Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 16 Jul 2023, Sun, 20:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Беларускі Берлін
Russisch-Orthodoxer Friedhof. Рускія праваслаўныя могілкі Берліна.
Тут мяне цікавілі дзве магілы.
Першая - Паўла Рыгоравіча Курлова, чыё прозвішча дала назву адной з крывавай старонак Мінска- курлоўскі растрэл. Памёр мінскі губернатар 23 чэрвеня 1923 года.
 увеличить до 1200x900
Калісьці на Чыжоўскіх могілках удалося адшукаць надмагільныя помнікі ахвяраў кастрычніка 1905 года, якія былі перанесены сюды са знішчаных габрэйскіх могілак.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 900x1200
А на станцыі метро "Плошча Леніна" ўсталяваны памятны зак.
 увеличить до 1200x900
І яшчэ адзін чалавек, а дакладней яго сэрца. Сэрца выхадца з беларускага шляхецкага роду Глінскіх - Міхаіла Глінкі.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 16 Jul 2023, Sun, 23:21 Заголовок сообщения: |
|
|
Беларускі Берлін - 2
 увеличить до 1200x900
Дом па Gormannstr, 11. Тут 26 траўня 1910 года ў габрэйскай сям'і нарадзіўся "белы Армстранг" - Адольф Рознер.
 увеличить до 1200x900
Не жадаючы мець аднолькавае імя з тагачасным лідарам Германіі, ён пачынае звацца кароткай формай свайго імя Адзі (Эдзі). Па зразумелых прычынах у 1933 годзе пераязджае ў Польшчу, а ў 1939 годзе перабіраецца ў Беларусь, па запрашэнню аматара джаза - Панцелеймона Панамарэнкі, з якім пазнаёміўся ў Беластоку. З 1940 года кіраўнік Дзяржаўнага джаза БСССР. У 1944 годзе атрымаў званне заслужанага артыста БССР.
 увеличить до 1200x900
Пасля вайны джаз падвергся пераследу,і пасля неўдалага ўцёка за мяжу Эдзі Рознер трапляе ў магаданскі лагер. У 1954 годзе Эдзі Рознер стварае паспяховы Эстрадны аркестр, які, дарэчы, можна пабачыць у фільме "Карнавальная ноч".
У 1971 годзе Расканцэрт вымушае Рознера сысці на пенсію, пры гомельскай філармоніі ён стварае свой апошні біг-бэнд.
У 1973 годзе спаўняецца даўняя мара Рознера - яму дазваляюць выехаць у Заходні Берлін. Але пражыў там недоўга - 8 жніўня 1976 года Эдзі Рознер памірае. Пахаваны самы вядомы джазмэн Беларусі на Jüdischer Friedhof Heerstraße.
 увеличить до 1200x900
***
Каб ужо не вяртацца да гэтых могілак, дадам, што яны маюць прамое дачыненне да далейшай маёй гісторыі. Старыя берлінскія габрэйскія могілкі размешчаны непадалёк - на усход ад гэтых. Пасля жніўня 1953 года хаваць габрэяў з заходняй часткі горада сталася немагчыма, таму ў Заходнім Берліне былі створаныя гэтыя могілкі.
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 22 Jul 2023, Sat, 21:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Беларускі Берлін - 3
І яшчэ адзін раён беларускага Берліна. Раён Трэптаў. Ну, вы зразумелі...
 увеличить до 1200x900
На лініі агню па Эльзенштрассэ ляжала мёртвая жанчына побач з якой была дзяўчынка... Гэтую гісторыю мы ведаем. Чалаека, які здзейсніў гэты подзвіг, звалі Трыфан Лук'яновіч. Праз пяць дзён - 29 красавіка 1945 года - ад атрыманай раны Трыфан Андрээвіч памірае. Сведкам подзвігу быў Барыс Палявы, які напісаў пра подзвіг у "Праўдзе", а пасля гэты артыкул быў змешчаны ў кнізе "Да Берліна - 896 км".
 увеличить до 1200x900
Яшчэ не так даўно на Elsenbrücke была мемарыяльная шыльда подзвігу Трыфана Лук'яновіча, але нямецкія даследчыкі выявілі, што такога чалавека не існавала і шыльду прыбралі. Але мы ведаем, што тут немцы памыляюцца...
 увеличить до 874x1200
.jpg) увеличить до 1200x1131
8 траўня 1949 быў адкрыты самы буйны савецкі мемарыял па-за межамі СССР. Тут пахавана 7200 вайскоўцаў (4430 чалавекі неапазнаныя).
 увеличить до 1200x900
Пры будаўніцтве выкарыстоўваўся камень з рэйхсканцалярыі - былога палаца Радзвілаў.
І яшчэ колькі здымкаў беларускіх старонак Трэптаў-парка.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
***
- Старший сержант Трифон Лукьянович, - представился мне один из них, худощавый, белокурый, обладатель грохочущего баса.
…- Что такое? Почему собрались? - спросил капитан.
- Ребенок там, - пояснил один из бойцов. - Чу, слышите, плачет.
…Действительно, сквозь пулеметную стрельбу и редкие разрывы мин доносился детский плач.
…И вдруг какая-то фигура молча метнулась к стене. Лишь в следующую минуту, когда человек перемахнул через бруствер, сверкнув орденами и медалями, я понял, что это Трифон Лукьянович. Перепрыгнув бруствер, он сразу же распластался на асфальте и, пользуясь прикрытием развалин, пополз туда, откуда доносился плач. Из дома напротив по нему стреляли. Пули зло взвизгивали, отрикошетив об асфальт, но он находился в мертвом промежутке, был для них недосягаем. Так он дополз до разрушенного уличного туалета. Потом мы увидели его с ребенком на руках. Он сидел под защитой обломков стены, точно бы обдумывая, как же ему дальше быть. Потом прилег и, держа ребенка, двинулся обратно. Но теперь двигаться по-пластунски ему было трудно. Ноша мешала ползти на локтях. Он то и дело ложился на асфальт и затихал, но, отдохнув, двигался дальше. Теперь он был близко, и видно было, что он весь в поту, волосы, намокнув, лезут в глаза, и он не может их даже откинуть, ибо обе руки заняты. Он уже тут, рядом, почти у самого бруствера. Кажется, протяни руку и до него дотронешься, однако над бруствером гуляет смерть.
…высокая фигура Лукьяновича на миг возникла над бруствером, а потом как бы соскользнула вниз в подвал. На руках солдата была маленькая, белокурая, кудрявая девочка. Вцепившись ручонками в его гимнастерку, она приникла личиком к его орденам и медалям. Но, очутившись у своих, Лукьянбвич стал как-то странно опускаться, будто ноги у него таяли.
- Возьмите девчонку, - хрипло произнес он и, передав ребенка в чьи-то руки, сполз по стене на пол…
…- И ведь что самое дивное, что семья Лукьяновича в Минске вся погибла, весь его род. - рассказывал час спустя, подкручивая свои усики, капитан, когда мы снова сидели с ним в каморке истопника. - Это еще в первые дни войны было. Деревню, где его родня жила, сожгли… Вот это-то тут, по-моему, самое важное. (Б. Полевой «До Берлина - 896 км»). |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 12 Sep 2023, Tue, 0:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Сваю гісторыю варта пачаць з палаца Цыцыліенхоф у Патсдаме.
 увеличить до 1200x900
Летам 1945 года тут адбывалася знакамітая канферэнцыя, вынікам якой стаў перадзел свету і хуткі пачатак "халоднай вайны".
 увеличить до 1200x900
За круглым сталом, зробленым у Маскве, вырашаўся лёс Еўропы.
 увеличить до 1200x900
Вядома, не абышлося і без беларусаў.
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11026 Откуда: Минск
|
Добавлено: 14 Sep 2023, Thu, 15:24 Заголовок сообщения: |
|
|
Цудоўна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 28 Oct 2023, Sat, 0:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Гісторыя другая. Першая ахвяра мура ганьбы.
На ходніку Бернауэр-штрасэ можна ўбачыць шыльду: "Ахвяра мура ганьбы. Іда Зікман. 22.8.1961"
 увеличить до 1200x900
Гэта першая вядомая ахвяра берлінскага мура. Яна жыла па адрасе Bernauer Straße 48. Па загадзе Ульбрыхта 18 жніўня 1961 года вокны першых паверхаў, а таксамы выхады, што вялі на Захад, пачалі закладаць цэглай. 21 жніўня гэта адбылося і ў доме Іды. Наступнай раніцай, за дзень да свайго 59-годдзя, яна выкідвае з вакна сваёй кватэры на чацвёртым паверсе коўдры і іншыя рэчы, пасля чаго робіць свой скачок на свабоду. Яна атрымае несумяшчальныя з жыццём траўмы і памрэ па дарозе ў лякарню. Іда Зікман будзе пахаваная пад сцягам Заходняга Берліна, а дамы на ўсходнім баку будуць знесеныя ў 1963 годзе і на іх месцы паўстане бетонны мур.
Мемарыял Іды Зікман ля яе дома.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Сучасны выгляд месца трагедыі.
 увеличить до 1200x900
Ахвяры Бернауэр-штрасэ.
***
Мемарыял "Вокны памяці". Іда Зікман і некаторыя ахвяры "мура ганьбы" з якімі пазнаёмлюсь пазней - Гюнтэр Літфін, Пітар Фехтар, Хайнц Сакалоўскі, Крыс Гефрой, Вінфрыд Фройденберг.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 28 Oct 2023, Sat, 0:39 Заголовок сообщения: |
|
|
Ich habe eine kleine Wildblume
Eine Flamme, die zwischen den Wolken bluht
D'Allemagne j'ai une petite fleur dans le cœur
Qui est comme l’idée du Bonheur
Qui va grandir comme un arbre.
***
У меня есть маленький полевой цветок,
Пламя, цветущее меж облаками.
Германия, у меня в сердце маленький цветок.
Он словно воплощение счастья,
И скоро он вырастет огромным, как дерево.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 13 Nov 2023, Mon, 23:38 Заголовок сообщения: |
|
|
Гісторыя трэццяя. Гюнтэр Літфін.
24 жніўня 1961 года ля галоўнага чыгуначнага вакзала Берліна прагучаў стрэл, які аказаўся трапным, а малады Гюнтэр Літфін стаў першай ахвярай прыцэльнага агню на мяжы.
 увеличить до 800x857
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Яшчэ да ўзнікнення мура 24-гадовы шавец з Усхода набыў кватэру ў Заходнім Берліне, дзе ён і працаваў. 12 жніўня ён разам з братам займаўся яе ўладкаваннем, але вярнуцца ў яе яму было ненаканавана лёсам.
22 жніўня, ужо на дзесяты дзень ад будаўніцтва мура, Палітбюро СЕПГ выдала загад адкрываць агонь па ўсім уцекачам. На наступны дзень усім памежнікам былі выдадзены баявыя патроны.
24 жніўня 1961 года, пасля 11 дзён ад пачатку будаўніцтва мура, быў застрэлены ў Гумбальдцкім порце пры спробе даплыць праз Шпрэе да берага Заходняга Берліна. Куля транспартнай паліцыі трапіла ў патыліцу. Толькі праз тры гадзіны яго цела з ракі дастала пажарная служба.
 увеличить до 800x1166
31 жніўня на могілках святой Ядзвігі адбылося развітанне з першай ахвярай мура ганьбы.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1024x768
Сёння на магіле Гюнтэра іншы помнік і адшукаць яго даволі складана. Калі хто будзе на гэтых могілках, то арыентавацца можна на нумар участка.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
1962 год, памятны знак на беразе да якога не даплыў Гюнтэр Літфін.
 увеличить до 980x490
На беразе канала Шпандау захавалася вышка былога каманднага пункта Кільскі кут (Kieler Eck). Дарэчы, з 302 вартавых і назіральных вышак на ўздоўж 155 кіламетровай мяжы захаваляся толькі тры. Сёння на ёй размешчаная памятная шыльда Гюнтэру Літфіну і ўсім ахвярам дыктатуры СЕПГ.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 15 Nov 2023, Wed, 23:14 Заголовок сообщения: |
|
|
Гісторыя пятая. КПП Чарлі.
27-28 кастрычніка 1961 года на Фрыдрыхштрасэ адбылося танкавае супрацьстаянне часоў Берлінскага крызіса.
 увеличить до 1024x772
Фактычна гэта было першае адкрытае ваеннае супрацьстаянне паміж СССР і ЗША. Савецкая выведка данесла Хрушчову пра падрыхтоўку амерыканскай спробы знесці памежныя збудаванні на Фрыдрыхштрасэ. Да КПП "Чарлі" прыбылі тры амерыканскія джыпы з вайсковымі і цывільнымі людзьмі, за імі рухаліся бульдозеры і 10 танкаў. У адказ з супрацьлеглаглага боку прыбыла 7-я танкавая рота капітана Войчанкі. Апазнавальныя знакі на савецкіх танках былі замазаныя брудам, каб стварыць уражанне пра іх датычнасць да войскаў ГДР. Танкі стаялі насупраць адзін аднога на працягу ўсёй ночы, а раніцай 28 кастрычніка савецкая тэхніка была адведзена. Пасля чаго Фрыдрыхштрасэ пакінулі і амерыканцы.
На Фрыдрыхштрасэ сёння:
 увеличить до 942x1200
Сапраўдны памежны слуп - элемент "найлепшай у свеце сістэмы бяспекі межаў".
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Трэба зазначыць, што сапраўдная пабудова чэк-пойнта Чарлі, якая размяшчалася тут у 1989 годзе зараз знаходзіцца на тэрыторыі музея саюзнікаў.
 увеличить до 1200x900
Непадалёк ёсць адзін з самых шчымлівых помнікаў, прысвечаных падзенню мура - скульптурная кампазіцыя "Дзень, калі ўпаў мур", адкрытая ў 1998 годзе.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Але ад моманту танкавага супрацьстаяння да моманту, калі людзі свабодна перасеклі мяжу ля чэкпоінта Чарлі заставалася доўгіх 28 гадоў.
 увеличить до 1200x800 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 17 Nov 2023, Fri, 21:59 Заголовок сообщения: |
|
|
Гісторыя шостая. Апошні цягнік на свабоду.
Машыніст Harry Deterling не надта хацеў жыць ва Усходняй Германіі. Напачатку снежня да яго дайшла інфармацыя пра закрыццё чыгуначнага злучэння з Заходнім Берлінам. Ён не стаў адкладаць уцёкі і сказаў сваякам і блізкім, што 5 снежня 1961 года ў 19.33 са станцыі Араніенбург адыдзе апошні цягнік на свабоду. Прыкладна ў 20.50 на вялікай хуткасці лакаматыў праязджае міма памежнай станцыі Альбрэхтсхоф.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
Машыніст і качагар хаваюцца ў тэндары для вугалю, бо баяліся стрэлаў памежнікаў. Праз 2,5 км, незадоўга да станцыі Шпандау-Вэст машыніст спыняе цягнік. 25 пасажыраў цягніка застаецца на Захадзе, а 7 па шпалах вяртаюца ва Усходні Берлін.
 увеличить до 1200x900
На наступны дзень чыгуначны рух быў спынены, пуці ўзарваныя, усталяваныя загароды.
 увеличить до 1200x860 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12696
|
Добавлено: 17 Nov 2023, Fri, 22:15 Заголовок сообщения: |
|
|
D'Allemagne j'ai des histoires d'amour sincere
Je plane sur des musiques d'Appolinaire
D'Allemagne le romantisme est plus violent
Les violons jouent toujours plus lents
Des valses viennoises ordinaires
***
Германия, я искренне влюбляюсь,
Я парю, слушая музыку Апполинера.
Германия, романтизм здесь не столь утонченный.
Скрипачи всегда медленнее играют
Привычные венские вальсы.
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|