У канцы XVI ст. Бярэзань атрымала статус мястэчка і стала цэнтрам вялікага маёнтку, землі якога цягнуліся абапал Бярэзіны амаль на 40 км — ад вёсцы Адрубак да ўтоку ракі Сергуч (прыкладна супадалі з сучаснымі межамі Бярэзінскага запаведніка). У 1682 годзе Канстантын Уладзіслаў Пац заснаваў у мястэчку драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў.
...
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. ... У 2-й палове XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла.
Вікіпедыя
Сёння ўпершыню ехаў той дарогай з Докшыц на Лепель.
Некалі - мястэчка, зараз сараўды - вёска вёскай (хоць і цэнтр сельсавету).
Могілкі сапраўды засталіся, але настолькі зарослыя травой, што абгледзіць іх зараз можна толькі краем. Ні на адным з замшэлых камянёў я не сустрэў ні адной выявы, літары ці крыжа. Лічу, што сапраўды там месцяцца старыя (занадта старыя) жыдоўскія могілкі. Хто будзе ў тым баку іншай парой, думаю лепш дагледзіць.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы