Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Berlin. Republikflucht - Берлін. Уцёкі з рэспублікі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2023, Fri, 22:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя сёмая. Тунэль 29.

Тунэль даўжынёй да 140 метраў вёў з фабрыкі па Бернауэрштрасэ, 78 у падвал дома па Шонхольцэрштрассэ, 7.

увеличить до 1200x900


У будаўніцтве тунэля прымала ўдзел да 30 чалавек. 14-15 верасня 1962 года па тунэлю збегла ў агульнай складанасці 29 грамадзян ГДР, што пасля і дало яму назву. Тунэль 29 пазбег сумнай долі іншых тунэлей для ўцекачоў і абышоўся без ахвяр і арыштаў. Падзеі гэтай гісторыі леглі ў аснову фільма «Der Tunnel» (2001 г.).

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2023, Tue, 21:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя восьмая. Пітэр Фехтэр.

увеличить до 817x1024


Васемнадцацігадовы муляр забіты памежнікамі ГДР 17 жніўня 1962 года - праз год пасля ўзвядзення берлінскага мура. Быў паранены пры спробе пралезці праз мур непадалёк ад КПП "Чарлі". Каля гадзіны ён сыходзіў крывёю каля мура ў "паласе смерці" і памёр ад страты крыві.

увеличить до 887x1200


На месцы гібелі быў узведзены мемарыял: «1944—1962 …ён проста хацеў свабоды»

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Пахаваны Пітэр Фехтэр на Васкрасенскіх могілках Берліна.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2023, Tue, 21:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дзевятая. Шпіёнскі мост.

увеличить до 1200x900


Глінікскі мост праз раку Хафель паміж берлінскім Ванзэ і Патсдамам. Па ім праходзіла мяжа паміж Заходнім Берлінам і ГДР. Вядомы тым, што як мінімум чатыры разы на ім адбываўся абмен паміж амерыканскімі і савецкімі спецслужбамі. Першы і найбольш вядомы адбыўся 10 лютага 1962 года, калі абмянялі Рудольфа Абеля на Гары Пауэрса.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Можна, канешне, і падрабязней, але лепш перагледзець стужку Спілберга "Шпіёнскі мост".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 23 Nov 2023, Thu, 0:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дзесятая. Бернауэр-Штрасэ

увеличить до 1200x773


Памежны комплекс Берлінскага мура ўвесь час удасканальваўся. Уяўленне пра тое як ён выглядаў у 1980х можна атрымаць на Бернауэрштрасэ.

увеличить до 1200x837


Па вуліцы праходзіла мяжа паміж французскім і савецкім сектарамі. У 1963 годзе будынкі па вуліцы былі знесены да ўзроўню першага паверха. Дакладна вядома пра 10 загінуўшых на гэтай вуліцы (усяго загінула не меней за 140 чалавек, дакладная колькасць невядомая).

увеличить до 1200x900


Усяго Берлінскі мур прастаяў 28 год 2 месяца і 28 дзён. Звыш 5000 чалавек змаглі яго пераадолець.

увеличить до 1200x914


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x848


увеличить до 1200x900


Пасля пачатку збудавання Берлінскага мура на карце горада з'явілася некалькі станцый-прывідаў, што месціліся ў заходняй частцы горада: цягнікі метро рушылі праз іх і не спыняліся, а на іх платформах знаходзіліся вйсковыя са зброяй. Сярод такіх станцый была і Нордбанхоф.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Да 1985 года вуліцу ўпрыгожвала капліца Прымірэння.

увеличить до 801x1080


У 1985 годзе капліца апынуляся на тэрыторыі пашырэння памежнай паласы. 22-28 студзеня 1985 года царква была знесена. Пасля падзення мура на гэтым месцы была ўзведзена новая капліца ў якой амаль кожны дзень узгадваюць якую-небудзь з ахвяраў мура.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Кля капліцы жытняе поле як сімвал жыцця. Доўгі час гэтая тэрыторыя была зесеяная толькі смерцю, а з 2005 года стала зноў пашай для жыцця і адсылкай да малітвы "Ойча наш". Гэтае поле суполкай "Хлеб міра" было прызнана сімвалам прымірэння ў 12 усходнееўрапейскіх краінах, што знаходзіліся за "жалезнай заслонай".

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Але рушым далей...

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 23 Nov 2023, Thu, 1:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя адзінаццатая. Шонебергская ратуша

26 чэрвеня 1963 года Джон Кэнэдзі выступае з прамовай перад жыхарамі Заходняга Берліна.



У гэтай прамове ён двойчы паўтарае фразу, якая стала культавай: "Я - берлінец!".

увеличить до 1200x844


Все свободные люди, где бы они ни жили - сейчас граждане Берлина, и поэтому, как свободный человек, я горжусь словами «Ich bin ein Berliner».

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


***

Хаця ёсць легенда, згодна якой Кэнэдзі назваў сябе не берлінцам, а берлінскім пончыкам - берлінерам.

увеличить до 1200x1153
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 23 Nov 2023, Thu, 21:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дванаццатая. Тунэль 57.

3 і 4 кастрычніка 1964 года сталіся днямі масавых уцёкаў для 57 грамадзян Усходняга Берліна. Студэнт і будучы астранаўт Рэйнхард Фюрэр быў сярод заходнегерманскіх ратаўнікоў, якія дапамагалі уцячы жыхарам усходняй часткі горада. Таксама уцекачам дапамагаў Вольфганг Фукс. Фукс прысвяціў сябе дапамозе ўцекачам - спачатку ён арганізоўваў уцёкі з дапамогай лесвіцы, пасля дапамагаў у будаўніцтве танэлей, а пазней набыў кадзілак прыстасаваны для перавозкі ўцекачоў.

увеличить до 1200x900


Падчас пабегу на месца здарэння выйшлі ўсходнегерманскія памежнікі. Заходнегерманскі ратаўнік Крысціян Зобель адкрыў агонь - куля прайшла праз лёгкае усходнегерманскага памежніка Эгана Шульца, які быў смяротна паранены куляй іншага ўсходнегерманскага памежніка. Кіраўніцтва ГДР паведаміла, што Шульц быў забіты адным з арганізатараў уцёкаў. Да 1 снежня 1994 вуліца насіла назву Egon Schultz Strasse.



У 2004 годзе была адкрытая мемарыяльная шыльда: "Эгана Шульца ідыэлізавалі як героя ГДР, а тых, хто дапамагаў уцякаць, лічылі агентамі і забойцамі".

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 24 Nov 2023, Fri, 0:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя трынаццатая. Авантура сям'і Хольцапфель.

увеличить до 949x537


Пра гэтую гісторыю я даведаўся выпадкова звярнуўшы з Лейпцыгштрасэ да Дома міністэрстваў ГДР. Адбылася яна 28 ліпеня 1965 года. Спачатку Хайнцу Хольцапфелю спадабаліся сацыялістычныя ідэі і каб прыняць непасрэдны ўдзел у іх здяйсненні ён нават уступіў у СЕПГ. Але на пачатку 1960х гадоў ён ужо не верыў у пустыя абяцанкі. На працягу двух год ён старанна плануе ўцёкі. Два разы на месяц эканаміст з Лейпцыга па рабоце навдвае Дом міністэрстваў, а таксама даследуе асаблівасці будынка. У арэслены дзень разам з жонкай Ютай і дзевяцігадовым сынам Гюнтэрам ён накіроўваецца ў Дом міністэрстваў каб здейсніць скачок з даху. Ды што казаць, глядзіце самі...

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Побач з будынкам знаходзіцца скульптура, прысвечаная берлінскаму муру.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 19:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя чатырнаццатая. Белыя крыжы.

увеличить до 1200x900


Мемарыял Белыя крыжы на беразе Шпрэе непадалёк ад Рэйхстага на рагу з Шайдэманштрассэ. Прысвечаны ахвярам, каторыя загінулі на вадзе.

увеличить до 1200x784


Упершыню з'явіўся да 10-годдзя з пачатку будаўніцтва мура - 13 жніўня 1971 года.



Адзін з крыжоў быў прысвечаны Хайнцу Сакалоўскі, каторы быў забіты 25 лістапада 1965 года пры спробе пераадолець мур паміж Рэйхстагам і Бранденбургскай брамай.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 20:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Беларускі Берлін - 4. Гадзіннік свету.

увеличить до 1200x900


Узведзены ў 1969 годзе на Аляксандрпляцы да 20-годдзя ГДР. Паказвае час у 146 населеных пунктах свету. У тым ліку і Мінску. Праўда, пасля рэканструкцыі 1997 года і пазнейшай адмены пераходу на зімовы час, мінскія стрэлкі спазняюцца на адну гадзіну.

увеличить до 1200x900


Да падзення мура заставалася 20 год...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 20:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя пятнаццатая. Трусава поле.

увеличить до 1200x900


Каму некаму не вельмі добра і не вельмі зручеа, то іншы мае з гэтага пэўныя выгоды.

увеличить до 1200x900


І гэтымі стварэннямі, аказаліся даволі мілыя трусікі, чыя папуляцыя працвітала ў паласе смерці паміж 1961 і 1989 гадамі.

увеличить до 1200x900


Не стрыманыя нейкімі абмежаваннямі, яны вольна скакалі з Усходняга Берліна у Заходні і наадварот.

увеличить до 1200x900


Яны нават будавалі цэлыя танэлі, а памежнікі іх за гэта не растрэльвалі.

увеличить до 1200x900


У памяць пра іх вольнае жыццё на Chausseestraße было усталявана 120 выяваў трусікаў.

увеличить до 1200x900


Да сёняшняга дня пасля розных рамонтаў тратуара і праезжай часткі засталося пара дзесяткаў.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 20:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Беларускі Берлін - 5. Патсдам. Рэстаран Мінск.

увеличить до 1200x900


Рэстаран пачалі будаваць у 1970 годзе. Але будоўля зацягнулася, паколькі матэрыялы спатрэбіліся для будаўніцтва Палаца Рэспублікі. Узнавілася ў 1976 годзе. Для яго праектавання быў уцягнуты вялікі калектыў беларускіх аўтараў. Будынак пабудаваны ў стылі усходняга мадэрнізма. Адкрыты ў 1977 годзе да 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі як рэстаран нацыянальнай кухні.

увеличить до 820x547


У той жа час у Мінску быў адкрыты рэстаран "Патсдам". Быў адным з самых папулярных рэстаранаў горада. Найбольш заўважнай сувязью з Мінскам быў герб горада ў выглядзе неонавай шыльды. на працягу 20 год будынак стаяў закінутым. Вясной 2019 года пачалася рэканструкцыя пад патрэбы музея мастацтва ГДР.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 21:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя шастнаццатая. Вальтэр Ульбрыхт.

Чалавек які аддаў загад будаваць Берлінскі мур. Кіраўнік СЕПГ з 1950 па 1971 год.
Памёр 1 жніўня 1973 года. Пахаваны на сацыялістычным мемарыяле могілак Zentralfriedhof Friedrichsfelde.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 21:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя семнаццатая. Могілкі Інвалідэнфрыдхоф.

Могілкі створаны ў 1748 годзе па загадзе Фрыдрыха ІІ для пастаяльцаў Дома інвалідаў. Проста па сярэдзіне могілак праходзіла ўсталяваная пасля Другой Сусветнай вайны мяжа паміж сектармі. Ад канчатковага знікнення могілкі выратавалі магілы ўдзельнікаў Вызваленчых войнаў 1813-1815 гадоў, якія таксама шанаваліся і ў ГДР. Пачынаючы з 13 верасня 1961 года, у ходзе ўмацавання мяжы з боку ГДР, былі моцна парушаны. З 1973 па 1975 годы амаль усе магілы на гэтым адрэзку зруйнавалі з зямлёй, дрэвы высеклі. Захавалася 180-метровая частка мура.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 22:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя васемнаццатая. Вартавая вежа на Эрна-Бергер-штрассэ.

Гэта апошняе захаваўшаеся збудаванне такога тыпу. Падобная на грыб "вартавая вежа з кругавым аглядам", якую памежнікі скарочана называлі БТ-6. Лесвіца праз цыліндр вядзе ў васьмікутнае назіральнае памяшканне. Такія вежы выкарыстоўваліся з 1969 года і было збудавана ўсяго 200 падобных вежаў. Вежы былі хоць і прыгожыя, але незручныя - неўстойлівыя і стваралі дадатковыя незручнасці пры неабходнасці памежнікам хутка пакінуць вежу па трывозе. Таму з 1972 года яны былі заменены на вежы з квадратнай асновай і з больш прасторнымі назіральнымі памяшканнямі.
Але з гэтай адзінай вежай падобнага тыпу мне не пашанцавала. Будзе яшчэ адна нагода вярнуцца ў Берлін.

увеличить до 1200x900


увеличить до 492x862
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 22:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дзевятнаццатая. Істсайдская гісторыя.

7 кастрычніка 1979 года ва ў 30-я угодкі ГДР адбыўся адзін з самых вядомых пацалункаў.



Да падзення мура заставалася 10 год. І 11 год да таго як з усходняга боку мура з'явілася самае вядомае графіці прысвечанае гісторыі "халоднай вайны". Гэта работа Змітра Урубеля "Божа! Дапамажы мне выжыць сярод гэтай смяротнай любві". Сёння ў Галерыі можна пабачыць адноўленную аўтарам у 2009 годзе работу.

увеличить до 1200x900


На 1316 мятровым участку Галерэі Іст-Сайд сёння размешчана звыш 100 работ.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
Страница 2 из 4

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы