| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| ЛенаБу 
 
 
 Зарегистрирован: 14.01.2015
 Сообщения: 152
 Откуда: Гомель
 
 | 
			
				|  Добавлено: 28 Jun 2018, Thu, 22:32    Заголовок сообщения: Па знаёмых месцах з новымі ўражаннямі. |   |  
				| 
 |  
				| Чачэрск, Карма, Слаўгарад... У наваколлі гэтых гарадкоў шмат знішчаных вёсак праз Чарнобыль, і ў саміх гарадках, калі ідзеш па вулачках, адчуванне пустаты. Атрымаўся нейкі сумны ўступ пра аднаднеўную вандроўку па адносна знаёмых месцах, але ўражанняў шмат. Чачэрск. Палац Чарнышовых-Круглікавых на месцы, толькі абнеслі гаўбец агароджай, бо ўжо мусіць і ўпасць.
 
 
   
 Музей у будынку ратушы вельмі цікавы, калі хто будзе ў Чачэрску, наведайце,  не пашкадуеце
 
 
   
 
   
 Далей Карма. Парэшткі царквы Св Мікалая стаяць яшчэ на сваім месцы.
 
 
   
 
   
 Палац Дорна-Дзерналовічаў, а недалёка і будынкі вінакурні
 
 
   
 
   
 А якія ў Карме краявіды...
 
 
   
 Далей шлях да Блакітнай крыніцы, што за Прапойскам. Мост праз Сож паціху будуюць, можа калі і будзе,
 а пакуль едзем па пантонным.
 
 
   
 
   
 А вось і Блакітная крыніца.
 
 
   
 У Прапойску царква зачыненая, бо будні дзень і няма ніякага свята.
 
 
   
 
   
 І апошняя кропка вандроўкі - Лясная.
 
 
   
 Усё.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| alexandr.gil 
 
 
 Зарегистрирован: 29.06.2018
 Сообщения: 11
 Откуда: Баранавiчы
 
 | 
			
				|  Добавлено: 30 Jun 2018, Sat, 22:43    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | ЛенаБу писал(а): |  	  | А вось і Блакітная крыніца. 
 | 
 О, як цiкава! Самая вялiкая крынiца у Усходняй Эўропе па аб`ёму паступаючых водаў. 60 лiтраў за секунду.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| user 
 
 
 Зарегистрирован: 13.08.2017
 Сообщения: 17
 Откуда: Мінск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 07 Jul 2018, Sat, 10:53    Заголовок сообщения: |   |  
				| 
 |  
				|  	  | ЛенаБу писал(а): |  	  | Мост праз Сож паціху будуюць, можа калі і будзе | 
 Ужо пралеты паставілі-добра. У прошлым годзе, калі я там быў, толькі  падрыхтойка адбывалася. Зямлю капалі ды вывозілі. Сам у жніўні туды паеду, паглядзім што пабудуюць.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы можете скачивать файлы
 
 |  
 |