Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 21 Mar 2024, Thu, 21:11 Заголовок сообщения: Кніга "Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі". |
|
|
Кошур Святлана. "Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі". Выдавецкі дом Звязда, 2023.
Аўтар запрашае чытача здзейсніць цікавае падарожжа па памятных мясцінах свіцязянскай зямлі, апетай класікамі беларускай літаратуры, каб разам прыадкрыць таямніцы гісторыі роднага краю, навучыцца бачыць сляды даўніны праз паціну часу, даведацца пра лёс таленавітых людзей, якія пакінулі на зямлі свой добры след.
Кніга прызначана настаўнікам, школьнікам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.
https://kniganosha.by/catalog/praz_pacinu_chasu_scejkami_svicyazyanskay_zyamli |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 21 Mar 2024, Thu, 23:56 Заголовок сообщения: Кніга "Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа". |
|
|
Шастакоў Максім. "Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа". Беларусь, 2021.
Кніга ўяўляе сабой шэраг гісторыка-краязнаўчых артыкулаў, якія прысвечаны Гомельшчыне, дакладней яе тром раёнам: Веткаўскаму, Гомельскаму і Чачэрскаму. Яны размяшчаюцца на рацэ Сож і ўтвараюць так званае Гомельскае Пасожжа - тэрыторыю, якая ў IX-XII стагоддзях была заселена плямёнамі радзімічаў.
https://kniganosha.by/catalog/zyamlya_radzimichau_ci_darogami_gomelskaga_pasojja |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 22 Mar 2024, Fri, 9:49 Заголовок сообщения: Кніга "Случчына. Старонка міла і багата". |
|
|
Марціновіч Алесь. "Случчына. Старонка міла і багата". Беларусь, 2019.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч захапляюча, з прыцягненнем цікавых фактаў расказвае пра ўчарашні і сённяшні дзень сваёй малой радзімы. Згадваюцца знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ці жылі тут, называюцца падзеі, што тычацца гэтай, кажучы словамі народнага песняра Якуба Коласа з «Новай зямлі», «старонкі мілай і багатай».
Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/sluchchyna_staronka_mila_i_bagata |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 22 Mar 2024, Fri, 15:21 Заголовок сообщения: Кніга "Ігуменскі павет". |
|
|
Алесь Карлюкевіч. "Ігуменскі павет". Беларусь, 2020.
Пад адной вокладкай сабраны артыкулы, нарысы, эсэ, якія распавядаюць пра мясціны і асоб Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і іншых куточкаў Міншчыны, якія некалі былі аб’яднаны ў Ігуменскі павет.
Каляровыя ілюстрацыі.
https://kniganosha.by/catalog/igumenski_pavet |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 22 Mar 2024, Fri, 18:15 Заголовок сообщения: Свята, галерэя і кніга... |
|
|
Беларусь – гэта “Зялёны лісток на планеце Зямля”? Альбо «Зямля пад белымі крыламі»? Ці «Падарожжа па краіне беларусаў»?
Мы маем свае вобразы, нашы сімвалы, нашы знакі.
Збярэм далей працяг «Беларускай хатняй галерэі», дзе пабачым яшчэ сем галоўных беларускіх сімвалічных ваяваў -- Абраз, Літара, Князь, Узор, Бусел, Зубр, Валошка. Выявы можна паглядзець у дадатку.
Зноў прапануем займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) выявы нашых сімвалаў і дзеячаў, вартых таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць да Свята і найлепшым падарункам каханым, сваякам і родным, сябрам.
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту stsiapanausmail@gmail.com.
Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.
Віктар Сцяпанаў
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 23 Mar 2024, Sat, 14:35 Заголовок сообщения: Кніга "Капыльшчына. Душа рвецца сюды". |
|
|
Марціновіч А. А. "Капыльшчына. Душа рвецца сюды". Беларусь, 2020.
«Каб любіць Беларусь нашу мілую», неабавязкова ў розных краях пабываць, а дастаткова завітаць на Капыльшчыну. Пра гэты край, яго багатую гісторыю, многіх выдатных людзей, якія некалі нарадзіліся ці жылі тут, расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Каляровыя ілюстрацыі. Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/kapylshchyna_dusha_rvecca_syudy |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 24 Mar 2024, Sun, 4:59 Заголовок сообщения: Кніга "Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны". |
|
|
Мароз Вікенцій. "Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2018.
У кнізе на падставе шырокага кола крыніц зроблена дастаткова маштабная спроба гістарычнай рэканструкцыі працэсаў будаўніцтва і разбурэння драўляных хрысціянскіх святынь Берасцейшчыны ў X-XXI стагоддзях, якія адбываліся на фоне грамадска-палітычных і рэлігійна-канфесійных змен і ўплывалі на развіццё сакральнай культуры і архітэктуры рэгіёна. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі і культуры Беларусі, выкладчыкаў, даследчыкаў, краязнаўцаў.
https://kniganosha.by/catalog/draulyanyya_sakralnyya_pomniki_berasceyshchyny |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 27 Mar 2024, Wed, 6:27 Заголовок сообщения: Кніга "Старасвецкая Лошыца". |
|
|
Юры Кур'яновіч. "Старасвецкая Лошыца". Беларусь, 2018.
Кніга распавядае пра гісторыю Лошыцкага маёнтка, лёс якога звязаны са шматлікімі імёнамі славутых людзей, сярод якіх - прадстаўнікі шляхецкіх родаў Прушынскіх, Друцкіх-Горскіх, вядомыя навукоўцы Мікалай Вавілаў, Аляксей і Эма Сюбаравы, Анатоль Валузнёў, пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш.
Кніга дазваляе таксама прыадкрыць і яшчэ адну малавядомую старонку жыцця Янкі Купалы, даведацца пра людзей, з якімі наш паэт разам працаваў, з кім сустракаўся і сябраваў. Чорна-белыя фатаздымкі.
https://kniganosha.by/catalog/starasveckaya_loshyca |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 01 Apr 2024, Mon, 12:53 Заголовок сообщения: |
|
|
Інтэрнэт-крама Kemping.by улічвае ў свой асартымент "увесь спектр тавараў для рыбалкі, палявання, турызму і летняга адпачынку - палаткі, спальнікі, кілімкі, кемпінгавая мэбля (сталы, крэслы), надзіманыя матрацы і ложкі, басейны, помпы, газавае абсталяванне, тэрмабялізна, адзенне, вуды, спінінгі, шпулькі, рэхалоты, лодкі і маторы, блешні, воблеры, сіліконавыя прынады і розныя аксэсуары".
https://kemping.by/contacts/
Kemping.by прапануе "10 спальных мяшкоў-коканаў":
Як абраць спальны мяшок
Выбар прыдатнага спальнага мяшка - гэта не толькі пытанне зручнасці, але і здароўя. Важна ўлічваць розныя параметры, напрыклад, звярнуць увагу на сезоннасць выкарыстання, тэмпературныя ўмовы, памер, а таксама вага самага мяшка. Да асноўных крытэрыяў у выбары гэтага тыпу рыштунку можна аднесці:
Тэмпературны рэжым паказаны вытворцам: пераканайцеся, што спальны мяшок падыходзіць для тэмпературных умоў, у якіх вы плануеце яго выкарыстоўваць. Звычайна паказаная тэмпература з'яўляецца прыблізнай, таму лепш абраць такі спальны мяшок, які будзе на 5-10 градусаў цяплей, чым тэмпература навакольнага асяроддзя. Напрыклад, калі Вы плануеце спаць увесну ў намёце і тэмпературай уначы 10 градусаў, то лепш абраць мяшок з тэмпературай -5-0 градусаў.
Вага і аб'ём: аптымальная вага і кампактнасць спальнага мяшка важныя для камфортнай транспарціроўкі. Лепш абраць лягчэйшы мяшок для пешых дыстанцый, у то час як для велатураў можна спыніцца і на іншых варыянтах.
Матэрыялы: вывучыце матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў мяшку, іх трываласць, воданепранікальнасць і паветрапранікальнасць. Кожны варыянт мае адметныя характарыстыкі.
Памер і форма: абярыце мяшок, які падыходзіць вашаму росту і перавагам па камфорце падчас сну.
Пры выбары падыходнага спальнага мяшка варта звярнуць увагу на шэраг крытэраў і знайсці падыходны варыянт, які будзе адпавядаць вазе, які вы зможаце несці, памеру і цеплазахоўванню. Ацэніце свае патрэбы і ўмовы эксплуатацыі перад пакупкай.
https://kemping.by/blog/obzory-tovarov/top-10-spalnykh-meshkov-kokonov-/ |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 01 Apr 2024, Mon, 12:59 Заголовок сообщения: Pinterest: Як выбраць кемпінг. |
|
|
Pinterest прапануе, як выбраць кемпінг:
 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 04 Apr 2024, Thu, 14:20 Заголовок сообщения: Кніга "Стары Двор і ваколіцы". |
|
|
Арэх М. У., Пракаповіч І. М. "Стары Двор і ваколіцы". Каўчэг, 2016.
У новай кнізе вядомых краязнаўцаў Пастаўшчыны Мікалая Арэха і Ігара Пракаповіча распавядаецца пра легенды і гісторыі Пастаўскага краю, прыродныя асаблівасці, гістарычныя падзеі, развіцце культуры і адукацыі Старога Двара і яго ваколіц - мясцовасці, што ляжыць на Паудневым Захадзе Беларусі у Пастаускім раене.
http://ay.by/lot/stary-dvor-i-vakolicy-5036729662.html
(засталося на 3 дні). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 1378
|
Добавлено: 05 Apr 2024, Fri, 9:03 Заголовок сообщения: Кніга "Таинственная Беларусь". |
|
|
Бутов И.С. Гайдучик В. Н. Дучыц Л. У. Клімковіч І. Я. Скворчевский Д. В. Мизин В. "Таинственная Беларусь". Регистр, 2018.
У зборніку асветлены тэмы, якія датычацца розных пытанняў гісторыі, этнаграфіі, археалогіі, фалькларыстыкі, міфалогіі, сакральнай геаграфіі і інш. Для шырокага кола чытачоў.
Бутов И. С. Мифологические представления об акустических проявлениях на культовых камнях Беларуси, Прибалтики и Северо-Запада России
Вiнакураў В. Ф., Дучыц Л. У., Клiмковiч I. Я. Адна з катэгорый гісторыка-культурных аб’ектаў у міфалогіі беларусаў (акамянелыя хаты і прадметы інтэр’еру).
Зайцев А. П. Камни с ямками Вилейско-Сморгонского порубежья.
Скварчэўскі Д. В. Традыцыйныя беларускія надмагіллі з салярнай сімволікай.
Жижиян С. Ф., Супиталев А. Б. «Заозерский стоунхендж»: от мистификации к научным исследованиям.
Мизин В. Г. Остров Южный Виргин, каменные лабиринты и игра Святого Петра.
Гайдучик В. Н. Погребение ничком как мера по обезвреживанию вредоносных покойников.
Дучыц Л. У. Гарадзішчы «з гудзячымі дзіркамі» на тэрыторыі Беларусі.
Завгородний Ю. Ю. Один из последних случаев иеротопии на острове Хортица.
http://ay.by/lot/tainstvennaya-belarus-iv-5035995083.html
(засталося 29 дней). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|