няма.




Падаючы камень.


У ліпені ва ўсю квітнее бэз , ландышы


і жоўтыя ірысы.


Апоўдні стала сонечна, святлей і сушэй.



Пацягнуліся арганізаваныя экскурсіі.













Некалі на гэтым валуне была альтанка "Кітайскі парасон". Памеры можна ўявіць, калі заўважыце жанчыну злева ад камяня.


На выездзе не стрымаўся, каб не сфатаграфаваць чыгуначнае палатно. Некалі ж (1890-1892 гг.) будавалі такое без тэхнікі.



Працяг будзе... .

Успомніце лета :)

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2018, Fri, 10:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прыгожа! я таксама ўсе жадаю пабываць у Выбаргу, але ніяк не атрымліваецца...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2018, Fri, 17:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel, дзякую, згодны; з задавальненнем яшчэ б туды трапіў. Нейкіх 100 км ад Піцера.

Частка ІІ Выбаргскі замак

ХІІІ стагоддзе, шведскі твор.
Шчыльна месціцца на выспе нібы адзіная маналітная пабудовва. Прыцягальны сімвал гораду, бачны здалёк, адметна вылучаецца з агульнай забудовы.


Стаянка ля наберажннай бясплатная, месцаў было.




Квіткі на экспазіцыі трэба набываць на ўваходзе, каб потым не варочацца.


Кошт і распісанне працы музея.


Сумна ўздыхнуўшы, што на вежу Олафа не траплю з-за рамонту, рушылі куды вочы бачылі. У тым сэнсе, што ўказальнікаў (як і ў парку Манрэпо) няма.


Адразу на ўваходзе і потым па тэрыторыі - раскіданыя рэчы, ніякіх табе супрацоўнікаў Спачатку я вырашыў, што такі бардак - следства рамонту. Але потым стала зразумела. То такая экспазіцыя пра пачатак Першай сусветнай вайны. У сярэднявечным замку не толькі рыцары гісторыю стваралі :) .






І калі выдаліць з кадра сучаснага рамонтніка,


то можа атрымацца нядрэнная замалёўка расійскага ладу ХІХ-пачатку ХХ ст.


Камера катаванняў у адной з кельяў.


Унутраны дворык


Музей, на трох паверхах, больш нагадаў звычайны савецкі краязнаўчы. Сонныя работнікі недзе ў сваіх кутках, экспазіцыі ад прыроды карэльскага краю да падзей Вялікай Айчыннай вайны. Напэўна квіткі не прадугледжвалі наяўнасць эксурсавода.















Цікава было даведацца менавіта пра шведскі і фінлядскі час Выбарга. На жаль першы прадстаўлены вельмі сціпла, а вось пра міжваенны горад звестак было. Амаль поўная аналогія з нашай заходняй Беларуссю той пары (хоць і вельмі не хочацца распачынаць спрэчку; гэта маё меркаванне і мая просьба).


Гэты здымак спатрэбіцца для наступнай часткі пра стары горад.


Можна яшчэ раз абыйсці вакол замкавых сцен,







зірнуць на горад


і рыхтаваць апошнюю частку, менавіта пра стары Выбарг.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 30 Mar 2018, Fri, 17:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 30 Mar 2018, Fri, 22:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi, дзякуй вялікі :) .
Але крыху зарана пахвалілі: пасля наступнага паведамлення думка можа памяняцца (маю на ўвазе памер паведамлення).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 30 Mar 2018, Fri, 22:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля наведвання Выбаргскага замка настала чарга і шпацыру па гарадскіх вуліцах. Нават іх назвы вабяць сваёй "несавецкасцю" (прабачце за такі самаробны тэрмін): "Крепостной мост, Крепостная, Сторожевой башни, Северный вал, Южный вал, Прогонная, Батальонная" і г.д. Адразу ад замка трапляеш на Ратушную плошчу з помнікам заснавальніку горада Торгільсу Кнутсану. Будынак былой ратушы, па звестках інтэрнэта, ад 1643 года, сучасны стан застаўлю без каментараў.



Помнік стаў першым у горадзе і пастаўлены пры Мікалаі ІІ у 1908 г.


Наогул з помнікамі ў Выбаргу адметны лёс. Па абодва берагі ад замку стаяць насупраць адзін аднаго шведскі маршал і расійскі імператар, і позіркі іх нібы перасякаюцца на замку, як на месцы сталых спрэчак. У 1910 г. на супрацьлеглым беразе паўстаў помнік і Пятру І. Лёс іх быў прыкладна аднолькавы, зноў жа ўспомню фільм "Вяселле ў Малінаўцы". Прыйшлі фіны ў 1918 г. - скінулі Пятра (паставілі свайго ільва), прыйшлі саветы - скінулі і ільва, і шведа, вярнулі Пятра. У выніку кожны помнік паспеў паваляцца ў розных сховішчах, але дзякуючы лёсу (у чым Выбарг усёж-ткі выключэнне з правілаў) усе зберагліся і ёсць на што паглядзець.
І ўвогуле, гісторыя Выбарга - асобная тэма. З цікавасцю чытаў і да паездкі, і пасля з задавальненнем.
З расійскай Вікіпедыі:
Цитата:
13 марта (1940 года), во второй половине дня, генерал-лейтенант Эквист принял последний парад во внутреннем дворе Выборгского замка — и с башни святого Олафа был с соблюдением всех воинских церемоний спущен финский флаг. Финские части покинули город-призрак утром 14 марта. Финское население города было полностью эвакуировано в Финляндию. 31 марта 1940 года был принят Закон СССР о передаче большей части полученных от Финляндии территорий в состав Карело-Финской ССР. ... Выборг был определён центром Выборгского (Виипурского) района.

По специальной кампании город начал заселяться советскими переселенцами, причём число желающих уже менее чем через месяц превышало возможности.
... Но летом 1941 года в Выборг снова пришла война.

29 августа под натиском наступающего 4-го армейского корпуса Финляндии части РККА оставили город, отступив к Ленинграду, заминировав большое число зданий радиофугасами «БЕМИ». Однако взорваться из них успели лишь единицы, большая же часть была разминирована финскими сапёрами. В город начало возвращаться финское население и восстанавливать городское хозяйство. ...

Через три года финская армия отступила с Карельского перешейка, финские граждане вновь эвакуировались во внутренние районы Финляндии, 20 июня 1944 года в Выборг вошли части советской 21-й армии Ленинградского фронта.
...
и к 1948 году последствия войны, в основном, были ликвидированы. В Выборг съезжаются тысячи переселенцев из республик СССР ... .


Па перапісу 1959 г. нацыянальны склад гараджан - 92,1% рускія, 3,1% украінцы, 1,8% беларусы, 1,1% габрэі, 0,3% татары, 1,4% іншыя. Таму, калі будзеце пытацца ў мясцовых штосьці гістарычнае, то разлічвайце на суадносныя веды.

Але вярнуся да сваіх паходжанняў. Каб не зацягваць і так ужо доўгі аповед, проста пералічу, што бачыў.
Тут жа, ля былой ратушы, месціцца "Дом купца Векрута", дзе спынялася Кацярына ІІ.


Хтосьці с мясцовых параіў "добрую" страўню і ў працэсе яе пошуку наступным прыпынкам стала гэта велічная камбінацыя скальнага ўзвышша і белага будынка.


Пасля музея я ўжо ведаў, што гэты музей і мастацкую школу будавалі фіны ў міжваенны час, а зараз там філіял "Эрмітажа".


Пешшу вырашыў удакладніць месца, дзе можна паесці сям'ёй, і тут фатаапарат застракатаў, як той кулямёт у старым анекдоце.


Вуліца "Южный вал" ідзе ўздоўж партовых збудаванняў.




Абмежавальны порцік там, я вам скажу, добра, калі да сцягна мне будзе. Як яны там уніз не валяцца?!


На адной вуліцы стаяць будынкі розных часоў, стылеў і стану. Аднолькавых, тыповых не сустрэў.








"Ведзьмін дом"




"Мастакі абы-дзе не малююць".


На радасці, што знайшоў "самы стары дом Расіі"




працягваў "аблёт". Потым з жалем дазнаўся, што на папярэдніх здымках зуім другі аб'ект - Дом купецкай гільдыі. Праўда таксама XIV стагоддзя, і хто з іх найстарэйшы яшчэ спрачаюцца.

Следам - разваліны былой Лютэранскай царквы


і манастырскіх будынкаў, прыстасаваных пад гаражы.


Як выглядае Вежа ратушы цалкам прыйшлося пабачыць толькі на малюнку.



Стары кафедральны сабор са званіцай, якая мае асабістую назву - Гадзіннікавая вежа.


Зрэдку інфармацыйныя таблічкі зберагліся.
















Брукаванка пакруціўшы выводзіць на цэнтральную, рынкавую, ці па сучаснай назве - Чырвоную плошчу. Да савецкага перыяду звалася "плошчай чырвонага калодзежа".


Ад шведскіх часоў захавалася адзіная крэпасная Круглая вежа. У сярэднявеччы горад быў абнесены крэпасной сцяной з дзесяткам такіх вежаў.


Да вайны выкарыстоўвалася як рынкавая.


Будынак рынку і зараз там.


І канешне ж з мясцовым каларытам :) .


Від на процілеглы бераг з дзвума гатэлямі (карабель "Караленка" ў тым ліку).


Калі вярнуўся да машыны, сям'я за гэты час сумела і пахарчавацца, і засумаваць; далей рушылі ўжо разам. Ля гэтай сціплай вывескі, сярод старых развалін, супруга скамандавала спыніцца. "О, лавка стеклодува! Я хочу".








Сапраўды, спадабалася абодвум, абавязкова раю наведаць ( https://www.youtube.com/watch?v=016plBCs3f8 ). І хоць як я не стараўся свой акцэнт не высоўваць, аддаўшы ініцыятыву размовы жонцы, харызматычны гаспадар адразу вылучыў.
- О, и откуда такая речь?
- Из Беларуси
- Как мне хочется к вам приехать... .

Далейшую гутарку прапушчу, бо нацягвалася бура, а хацелася яшчэ пабачыць ваколіцы.

- А чего так торопится, она (гроза) как начнётся, так и закончится. Тут всегда так.
- А вообще, какой порой погода лучше, когда к вам удобнее приезжать.
- А никогда, тьфу ты, то есть всегда приезжайте :) .

І сапраўды ў той дзень, сонца мянялася з навальніцай па два разы на гадзіну. Затое мой любімы кантраст святла і цемры быў як раз "у патрэбным месцы, у патрэбны час".
Зноў цэнтральная плошча, усё хацелася зняць будынак былога аддзялення Банка Фінляндыі, ды ў адлюстраванні.


Чарговае збудаванне, што зачапіла позірк, апынулася "Чортавай цэрквай". Такая назва пайшла з 1930-ых гг. за тое, што ў час "сухога закону" мужыкі паціху цягаліся туды за нелегальным алкаголем.


Наколькі я разумею ў архітэктурных стылях, менавіта фінскі мадэрн лез у вочы паўсюдна.


і не заўжды ў добрым стане. Ёсць і такія помнікі архітэктуры, не пужайцеся, гэта ўсё - гістарычны цэнтр. Як казала адна з прахожых бабулек, то ў 1990-ыя нехта хапнуў нерухомасці, а далей і гаспадар невядомы, і горад не ў сілах.




Але пакуль сонца свеціць і на заднім фоне хмары з навальніцай, я працягваю круціцца па брукаваных вулачках Выбаргу.
Спаса-Праабражэнскі сабор (1787—1892 гг.)


Сабор Святых Пятра і Паўла (1793—1799 гг.)


Побач з ім помнік шведскаму дзеячу Рэфармацыі Мікаэлю Агрэколе


і адзін з фінскіх каменных медзвядзёў, што некалі месціліся на даваенным чыгуначным вакзале.


Камянёў там хапае, дамы нават будавалі без падмурка, адзін з такіх - Дом на скале.


На гэтым можна было б і скончыць, бо папярэдні здымак зроблены ў 17:08, а яшчэ трэба ў Піцер вярнуцца да начы.
І тут я ўспомніў... .
Прабачце, але яшчэ крыху затрымаю вашу увагу.

Анненскія ўмацаванні - фартыфікацыйныя збудаванні сярэдзіны XVIII стагоддзя. Пасля захопу рускімі войскамі гораду, са словамі "Выбарг павінен стаць «моцнай падушкай» Пецярбурга" ( Пётр І і Казак-камень), з 1730 г. пачалі ўзводзіць абарончыя ўмацаванні ад шведаў з паўночна-заходняга боку. І ці то ў гонар імператрыцы Ганны Іаанаўны, ці то па форме кароны Св. Ганны, менавіта такую назву мае гэтае месца і цяпер.
Праз 4 хвіліны ад папярэдняга здымка я ўжо быў там. Галопам усё праўда, але ж калі той наступны раз будзе.






Адразу за ўваходам заўважыў помнічак, вырашыў падыйсці. Яшчэ адна жудасная старонка гісторыі Выбарга.




Там жа, да Анненскіх умацаванняў адносіцца будынак, ці цяпер лічы руіны, памяшкання для каравула, з цуднай назвай - кардыгардыя.


Адступленне ад асноўнай тэмы для аматараў кашачага свету.


Дарога назад ішла праз Пятроўскую плошчу, дзе ў 2010 г. у гонар 300-годдзя перамогі ў Выбаргу рускімі войскамі, быў усталяваны помнік Фёдару Апраксіну. Некаторыя хваляць гэта месца, як адметнае для фотасессіі.




Адтуль жа трэба ўзняцца на ўзвышша ў парку, каб убачыць той самы знакаміты помнік Пятру І.



Яшчэ раз паспрабаваць ахапіць на памяць Выбарг


і паабяцаць сям'і: "Ну цяпер ужо дакладна - усё, варочаемся!"

Праўда яны ня ведалі, што па дарозе будуць... дракары вікінгаў. Амаль сапраўдныя, досыць засмечаныя, але ж для развітальнага позірку на Выбарг - слаўнае месца.






То быў апошні здымак з Выбарга ў гэтым паведамленні.

Андроід "жадае" дадаць, што згодна трэкам, я агледзіў (абабег, абляцеў і т.п.) недзе палову адметнасцеў Выбарга.
- парк Манрэпо


- замак і стары горад


- Анненскія ўмацаванні


- дарога да Піцера каля 100 км


Пералічыць неагледжаннае трэба добрая старонка, таму раю наведаць Выбарг абавязкова.
Напэўна яшчэ шмат што можна, ці трэба сказаць. Але таму, ў каго хапіла сілы дачытаць гэта паведамленне і ўзніклі пытанні, абавязкова адкажу ўжо па-за гэтым "раманам".

Усё.

P.S. Ведаю, што зашмат, але зрабіць што са сваім літаратурным талентам пакуль нічога не магу... .
P.P.S. Памылкі ў тэксце выпраўлю пазней... .

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 30 Mar 2018, Fri, 22:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна #2.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 30 Mar 2018, Fri, 23:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

:))))
Шчэ раз дзякую!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы