Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 27 Jul 2019, Sat, 6:32    Заголовок сообщения: З Днём Незалежнасці! Ответить с цитатой

Вельмі дарэчы да сёняшняга свята -- адной з некалькіх нагодаў, якія дае беларуская гісторыя для таго, каб ушанаваць Незалежнасць -- трапілася навіна на сайце Радыё Рацыя:

"У Наваградку з’явіўся новы турыстычны маршрут па мясцінах Адама Міцкевіча. Маршрут уключае адразу пяць аб’ектаў раёна, звязаных з імем паэта эпохі рамантызму: акрамя самога Наваградка, касцёл, у якім хрысцілі маленькага Адама, а таксама месцы, якія апісваў класік у сваіх творах, і дзе Міцкевіч тварыў. ..."

https://www.racyja.com/vandrouki/u-navagrudku-zyaviusya-novy-turystychny/#cc-90012690

Спадзяюся, што інфармацыя прыдасца тым, хто плануе вандроўку на выходныя.

Таксама трапілася інфармацыя, карысная для тых нашых суайчыннікаў, хто жыве і плануе адпачынак на гэтыя святочныя выходныя ў Злучаных Штатах:

"Актывісты правялі рэстаўрацыю помніка змагарам за свабодную Беларусь у ЗША. Манумент з «Пагоняй» знаходзіцца ў амерыканскім Саўт-Рыверы. Амерыканскі Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі) з'яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Першыя перасяленцы з Беларусі з'явіліся тут яшчэ ў 19 стагоддзі, а ў сярэдзіне 20-га беларуская грамада Саўт-Рывера істотна павялічылася за кошт пасляваенных перасяленцаў. З'явілася беларуская царква, культурныя аб'яднанні, газеты і часопісы.
На могілках Саўт-Рывера пахаваныя Юрка Віцьбіч, Янка Станкевіч, Яфім Кіпель, Мікалай Лапіцкі, Радаслаў Астроўскі і іншыя вядомыя беларусы. ..."

https://www.moyby.com/news/360650/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2019, Fri, 8:06    Заголовок сообщения: Музычна-краязнаўчы фестываль Ответить с цитатой

Яшчэ адно цікавае ўвасабленне ідэі спалучэння турызму з краязнаўствам -- музычна-краязнаўчы фестываль:
https://krasniybor.by/novosti/turkompleks/esli-okhota-pet-.html

Пачатак сёння, працягвацца будзе да 8 верасня. У праграме -- Зміцер Вайцюшкевіч.
Праграма падрабязна тут:
https://krasniybor.by/publikatsii/turkompleks/okhota-pet-okhota-pet-.html
і тут:
http://svoyasreda.by/

А ў суботу па ўсёй краіне пройдзе BirdRace-2019 -- ХVI Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартовай арніталогіі:
https://ptushki.org/news/669023.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2019, Sat, 12:05    Заголовок сообщения: GeoCaching/Геакэшынг Ответить с цитатой

На прасторах Сеціва мне патрапіўся па-амерыканску дыхтоўна зроблены прыгодніцкі фільм:
https://www.youtube.com/watch?v=Bb4KeppM7Ig
Яшчэ раз адрэкамендую -- фільм глядзіцца добра, немагчыма адарвацца:)
Але што мяне падштурхнула распавесці пра яго тут, дык гэта тое, што сюжэт фільма грунтуецца на такім усясветным захапленні моладзі (і не толькі), як "геакэшынг".

Вось тлумачэнне ў Вікіпедыі:
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%B5%D0%B0%D0%BA%D1%8D%D1%88%D1%8B%D0%BD%D0%B3
Кожная вандроўка, падарожжа, шпацыр ці праменад мусіць мець мэту, месца прызначэння, канцавы пункт. Гэткая гульня не толькі стварае такую мэту (калі ўжо не вабяць звыклыя падобныя мэты), але і становіцца выдатнай трэніроўкаю ў выкарыстанні сродкаў сучаснай навігацыі.
Нечым гэтая гульня нагадвае добрае знаёмае з савецкіх часоў спартовае арыентаванне:
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D0%B5_%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5 ;
ці грунтаваную на валоданні радыёпеленгацыяй гульню "Паляванне на лісаў":
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%82%D0%B8%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BE%D0%BF%D0%B5%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D1%86%D0%B8%D1%8F

Сайт жа новай, прыстасаванай да новых часоў і сучасных тэхналогіяў, гульні пачынаецца з ілюстратыўнага кліпа:
https://www.geocaching.com/play
На жаль, не маецца версіі сайта па-беларуску.
Аднак ёсць адмысловы рэсурс беларускіх геакэшэраў:
https://vk.com/geocaching_by
Дзе беларускай мовы, на жаль, таксама няма...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2019, Sat, 12:27    Заголовок сообщения: Што штурхае чалавека ў вандроўку? Ответить с цитатой

Што штурхае чалавека ў вандроўку? Адзін з аўтараў фільма пра вядомага расейскага навукоўца і вандроўніка Мікалая Пржэвальскага, Лев Николаев ( https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2,_%D0%9B%D0%B5%D0%B2_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87 ) сцвярджае, што героя ягонага фільма паклікала ў дарогу імкненне да свабоды.
Існуе меркаванне, што і ў Савецкім Саюзе развіццю турызму істотна спрыяла тое, што іншым шляхам знайсці свабоду, ці хаця б яе ілюзію, у камуністычнай імперыі было немагчыма :)
Документальный фильм "Гении и злодеи. Николай Пржевальский". Россия. 2006:
https://www.youtube.com/watch?v=o75wXQnGmWE
Савецкі мастацкі фільм:
https://www.youtube.com/watch?v=aIoIUuXhCTo
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2019, Sat, 17:54    Заголовок сообщения: АКУПУНКТУРА Ответить с цитатой

Акупунктура, кітайскае лекаванне праз націсканне адмысловых кропак на паверхні цела, можа стаць адзіным выратаваннем у вандроўцы, калі, напрыклад, падскочыў ціск. Пра тое, як ратавацца ў такім выпадку, дзе і як знаходзіць і націскаць такія кропкі, распавядаюць стваральніцы відэаблога "Радость жизни" на Youtube:
https://www.youtube.com/watch?v=1vDrvC-ea3k
Што рабіць, калі ціск занізкі:
https://www.youtube.com/watch?v=CS8ejtB9_Uw&list=PLIatHAwMCLNF7TCLPnxaALc8lvwuviHaO&index=18
Цікава, што кропкі, націсканне на якія дапамагае спыніць галаўны боль, знаходзяцца на нагах:
https://www.youtube.com/watch?v=U38MGX7LeUk&list=PLIatHAwMCLNF7TCLPnxaALc8lvwuviHaO&index=7
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 05 Oct 2019, Sat, 22:01    Заголовок сообщения: Зрабі крок...! Ответить с цитатой

Нечакана пра своеасаблівую ролю пешаходных шпацыраў у грамадскім жыцці напісала расейская “Новая газета”:
“Как ни странно, походы оказывают куда более могучее влияние на обычных людей, чем любые палаточные городки, вроде «Бессрочки», или массовые митинги. Потому что, с одной стороны, все это медленно и неумолимо, как машина, как поступь рока, а с другой — только действие, только личный пример, то есть никакой болтовни.”
https://www.novayagazeta.ru/articles/2019/09/27/82139-pochemu-v-kremle-boyatsya-shamana

У артыкуле згадваецца армянскі дзяржаўны дзеяч Нікол Пашынян, кіраўнік руху «Мой крок», які ў выніку рэвалюцыі 2018 года стаў прэм'ер-міністрам Арменіі.
Ужо ў статусе прэм'ера ён размясціў на сваёй афіцыйнай Facebook-старонцы відэакліп рэвалюцыйнай песні "Мой крок". Песня напісана на яго словы. Кліп быў змантаваны з відэазапісаў першых дзён пратэстнага руху. Па сцэнары, першым робіць крок Пашынян, далей да яго далучаюцца цяпер віцэ-прэм'ер Арарат Мірзаян, цяперашнія міністры адукацыі і дыяспары Араік Аруцюнян і Мхітар Айрапецян і іншыя. У кліпе можна ўбачыць і галоўны сімвал армянскай рэвалюцыі -- сабаку Чало.
https://www.youtube.com/watch?time_continue=147&v=r6-msBUjbi4

На працягу ўсіх падзей можна было заўважыць, як мянялося аблічча кіраўніка кампаніі, у прыватнасці, як паступова ён браў на ўзбраенне дасягненні сучаснай прамысловасці ў галіне турыстычнага рыштунку. У нейкі момант стаў шырока вядомым ягоны пляцак, і ўсіх дужа цікавіла, што ў ім. На нагах ягоных замест гарадскіх чаравікаў, якія можна пабачыць у кліпе на песню, з’явіліся адмысловыя красоўкі, сталі пазнавальнымі ягоная камуфляжная майка, штаны вайсковага ўзору (“cargo pants”) ды бейсболка.
https://www.youtube.com/watch?v=4ponukN24fI

Можна меркаваць, што за тыя дні армяне маглі мацней за іншыя народы палюбіць пешую хаду, паколькі своеасаблівай матывацыяй да гэтага быў нават галоўны лозунг армянскай рэвалюцыі “Зрабі крок – скажы Сержу не!”:)

Документальный фильм Белсата:
https://www.youtube.com/watch?v=O7Ztpa-fKiI
з 10.40
https://www.youtube.com/watch?v=CSG_wvHC-iY
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 5:27    Заголовок сообщения: Новыя даведнікі і мапы Ответить с цитатой

У верасні стала вядома пра выхад новага даведніка па Менску і наваколлю выдавецтва "РэнесансПаблішынг":
https://naviny.by/new/20190922/1569153563-vyshel-novyy-turisticheskiy-putevoditel-minsk-i-okrestnosti
Раней выдавецтва адзначылася даведнікамі "Лучшее в Беларуси" і "Белорусская кухня":
http://renessans.by/projects/o-proekte-luchshee-v-belarusi
http://renessans.by/news/4-yanvarya-vyshel-v-svet-gastronomicheskiy-putevoditel-belorusskaya-kuhnya

А ў кастрычніку стала вядома, што прадпрыемства «Белкартаграфія» адкрыла доступ да інтэрактыўнай мапы «Мая Радзіма - Беларусь». Як было паведамлена ў медыях, яна размешчана на сайтах mapbelarus.by, mapbelarus.ru, mapbelarus.com, картабеларуси.бел, а таксама прадстаўлена ў выглядзе дадаткаў ў Play Market і App Store:
https://reform.by/belkartografija-vypuskaet-interaktivnuju-kartu-maja-radzima-belarus/
З навінаў на сайце прадпрыемства можна даведацца пра іншыя цікавыя выданні апошняга часу. У прыватнасці, у чэрвені для дзяцей, старэйшых за 6 гадоў, была выдадзеная мапа-пазл "Жывёльны і раслінны свет Беларусі":
http://belkarta.by/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1365

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 8:15    Заголовок сообщения: Re: Новыя даведнікі і мапы Ответить с цитатой

В. Сцяпанаў писал(а):


А ў кастрычніку стала вядома, што прадпрыемства «Белкартаграфія» адкрыла доступ да інтэрактыўнай мапы «Мая Радзіма - Беларусь».


2019- 2002 (Проект Андрея Дыбовского, основан в 2002 году)=???
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9711
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 12:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Valery Zeliazei, а в чем вопрос?..
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1365

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 14:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi
В в арифметическом ответе.
Это один из примеров, когда госструктуры, на 17 лет позади планеты всей.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 9711
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 16:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А, теперь понятно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 06 Oct 2019, Sun, 22:29    Заголовок сообщения: Мапа легендаў Ответить с цитатой

У маім архіве лінкаў знайшлася таксама "Мапа легендаў:
https://map.wir.by/legends?fbclid=IwAR12GBDPUXJYJ-gzLj_1B8qLc7EB40UQCfLf9pMpdwt87ormiqASGS5xmD4

Яе мяркуецца развіваць далей з дапамогаю карыстальнікаў:
https://www.the-village.me/village/culture/culture-news/275453-karta-legend
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 08 Oct 2019, Tue, 20:59    Заголовок сообщения: Пра забароны на наведванне лясоў Ответить с цитатой

Лета скончылася, пайшлі дажджы, і ўлады перасталі ўводзіць забароны на наведванне лясоў, якія звычайна тлумачацца небяспекай лясных пажараў. Напэўна, цяпер прыйшоў час і для ніжэй пададзенага тэксту.
Гэты тэкст -- гэта ўвогуле пакуль толькі ідэя, якая пераадольвае стэрэатып, паводле якога падчас спёкі прыроду трэба абараніць ад патэнцыйна небяспечных паводзінаў чалавека.
Маецца на ўвазе -- нашага чалавека, які традыцыйна лічыцца, з падачы нашае ўлады, расейскай паводле паходжання і духа, істотай дурной і да слова глухой.
Таму і са сваім народам улада тутэйшая лічыць за лепшае зносіцца з дапамогай метадаў простых і жорсткіх, г.з. па магчымасці максімальна ўсё забараніць.
І таму следам тут пачынае дзейнічаць яшчэ адна расейская ісціна: "В Россіі всегда несовершенство законов ісправлялось необязательным іх ісполненіем". На практыцы гэта выглядае так, што ніхто гэтае забароны не выконвае, але яна становіцца санкцыяй для міліцыі, якая праз гэтую санкцыю атрымлівае магчымасць прэсануць апазіцыю альбо хутка выканаць план па штрафах.
А вось паводле заходняе практыкі любое адміністрацыйнае дзеянне павінна падпарадкоўвацца правілу трох "Е" -- "enlightment", "engineering", "enforcement". Пра гэта мне казаў вядомы адмысловец у справе бяспекі руху Юры Пятровіч Важнік, кіраўнік Беларускае асацыяцыі сюрвеераў і экспертаў на транспарце (БАЭС), некалі начальнік Транспартнае інспекцыі. Гэта абазначае, што найперш трэба звяртацца да свядомасці людзей, і абапірацца найперш на іхную добрую волю, і змяняць парадкі так, каб ім было камфортна жыць, бяспечна і зручна не парушаць закон. Ну, і толькі ў апошнюю чаргу трэба ўжываць прымус і пакаранне.
Таксама ёсць у Беларусі такі адмысловец у справе піару Валянцін Лопан, які некалі ў гаворцы са мной згадаў тую славу на ўвесь Савецкі Саюз, якой карысталіся менчукі дзякуючы сваёй адмысловай дысцыпліне ў выкананні правілаў дарожнага руху, у прыватнасці, пры пераходзе вуліц строга на зялёнае святло.
Менчукі ганарыліся гэтым, і самі ахвотна ўсім пра гэта распавядалі. Валенцін Лопан рабіў выснову, што, як правіла, нашыя людзі больш ахвотна атаясамляюць сябе з лепшымі ўзорамі паводзінаў.
У той жа час "страшылкі" у прапагандзе, паводле В. Лопана, на чалавека не дзейнічаюць, бо чалавек лічыць, што ён больш разумны, чымся герой прапагандыскай “страшылкі”. Таксама ён звычайна спадзяецца, што яму пашанцуе болей.
А вось кантроль і прымус вельмі часта спараджаюць у нашага чалавека своеаасаблівы азарт, імкненне пагуляць у хованкі і даганялкі з лёсам і з уладаю:), хоць гэта на справе можа абазначаць гульню, стаўкаю ў якоцй становяцца ягонае ўласнае жыццё і здароўе:(
Таксама неяк ніхто не бачыць тых праблем, якія ўзнікаюць у выніку ўвядзення забаронаў на наведванне лясоў у справе развіцця мясцовага турызму, у тым ліку ў рэчышчы праграмы "Малая Радзіма":)
Гэтыя раптоўныя і непрадказальныя забароны пакідаюць у вельмі нявыгадным становішчы тыя турфірмы, якія спрабуюць арганізоўваць вандроўкі па Беларусі для саміх беларусаў.
Пры гэтым забароны на наведванне лясоў звычайна дужа строгія і безумоўныя, і не ўтрымліваюць якіх-кольвек магчымасцяў для тых, хто ўмее так наведваць лясы, каб не ствараць небяспекі пажару.
А гэта значыць, як бы гэта парадаксальна не гучала, што ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб людзі парушалі гэтую забарону. Прычым, я падазраю, што парушэнні гэтыя будуць масавымі, а веды ў людзей наконт таго, як паводзіць сябе на прыродзе бяспечна для прыроды і сябе, і ўвогуле, і ў такія небяспечныя перыяды -- мізэрныя.
Але вось калі замест катэгарычнай і ўсеагульнай забароны заабавязаць арганізаваныя вандроўкі наймаць адмысловых інструктараў, адпаведна атэставаных і надзеленых паўнамоцтвамі, то сітуацыя істотна б памянялася.
Найперш таму, што знікла б непрадказальнасць, якая істотна падрывае моц бізнеса ў гэтай галіне.
І карысць для здароўя нацыі ад гэтага была б вялікая, тым часам як цяпер гэтыя забароны замыкаюць людзей у гарадах, як у гета, у самую спёку, калі гарадскі мікраклімат як раз і патрабуе выезду на прыроду.
І гэта б дало магчымасць людзям з адпаведнымі ведамі і навыкамі атрымліваць прыбытак з гэтых ведаў і навыкаў, і заахвочвала б і іншых набываць такія веды і навыкі. А гэта фактычна азначала б пашырэнне кадравай базы гэтага віда дзейнасці.
І ўрэшце, калі браць да ўвагі версію, адпаведна якой асноўнай прычынай лясных пажараў, з-за небяспекі якіх і ўводзіцца забарона на наведванне лясоў, становіцца не чалавечы фактар (напрыклад, няўмела разведзенае і патушанае вогнішча, ці недапалак, ці запалка), а самаадвольнае загаранне (напрыклад, з-за факусацыі сонечнага святла праз кавалак шкла ў траве, ці з-за "сухіх навальніц", колькасць якіх нібыта апошнім часам істотна павялічылася), то прысутнасць на прыродных прасторах арганізаваных турыстычных груп пад наглядам падрыхтаваных, атэставаных і гатовых дзейнічаць у выпадку пажарнай небяспекі інструктараў дазволіла б больш аператыўна рэагаваць на прыродныя пажары.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2019, Wed, 6:43    Заголовок сообщения: Грыбны сезон Ответить с цитатой

Тэму грыбнога сезону пачнем з матывацыйнага фотарэпартажу:
https://gazetaby.com/post/15-fotodokazatelstv-togo-chto-griby-eto-prekrasno/157208/
Грунтоўна падыходзяць у Гарадзенскім раёне і Гомельскай вобласці -- там вырашылі назваць месцы, дзе грыбы ёсць:
https://grodnonews.by/news/lifestyle/gribnaya_karta_grodnenskogo_rayona.html
https://fermoved.ru/gribyi/v-gomelskoj-oblasti.html
А ў Полацкім раёне нават наладзілі спаборніцтвы:
https://www.belta.by/regions/view/bolee-100-komand-budut-sorevnovatsja-v-sbore-gribov-v-polotskom-rajone-361891-2019/
Грыбны сезон звычайна прыносіць дзве бяды: людзі губляюцца ці атручваюцца.
Як шукаюць тых, хто згубіўся:
https://sputnik.by/society/20180710/1036481484/gribniki-poteryavshiesya-angel.html
Краіна ў нас адносна невялікая, і, калі згубіць арыентыры, блуканні могуць завесці нават у Расею:
https://nn.by/?c=ar&i=235984
Каб гэтага не адбылося, трэба прыслухацца да парадаў ратавальнікаў:
https://belsat.eu/in-focus/ratavalniki-dali-parady-grybnikam-u-yakih-syadae-telefon/
Дапаможа таксама цікавая і карысная гульня -- "квэст":
https://nn.by/?c=ar&i=236598
Таксама сумна прызнаваць, што нягледзячы на той факт, што мы -- лясны народ, нашы грыбнікі не толькі губляюцца ў лесе, але і труцяцца тым, што сабралі:
https://reform.by/s-nachala-goda-38-chelovek-otravilis-gribami/
Інфармацыя пра тое, што нельга збіраць і што рабіць пры атручэнні:
http://www.ctv.by/ne-rekomenduyut-sobirat-polskiy-grib-chto-eshche-neobhodimo-znat-pered-tem-kak-ehat-v-les
І нечаканая небяспека -- штраф за парушэнні падчас збірання грыбоў, вызначаныя Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях. Напрыклад, ці ведалі вы, што лісічак з памерам капялюшыкаў менш 1,5 сантыметра ў дыяметры павінна быць не больш за 5% ад масы ўсіх сабраных грыбоў?:
https://finance.tut.by/news651708.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 168

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2019, Wed, 6:54    Заголовок сообщения: Экатурызм Ответить с цитатой

"Словы з прыстаўкай «эка» апошнім часам сталі моднымі. Экаадзенне, экатранспарт, экаваланцёрства, экаспажыванне... У прымяненні да турызму гэтая прыстаўка азначае, як правіла, дзве рэчы. Першая — гэта наведванне нетыповых турыстычных тэрыторый, часта блізкіх да дзікай прыроды. Таму, напрыклад, схадзіць паглядзець Эйфелеву вежу ў Парыжы — гэта не экатурызм, як і прагулкі на вярблюдах вакол пірамід у Гізе.
Другая — гэта адпачынак без якой-небудзь шкоды, ці з мінімальнай шкодай для навакольнага асяроддзя, падтрымка мясцовай культуры, спажыванне мясцовых прадуктаў. Культ камфорту, гатэлі «ўсё ўключана», бязмежны шопінг па буціках і супермаркетах — не экатурызм."
Так пачынаецца грунтоўны артыкул пра экатурызм у Польшчы на сайце газеты "Новы час":
https://novychas.by/hramadstva/ekaturyzm-u-polszczy-paraunouvaem-i-abiraem
Артыкул утрымлівае карысныя і вельмі канкрэтныя звесткі, а сканчаецца так:
"Пастаўцеся да прыроды з павагай ужо сёння — і цалкам магчыма, заўтра яна адкажа вам тым жа."
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
Страница 5 из 7

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы