Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Berlin. Republikflucht - Берлін. Уцёкі з рэспублікі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 22:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццатая. Камандны пункт у Сілезскім гайку.

увеличить до 1200x810


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Падобныя вежы пачалі будаваць з 1983 года. З гэтай 10-метровай вышкі вялося назіранне за 18 вартавымі вышкамі і сігналізацыённымі электроннымі прыладамі гэтага ўчастка мяжы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 25 Nov 2023, Sat, 22:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

D'Allemagne ou j'ai des souvenirs d'en face
Ou j'ai des souvenirs d'enfance
Leninplatz et Anatole France
D'Allemagne l'histoire passée est une injure
D'Allemagne l'avenir est une aventure
D'Allemagne je connais les sens interdits
Je sais ou dorment les fusils
Je sais ou s'arrete l'indulgence

Германия, где все мне о чем-то напоминает,
Где я храню воспоминания детства:
Площадь Ленина и Анатоля Франса.
Германия, в прошлом — одни оскорбления,
Германия, будущее — авантюра.
Германия, мне знакомы запретные чувства.
Я знаю, где спрятаны винтовки,
Я знаю, где заканчивается снисхождение.


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 27 Nov 2023, Mon, 22:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць першая. Палац слёз.



У гэтым шкляным будынку знаходзіўся КПП вакзала Friedrichstraße. Павільён памежнага і мытнага кантролю захаваўся. Тут жыхары ГДР праводзілі сваіх родзічаў на Захад. Адсюль і назва павільёна - Палац слёз.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 27 Nov 2023, Mon, 22:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць другая. Прыёмны лагер Марыенфельдэ.

увеличить до 1080x1080


Лагер для прыёма ўцекачоў з ГДР. Пасля аб'яднання Германіі працягваў працу па прыёме ўцекачой з краін былога СССР, Афганістана і іншых краін.

увеличить до 1200x900


Лагер быў адкрыты ў 1953 годзе ў спецыяльна збудаваным для гэтых мэтаў будынку.

увеличить до 1200x900


Да 1961 года ён увесь час быў перапоўнены. Да 1990 года праз лагер прайшло 1.350.000 жыхароў ГДР. Афіцыйна закрыты 31 снежня 2008 года.

увеличить до 1200x900


З 2005 года тут працуе музей, перад ім стаіць валізка - помнік уцекачам з ГДР.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 27 Nov 2023, Mon, 23:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць трэццяя. Брандэнбургская брама.

увеличить до 1065x1080


увеличить до 1200x900


Збудаваная ў 1791 годзе і адзіная гарадская брама, што захавалася.
12 чэрвеня 1987 года тут адбыўся знакаміты выступ Рональда Рэйгана:
«Господин Горбачев, откройте эти ворота! Господин Горбачев, снесите эту стену!»

увеличить до 1200x787


увеличить до 1200x900


Да падзення мура заставалася два гады.

увеличить до 1200x1065


Крыху далей стаіць скульптура Франчэскі Петраркі створаная ў ХVІ стагоддзі і прысвечаная ахвярам катавання - Чалавек, які кліча. Але ў кантэксце Берлінскага мура яна напаўняецца новым сэнсам.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 27 Nov 2023, Mon, 23:26    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць чацвёртая. Крыс Гефрой.



Брыцскі канал. Месца дзе загінула апошняя ахвяра прыцэльнага агню і перадапошняя ахвяра Берлінскага мура.

увеличить до 1200x900


6 студзеня 1989 года дваццаціаднагадовы Крыс разам з сябрам фарсіравалі першы ўчастак загароды. Адзін са стрэлаў трапіў Крысу прама ў сэрца.

увеличить до 1200x900


Мост і вуліца побач носяць яго імя.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Пахаваны Крыс на могілках Friedhof Baumschulenweg. На старым участку размешчаны крэматорый, акружаны тыповымі для нямецкіх могілак ліпамі.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Крэматорый быў збудаваны ў 1999 годзе. Стары крэматорый быў зачынены ў 1994 годзе. Штазі выкарыстоўваў яго для патаемных крэмацый ахвяр мура. Удзельнікі цэрымоніі былі апранутыя ў форму народнай паліцыі, хавалі сваю асобу і асобу ахвяр. Таму да гэтага часу дакладную колькасць ахвяр мура так і не ўдалося высветліць.
На Новай тэрыторыі размешчана памятная шыльда ахвярам мура для родзічаў, каторыя не ведаюць дакладнага месца пахавання сваіх блізкіх. Пазней высветлілас, што іх хавалі тут непадалёк у ясеневым гаі.

увеличить до 1200x900


Ад шыльды можна ўжо ўбачыць месца пахавання Крыса Гефроя.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 28 Nov 2023, Tue, 21:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць пятая. Апошняя ахвяра мура.

8 сакавіка 1989 года мур узяў сваю апошнюю ахвяру - інжынера-электрыка Вінфрыда Фройдэнберга.



Ён наткніхніўся паспяховымі ўцёкамі на паветраным шары сямей Стрэлжыкаў і Вітцэлей у 1979 годзе (пра што быў нават зняты мастацкі фільм, які так і называецца "Паветраны шар").

увеличить до 1200x900


Паветраны шар сямей Стрэлжыкаў і Вітцэлей у музеі Берлінскага мура ля чэк-поінта Чарлі.

Паліцыя даведалася пра ўцёкі па даносе мінака, які бачыў як ён з жонкай напаўнялі паветраны шар газам. Яны не паспелі напоўніць шар цалкам- Вінфрыд уцякае адзін, а яго жонка была схоплена на парозе свайго дома. З-за небяспекі выбуха паліцыя не адкрыла агонь па шары. Уцякач быў апрануты вельмі лёгка, а шар падняўся на вышыню 2 кіламетраў дзе эмпература складала мінус 6 градусаў. Над аэрапртам Тэгел ён паспрабаваў прыцягнуць да сябе ўвагу і скінуў баласт. Дыспечарская служба не заўважыла яго і ён працягнуў пад'ём. На світанку ён перасек амаль увесь Заходні Берлін. Магчыма, ён зрабіў круты спуск у выніку чаго і загінуў. Яго цела была знойдзена ў прыватным сектары на Лімаштрасэ. Непадалёк ад гэтага месца размешчана мемарыяльная шыльда апошняй ахвяры Мура.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 28 Nov 2023, Tue, 22:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць шостая. Браты Бетке.

увеличить до 1200x900


DDR - Dавай Dавай Rаботай

У музеі Берлінскага мура ля чэк-поінта Чарлі захоўваецца шмат цікавых артэфактаў. У тым ліку і разнастайныя сродкі з дапамогай якіх людзі перасякалі мяжу паміж Усходам і Захадам.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Тут і паветраны шар, і прылады ў аўтамабілях, і байдаркі, і нават мініпадводныя лодкі. Але больш за ўсё мне хацелася паглядзець на лёгкаматорны самалёт Ikarus Fox братоў Бетке.
Браты былі даволі вядомымі авантурыстамі-аферыстамі. Старэйшы брат Інга пераплыў Эльбу на надуўным матрасе яшчэ ў 1979 годзе. У 1983 годзе Інга з дапамогай стальнога троса і лука са стрэламі дапамагае ўцячы сярэднему брату Холгеру.



У 1989 годзе абодва браты на лёгкаматорных самалётах вяртаюцца за малодшым братам Эгбертам. Забраўшы брата ў Трэптаў-парку, яны прызямляюцца ля Рэйхстагу і ідуць піць піва ў бліжэйшы бар.

увеличить до 1200x630


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 28 Nov 2023, Tue, 23:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць сёмая. Чалавек, які разбурыў мур. Хоць і не хацеў.

увеличить до 984x787

Тая самая канферэнцыя...

Гюнтэр Шабоўскі. У 1985-1989 сакратар СЕПГ Усходняга Берліна. 6 лістапада 1989 года заняў пасаду сакратара ЦК СЕПГ па інфармацыі. Пад час другога выступа на сваёй пасадзе ў Міжнародным прэс-цэнтры ГДР ён атрымаў сваё месца ў сусветнай гісторыі.

увеличить до 1200x900

Міжнародны прэс-цэнтр ГДР. Сёння Міністэрства юстыцыі.

9 лістапада 1989 года ў 18:53 Гюнтэр Шабоўскі агучыў галоўныя словы ў сваім жыцці, якімі, хоць гэтага і не хацеў, даў пачатак падзення мура: "Das tritt nach meiner Kenntnis ... ist das sofort, unverzüglich" (Нколькі мне вядома, гэта адбудзецца адразу, без затрымак)



Цэдулка, якую агучыў Гюнтар Шабоўскі, сёння захоўваецца ў Боне ў Доме гісторыі.

увеличить до 1200x900


Пахаваны Гюнтар Шабоўскі на Далемскіх лясных могілках.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Ён быў адзін з нешматлікіх чальцоў СЕПГ, якія публічна прызналі сваю сумесную адказнасць да дыктатарскія аспекты ГДР.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 28 Nov 2023, Tue, 23:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць восьмая. Барнхольмерштрасэ.



КПП Барнхольмерштрасэ быў самым паўночным з сямі ўнутрагарадскіх памежных пунктаў пропуска. Праз яго дазваляўся ўезд грамадзянам ФРГ.

увеличить до 1200x775


Пасля абвяшчэння Гюнтарам Шабоўскі новых правілаў перасячэння мяжы ля памежных пераходаў стала збірацца шмат людзей, якія захацелі неадкладна скарыстацца сваімі новымі правамі. Менавіта тут грамадзяне ГДР перасеклі мяжу, каб патрапіць у Заходні Берлін. Спачатку начальнік КПП даў загад ставіць штэмпель на фотаздымкі ў пашпарце з паметкаю "несапраўдны", тым самым пазбаўляючы іх грамадзянства. Але людскі напор быў такім вялікім, што гэтую працэдуру спынілі. Дзве гадзіны пасля быў новы загад: "Не стрымліваць паток!" Шлагбаум адчынілі. Берлінскі мур паў. На працягу гадзіны праз мост Бёзэбруке прайшло каля 20.000 чалавек.



Да апоўначы былі адчынены і астатнія памежныя пункты пропуска.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2023, Wed, 0:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя дваццаць дзевятая. Музыка ля мура.

увеличить до 620x930


увеличить до 607x960


Мсціслаў Растраповіч грае Баха ля чэк-поінта Чарлі. Лістапад, 1989 года.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2023, Wed, 0:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя трыццатая. Сцяг Адзінства.



2 кастрычніка 1990 года перад будынкам Рэйхстага ў 23:50 на сцягштоку вышынёй 28,5 метраў быў падняты Сцяг Адзінства памерам 6х10 метраў - самы вялікі ў Германіі. На аснове сцягштоку надпіс: "GERMAN UNIT 3 OCTOBER 1990".

Нажаль, у мой дзень Сцяг быў спушчаны, а на тэрыторыі Рэйхстага адбываўся рамонт.

увеличить до 1200x900


увеличить до 833x1200


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2023, Wed, 0:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя трыццаць першая. Галава Леніна.

увеличить до 1200x962


У часы ГДР агромісты Ленін стаяў на плошчы свайго імя, якая зараз носіць назву Плошча Аб'яднаных Нацый. Па рашэнню ўладаў помнік быў распілаваны на 129 частак, якія былі закапаныя ў кар'еры ў раёне Кёпенік. Пагадзіцеся, без Леніна плошча апусцела і ператварылася ў пустэчу.

увеличить до 1200x900


У 2015 годзе супрацоўнікі музея Шпандау дамагліся дазволу на тое каб выкапаць частку помніка, які безумоўна з'яўляўся творам мастацтва.



Галава Леніна ў экспазіцыі музея скульптур Шпандау сёння выглядае так.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2023, Wed, 0:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя трыццаць другая. Эцюд у ружовых танах.

увеличить до 1200x800


Месца чэкпоінта Брава. На высокім пастаменце тут раней размяшчаўся танк Т-34, чыё дула было накіравана на амерыканскі сектар. У 1992 годзе яго замяніў ружовы снегапагрузчык.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12776

СообщениеДобавлено: 29 Nov 2023, Wed, 0:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Гісторыя трыццаць трэццяя. Остальгія.

Ампельман - Светлафоравы чалавечак. Равеснік Берлінскага мура - яны з'явіліся ў 1961 годзе. Прыдумаў яго сацыяльны псіхолаг Карл Пеглау.

увеличить до 1200x900


увеличить до 1200x900


Пасля падзення мура ўсё ўсходняе пачало выкараняцца. Знік са светлафораў і Ампельман. У 1995 годзе ў Берліне прайшлі публічныя кампаніі па захаванню часткі ўсходнегерманскай культуры, у тым ліку і Ампельмана. І з 2005 года Ампельман зноў вяртаецца на вуліцы сталіцы. Да 25-годдзя аб'яднання Германіі ля dem Gelände der Hessischen Landesvertretung з'явілася яго скульптура.

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Падарожжы Валацугі -> Вандроўкі Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4  След.
Страница 3 из 4

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы