Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1348

СообщениеДобавлено: 30 Sep 2018, Sun, 11:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

...

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (10 Mar 2019, Sun, 8:53), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 30 Sep 2018, Sun, 15:10    Заголовок сообщения: Як не заблукаць у лесе? Ответить с цитатой

Адказаць на гэтае пытанне паспрабаваў тэлеканал СТВ, сюжэт пачынаецца з адзнакі 34.35:
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/kak-ne-zabluditsya-v-lesu-neskolko-uspeshnyh-sposobov-kotorye
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2018, Fri, 8:02    Заголовок сообщения: Сёлетняя бард-рыбалка на Магілёўшчыне Ответить с цитатой

Трэба адзначыць вельмі сур'ёзныя маштабы, якія набыла "бард-рыбалка" на беразе Чыгірынскага водасховішча ў Быхаўскім раёне:
http://www.belta.by/regions/view/bolshaja-bard-rybalka-byhovskij-rajon-prevratilsja-v-klevoe-mesto-dlja-vstrech-312176-2018/
Нездарма гэтую імпрэзу ўганараваў сваёй прысутнасцю ветэран пешаходнага турызму:
"Самой младшей бегунье Алене Береговой - всего 6 лет, а старшему Павлу Губскому - 67. Два километра он преодолел босиком, но мужчине не привыкать - у него 15-летний стаж пешего туризма".


Фота з сайту БелТА
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2018, Thu, 21:55    Заголовок сообщения: 20 маршрутаў па Брэсту Ответить с цитатой

Краязнавец з горада Барані Аршанскага раёна Віктар Міхасёў даслаў спасылку на краязнаўчую мапу горада Брэста на GoogleMyMaps, якая паказвае турыстычныя маршруты, цікавыя мясціны, папулярныя помнікі і невядомыя аб'екты:

https://www.google.com/maps/d/viewer?mid=1X2gA6XFZj5ltbI6qRyGcLubVNIA&shorturl=1&ll=52.093781309648655%2C23.674442763702473&z=13

© Аўтар праекта: А.Строкач.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2018, Tue, 6:22    Заголовок сообщения: "Паход у народ" Ответить с цитатой

«Я разумела, што ў Беларусі і Фінляндыі блізкі турыстычны патэнцыял. Шмат лясоў і азёраў, падобны ляндшафт. Хтосьці скажа, што ў нас няма паўночнага зьзяньня. Але ў нас, напрыклад, клясная кухня. У Фінляндыі вы нідзе ня зможаце так добра паесьці, як у беларускіх сядзібах».

Гэтак кажа Карына Сітнік, арганізатар і рэалізатар праэкта "Паход у народ", цытата паводле артыкула "Мянчанка ладзіць незвычайныя вандроўкі, якія дапамогуць палюбіць Беларусь" на сайце "Радыё Свабода" : https://www.svaboda.org/a/29669063.html

Яшчэ адна ініцыятыва на карысць справы пашырэння, у тым ліку, і пешаходнага турызму ў Беларусі. Буду дужа ўсцешаны, калі мая згадка пра гэты праэкт дапаможа ягонаму развіццю і ўзмацненню.
Вось ён і сам у Сеціве: http://walktofolk.by/
І на Фэйсбуку: https://ru-ru.facebook.com/walktofolkBY/
А вось тут мне патрапіліся парады самой Карыны для тых, хто хоча пачаць вандраваць, грунтаваныя на ейным досведзе, і, як на маю думку, дужа цікавыя: https://34travel.me/post/pohod
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 30 Dec 2018, Sun, 0:18    Заголовок сообщения: Вада Ответить с цитатой

Забяспячэнне вадой ёсць адной з галоўных задач, якія мусяць вырашаць удзельнікі вандроўкі.
Згадаю шэраг падказак, што дапамогуць вандроўнікам у гэтым.
Найперш варта згадаць нядаўна створаную адмыслоўцамі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці мапу беларускіх крыніц, якая была інтэграваная ў Публічную кадастравую мапу Беларусі ў якасці дадатковага "тэматычнага пласта". Паводле паведамлення "Інтэрфакса", цяпер на мапе пазначана 553 крыніцы, але інфармацыя працягвае прыходзіць да яе стваральнікаў, і праца над мапай працягваецца, адпаведна, і колькасць крыніцаў, якія можна знайсці з дапамогай мапы, павялічваецца: https://www.interfax.by/news/belarus/1252514
Адрас мапы ў Сеціве: http://map.nca.by (на жаль, па гэтым адрасе можна пабачыць толькі тэкст пагаднення з Нацыянальным кадастравым агентствам на атрыманне ліцэнзіі на карыстанне мапай).
Таксама шматгадовы вопыт аматараў вандровак утрымлівае спосаб атрымання вады з паветра:
https://xmail.net/id-mir/HTML/technologii/generator_vody_iz_vozdukha/index.html
У Сеціве ёсць і пералік яшчэ некалькіх спосабаў атрымання вады:
http://piterhunt.ru/scripts/forum/archive/index.php/t-23113.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9527
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 30 Dec 2018, Sun, 2:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В. Сцяпанаў писал(а):
Адрас мапы ў Сеціве: http://map.nca.by (на жаль, па гэтым адрасе можна пабачыць толькі тэкст пагаднення з Нацыянальным кадастравым агентствам на атрыманне ліцэнзіі на карыстанне мапай).

Трэба націснуць "Прымаю", а потым праваруч птушкаю адзначыць "Крыніцы".


увеличить до 1020x759
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 31 Dec 2018, Mon, 4:08    Заголовок сообщения: Дадатковыя звесткі пра мапу крыніцаў Беларусі Ответить с цитатой

Дадатковыя звесткі пра мапу крыніцаў Беларусі ўтрымліваюцца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь:
http://www.gki.gov.by/ru/about-press-news-ru/view/vse-rodniki-belarusi-na-publichnoj-kadastrovoj-karte-strany-pojavilsja-novyj-sloj-4915/
У прыватнасці, там згадваецца пра фірмовы каляндар на 2019 год Берасцейскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры, ілюстраваны фотаздымкамі крыніц вобласці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 04 Jan 2019, Fri, 7:33    Заголовок сообщения: Віцебская група "В роще" Ответить с цитатой

Цікавая ініцыятыва, што спалучае пешаходны турызм і практыку выжывання ў прыродным асяроддзі, якая дзейнічае ў Віцебску і называецца "В роще":
http://vitvesti.by/obshestvo/igolki-vmesto-chaia-i-dikaia-voda-s-iodom-kak-vitebskuiu-molodezh-uchat-vyzhivat-v-ekstremalnykh-usloviiakh.html
Вось іхны паблік:
https://vk.com/club147259928
Там ёсць цікавыя матэрыялы, у прыватнасці, пра арыентаванне ў лесе з дапамогай так званых "квартальных слупоў":
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1230%2Fall
Відэа пра арыентаванне, компас і азімут:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1210%2Fall
Карысныя парады пра тое, як уладкаваць стаянку:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1202%2Fall
Пра атрыманне агню без запалак:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1203%2Fall
Пра што трэба памятаць падчас прыпынкаў дзеля кароткага адпачынку, абеду і начлегу:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1192%2Fall
Арыентаванне па зорках:
https://vk.com/club147259928#/club147259928?w=wall-147259928_1191%2Fall
Што трэба мець, каб вандраваць разам з групай "В роще":
https://vk.com/topic-147259928_39595250

Таксама ёсць спасылка на яшчэ адзін цікавы профільны паблік над назваю "Выжыць любым коштам":
Арыентаванне без компасу і мапы:
https://vk.com/club147259928#/@survivallesson-poleznye-sovety-orientirovanie-v-lesu-bez-kompasa-i-karty
Авось і сам паблік:
https://vk.com/survivallesson
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 20 Feb 2019, Wed, 22:14    Заголовок сообщения: Дзяржаўная навігацыйная мапа для платформы Android Ответить с цитатой

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры дырэктар дзяржпрадпрыемства «Белгеадэзія» Сяргей Забагонскі паведаміў, што ў траўні будзе выпушчанае прыкладанне з дзяржаўнай навігацыйнай мапай для платформы Android:
https://reform.by/v-mae-gosudarstvennaja-navigacionnaja-karta-pojavitsja-na-android
Першага лютага адкрыты доступ да вэб-версіі гэтай мапы:
https://reform.by/v-internete-pojavilas-gosudarstvennaja-navigacionnaja-karta-belarusi
Авось і сама мапа ў Сеціве:
http://geo.by/navigation/map#8/51.70320428462806/31.234130859374996
Як паведамляецца, аснову вэб-версіі склалі тапаграфічныя мапы маштабу 1: 100 000 на ўсю тэрыторыю краіны і маштабу 1: 10 000 на тэрыторыі асобных гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу. Таксама на мапу нанесеныя дарогі міжнароднага, рэспубліканскага і мясцовага значэння. Адрасная база падтрымліваецца для 120 гарадоў і мястэчак.
У далейшым стваральнікі мапы абяцаюць стварыць для карыстальнікаў магчымасць пракладкі маршрутаў, а таксама дадаць адрасныя базы новых населеных пунктаў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 21 Feb 2019, Thu, 8:44    Заголовок сообщения: Відэа згаданай вышэй прэс-канферэнцыі Ответить с цитатой

На сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра з'віўся запіс прэс-канферэнцыі, дзе, апрача іншага, гаварылася пра дзяржаўную навігацыйную мапу. Поўная назва прэс-канферэнцыі: «Мэты ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Стварэнне і развіццё лічбавых аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм назапашвання, абмену і прадастаўлення дадзеных аб зямельных рэсурсах Беларусі».
На ёй выступілі старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, генеральны дырэктар ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Андрэй Філіпенка, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Сяргей Забагонскі і галоўны інжынер УП «Праектны інстытут Белдзіпразем» Мікалай Бобер.
Ніжэй відэазапіс прэс-канферэнцыі цалкам на адмысловым канале Белпрэсцэнтра на Ютубе:
https://www.youtube.com/watch?v=YRe1ZcwW32Y
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 123

СообщениеДобавлено: 23 Feb 2019, Sat, 9:09    Заголовок сообщения: "Народная Воля + ", рубрыка "Беларусь Невядомая" Ответить с цитатой

Рубрыка "Беларусь Невядомая" на сайце газеты "Народная Воля" (дзе настойліва падкрэсліваецца, што сайт і газета -- гэта розныя медыі:)) можа стаць выдатным сродкам інфармацыі падчас выбару накірункаў для чарговых вандровак. Асобна трэба сказаць пра прадстаўлены ў гэтае рубрыцы праэкт “200 унікальных залатых маршрутаў па маёй Беларусі”. Цытую: "Пасля васьмі гадоў падарожжаў па Беларусі вядомы мастак-рэстаўратар, дызайнер, вітражыст Уладзімір Цвірка распрацаваў 200 турыстычных маршрутаў, якія назваў залатымі. А родную краіну, якую аб’ехаў літаральна ўздоўж і папярок, лічыць ён бясконца чароўнай.
— Беларусь – краіна незвычайная, не падобная ні на якую іншую ў свеце, — казаў Уладзімір Цвірка на адкрыцці сваёй фотавыставы “Сілуэты спадчыны” ў адной з мінскіх бібліятэк. — Яе прыгажосць трэба ўмець разглядзець, адчуць душой.
Вандраваць па Беларусі Уладзімір Андрэевіч пачаў проста таму, што вельмі хацелася. Як водзіцца, верным спадарожнікам яго быў фотаапарат. Калі збіраўся ў пэўную мясціну, даведваўся пра яе гісторыю, славутасці, чытаў пра людзей, якія там нарадзіліся. З цягам часу вандроўкі сталі нават не захапленнем, а стылем жыцця. Аднойчы ўзнікла ідэя: распрацаваць турыстычныя маршруты па Беларусі для такіх жа апантаных падарожжамі людзей, як ён сам.
— Я не лічу, што ў нас мала турыстычных кніг і даведнікаў. Наадварот, можа, іх ужо і залішне, — тлумачыць Уладзімір Цвірка. – Я ж распрацоўваю амаль што індывідуальныя маршруты для людзей, якія выпраўляюцца ў падарожжы самастойна, на асабістым транспарце. Усе яны – з дакладным указаннем каардынат, адлегласцяў, са звесткамі, якія кафэ і гатэлі знаходзяцца побач. Кожны маршрут па працягласці разлічаны на дзень-два, не болей."

Пра гэты праэкт і ягонага аўтара пісалася ўжо ў каментары за верасень мінулага года. Толькі тады маршрутаў было 150. Такім чынам, можам адзначыць, што праэкт актыўна развіваецца.
Адрас публікацыі на старонцы "Народнай Волі + " https://www.nv-online.info/2018/11/19/ad-grozava-da-vidzau-unikalny-praekt-padarozhnika-uladzimira-tsvirki.html
На жаль, адрас праэкта Уладзіміра Цвіркі ў гэтае публікацыі не пазначаны. Здавалася, дапаможа пошук у Сеціве. Знайшлося папяровае выданне "150 золотых маршрутов моей Беларуси : Минская область: Беница, Вишнево, Ивенец, Рубежевичи" на сайце Інтэрнэт крамы "БЕЛКНІГА": http://magazin.belkniga.by/catalog/puteshestviya_turizm/putevoditeli_dlya_turistov_fotoalbomy_/150_zolotykh_marshr_minskaya_obl_benitsa_/
Тут -- падрабязна пра гэтую кніжку:
https://www.holiday.by/blog/33587
Паасобна пра маршруты з гэтае калекцыі Уладзіміра Цвіркі пішацца на сайце газеты "7 дней", вось падборка па Гарадзенскай вобласці:
https://7dney.by/ru/issues?art_id=3109
На гэтай жа старонцы, дарэчы, прадстаўленыя і публікацыі пра Лепель з Гарадком на Віцебшчыне.
Крыху здзівіў і ўсцешыў адмысловы дадатак на сайце транспартна-лагістычнай кампаніі "Трансімперыял", цытую:
"Приложение «BelRoutes»
Рады вам сообщить, что при поддержке компании «Трансимпериал» создано приложение «BelRoutes». Данное приложение создано специально для проекта «150 золотых маршрутов моей Беларуси». Автором проекта является Владимир Цвирко – художник-дизайнер художественных витражей «Тиффани», реставратор, фотохудожник, путешественник, автор проекта «Наши руины».
Приложение, которое мы предлагаем вашему вниманию, не имеет аналогов. Перед вами предстанут самые сокровенные, самые интересные, самые богатые историческими событиями уголки Беларуси. Но не затем, чтобы вы прочли о них и полюбовались фотографиями, - нет! Эти маршруты зовут вас в путешествие – с семьей, в компании друзей, в обществе единомышленников. В приложение «BelRoutes» присутствует сервис Google Maps Navigation, что позволяет вам быстро найти дорогу в любое место по выбранному маршруту. ...
Все что вам нужно сделать для того, чтобы открыть для себя секреты Беларуси – скачать приложение «BelRoutes». Приложение доступно для iOS. ...
http://www.transimperial.by/press-centr/novosti-kompanii1/prilozhenie-belroutes.html
Знайшлася і згаданая ў адной з публікацый вышэй старонка Уладзіміра Цвіркі ў сетцы "Фэйсбук":
https://www.facebook.com/people/Vladimir-Tsvirko/100007500814530

Калі ж вярнуцца да рубрыкі "Беларусь Невядомая" на сайце "Народнай Волі", то варта адзначыць публікацыю Васіля Герасімчыка "Таямнічая калона каля Алексічаў, або беларуская “Пізанская вежа" :
https://www.nv-online.info/2018/04/03/tayamnichaya-kalona-kalya-aleksichau-abo-belaruskaya-pizanskaya-vezha.html
Цікава, што падобная на апісаную ў гэтай публікацыі калону, пэўна, дагэтуль стаіць у Фашчаўцы Шклоўскага раёну на Магілёўшчыне. Час і нагода для яе пабудовы таксама дагэтуль невядомыя дакладна, але ж яна з'яўляецца, напэўна, ці не самай вядомай падобнай канструкцыяй ў краіне дзякуючы творчасці Уладзіміра Караткевіча.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3
Страница 3 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы