Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 15, 16, 17
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 24 Jan 2020, Fri, 22:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

N-35, https://globustut.by/rotkovschi/index.htm
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 13 May 2020, Wed, 23:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Английский завтрак. Слепянка, сэр. ( https://fgb.by/viewtopic.php?p=57468#57468 )

Дзякуючы Паўлу Растоўцаву маем добры скан з выявай былой вёсачкi Малая Сляпянка (БДАНТД, ф. 188, воп. 1, канверт "Даўгабродская"). За вёскай можна пабачыць былы сядзiбны парк Ваньковiчаў (маёмасць мастака Валенцiя Ваньковiча), а злева ўверсе, iмаверна, адну з сядзiбных пабудоў. Гэта пакуль адзiная вядомая выява як былой вёсачкi, так i былой знакамiтай сядзiбы.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 04 Jun 2020, Thu, 19:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Роткаўшчына. Зямля чужынцаў. ( https://fgb.by/viewtopic.php?p=61715#61715 )

А вось цяпер i прыемнае вiдэа з Жыгамонтам.

https://www.youtube.com/watch?v=KqWr4XQqWoE&list=PLYZDRjHV5cXfE_rx7vUOEM1G4w6KtYqLM&index=56&fbclid=IwAR3GQLda1ue7OJ_pErHufmsCJzQA4nIvUwYYA5ne5AWx9TF4hf9QeUTmmWs
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 15:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Памятны валун, які ўсталяваў Чэслаў Манюшка пасля 1861 г. у памяць аб маці - Еву з роду Вайніловічаў (бабуля Станіслава Манюшкі).
Ля дарогі.



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 15:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Месца радавой капліцы Манюшкаў на мясцовых могілках





Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 15:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Магіла Андрэя Клініцкага. Вучня і выкладчыка школы Манюшкаў

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 01 Jul 2020, Wed, 15:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На балцкай мове. Тысяча i адзiн цень Банцараўшчыны.
(Па матывах 2015 года).

У 1987-88 гг. няпоўны вучэбны год хваляваў сэрца вучня ў санаторна-лясной школе ў Ждановiчах. Вандраваць па школах вымушала само жыццё. Але з шэрагу школ беларуска-расейска-ўкраiнскай сiстэм асветы менавiта гэтая школа занатавала самыя цудоўныя ўспамiны, падарыла самага лепшага сябра, абудзiла першыя сапраўдныя пачуццi да дзяўчыны. Ды й яшчэ шмат чаго было. Жыць без бацькоў i сваякоў надаралася i раней, але ў гэтай школе адчуваннi былi зусiм iншыя. Асаблiва тычылася гэта ўзаемаадносiн памiж дзецьмi. Нават самыя цяжкiя з iх (а былi i такiя, якiх беларуская мiлiцыя шукала ў Есентуках ды Апатытах) аказвалiся надзвычай цiкавымi суразмоўцамi i сапраўднымi сябрамi. Што чакала iх надалей, справа iншая. Ды й не аб гэтым зараз размова.


Галоўны корпус былой санаторна-лясной школы №1.

Не падумайце, што зараз пачуеце гiсторыю аб тым, як паслухмяныя вучнi разам з настаўнiкамi абыходзiлi пагоркi ў ваколiцах Ждановiчаў. Нiчога гэтага не было. Ды й пра Банцараўшчыну, напэўна, размова нiколi не вялася. Былi толькi сцiплыя нават па тым часе вандроўкi на заслаўскую кальвiнскую вежу ды да раўбiцкiх прыгажосцяў. I яшчэ былi старыя могiлкi амаль насупраць санаторна-лясной школы. У восень 1987-га года iх дужа моцна палюбiлi кастрычнiцкiя апенькi. Шкада, запамятаваў, што расказвалi аб тых могiлках старэйшыя. А яшчэ ля тых могiлак палявалi маньякi. Нейкую чысцiню праваахоўнiкi навялi толькi пасля нападу аднаго з iх на мацi навучэнца. Але ўсё роўна на так званы «тэрэнкур» вучнi выходзiлi выключна натоўпам.

Нейкае дзiцячае пачуццё жаху дасюль казытае. Амаль трыццаць гадоў не дасягаў гэтых мясцiнаў. Не хапала сiл вярнуцца. Вядома, усё змянiлася, няма ўжо той школы i тых настаўнiкаў.


Гiсторыя засталася толькi ў назве вулiцы.

А бачыць новых «лiдараў» ахвоты няма. Але да могiлак ў рэшце рэшт завiтаў. На тых могiлках знайшоў свой спачын цi не самы рамантычны менскi мастак Мiкалай Валынец. У Банцараўшчыне ён пасялiўся ў 1954 годзе.


Мiкалай Валынец. "Банцараўшчына". 1970.

А ў спадчыну пакiнуў нам безлiч выяў гэтых мясцiнаў.


Помнiк на магiле мастака.


Могiлкi тыя ўзнiклi на поўднi былой Банцараўшчыны. Дакладней сказаць, яе млынавай часткi. Вялiкi маёнтак быў падзелены гуллiвай у тыя часы Свiслаччу. На рацэ «шляхцiцы» Машчынскiя пабудавалi два млына, адзiн з якiх добрую палову ХХ стагоддзя працаваў на карысць дбайных гаспадароў. Рэшты млына былi канчаткова змыты водамi новага вадасховiшча. Не захаваўся i банцараўскi мост пры млыне. А злучаў ён з берагам сярэднi з трох па памерах востраў у паўкiламетры ад сёняшняй МКАД.


Мiкалай Валынец. "Мосцiк праз Свiслач." 1954.

На самым меншым з гэтых астравоў, дарэчы, месцiўся млын. Мiж iншым, згодна з апiсаннем 1927 года, млын быў аж на 37 сiл.

Зводдаль ад могiлак, на беразе Свiслачы, заснаваў у 1906 годзе свой летнiк вядомы менскi ўрач Iван Здановiч. Знойдзеная iм на зямлi летнiка мiнеральная крынiца вабiла да вайны сюды заўсёднкiаў дома адпачынку «Ждановiчы». У наш час ласцiцца да санаторнага бювета падыходзiць знакамiты лясны алень.



Цiкавыя звесткi пра банцараўскiя крынiцы даводзiць да чытача таксама энцыклапедычны слоўнiк Бракгауза. Асаблiва ў iм адзначана крынiца пад назвай «Баброўшчына», як «невымерна глыбокі магутны ключ, вiруючы з касой расколіны».

Цiкавыя выявы пераплялiся сёння ў дрэвах, пераплялiся ў часе.


Батанiчны помнiк.



Але засталася назва. Той самы брэнд, якiх на банцараўскай зямлi, аказваецца, хапае.

Храмы Узнясення, што тут паўсталi, таксама злiлiся ў нешта цэлае. Самы стары будынак на зямлi Здановiча даў прытулак царкве яшчэ ў 1999 годзе.



Вось-вось заззяе чырванню на сонцы каменны храм, амаль дакладная копiя галоўнага храма Свята-Траецкага манастыра ў амерыканскiм Джорданвiле.



Прыемна, што абодва гэтыя храмы пабудаваны па праекце забытага на радзiме «белага» беларускага архiтэктара Рамана Верхаўскога.

Машчынскiя набылi Банцараўшчыну ў 1856 годзе. Гераiчнасцi гэтаму роду надалi браты-паўстанцы Густаў i Iван. Маёнтак быў канфiскаваны. Але бацька герояў, таксама Iван, здолеў вярнуць маёмасць даволi хутка. Болей за тое, неўзабаве на заходнiм ускрайку Банцараўшчыны была збудавана сядзiба. Высокi бераг Свiслачы дазваляў бачыць Машчынскiм амаль усю падуладную мясцовасць. Пасля рэвалюцыi Саветы заснавалi тут Беларускую агранамiчную станцыю, а пасля яе пераводу ў 1924 годзе пад Менск утварылi тут саўгас «Банцараўшчына». Але да 1928 года ён быў лiквiдаваны як не маючы «агракультурнай каштоўнасці і гаспадарчых перспектыў». Разам з саўгасам знiкла i першая на Беларусi Вопытная пясчаная станцыя. Крыху пазней на месцы сядзiбы Машчынскiх быў заснаваны дзiцячы лагер. Аж да сярэдзiны 80-х гг. ХХ стагоддзя нейкая частка таго лагера працягвала служыць дзецям. У старых драўляных карпусах працаваў выязны дзiцячы садок. Зараз яго месца дасталося ляснiкам. На iншай сядзiбнай зямлi паўсталi сучасныя санаторыi.


Месца, дзе стаяў сядзiбны дом Машчынскiх.


Парэшткi леднiка.

Але што зробiш з тымi пагоркамi? Як i раней, глядзяць яны шэрымi вачыма на водную гульню. Часам, парослыя шматгадовымi дрэвамi, нагадваюць яны i аб сваёй гiсторыi.



Змянiлсiя й насельнiкi ракi.



Па-ранейшаму да былой сядзiбы вядзе тая самая дарога, змянiлася толькi яе аздоба.



Замест алей паўстала рыбная агароджа, замест уязной брамы сустракае гасцей гаспадыня з хлебам-соллю.






Не выклiкае нiякай павагi ў сучаснiкаў i галоўны брэнд Банцараўшчыны. Вядомая на ўвесь свет банцараўская культура амаль страцiла пасярод летнiкаў МУС месца свайго нараджэння.


Археалагiчная экспедыцыя на Банцараўшчыне. 1926 год.

Сумны пагорак з «шматтысячагадовай» гiсторыяй згубiўся не толькi на беразе вадасховiшча, але i ў галовах людзей.




На гарадзiшчы.

Парогi вяслярнага канала, пэўна, ужо нiколi не адчуюць магутнай хады i вялiкiх кропель былых вод, не ўздымуць ды не перавернуць лёгкага слаламiста.



Знiкае мiнулае. Знiкае сучаснае. Напэўна, калi старонкi жыцця i надалей будуць гартацца гэткiм жа чынам, знiкне й будучае.



Последний раз редактировалось: kalilaska (03 Jul 2020, Fri, 9:45), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Jul 2020, Wed, 19:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Месца, дзе стаяў сядзiбны дом Машчынскiх

kalilaska писал(а):
На гарадзiшчы

Ці ёсць дакладныя каардынаты абодвух месцаў?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Jul 2020, Wed, 19:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
На балцкай мове. Тысяча i адна цень Банцараўшчыны

Дзякуй, вельмі цікава.

У 1970-90-я шмат выходных і колькі месяцаў у піянерлагеры правёў у тых мясцінах, амаль усё знаёмае.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 01 Jul 2020, Wed, 21:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
kalilaska писал(а):
Месца, дзе стаяў сядзiбны дом Машчынскiх

kalilaska писал(а):
На гарадзiшчы

Ці ёсць дакладныя каардынаты абодвух месцаў?

Эх, шчыра кажучы, магу памыляцца, ужо не надта памятаю :(.
https://orda.of.by/.map/?53.965814,27.428834&m=gm/17
https://orda.of.by/.map/?53.967449,27.445598&m=gm/17
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Jul 2020, Wed, 23:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, падобна на тое.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 02 Jul 2020, Thu, 23:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятаю серабрыстыя таполі ў два абхопы на месцы сядзібы. Недзе чытаў, што падчас апошняй вайны там быў ці то шпіталь, ці то дом адпачынку для нямецкіх лётчыкаў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 03 Jul 2020, Fri, 9:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Так, дадаць да таго тэксту шмат чаго ёсць. Але ўсё ж на першае месца выходзiць вось гэты адрывак з Лiтоўскае метрыкi.

"И тамже то речка Дививелка, прозываемая Тарасовка, у реку Свислочъ упала напротивко самых Заречан. Меновали мещане, иж дей до самого Менска кгрунты и сеножати господарьские местские. А переехавшы через гатку реку Свислоч до села Заречан менили мещане иж тое село на кгрунте господарском седит. Якож ехали есмо от села Заречан к Менску дорогою великою, также нижей Заречан, от гатки дорогою едучы, па правой руце до реки Свислочи сеножати господарские замку Менского до городища вниз реки Свислочы. И прыехали есмо до городища Борыславля: кгрунты и сеножати до самого Менска господарские местские. А едучы дорогое тоюж великою от городища Борыславля, от которого городища Борыславля по правой стороне ажъ до реки Свислочи кгрунты и прытеребы, и сеножати господарские местские, а по левой руце бор и кгрунты князя Крошинского. Далей тоюж дорогою, которая кгрунты местские граничит с князем Крошинским, ехали есмо кгрунты местскими мимо до речки Цны и дороги великое Виленское."

Сучасныя даследчыкi ў гэтым Барыслаўлi бачаць менавiта гарадзiшча Банцараўшчыну. А гэта i князь Барыс, i старажытны горад, i г.д.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 28 Mar 2022, Mon, 19:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):

Ці ёсць дакладныя каардынаты?

Дакладныя каардынаты Банцараўшчыны адзначыў на месцы доктар гiстарычных навук Аляксандр Iванавiч Груша. Яны цалкам супадаюць з 250-мятроўкай РСЧА.
https://orda.of.by/.map/?53.966047,27.444576&m=gm/17,rkka250/15
Яго допiс з выявамi глядзiце на ФБ.
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=5568107123229334&id=100000903030191
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 28 Mar 2022, Mon, 23:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 15, 16, 17
Страница 17 из 17

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы