Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Большие Новосёлки Today
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 15:46    Заголовок сообщения: Большие Новосёлки Today Ответить с цитатой

Могила Каруся Каганца на старом кладбище









Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 16:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ну, мы все видели, как церкви обшиваются сайдингом. Но чтоб усадебный дом... Такое я вижу впервые. Впрочем, по старинной белорусской традиции, это коснулось только фасада - тыльную же сторону всё равно никто не видит...











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 16:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Через дорогу от дома - спиртзавод:







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 16:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У мурованки продолжает ехать крыша



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 16:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Самое красивое здание усадьбы - конюшня. К сожалению, её состояние от года к году ухудшается...











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 16:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Не помню откуда у меня этот план - кажется, из музея...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1460

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 20:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (10 Nov 2016, Thu, 6:35), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2014, Fri, 20:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Валацуга (05 Oct 2014, Sun, 19:29), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11214
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2014, Sun, 22:13    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добавил на "Глобус", спасибо.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 08 May 2014, Thu, 0:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дополню рассказ исходя из последней схемы
Парк и усадебный дом



Флигель











Историческое дерево - дуб







Историческое дерево - береза

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 22 May 2014, Thu, 0:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Валацуга (05 Oct 2014, Sun, 19:30), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2014, Sun, 23:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крышку з гісторыі пошука магілы Каруся Каганца і па памятных месцах на Койданаўшчыне


Мемарыяльная шыльда ў Віцебску

М. Касьпяровіч. Там, дзе тварыў Каганец. (Наш край. № 10 (37). Менск. 1928. С. 14-26.)
(урыўкі з артыкула)

Узброены фатаграфічным апаратам з прыладамі да яго, біноклем, компасам і блёк-нотам а 9-й гадзіне раніцы на вакзале шукаў сваёй чаргі і на вялікае дзіва купіў білет да Койданава без пакутнага стаяньня ў чарзе. Новы зялёненькі вагон “для курящих” таксама гасьцінна прыняў мяне на сваю халодную лаўку. Вагонаў, у якіх нельга забруджваць паветра тытунёвым дымам, на гэтай дарозе няма, але і курцоў на гэты раз амаль не было. Поезд бяжыць трушком, і праз вокны можна любавацца прыгожымі непаўторнымі краявідамі, якія пачынаюцца зараз жа за Менскам. Каляровая графіка жоўтых аўсянішчаў, чорнай ральлі і зялёнай руні часта перамяжаецца сенажацямі з залатымі плямамі лёну на іх або купамі цёмнага лесу. Узвышша, гара хаваецца ў даліну, а даліна раптам вырастае ў узвышша… Кожную хвіліну новы і новы краявід. Чым бліжэй да Койданава — тым прыгажэй. І беларуская разнастайнасьць паказвае сябе ўсё багацейшай і багацейшай, не нагадваючы аднолькавасьці крымскіх гор і ўкраінскага стэпу. А разам колькі ва ўсім гэтым нескарыстаных магчымасьцей для эстэтычных і прыродных экскурсій… З асалодаю любуешся і не злуеш на такі павольны бег поезда. У вагоне шмат людзей з Койданаўшчыны, але ніхто нічога не можа сказаць мне пра маю дарогу.
А вось і невялічкі койданаўскі драўляны станцыённы будыначак. На дрогкіх калёсах накіроўваюся ў мястэчка Койданава. Зараз жа налева пры дарозе вялізная агульная бежанская магіла з адным крыжом, а далей, у пачатку мястэчка, абапал дарогі — два дашчаныя помнікі ахвярам вызваленчай вайны з белапалякамі. Гэтак усюды па нашай Беларусі раскіданы помнікі так далёкага для Савецкай Беларусі мінулага і так пакутнага для Заходняй сучаснага…
Койданава — мястэчка крыху чысьцейшае за іншыя, але койданаўскі брук, мабыць, разьлічаны не на тое, каб па ім хадзіць і езьдзіць. Абапал вуліцы — розныя дрэвы; шмат садоў. Новыя будынкі гасьцінна паглядаюць на прыежджых. Пад’язджаем да беларускай сямігодкі, дзе якраз перапынак. У вялікай настаўніцкай усе настаўнікі і настаўніцы, трохі саромеючыся, але проста і ясна растлумачваюць мне, што нікога з раённага таварыства краязнаўства няма — усё праўленьне кудысь назаўсёды выехала, ды і самога таварыства няма. Летась нехта нешта рабіў, нават успаміны сялян пра К. Каганца запісвалі, але дзе яно ўсё — немаведама. Паехаць са мной ніхто не можа, бо няма часу. Урэшце старэйшы бездапаможна прапануе: Можа б, вы арганізавалі ў нас таварыства краязнаўства…
І становіцца бясконца шкада ўсіх гэтых настаўнікаў і беларускай, і яўрэйскай, і польскай сямігодак і інспэктара народнай асьветы і ўсю койданаўскую інтэлігенцыю, якая не толькі не хоча ўзяцца за найкультурную справу пазнаньня свайго краю, але без староньняй дапамогі не хоча абраць праўленьне і напісаць пратакол аб аднаўленьні арганізацыі.
У раённым выканаўчым камітэце не застаю інспэктара народнай асьветы — выехаў на раён. Яго дзелаводка не толькі не ведае і ці ёсьць раённае таварыства краязнаўства, дзе яго справы і д. т. п., але не ведае, хто інспэктар (як яго прозьвішча), куды ён паехаў, калі вернецца і г.д. На ўсе мае запытаньні па-беларуску, па-руску і па-польску яна адказвала адным адказам:
— Не знаю…
Пасьля такой сувязі з мясцовымі арганізацыямі і ўстановамі прыйшлося спадзявацца толькі на сябе. Наймаю фурманку. За 10-12 кілямэтраў хлопец просіць 12 руб. Прапаную 3 (самая дарагая цана, як пасьля выявілася, 2 руб.), заварочваюся і іду да рынку. Хлопец едзе за мной, угаворваючы мяне на ўсе лады, і калі я зьвярнуў на двор балагола, ён спалоханым голасам папрасіў:
— Садзіцеся за тры. Зважу лепш за ўсіх…
І вось мы, асьцярожна па койданаўскім бруку, пакідаем вуліцы і рынак за сабою. Шыльды яшчэ пэўны час стаяць перад вачыма са сваімі жудаснымі надпісамі: “Койданаўскі народны будынак”, “Мінская дамская кравчіха”, “Рыхтавальнае арцель чырвоны «лучь»” і г. д. т. п. Але хутка і яны зьнікаюць. Налева развальваецца былы кальвінскі збор з байніцамі, як і круглыя вежы яго каменнай агароджы, далей за ім прыгожы парк, і мы за мястэчкам. І ўспамінаецца, як у ім трымалі арыштаванага К. Каганца ў 1905 г. за агітацыю сярод сялян і “як (ён) ехаў аднэй марознай ночы па завеенай дарозе між двох жандараў з мястэчка на паўстанак” (“Тры алешыны”). Так, з гэтага мястэчка яго везьлі ў Менскі астрог…
Шляхціц Шалевіч з Навасад падтакнуў…
На полі людзі выбіраюць бульбу. Калёсы мерна бягуць па ўзгорках і нізінах. Вочы прагавіта аглядаюць кожную драбніцу краявіду. Думкі кружаць аб Каганцу.
Мінаем вёску Ярашоўку, што стаіць упоперак дарогі і набліжаемся да Навасёлак, былога маёнтка продкаў Кастравіцкіх, пасьля — Шустава, Ленскага і Зьдзяхоўскіх, а цяпер — савецкай гаспадаркі. Гэта пра гэтага Ленскага ўласна пісаў К. Каганец:
“У нашых Старынак зацвіла лілея; у нашага Ленскага не вальна нядзеля”. А цяперака тутака вольная праца вольных людзей на савецкім полі.
Углядаючыся навокал, шукаю вачыма могілкі. Далекавата направа, над хмызняком, высяцца сосны, бярозы і асіны невялічкаю купкаю. Мабыць, гэта яны.
У самых Навасёлках хлопчык сьцьвярджае маё меркаваньне, і мы накіроўваемся да могілак, пакідаючы з левага боку палацы, а з правага — сад. Другі хлопчык паказвае нам бліжэйшую да могілак хату, гаспадыня якой можа нам што-колечы расказаць пра магілу К. Каганца. Заходжу, тлумачу чаго хачу, і Аміля Мацьвееўна Марэцкая, старая кабета, ветла згаджаецца дапамагчы мне. Сьцежкаю, праз раўчаёк, падымаемся на могілкі, на якіх багата шыпшыньніку і іншых кустоў. Частка сосен высечана. Недалёка ад краю могілак стаіць каплічка, усыпальня грыцкаўскіх Кастравіцкіх. Крокаў за дзесяць ад сярэдзіны капліцы па лініі раўналеглай яе пярэдняй сьцяне стаіць вялікі пень ад старой хвоі. Калі ступіць два крокі за пень ад капліцы і адзін крок улева, то будзе магіла, якая ляжыць у кірунку прыблізна з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; побач з ёю, з левага боку, такая самая другая магіла, а за два крокі за ёй дрэва; у правы бок першай магілы ўпіраецца галовамі трэцяя, на якой расьце высокі стройны ясянок. Т. Марэцкая і іншыя, якія зьбегліся глядзець на новага чалавека, сьцьвярджаюць, што першая з памянёных ёсьць уласна тая магіла, у якой ляжыць К. Каганец. Хто-колечы бачыў, як яго хавалі, хто-колечы бачыў, як яе адведвалі блізкія сваякі нябожчыка, і г. д.
Магілка ўяўляе сабою абкладзены дзёрнам бугор, на якім бучна разросься куст шыпшыны. Ні крыжа, ні помніка няма. Сьпелыя шыпшыны чырвоным сорамам гараць, што за дзесяць гадоў ніхто неўдаўмеўся зрабіць якую-небудзь адзнаку аб тым, што тут ляжыць выдатны культурны і рэвалюцыйны дзеяч…
І пра самога Каганца на могілках гаворыць не прыгожы надпіс, а магільныя кветачкі ды шум адзінокіх, яшчэ не сьсечаных, як другія, прагавітаю рукою злодзея, сасон, бяроз і асін…
Фатаграфую магілу з трох пазыцый: ад капліцы, г. зн. з паўднёва-ўсходняга боку, паўднёва-заходняга і паўночна-паўночна-ўсходняга. Раблю гэта, каб дакладней зафіксаваць яе, а таксама, каб мець здымак у тым выпадку, калі адна з фатаграфій чамусьці не ўдасца. А ўмовы звычайна дрэнныя: то дрэвы перашкаджаюць, то супроць сонца апарат прыходзіцца і г. д.



У савецкай гаспадарцы зазванілі, і натоўп хутка растаў. Фурман пайшоў да каня, а т. Марэцкая — дадому. Я яшчэ агледзеў каплічку-ўсыпальню грыцкаўскіх Кастравіцкіх.
Драўляны дах і столь згнілі і праваліліся ўсярэдзіну; вокны выбіты, ківот паламаны; у ломе на падлозе ляжаць дубовыя рамы, мабыць, ад партрэтаў; у пярэдняй і бакавых сьценах умацаваны па дзьве пліты з надпісамі (“Місhаł КоstrowickiPodkomorzyPtt: Mińskiego” 1775-1853; “FłоrentynazWojniłowiczówКоstrowickaPodkomorzynaptu”: Міngo† 1848”, “КагоlКоstrowickimarszałekpowiatuМіńskiego” † 1853; “FranciszkazJaniszewskichKostrowicka” 1752-1783; “FabiannazMaszewskichKostrowickа” 1828-1878); адна пліта вырвана і валяецца ў ломе, так што надпіс прачытаць цяжка; на месцы яе прабіта дзірка і магіла абрабавана. Кажуць, што з яе зладзеі дасталі “шаўковую шаль і яшчэ нешта”; на адной з пліт герб; у ломе на ківоце валяюцца дзьве драўляныя фігуры Хрыста — адна афарбаваная ў срэбны колер, старая, і другая натуральнага драўлянага колеру. Высьветліць, што б з гэтай капліцы Каганцовых аднафамільцаў кінула сьвятло на жыцьцяпіс К. Каганца, без папярэдніх досьледаў і апытваньня мясцовага насельніцтва немагчыма.
Пагаварыўшы яшчэ з т. Марэцкай і інш., якія адзываліся аб К. Каганцу, як аб “вельмі добрым чалавеку”, я рушыў далей. Мясцовасьць станавілася ўсё прыгажэйшай і прыгажэйшай. Мінаем вёску Машніцу, якая застаецца з правага боку дарогі і выяжджаем на ўзвышша. Наперадзе, унізе, на рэчцы Вусе, так улюбёнай К. Каганцом, рамантуюць млын, гэта — Бухвалаўшчына. Каля яго пераяжджаем Вусу па зыбкім мосьціку, перабіраемся грэбляй праз крынічнае балотца і зноў узьбіраемся на гару. Краявід — на кілямэтраў дзесяць радыюсам. Ззаду — Навасёлкі з іх прыгожымі могілкамі, сьпераду — лес, з левага боку — вёска ў нізіне, з правага — далі з дымчатымі лясамі. І ўсё ў празрыстым паветры здаецца такім блізкім… А праз некалькі хвілін з правага боку відаць зусім іншыя краявіды, левы паказаў сябе зусім інакш, Навасёлкі пачалі хавацца за гарой, а лес ужо зусім блізка. Не так даўно гэта быў лес, а цяпер толькі лясок. Але і цяперака дарога, атуленая магутнымі гукамі елак і бяроз, здаецца тунэлем. Далёка сьпераду відаць з яго белая пляма сьвятла. Не стрымліваюся і фатаграфую. Пасьля аказваецца, што гэта — прымагільскі лясок. Зараз жа, як выедзеш з яго, направа — Прымагільле, канцавы пункт маёй падарожы.
Не ведаўшы, мы яго мінулі, і нейкая цётка вярнула нас ад Юцкоў. З тае дарогі Прымагільле выглядае схаваным у сваім садзе на беразе цёмнага лесу; толькі гумно трохі выдалася. Зноў фатаграфую і накіроўваюся на двор хутара. На дварэ рубяць зруб новай будовы. Пытаю гаспадара. Міхась Кардэцкі жне авёс блізка будоў, на спадзе. Пачынаю спушчацца ўніз і разумею, чаму К. Каганец мог так дасканала перадаваць хараство беларускай прыроды. Перада мною, у які бок ні павярнуся, — найцудоўныя самыя розныя краявіды. Прымагільле — гэта скандэнсаванае хараство нашай стараны… яго так любіў Каганец, яно так моцна зьвязана з яго жыцьцём. Тут ён пражыў шмат і шмат гадоў. Тут ён распрацоўваў сваімі рукамі гэтую зямлю. Тут ён перажываў і гора свайго ўбогага жыцьця і яго радасьці. І пазьней ужо ён сам любіў аглядаць гэтыя месцы (“Успамін”):
“А я пайду сабе
Гаем пад гарою.
Дзе, бывала, калісь
Стрычаўся з табою, —
Дзе той крыж, той белы;
Дзе стаяў на той час
Стары дуб на горы,
Адкуль выглядаў я
Сваёй любай зоры
З-за кустоў ляшчыны.
Пайду той дарожкай,
Дзе калісь хадзіла,
Праз хвойнік васюцкі
Мая зорка міла
Да маёй сястрыцы.
Пайду я на замак,
Дзе й яна бывала.
Пайду на Пасьледы,
Дзе й яна гуляла.
Зайду і ў Карнэж.
Пайду развітаюсь
З рэчкай і з гаем,
З горамі, руччамі,
І зы ўсім тым краем
Што яе гадае…”
І я з вялікай увагай аглядаю ўсё, што яго гадае. Далей, мяжуючы з Прымагільлем, Юцкі і Лісьсі Норы, дзе ён таксама часам пражываў, а ў Юцкох памёр, але пераважная большасьць яго творчых год зьвязана з Прымагільлем. Ды на месцы Лісьсіх Нор толькі некалькі яблынак стаяць. Навасады і Васюкі, дзе нябожчык любіў у свой час бываць, ляжаць — першыя лявей, а другія правей ад Юцкоў.
Т. Кардэцкі ахвотна дазваляе мне фатаграфаваць усё патрэбнае для мяне і, пакінуўшы працу, тлумачыць і апавядае пра тое, што мяне так цікавіць. Шкадуе, што я без яго і Каганцовага прыяцеля Віктара Адамавіча Зелязея. Абяцаю, што мы яшчэ прыедзем не на некалькі хвілін (цяпер я сьпяшаўся) і пачынаю зноў фатаграфаваць. Вось маленькая хатка з двама ваконцамі, у якой жыў і Каганец. Уваход праз хлеў . Падлогі няма і не было. Не ймецца веры, што ў ёй прыходзілася жыць такому вялікаму чалавеку… Пазьней да яе прыбудавана крышку большая хатка з крытым ганкам.
Хоць і ўехала ў зямлю Каганцова хатка, але перажыла яго. І актыўна перажыла, бо дрэнна ўплывала на здароўе.



Гэта з яе ў хлеў-прыбудоўку выходзіў К. Каганец у ночы даглядаць жывёлу: “Цяпер вот кабыла, Каштанка, мае жарабіцца тымі днямі, то як паеду, некаму будзе парупіцца ўстаць у ночы паглядзець яе. Гнедая, не ўрокам гаворачы, як бы ўжо крыху паправілася”. (З ліста ад 20.3.1899.)
З т. Кардэцкім ідзем на ўскраек лесу, дзе стаіць улюбёная К. Каганцом вялізная хвоя, пад якой ён гадзінамі ў вольны час думаў свае думы. Гэта, мабыць, тут гадавалася яго жаданьне змаганьня за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне беларускага сялянства, жаданьне буры (“Успамін”):
“Бо я так мяркую,
Што для шчасьця мала
Жыцьця ў давольстве —
Усяго што б ставала:
І мяса і хлеба.
Па-мойму для душы
Чагось болей трэба,
Трэба чыну, дзела, —
Душэўнага хлеба;
Пагоды і буры…”
Было такіх тры хвоі; адну сьсеклі; другая, меншая, стаіць непадалёк. Фатаграфую. Фурман ганашыць сьпяшацца назад к цягніку. Шчыра дзякую т. Кардэцкаму, прашу прыяжджаць і яшчэ раз аглядаю далі, абягаю хутар; гару і нізіну з Вусой; хвойнік, ельнік і алешнік.
Фурман зноў кліча. Саджуся на калёсы.
Крышку новай дарогай, праз Павусьсе і Навасёлкі, узбок мястэчка Койданава, за гадзіны дзьве памаленьку прыяжджаем на ст. Койданава. Трэба чакаць поезда гадзіны дзьве. Тоўстая буфэтчыца апавядае, што К. Каганец “быў вельмі культурны, але трохі самашэдшы чалавек: хадзіў у кажуху і ботах гаварыў па-мужыцку; мог жыць па-людзку, а ўсё пападаўся за падбухторваньне сялян. Я яго добра помню — у той час у мае бабулькі была вялікая крама і ўсе памешчыкі бралі ў ёй напавер” — сьцьвярджала яна; і, мабыць, забыўшыся, што я ў яе бяру за гатоўку ці, ўлічыўшы сваю інфармацыю, яна садрала з мяне за гарбату неімаверную плату. А можа, за тое, што яна “вучылася тры месяцы ў Нямеччыне на курсах дамаводзтва, дзе яе вучылі: “kіndеr, kuchnia”, як яна хвалілася сваёй нямецкай мовай. Але нейкі лясьнічы, з якога, мабыць, яна таксама садрала, вышаўшы, вылаяўся: «Ах, ты, “kіndеr, kuchnia”…

***
НА КАГАНЦОВАЙ МАГІЛЕ
М. Касьпяровіч. /Літаратурны дадатак да газэты “Савецкая Беларусь”. № 17. 21 кастрычніка 1928. Менск. С. 3./

...Зусім зразумела, што Каганцова магіла, як і усе магілы выдатных гранадзкіх і культурных дзеячоў, прыцягвае да сябе ўвагу шырокіх працоўных мас. На яе робяць экскурсіі вучні сямігодак і члены прафэсіянальных саюзаў. Мясцовасьць, дзе яна знаходзіцца, — гэта Койданаўшчына —надзвычайна прыгожая.
Сама магіла знаходзіцца на Навасёлкаўскіх могілках, за шасьць кілямэтраў ад Койданава. Яна ўяўляе сабой просты бугорчык зямлі, на якім шырока разросься шыпшынавы куст. Ні помніка, ні крыжа, ні кала з якім-небудзь надпісам няма. І заўсёды, як прыходзяць сюды экскурсіі, яны змушаны заклікаць мясцовых сьведак пахаваньня, каб экскурсанты мелі якую-небудзь магчымасьць паверыць, што тут ляжыць выдатны сялянскі дзеяч. У дзесятую гадавіну яго сьмерці, 20 мая 1918 г., толькі “Савецкая Беларусь» успомніла яго значнымі артыкуламі. Ніводзін часопіс не зьмясьціў нават яго ня друкаваных яшчэ нідзе твораў, а ня то што матэрыялаў пра яго. Трэба нашым літаратурным аб’яднаньням выявіць сваю ініцыятыву перад адпаведнымі органамі у справе пабудовы помніка на магіле і ў справе апублікаваньня ня друкаваных Каганцовых твораў, а таксама яго дакладнага жыцьцяпісу і агляду творчасьці.
Недалёка ад магілы, за кілямэтраў шэсьць, у Прымагільлі ля Юцкоў, яшчэ стаіць хатка, у якой пражыў большую палову веку К. Каганец. Уваход у яе праз такі ж невялічкі хлеў. Падлогі няма. Два вакенцы. Глінабітная печ. Гэта яна прычынілася дрэннаму здароўю Каганца. Да яе пазьней прыбудавана другая хатка з крытым ганкам. А паўз край лесу стаіць магутная хвоя, пад якой Каганец тварыў свае вершы. Яе і хатку трэба, па маёй думцы, абвясьціць пад аховай як помнікі быту і гісторыі нацыянальна-рэвалюцыйнага руху.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2014, Sun, 23:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

P. S. У 2012 годзе быў небывалы ўраджай яблыкаў. Таму з Койданава прайшоўся да Навасёлак, бо абапал дарогі там растуць безгаспадарчыя яблыні са мноствам смачных яблыкаў…
Ля навасёлкаўскай школы збочыў на могілкі, згодна з паказальнікам “Магіла Каруся Каганца”. Могілкі ў запусьценьні: усялякае шматлікае сьмецьце “дачнікаў”, паламаныя надмагільлі і толькі да магілы Каганца прасечана алея ды насыпаная дарожка…
Побач з магілай Каганца на паваленым нейкім надмагільлі сядзеў стары і спрабаваў адкаркаваць пляшку “чарніла”, што яму аніяк не удавалася. Зразумела, я дапамог чалавеку у бядзе…
- Што на магілу Каганца прыйшоў паглядзець? — запытаў стары. А пачуўшы сьцьвярджальны адказ прамовіў:
- “А Каганца ў магіле няма. Калі Дзяржынскі гарсавет загадаў зрабіць людзкую магілу Каганцу, бо на яе будуць езьдзіць усялякія дэлегацыі, то чыноўнікі хутка устанавілі помнік і агароджу на могілках. Парэшткі жа Каганца так і засталіся праз дарогу ля старога склепа”. І паказаў рукою гэтае месца якраз па “алеі” праз дарогу на касагор.
Праўда гэта ці не – вырашаць навукоўцам…
А. Баркоўскі, Койданава.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2014, Tue, 13:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Магіла Каруся Каганца сьцішылася ў былым маёнтку продкаў Кастравіцкіх — Навасёлках, — бліз колішняй каплічкі-ўсыпальні дзядоў-прадзедаў. Усыпальні, якой яшчэ не крануліся рукі тых, “кто был ни кем”. Усыпальні з тоўстай драўлянай стольлю, з вузкімі вокнамі ў нізкіх сьценах, з якіх яшчэ не пазьбівалі партрэты ў дубовых рамах і пліты з вялікімі і скупымі надпісамі:

Місhаł Коstrоwiсkі Роdkоmоrzу…

1775-1853

Flоrеntуnа zWоjnіłоwіczów

Коstrowiсkа Роdkоmоrzуnа… Міngо

† — 1848

Каrоl Коstrоwiсkі mаrszаlек…

† — 1853

Frаnсіskа z Jапіszеwskісh Коstrowiсkа,

1752-1783

Fabina z Mаszewskісh Коstrowiсkа,

1828-1878

На шостай пліце быў родавы герб… А на простым дзірвановым бугорчыку слаўнага нашчадка роду Кастравіцкіх Каруся Каганца доўгі бальшавіцкі час не было ні крыжа, ні нават памятнага знаку. Толькі чырвоным сорамам гарэў на ім куст дзікага шыпшыньніку…
(Алесь Пашкевіч. Карусь Каганец).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12815

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2014, Tue, 13:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валацуга писал(а):
… А на простым дзірвановым бугорчыку слаўнага нашчадка роду Кастравіцкіх Каруся Каганца доўгі бальшавіцкі час не было ні крыжа, ні нават памятнага знаку. Толькі чырвоным сорамам гарэў на ім куст дзікага шыпшыньніку…
(Алесь Пашкевіч. Карусь Каганец).


Кажется, по этому кусту шиповника позже Микола Ермалович и определил место могилы. Но я не уверен, потому что не помню откуда я это знаю...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото деревень Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы