Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Минск, савецкая царква

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Архив подфорума
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 23 Aug 2021, Mon, 20:01    Заголовок сообщения: Минск, савецкая царква Ответить с цитатой

Нават цяпер мала хто з мiнчан ведае, што горад мае царкву, адбудаваную за савецкiм часам.

увеличить до 1200x662

11 кастрычнiка 1981. Асвячэнне царквы. Здымак golgofa.by

Гiсторыя тая пачалася яшчэ ў 1965 годзе, калi евангельскiх хрысцiян-баптыстаў "папрасiлi" з гiстарычнага будынка на Нямiзе. Тое месца неўзабаве атрымала свой Дом мадэляў, цяпер вядомы як "памяшканнi пад Славай Пераможцам". Наўзамен гарадскiя ўлады прапанавалi царкве набыць сабе дом на ўскрайку горада.

У тым жа годзе ў пасёлку радыятарнага завода быў набыты недабудаваны дом i на сродкi абшчыны абсталяваны культавы будынак.


Прыватны дом у 1965 годзе. Здымак golgofa.by

Тут адбывалiся богаслужэбныя сходы з агульнымi або харавымi спевамi, вывучэнне Слова Божага, рэпетыцыi хору. Таксама iснавала нелегальная школа для падрыхтоўкi духоўных асоб.

Да 1980 года афiцыйная абшчына евангельскiх хрысцiян-баптыстаў значна вырасла. З вялiкiмi цяжкасцямi вернiкi здабылi дазвол на рэканструкцыю i перабудову свайго малiтоўнага дома. Але мясцовыя ўлады двойчы забаранялi новабудоўлю. Тым не менш, за тры тыднi да пачатку маскоўскай Алiмпiяды працы пачалiся. Цiкава, што стары прыватны дом амаль цалкам схаваўся за новымi мурамi.


Здымак golgofa.by

У хуткiм часе будынак быў адноўлены. Гэта дазволiла яму ўмяшчаць амаль 800 вернiкаў.
увеличить до 1200x674

Здымак golgofa.by

У 90-х гг. мiнулага стагоддзя ў Менску з'явiлiся новыя пратэстанцкiя цэрквы, а гэтая, самая першая, безназоўная, нарэшце атрымала назву. "Галгофай" яна завецца i зараз.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 23 Aug 2021, Mon, 21:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

https://fgb.by/viewtopic.php?p=86773#86773

Тыдзень 10. Мінск баптысцкі

Не так даўно быў час, калі храмы руйнаваліся, ператвараліся ў стайні ды склады... Але, як ні дзіўна, у той жа час бывалі і выпадкі, калі храмы паўставалі. Такі выпадак меў месца і ў сталіцы БССР.
Але спачатку. А пачатак быў у 1905 годзе, калі ў Мінску з'явілася царква хрысціян-баптыстаў "Галгофа".



Па праўдзе, я пачаў ужо сумаваць, губляючысь у прозвішчах, звестках пра першы храм у раёне сучаснага Матавела і разважаннях пра тое, ці ўмеюць баптысты гатаваць плоў. Ачухаўся я ўжо ў часы Вялікай Айчыннай вайны, калі прыхаджане Галгофы занялі будынак ля Петрапаўлаўскай царквы на вуліцы Няміга, дзе і праводзілі свае набажэнствы да 1965 года, пакуль на гэтым месцы не было вырашана збудаваць Дом модаў.









Баптыстаў паслалі куды падалей - амаль што за межы горада, дзе яны прыдбалі сабе будыначак, у якім і быў размешчаны малітоўны дом.









Наступны выжны для царквы момант - гэта будаўніцтва сучаснага храма, які паўстаў у 1980-1981 гадах. Магчыма, дазволу на зацвярджэнне праэкта царквы паспрыяла і правядзенне Алімпійскіх гульняў? Але, па праўдзе, пра пабудову казалі толькі як пра Божы цуд, таму ў версіі з Алімпіядай я няўпэўнены.
Як відаць па старых здымках, талака будавала храм вакол старога: гісторыя знаёмая па рэчыцкай царкве - тэрміны былі сціслыя, каб улада не ачухалася трэба было спяшацца.











Але ўлада зрабіла хітрэй. Калі вернікі пабудавалі за свае грошы гэты храм, то яна адразу ж яго ў іх адабрала і... аддала ім жа ў арэнду))
Сёння храм выглядае так













Набажэнствы адбываюцца ў суправаджэнні аргана





У 1994 г. абшчына выкупіла суседні дом і ў 1997 г. збудавала на яго месцы нядзельную школу.



Вось такія справы, рабяты...

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 Aug 2021, Tue, 19:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў на ГБ https://globustut.by/minsk/chigladze_church , дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Архив подфорума Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы