Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 10 Oct 2019, Thu, 23:42    Заголовок сообщения: ПРОСТЫЯ, АЛЕ ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ ПАХОДУ Ответить с цитатой

ПРОСТЫЯ, АЛЕ ВАЖНЫЯ ПРАВІЛЫ ПАХОДУ

Бяспека
Пачнем з таго, што ёсць месцы, куды небяспечна хадзіць. Не хадзі на будоўлі. Не хадзі па дарогах з актыўным рухам. Ня спыняй аўтамабілі і не сядай у іх.
Хадзі ў паход заўсёды прынамсі з двума таварышамі. Калі ты выцяўся ці параніўся, адзін з іх зможа пайсці па дапамогу, а другі застанецца з табой.
Уздоўж дарогі трэба ісці калонай па адным (ланцужком) насустрач руху так, каб бачыць сустрэчныя аўтамабілі. Гэта міжнароднае правіла.

Прыпынкі
Без адпачынку можна ісці не больш за дзве гадзіны. Лепш за ўсё пасля кожнай гадзіны хады рабіць 10-хвілінны перапынак. Падчас такіх прыпынкаў нельга класціся на зямлю. Адпачываць лепш за ўсё седзячы або прыхінуўшыся да дрэва, не здымаючы заплечніка.

Пітная вада
Чалавечы арганізм можа справіцца з лішкам, але не з недахопам вады. Таму паклапаціся аб тым, каб у цябе заўсёды быў запас вады.
Калі няма магчымасці напоўніць пляшку чыстай вадой, ужываюцца адмысловыя таблеткі для ачышчэння вады. Таксама можна пракіпяціць ваду на працягу 5 хвілін.

Запамінай дарогу
У паходзе заўсёды старайся запомніць усё, што кідаецца ў вочы -- будынкі, цэрквы, масты, дрэвы. Калі трэба, зрабі указальнік. Усё гэта дапаможа табе знайсці дарогу назад і не дасць заблудзіцца. Перад тым як адправіцца ў паход, пазнаёмся з мапай. Мапа і компас абавязкова павінны быць з табой.

Крыніцы:
http://i24.com.ua/digest/puteshestviya/pravila-bezopasnogo-pohoda
http://v-shoke.com/item/1422-pravila-bezopasnogo-pohoda.html
Пераклад на беларускую мой.

Маланка
У выпадку навальніцы адыдзі ад высокіх дрэваў або тых, якія стаяць у адкрытым полі. Імкніся знайсці больш нізкае месца, далей ад высокіх слупоў і дрэваў.

ПАХОДНЫ РЫШТУНАК І АДЗЕННЕ

Абутак
Абутак патрэбны моцны і зручны. Скураны абутак трэба змазваць тлушчам, каб не рабіўся цвёрдым і не набіраўся вадой. Мокры абутак ня сушы ля вогнішча, а проста выставі на вецер. Ніколі ў доўгія прагулкі або паходы ня апранай новы абутак, а спачатку разнасі яго. Але нават самы лепшы абутак не дапаможа, калі твае ногі не падрыхтаваныя да шпацыру. Для таго, каб скура на нагах адужэла, мый іх часцей і, па магчымасці, хадзі босы. Калі цягліцы ног баляць ад хады, рабі лёгкі масаж (знізу ўверх). Не насi цяжкага абутку, калі ў гэтым няма неабходнасці. Пазногці трэба абразаць часта і коратка.

Адзенне
Апранацца трэба ў адпаведнасці з надвор'ем.
Трэба быць гатовым да дажджу, а таму трэба мець з сабой плашч або понча.
У халоднае надвор'е апранай некалькі слаёў адзення. Калі стане горача, ты заўсёды зможаш нешта зняць. У залежнасці ад надвор'я табе могуць быць таксама патрэбныя: цёплая ніжняя бялізна, куртка, рукавіцы і шапка.

Паходны рыштунак
Паходны рыштунак складаецца з кія, заплечніка і ёмістасці для вады.
Кій можа мець даўжыню у паўтара метра, яго выразаюць з ляшчыны, ясеня або іншага дрэва. Падчас пешаходнай вандроўкі кій можа быць выкарыстаны для нашэння грузаў, у якасці стойкі для намёта, ці каб зрабіць насілкі.

Упакоўка заплечніка
Чым больш кішэняў у заплечніку, тым лягчэй аддзяліць вопратку ад ежы, чыстыя рэчы ад брудных і г.д. Добры заплечнік павінен быць пашыты з моцнага матэрыялу (пажадана сінтэтычнага, непрамакальнага), з мяккімі, шырокімі рамянямі. Цяпер часта ўжываюць заплечнікі з лёгкімі алюмініевымі рамамі.
Вельмі важна правільна спакаваць заплечнік, так, каб на дно ляглі рэчы, якія могуць спатрэбіцца раз у дзень (кілім, коўдра, запасное адзенне, бялізна, запасныя чаравікі, шкарпэткі і гэтак далей). А посуд, правіянт (ежа), плашч або понча кладуцца бліжэй да верху, так, каб іх можна было лёгка дастаць.
У кішэні заплечніка кладуць розныя дробязі, якія заўсёды павінны быць пад рукой: ліхтарык, аптэчка, іголка з ніткай, вяроўка, компас, запалкі, купальны касцюм, туалетная папера ды іншае.
Спальны мяшок падвязваць пад заплечнікам. Заўсёды старайся запакаваць спальнік ў непрамакальны пакет, каб ён быў сухім, калі цябе нечакана застане ў паходзе дождж.
Вага заплечніка залежыць ад даўжыні шляху і цяжкасці паходу. У любым выпадку вага заплечніка не павінен перавышаць 25% (то бок, адной чвэрці) тваёй вагі. Калі мае быць далёкі паход, то разумней яшчэ больш паменшыць вагу заплечніка, каб яна складала не больш за 20% ад тваёй ўласнай вагі.

ХУТКАЯ ДАПАМОГА

Хуткая дапамога -- гэта тое, што трэба зрабіць, пакуль не прыйдзе спецыяліст.
У першую чаргу, трэба ведаць, як выклікаць хуткую дапамогу, міліцыю ці патэлефанаваць у шпіталь.
Пры сур'ёзным раненні небяспечна рухаць параненага. Гэта можна рабіць толькі ў тым выпадку, калі трэба зберагчы яго ад небяспекі, напрыклад вынесці з дарогі ці палаючага будынка.

Парэзы і драпіны
Нават маленькія парэзы і драпіны могуць быць небяспечнымі. Таму найперш рану трэба прадэзінфікаваць. Гэта значыць, ачысціць яе ад бактэрый. Самыя простыя дэзінфікуючыя сродкі -- гэта вада і мыла, перакіс вадароду, ёд, спірт.
Калі рана невялікая, можна заклеіць яе пластырам. Калі рана вялікая, трэба накласці на яе чыстую марлю і забінтуй бінтам.

Апёкі
Калі ацалела скура, пакладзі на апёк што-небудзь халоднае. Лепш за ўсё апусціць абпаленую частку цела ў халодную ваду, і трымаць пад вадой, пакуль не аціхне боль.
Калі на месцы апёку з'явіліся пухіры, не чапай іх. Ня змазвай апёк маззю або тлушчам. Накладзі марлю, забінтуй і дапамажы хвораму дабрацца да доктара. Калі скура згарэла (чорнага колеру), то толькі накрый апёк палатном і адразу выкліч хуткую дапамогу.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2019, Fri, 6:58    Заголовок сообщения: Як скласці заплечнік Ответить с цитатой

Для пачатку адразу -- малюнак, які адказвае на гэтае пытанне, а заадно паказвае, які заплечнік спатрэбіцца для вандроўкі ў залежнасці ад яе працягласці:


увеличить до 1024x780


А вось і 10 парадаў наконт таго, што і як складваць у заплечнік:
https://lastday.club/kak-pravilno-sobrat-ryukzak-v-pohod-10-priyomov-i-sovetov/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2019, Fri, 7:03    Заголовок сообщения: Выжыванне для дзяцей Ответить с цитатой

Той самы рэсурс (гл. вышэй) падае мінімум ведаў і навыкаў у справе выжывання, якім варта навучыць дзяцей:
https://lastday.club/10-navykov-vyzhivaniya-kotorym-vy-dolzhny-nauchit-svoego-rebyonka/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2019, Fri, 17:26    Заголовок сообщения: Survival Kit альбо НАЗ Ответить с цитатой

Як піша Вікіпедыя (у маім перакладзе, бо беларускага варыянта гэтага артыкула пакуль у Сеціве няма), Survival Kit альбо НАЗ (насімы аварыйны запас, сустракаецца таксама расшыфроўка «недатыкальны аварыйны запас») -- гэта, як правіла, асобна ўпакаваны мінімальны набор інструментаў, матэрыялаў, прадуктаў харчавання, лекаў і іншага, які чалавек носіць на выпадак непрадбачаных сітуацый.
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%90%D0%97

Survival kits, in a variety of sizes, contain supplies and tools to provide a survivor with basic shelter against the elements, help him or her to keep warm, meet basic health and first aid needs, provide food and water, signal to rescuers, and assist in finding the way back to help. Supplies in a survival kit normally contain a knife (often a Swiss army knife or a multi-tool), matches, tinder, first aid kit, bandana, fish hooks, sewing kit, and a flashlight.
https://en.wikipedia.org/wiki/Survival_kit

Што можа ўваходзіць у НАЗ:

1) Ліхтарык, святлодыёдны, невялікага памеру.

2) Компас, вадкасны.

3) Свечка, парафінавыя.

4) Запальнічка, газавая.

5) Мультитул з павелічальным шклом.

6) Драцяная піла.

7) Акватабс або марганцоўка.

8) Свісток.

9) Паляўнічыя запалкі (у герметычнай упакоўцы).

10) Рыбалоўныя прыналежнасці.

11) Швейныя прыналежнасці.

12) Сігнальнае люстэрка.

13) Вільготныя сурвэткі з антыбактэрыйным эфектам.

14) Лейкапластыр бактэрыцыдны.

15) Прэзерватыў (цэлафанавы пакет).

16) Сухое гаручае ў герметычнай упакоўцы.

17) Сігнал паляўнічага (ракетніца).

18) Дрот.

19) Вяроўка.

Спіс можна пабачыць тут:
http://survinat.ru/2015/11/nosimyj-avarijnyj-zapas/#ixzz3t3KgkbFI
Там жа гэты рыштунак і паказаны:



Відэа:
https://www.youtube.com/watch?time_continue=5&v=tK_-aFE1G1E
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2019, Fri, 18:14    Заголовок сообщения: КІНО НА ВЫХОДНЫЯ Ответить с цитатой

Да выходных знайшоў у сябе ў архіве спасылкі на дакументальны фільм, прысвечаны сапраўднай гісторыі выжывання:
https://www.youtube.com/watch?v=rlJVIcCPIl8
На жаль, тольки па-ангельску.
Пра фільм Вернэра Херцага:
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BB%D1%8C%D1%8F_%D0%BD%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D1%8B
Пра гісторыю Юліаны Кёпке, 17-гадовай нямецкай дзяўчыны, якая апынулася адна ў паўднёваамерыканскіх джунглях, і здолела выжыць і выйсці да людзей:
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%91%D0%BF%D0%BA%D0%B5,_%D0%94%D0%B6%D1%83%D0%BB%D0%B8%D0%B0%D0%BD%D0%B0_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B5%D1%82

У 1974 годзе быў выпушчаны мастацкі фільм:
https://www.youtube.com/watch?v=sF-tS0LG71Q

Фільм глядзіцца добра (рэкамендую!), хоць і быў раскрытыкаваны:
https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D1%83%D0%B4%D0%B5%D1%81%D0%B0_%D0%B5%D1%89%D1%91_%D1%81%D0%BB%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8E%D1%82%D1%81%D1%8F

Падчас пошуку ў Сеціве знайшоў цэлы канал пра яшчэ адну дзяўчыну, што ўжо па сваёй волі праводзіць час у лесе:
https://www.youtube.com/channel/UCH7TKPRHvp13swjx7WK9JIw
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 11 Oct 2019, Fri, 18:37    Заголовок сообщения: Адкрыты конкурс аматарскіх турыстычных фільмаў «Путешествуем по Синеокой» Ответить с цитатой

26 кастрычніка будуць вызначаныя пераможцы 3-га Адкрытага конкурса аматарскіх турыстычных фільмаў «Путешествуем по Синеокой». Пакуль жа можна глядзець фільмы, прадстаўленыя на конкурс:
http://kino.fotobel.by/?page_id=573
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 13 Oct 2019, Sun, 9:44    Заголовок сообщения: Юбілейны год Керcці Кальюлайд Ответить с цитатой

Свой юбілей адзначыць сёлета прэзідэнт Эстоніі. Не будзем тут называць канкрэтную лічбу, усе даты можна знайсці ў Сеціве:
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%86%D1%96_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%8E%D0%BB%D0%B0%D0%B9%D0%B4
Адзначым, што сваім аўтарытэтам яна паспрыяла папулярызацыі вельмі актуальнай ў наш неспакойны час (і асобна актуальнай для размешчанай на мяжы з Расеяй краіны) формы спартовай актыўнасці -- у сакавіку яна ўганаравала сваім удзелам традыцыйны скауцкі марш-кідок на 30 км:
https://rus.postimees.ee/6557481/video-prezident-kalyulayd-probezhala-marsh-brosok-vmeste-s-voennosluzhashchimi
Пра гэтую падзею пісала "Наша Ніва", а некалькі чытачоў пакінулі свае каментары:
https://nn.by/?c=ar&i=227977
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 13 Oct 2019, Sun, 9:52    Заголовок сообщения: Хайкінг, трэкінг і бэкпэкінг... Ответить с цитатой

Расейскі турклуб «ПИК» прэзентуе сябе як "каманду прафесійных турыстаў...". На сваім сайце яны пішуць:
"Мы водим людей в походы, показываем красоту природы и помогаем каждому человеку поверить в себя. Походы доступны каждому, главное - ваше желание. Наши инструкторы – опытные путешественники, за плечами которых километры горных дорог, неутомимый оптимизм и чувство юмора. Мы берём на себя всю организацию похода, вы наслаждаетесь поездкой в компании единомышленников".

Рэкамендую артыкулы "Все для хайкинга, трекинга и бэкпекинга":
https://turclub-pik.ru/blog/vse-dlya-hajkinga-trekinga-i-bekpekinga/
і "9 предметов походной экипировки, о которых не стоит забывать":
https://turclub-pik.ru/blog/9-predmetov-pohodnoj-ekipirovki-vajnih-kajdomu/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 13 Oct 2019, Sun, 16:42    Заголовок сообщения: Бэар Грылс і Рэй Мірс Ответить с цитатой

Яшчэ два імя вядомых аўтараў у галіне дакументальнага кіно і літаратуры, якія прысвечаныя тэме выжывання ў дзікай прыродзе.
Бэар Грылс -- https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%80%D0%B8%D0%BB%D0%BB%D1%81,_%D0%91%D0%B5%D0%B0%D1%80
Фільмаў ягоных у Сеціве можна знайсці нямала, мы падамо (дзеля выходнага дня з іх і пачнем) спасылку на адзін з іх:
http://seasonvar.ru/serial-4194--Vizhit__lyuboj_tcenoj-1-season.html
Пра ягоную кнігу "Бруд, пот і слёзы" (наколькі мне вядома, на беларускую дагэтуль не перакладалася):
https://interfax.by/news/stil_zhizni/psikhologiya/104479/
У нас можна было набыть тут:
https://booklover.by/catalog/bez_kategorii/773339/
і тут:
https://media.by/p55225184-kniga-gryaz-pot.html
Яшчэ адну кнігу пад назваю "Выжить любой ценой" можна купіць тут:
https://oz.by/books/more10792234.html

Рэй Мірс -- https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A0%D1%8D%D0%B9_%D0%9C%D0%B8%D1%80%D1%81
Ягоныя фільмы:
http://survivalbook.ru/iskusstvo-vyzhivaniya-reya-mirsa-ray-mears-bushcraft/
Адну з сэрый аднаго са сваіх фільмаў ён прысвяціў Беларусі:
http://discovery-vision.ru/extreme-survival-3-season-1-s/
Але спасылку на сам фільм пра Беларусь я, на жаль, не знайшоў.
Вось спасылка на фільм "Псіхалогія выжывання":
https://www.youtube.com/watch?v=0BD4Jq_oWvc
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 14 Oct 2019, Mon, 8:14    Заголовок сообщения: 22.11 Ответить с цитатой

Як вядома, 22 лістапада ў Вільні адбудзецца перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага:
https://budzma.by/news/pakhavannekalinouskaga.html
Падабраліся некалькі матэрылаў пра тое, дзе і як можна ўшанаваць памяць народнага героя, не выязджаючы з Беларусі.
Найперш, "... Фэст памяці паўстанцаў 1863-1864 гг., які традыцыйна адбываецца ў апошнія выходныя кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. Удзельнікі наведваюць магілу роднага брата Кастуся Каліноўскага – Віктара, які быў адным з натхняльнікаў паўстання."
https://charter97.link/be/news/2019/1/13/319808/

Далей, "10 мясьцінаў у Беларусі, дзе можна ўшанаваць памяць паўстанцаў Каліноўскага. МАПА":
https://www.svaboda.org/a/28991228.html

Вельмі грунтоўна падышлі беларускія патрыёты самага заходняга рэгіёна Беларусі -- там падрыхтавалі і апублікавалі даследванне "Па слядах паўстання Каліноўскага на Берасцейшчыне":
https://natatnik.by/pa-slyadah-paustannya-kalinouskaga-na-berasczejshchyne/

Чыста па памяці -- на Віцебшчыне маем Пагосцішча:
https://belsat.eu/in-focus/ulady-hatseli-prybrats-pomnik-paustantsam-kalinouskaga-a-tsyaper-ih-dva/
На Магілёўшчыне -- Горкі:
https://horki.info/navina/7119.html
На Гарадзеншчыне -- тая ж Свіслач:
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%83%D1%81%D1%8E_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%83_(%D0%A1%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%87)
І ў Менску маем вуліцу, з гарэльефам:
https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%BD%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_(%D0%9C%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA)
https://www.racyja.com/hramadstva/u-mensku-ushanavali-pamyats-kastusya-kal/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 20 Oct 2019, Sun, 22:39    Заголовок сообщения: Вогнішча Ответить с цитатой

Украінскія сябры сабралі ў Сеціве сапраўдную энцыклапедыю па выжыванню:
https://survival.com.ua
"Огонь дает тепло, отпугивает опасных животных, а дым костра — надоедливых насекомых. С его помощью можно подавать сигналы бедствия, кипятить воду, готовить и сохранять пищу, сушить одежду и создавать уют," --пішуць яны пры пачатку адпаведнага раздзела.
І працягваюць:
"...Научиться практически добывать огонь и разжигать костер в любом месте и в любых обстоятельствах, вне зависимости от погодных и природных условий — просто жизненно необходимо":
https://survival.com.ua/dobyicha-ognya-i-vodyi
Адтуль жа ж пра вогнішча:
https://survival.com.ua/kostrovoe-hozyajstvo-prisposobleniya-prigotovleniya-pishhi-na-kostre-ustrojstvo-ochaga/
https://survival.com.ua/sposobyi-razvedeniya-kostra-razvedenie-kostra-dozhdem-naibpop-vidyi-kostrov-vpohode/
ды пра адмысловыя прыстасаванні:
https://survival.com.ua/nekotorye-raznovidnosti-pechek-i-gorelok-pohoda-kakuyu-vybrat-dostoinstva-nedostatki/
І яшчэ некалькі старонак у Сеціве, якія змяшчаюць карысную інфармацыю на гэтую тэму:
-- вялікае відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=qAnOs7v_AWM
-- два відэа пра самастойны выраб адмысловага тросіка, на якім можна вывешваць на агонь кацялкі:
https://www.youtube.com/watch?v=W5QAlLPXmgM
https://sdelay.tv/blogs/starikandel/tros-kostrovoy-pohodnyy-dlya-naveski-kotelkov
-- пакупныя тросікі:
http://turlan.by/products/prochee/tros-kostrovoy.html
http://bigarmy.by/turisticheskoe-snaryazhenie/ogon-i-koster/tros-kostrovoy/
http://snar.by/catalog/prochee-snaryazhenie/trosik-kostrovoy
https://robinzon.by/catalog/turisticheskiy-instrument/tros-kostrovoy/
-- і пра арыгінальную канструкцыю:
https://www.risk.ru/blog/8928
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 20 Oct 2019, Sun, 23:12    Заголовок сообщения: Абутак для халоднага надвор'я Ответить с цитатой

Выпуск перадачы "Чудо техники" на расейскім тэлеканале НТВ утрымлівае сюжэт (прыкладна 8 хвілін з пачатку) пра тое, які абутак найлепш мець на нагах у халады:
https://www.youtube.com/watch?v=Cmp-zkj4YqA
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2019, Mon, 16:52    Заголовок сообщения: Два новыя спісы Ответить с цитатой

Яшчэ два спісы адзення, абутку і рыштунку, які трэба сабраць для вандроўкі:
-- больш грунтоўны:
http://trekking-shop.ru/stati/spisok-snarjazhenija-i-odezhdy-v/
-- і для вандровак, арганізаваных аграсядзібай:
https://vk.com/@beresto.zaborok-chto-vzyat-s-soboi-v-pohod

Сеціва змяшчае некалькі спробаў стварыць каталог аграсядзібаў:
https://www.belarus.by/by/travel/agritourism-in-belarus
https://belekotur.ru/agrousadby-catalog.html

Але не была б гэта нашая, Богам бласлаўлёная, краіна, каб не было і тут праблем.
Напрыклад, у мінулым годзе прадстаўнікі аграэкатурызму скардзіліся на тое, як з імі абышліся на галіновай выставе:
https://novychas.by/hramadstva/apuscili-nizej-za-plintus-jak-uladalnikau-ahras
А сёлета эксперт канстатуе стагнацыю:
https://charter97.link/ru/news/2019/6/19/338327/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 167

СообщениеДобавлено: 04 Nov 2019, Mon, 7:49    Заголовок сообщения: Цікавыя мясціны, што маглі б стаць мэтаю вандроўкі Ответить с цитатой

Беларускае агентства "Інтэрфакс-Захад" дадало да пераліку цікавых мясцінаў, якія маглі б зацікавіць вандроўнікаў, свой спіс з пяці "містычных" аб'ектаў, сярод якіх могілкі, два замкі і два возеры:
https://interfax.by/news/turizm/otdykh_v_belarusi/1266571/
Паводле ж беларускага Інтэрнэт-выдання Thinktanks.by, якое спасылаецца на праведзенае ў Вялікабрытаніі апытанне сярод турыстаў, у лік пяцідзесяці найбольш жаданых аб'ектаў увайшлі Чарнобыль і "палі бітваў Другой Сусветнай вайны" (якія, мусім адзначыць, не абавязкова патрабуюць наведвання нашай краіны):
https://thinktanks.by/publication/2019/11/02/sredi-samyh-interesnyh-lokatsiy-dlya-turistov-chernobyl-i-polya-vtoroy-mirovoy-voyny.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Д. Ивченко



Зарегистрирован: 17.03.2012
Сообщения: 331
Откуда: г. Толочин

СообщениеДобавлено: 04 Nov 2019, Mon, 19:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А на нашем фестивале любительских туристических фильмов «Путешествуем по Синеокой»: http://kino.fotobel.by/ не только белорусские путешественники, но уже из-за рубежа показывают свои походы, и за это получают призы...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7  След.
Страница 6 из 7

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы