Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Гіры (Астравецкі раён), могілкі

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 04 Dec 2018, Tue, 13:40    Заголовок сообщения: Гіры (Астравецкі раён), могілкі Ответить с цитатой

На могілках у Гірах стаіць каплічка ХІХ ст. Што цікава, стацыі ў ёй малявала Юліцыя Кармазо - мясцовы мастак, працаваўшы ў кірунку вясковага наіва, кіча.



Вельмі цікавы крыж, прасягнуты мясцловымі традыцыямі разьбы. Магчыма, то літоўскі ўплыў, бо ў гэтых мясцінах пражывае шмат этнічных літоўцаў.









Магіла Юліцыі Кармазо. У 1997 г. яна вылепіла яе з бетону для сабе, свайго мужа і нежанатага сына, які пражываў разам з ёй. Сама мастачка была пахавана ў 2015 годзе.



Увогуле, Юліцыя Кармазо - незаслужана забытая постаць народнага мастацтва. Па масштабу ня меньшая за Алену Кіш. Яна таксама малявала дываны, распісвала хаты (У Гірах і Гервятах), у роднай вёсцы Пелягрында сама адліла з бетону 3 прыдарожныя каплічкі, сама вырабіла для іх скульптуры святых, сама зрабіла з бетону нагробак для сабе і сваёй сям'і. Але найбольш цікава яе рэлігійная творчасць, бо да 1960-х гадоў яна яшчэ малявала іконы! Пасля ўлады гэта канчатклова задавілі, і яна сышла ў цывільны жывапіс. Іконы малявала на халсце і на фанеры (дыхце). Хто што прыносіў, на тым і малявала. Як і з дыванамі, іконы рабіліся на замову, і аплочвалісь па тым жа прынцыпе: хто як можа, хто салам, хто грашыма, хто дровамі))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы