Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

04/26/86. Вечны боль Беларусi

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> ПиссуАРТ от КИНДУСА
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1754
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 03 Feb 2022, Thu, 15:21    Заголовок сообщения: 04/26/86. Вечны боль Беларусi Ответить с цитатой

***

Чарнобыль.

Гэта слова боллю адгукнецца ў сэрцы кожнага беларуса. I хоць зараз у нашай краiне з`явiўся яшчэ адзiн боль, пра тую трагедыю сусветнага маштаба чулi ўсе. Вось толькi пытанне: чулi, але цi разумеюць, што адбылося амаль 40 год таму? А як можна разумець, калi не дазваляюць? Калi ўжо з 1995 года пачалi здымаць iльготы з ўдзельнiкаў лiквiдацыi аварыi, фiнансаванне мерапрыемстваў, звязаных з лiквiдацыяй наступстваў катастрофы толькi з 1996 па 2003 год зменшылася ў 3 разы, забараняюць любыя ўспамiны i лiтаратуру, звязаную з гэтай тэматыкай. Чаго каштуе толькi прыклад Святланы Алексiевiч. Здаецца, - нобелеўскi лаўрэат, вядомая на ўвесь свет пiсьменнiца, а ў сваёй краiне яна – вораг. Што змянiлася за гэтыя годы? Нiчога. Дысiдэнты, «ворагi», замалчванне праблем… Атрымлiваецца, што тыя, хто гераiчна паклаў сваё здароўе i жыццё на барацьбу з радыяцыяй, гэта рабiлi дарэмна? Тыя, хто загiнуў у першыя днi цi ў наступныя гады, не заслугоўваюць пашаны? Кажаце, вулiцы назвалi? Помнiк паставiлi? Кiно зрабiлi? А далей што? Зыходзячы з гэтага, зразумела, што цiкавяцца тэмай толькi адзiнкi, якiя самастойна, цi ў складзе невялiчкiх групп вывучаюць трагiчную гiсторыю Чарнобыльскай катастрофы, якая адбылася 26 красавiка 1986 года. Мы таксама некалькi дзён свайго жыцця прысвяцiлi знаёмству з наступствамi аварыi, з лёсам людзей, якiя змагалiся з бядой, а некаторыя вымушаны i зараз трымаць руку на пульсе наступстваў, ды сачыць за станам чацьвёртага энергаблока, наваколля, прыроды, i будуць рабiць гэта яшчэ доўгi час.


***

Хойнiкi.

Адзiн з найбольш пацярпелых раёнаў Беларусi. У вынiку аварыi ён страцiў амаль 30 адсоткаў сваёй плошчы, 46 з 99 населеных пунктаў i палову насельнiцтва. Страцiў назаўсёды. Можна раз у пяцiлетку наведваць у «зону» i казаць, што ў паветры нiшто ня лятае. Так, у паветры ня лятае. Яно пад нагамi ляжыць, толькi зварухнi, у ствалах дрэў зажата, у вясковых хатах ды будынках назапашана. На гэтай зямлi нельга будзе працаваць, яе нельга будзе араць яшчэ не 10, не 100 i, нават, не 1000 год. Адзiн iзатоп пераўтвараецца ў другi, той у трэцi, i гэта будзе цягнуцца ў некаторых выпадках тысячы i сотнi тысяч лет.
Некалi цi вучоныя, цi чыноўнiкi вырашылi адсялiць 30-цi кiламетровую зону. Чым яны кiравалiся пры гэтым, не зразумела. Рухаешся па дарозе, - з аднаго боку поле разарана, з другога зарослае хмызняком. Пытаешся – чаму? Адказваюць – з таго боку «зона», а з гэтага чыста. Як так можа быць? Тут, дзе-нiдзе, i 150 км будзе мала. Самая далёкая адселеная вёска знаходзiцца больш за 200 кiламетраў, - у Магiлёўскай вобласцi.
Самi Хойнiкi ўяўляюць сабой звычайны беларускi райцэнтр. Ёсць старая частка з пераважна прыватным сектарам, ёсць новыя мiкрараёны, у якiх атрымлiваюць крэдытнае жыллё маладыя i ня вельмi сем`i, значная частка якiх едзе сюды з умiраючых вёсак.

увеличить до 900x1200


увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x693


Ёсць, нават, таксi. Ёсць i кафэ, такiя, на пачатковай ступенi развiцця. Кофе ў гатэлi з пакецiка. Жыццё калахуе толькi ў «Еўраопце». Тут вам i сушы, i кофе, i какаа з гарбатай. Светла, чыста, цёпла, можна бавiць час. Сэрвiс такi, на троечку, але, як ёсць. Падсiлкаваўшыся, накiроўваемся ў музей. Гэтак кажучы, вучыць матчастку. Тут нам дапамагла кнiжка, напiсаная загадчыкам музея Валянцiнай Гацко. Гэта такi мясцовы варыянт трагедыi вачыма жыхароў раёна, пранiзаны боллю лёс сваёй зямлi, вёсак, людзей, якiя разам жылi, працавалi, марылi… Вось якую кнiжку трэба вывучаць у школе, а не нейкiя iнародныя, нiкому не зразумелыя творы, актуальнасць якiх зараз нават не каля нуля, а недзе далёка ў мiнусе. Напалеоны, басмачы, калектывiзацыя, белыя, красныя i зноў белыя! Гэта як нейкая фантастыка для сённяшнiх дзяцей, яны i зразумець ня могуць, што там такое адбывалася.
Ну, вернемся да справы. Музей «Трагедыя Чарнобыля» знаходзiцца ў памяшканнi былой сядзiбы Аўраамава, якая была пабудавана на пачатку ХХ стагоддзя. Трэба аддаць належнае, выглядае сядзiба на пяць балаў, што прыемна.

увеличить до 1200x900


Малодзенькая дзяўчына-экскурсавод вельмi хвалявалася, i на некаторыя нашы пытаннi не змагла даць адказ, але з большага ўсё было зразумела. У залах музея можна пазнаёмшцца менавiта з гiсторыяй раёна, вёсак, якiя былi з нейкай затрымкай, але ўсё ж такi адселены.

увеличить до 900x1200


«На ўзгорке кожны дзень садзiўся верталёт, з яго выбягалi дзяўчыны ў белых халатах, насыпалi пясок у цэлафанавыя пакеты, i адразу ж адляталi» - дзiвiлiся мясцовыя жыхары вёскi Пагоннае. Пэўны час яны i ня ведалi таго маштаба бяды, што прыйшла да iх у хату.

увеличить до 897x1200


увеличить до 900x1200


Калi паглядзець на мапу таго часу, вёсак на тэрыторыi «зоны» было шмат.

увеличить до 900x1200


А вось як выглядаюць мапы сённяшняга часу.

увеличить до 897x1200


Чаму адселеныя вёскi анiяк не азначаны, чым гэта патлумачыць? Каб людзi не задавалi сабе лiшнiх пытаньняў, каб не варушыць у iх памяць пра Чарнобыль?
Навiна пра пажар на 4 блоке ЧАЭС перадавалася з вуснаў у вусны. А жыццё шло, як звычайна. Дзецi хадзiлi ў школу, людзi працавалi на сваiх палетках, пасвiлi кароў, пiлi малако. «У прыродзе нешта змянiлася, увесь час хацелася пiць i спаць» - зноў успамiны. Улады на пытаннi жыхароў адказвалi неканкрэтна. Толькi 29 красавiка па навасцях кратка паведамiлi пра пажар, якi адразу ж патушылi. Эвакуацыя пачалася толькi 4 траўня. «Гэта якраз быў Вялiкдзень. Усе рыхтавалiся да свята, сталы былi ўстаўлены ежай, але нiшто не лезла ў горла, па вулiцах чулiся плач i крык». Як экспанат ляжыць таксама «Чарнобыльская малiтва» Святланы Алексiевiч, але пра саму пiсьменнiцу анiслова, - нельга…

увеличить до 900x1200


***

Зона.

Ранiцай ад гасцiнiцы «Журавiнка», дзе мы былi адзiнымi гасцямi, наша группа выехала ў зону. Першы КПП абазначаны проста: «Запаведнiк». Ну, мала лi гэтых запаведнiкаў? Зараз, куды нi плюнь – запаведнiк.

увеличить до 1200x824


Усё было добра, але трохi насцярожваў сiльны вецер. Мы не маглi ведаць, што яшчэ пацерпiм ад яго сёння. Адразу ж прыпыняемся ў адселенай вёсцы Бабчын. Заснаваная ў пачатку 18 стагоддзя, у ёй да эвакуацыi пражывала 728 чалавек.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


У былым дзiцячым садку мяшкаецца музей Палескага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка, таксама прысвечаны аварыi на ЧАЭС.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Гартая старонкi лiтаратуры, бачыш нейкiя касмiчная цыфры ўрону, якi быў нанесены Беларусi.

увеличить до 897x1200


К пытанню аб тым, якая краiна пацярпела больш. Вось як пайшло воблака радыёактыўнасцi пасля выбуху, - болей за 80 адсоткаў «дасталося» тэррыторыi нашай краiны.

увеличить до 1200x897


Стаяць пакiнутыя хаты, зарастаюць лесам, глядзяць праз хмызняк сваiмi пустымi вокнамi. З iмi звязаны лёс, магчыма, некалькiх пакаленняў людзей.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Напрыклад, з Бабчына паходзiць вядомы паэт Мiкалай Мяцельскi. На жаль, зусiм нядаўна, ён пайшоў з жыцця.

Астыне пыл. Зрасее хмыз наўзбоч –
Сальецца з цiшай ранiцы пабудка.
Гляджу на поле роднае. Як жудка!
Не сходзiць з сэрца атамная ноч.
Памерла ўсё… У часе адышлося.
I толькi неба – небам засталося.

А вось i школа.

увеличить до 1200x972


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Iх, дарэчы, у Бабчыне было аж дзве. Новая, i старая, пабудаваная ў 19 стагоддзi.

увеличить до 897x1200


Многа людзей раз`ехалася ад гэтых прыступак па ўсяму Савецкаму Саюзу. Ад Калiнiнграда да Барнаула працавалi бабчынцы: навукоўцы, лётчыкi, iнжынеры. Да i на радзiме засталося шмат вядомых ураджэнцаў вёскi. Напрыклад, Вячаслаў Палескi-Станкевiч - драматург, старшыня камiтэта па тэлебачанню i радыёвяшчанню БССР, iмя якога i было прысвоена Бабчынскай сярэдняй школе пастановай Савета Мiнiстраў ад 27 верасня 1971 года. Калi адчынiла свае дзверы новая школа, у старай зрабiлi вучэбна-вытворчы камбiнат. Вывучалi тут прафесiям, неабходным на сяле: ветэрынар, даярка, механiзатар. Унутры ўсё рушыцца, але цагляныя сцены моцныя, стаяць будуць яшчэ доўга.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


А мы робiм апошнi позiрк на Бабчын, ды рухаемся далей у цэнтр зоны адсялення.

Наступны прыпынак – былы камбiкормавы завод. Тут нам выдалi дазiметры, я адразу ж кiнуўся мерыць. 0,49мкЗв/г – перавышэнне натуральнага фона ў 3 разы.

увеличить до 897x1200


Аж нейкiя дрыжыкi па целу пабеглi. Але 29 красавiка 1986 года фонавае значэнне было ў Мiнску больш у 9000 разоў, а ў Гомлi ў 130000! Завод быў адзiн з самых вялiкiх у гэтым рэгiёне, на iм працавала некалькi тысяч чалавек. Пабудаваны ў 1980 годзе, праслужыў ён, вядома, толькi 6 год.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Тым часам мы дабралiся да наступнага КПП – гэта мяжа 30-кiламетровай зоны.

увеличить до 1200x897


У зоне зараз працуюць каля 700 чалавек. Што яны тут робяць, - спытаецеся вы? Гэта ахоўнiкi, ляснiкi, вучоныя, вадзiцелi, iншы абслугоўваючы персанал. Вось, напрыклад, засялiлi лясы зубрамi, яны тут прыжылiся. Працуе пiтомнiк, дзе iх падкармлiваюць, cочаць за iмi, вывучаюць паводзiны. Назва толькi ў пiтомнiка палiтычна небяспечная, iдэялагiчна няправiльная, - Майдан.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Дарога вядзе нас глыбей у зону праз дубовыя гаi. Вось дзе запасы гэтай цэннай пароды, але ж пiлiць нельга. Таму i памiраюць дубы, сохнуць, i пад сiльным ветрам з жахлiвым трэскам ламаюцца i падаюць на зямлю.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Вёска Дронькi.

увеличить до 897x1200


Тут захаваўся будынак пачатковай школы. Марадзёры ў свой час дабралiся i сюды, але неабыякавыя грамадзяне, экскурсаводы пастаралiся аднавiць выгляд школы, як гэта было магчыма. Праз разбiтыя шыбы гуляе вецер, але можна зрабiць антуражныя фота, ды на хвiлiнку ўявiць сабе тых дзетак, што сядзелi за гэтымi партамi.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Дазiметр паказвае 0,54 мкЗв/г. За школай стаяць рэшткi матацыклаў. Яны былi асноўным сродкам перасоўвання ў вясковай мясцовасцi. Забiраць iх з сабой было забаронена, таму, тут i там сустракаюцца такiя матацыклетныя могiлкi.

увеличить до 897x1200


Уздоўж дарогi яшчэ стаяць сталбы лiнiй электраперадачы.

увеличить до 897x1200


Пад`ехалi да вялiкага жывёлагадоўчага комплекса былога саўгаса «Победа социализма».

увеличить до 1200x897


Дазiметр пачынае пiшчаць – болей за 1 мкЗв/г. На мехдвары засталiся рэшткi камбайнаў i iншай сельгастэхнiкi, - тое, што не здолелi вывезцi на метал, - вельмi цяжкiя. Астатнiя запчасткi зняты ды вывезены па-за межы зоны з мэтай нажывы. Савецкiя камбайны «Нiва» вытворчасцi завода «Ростсельмаш». Цiкава атрымлiваецца, што i ў тыя часы, I зараз, мы бачым на палях машыны замежных вытворцаў, маючы непадалёк свой «Гамсельмаш»…

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 1200x800


У вецерынарным пункце б`е ў нос запах лекаў. Тут iх цэлы склад. «Завушнiцы» для кароў. Журналы з запiсамi 1965 года. Вось бы неяк апынуцца ў тым часе, ды сваiмi вачыма паглядзець, як тут жылi людзi. На вясковую дыскатэку схадзiць, завiтаць на вяселле…

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 799x1200


Ну а дазiметр працягвае бiць рэкорды – 1,21 мкЗв/г. Перавышэнне ў 10 разоў.

увеличить до 897x1200


Вёска Пагоннае. Будынак сталовай.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Жылыя двухпавярховыя шматкватэрныя дамы.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Неяк жудасна бачыць тут цацкi, дзiцячы абутак, краваткi. Усё перавернута дагары нагамi. Калi пачалася эвакуацыя, казалi, што неўзабаве яны вернуцца, таму людзi пакiдалi свае кватэры ў парадку, забiрая толькi грошы ды дакументы.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Настаўнiцкая газета на падлозе, пласцiнкi для вывучання песен у школе, дзённiк, мапа свету… Тут, напэўна, жыла сям`я настаўнiка.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Будынак сельсавета.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Дом культуры.

увеличить до 1200x897


увеличить до 897x1200


У актавай зале сабраны рэшткi савецкага агiтпропа.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Помнiк воiнам Вялiкай айчыннай. Нейкi прымiтывiзм з бетона, ды колерам «вырвi вока». Чаму тысячы год таму рабiлi помнiкi з мурмару, ды так, што ад жывога чалавека не адрознiш, а зараз ажно брыдка глядзець? Цi то тэхналогii страчаны, цi то не варты героi вайны прыгожых помнiкаў?

увеличить до 897x1200


Далей пайшла старая брукаванка.

увеличить до 897x1200


Кажуць, дарога 18 стагоддзя вяла да Кiева. Мабыць, i вяла, але як людзi ў той час зрабiлi такую насып па балоцiстай пойме Прыпяцi? Некалькi кiламетраў яна iдзе на высаце 15-20 метраў. Тут без тэхнiкi ды тэхналогiй будаўнiцтва не абысцiся нiяк. Дзе бралi такiя аб`ёмы грунта i камня, на чым вазiлi? Няўжо конямi i драбiнамi абыходзiлiся? Не верыцца мне нешта, я прыхiльнiк альтэрнатыўнай гiсторыi.

увеличить до 897x1200


Ну дык вось, дарога гэта ўпiраецца ў старае русла Прыпяцi. Рака змянiла яго лiтаральна некалькi дзесяцiгоддзяў таму.

увеличить до 1200x640


Раней тут быў мост, але ў часы Вялiкай айчыннай вайны яго падарвалi партызаны. Вялiкi i магутны Савецкi Саюз так i не асiлiў яго аднаўленне. Ну, масты ў нас у краiне зараз, наогул, нейкi мем. Некаторы час на рацэ працаваў паром. А з насыпу былога маста зараз можна пры спрыяльным надвор`i ўбачыць саркафаг ЧАЭС. У нас атрымалася, але камера смартфона – не вока чалавека, таму падкажу: белая палоска памiж дрэў – гэта i ёсць саркафаг.

увеличить до 897x1200


На беразе пакiнута тэхнiка, якая прымала ўдзел у лiквiдацыi, - вазiла грузы по водным шляху, - катэр i баржа. Выглядаюць яны вельмi фатагенiчна, калi можна так сказаць.

увеличить до 1200x800


увеличить до 1200x900


увеличить до 897x1200


увеличить до 1200x897


увеличить до 897x1200


Дазiметр зашкалiвае, 1,52 мкЗв/г, - гэта найвышэйшы паказчык за ўсю паездку. Нагадаю, што нормай лiчыцца 0,13-0,15 мкЗв/г.

увеличить до 897x1200


Гальюн.

увеличить до 897x1200


Iзноў, як бачыце, не здолелi ўцягнуць i здаць на метал толькi самыя вялiкiя i цяжкiя рэчы, напрыклад, рухавiк

увеличить до 897x1200


Адсюль пачаўся наш пуць назад. Я ўжо казаў пра вецер, дык вось за час паездкi ён накiдаў на дарогу дубоў. Дзякуй, што ў группе было дастаткова дужых мужыкоў, i мы аб`яднана змаглi расчысцiць дарогу.

увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Чаму ў машыне, якая звычайна ездзiць па «зоне», не было нi бензапiлы, анi хаця б прастой двуручкi, канешне, пытанне. Справа ў тым, што, калi б мы ня выехалi ў устаноўлены час, нас пачалi б шукаць. I не факт, што не прыйшлося б нам начаваць у зоне. Бо сувязi няма, дзень напрыканцы лiстапада кароткi.
Сустрэць у зоне дзiкiх жывёл – не праблема. Яны не бяцца чалавека, бо за столькi гадоў адвыклi ад яго. Гэтым карыстаюцца паляўнiчыя, якiя даволi блiзка могуць падыйсцi да жывёл, i якiм, на жаль, далi дазвол на паляванне у зоне з беларускага боку.

увеличить до 1200x820


А наша падарожжа падыходзiць да свайго канца ў пажарнай частцы на мяжы зоны адсялення. Тут можна паглядзець на спецтэхнiку, палазiць па ёй, пафоткацца. Таксама, ёсць тут дзве машыны, якiя прымалi ўдзел у лiквiдацыi аварыi, прычым, яны да гэтага часу дзейнiчаюць.

увеличить до 897x1200


увеличить до 1200x839


увеличить до 1200x897


***

Памятайце тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця iшоў на смерць. У iх былi свае планы, мары, жаданнi. Многiя толькi пачыналi жыць, у iх усё было наперадзе. Яны не адступалi, не азiралiся, не хавалiся за спiны iншых. Яны выконвалi свой абавязак, сваю працу, каб абаранiць жыццё мiльёнаў жыхароў усяго свету. Памятайце…

увеличить до 900x1200


увеличить до 1200x900


P.S. Фота шмат, калi цiкава, буду выкладаць.
Дзякуй усiм.

увеличить до 833x1200
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 03 Feb 2022, Thu, 16:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Выдатна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Victoryor



Зарегистрирован: 03.01.2012
Сообщения: 370
Откуда: Елизово

СообщениеДобавлено: 04 Feb 2022, Fri, 18:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Очень интересно! Спасибо за рассказ )
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> ПиссуАРТ от КИНДУСА Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы