Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 18 Sep 2023, Mon, 22:39 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
Дарогі, вечныя дарогі!
Знаць, вам спрадвеку самі богі,
Калі красёнцы жыцця ткалі,
І вашы лёсы вызначалі,
Няма канца вам, ні супыну;
Вы жывы кожную часіну,
То задуменны, смутна строгі,
Як след захованай трывогі,
 увеличить до 1200x900
То поўны чараў спадзявання,
То страхаў цёмнага знікання,
Калі душа свой лёс прачуе
І ноч нябыту зацянюе...
Дарогі, цёмныя дарогі!
Вы так маўклівы, вы так строгі!
Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?
Хто вашы звівы ўсе праверыць?
Хто вашы ходы абшукае?
Бо ўсё сваю дарогу мае!
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 18 Sep 2023, Mon, 22:50 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
У тым кутку, глухім і дзікім,
Стараннем дзядзькавым вялікім
І цяжкай працай хлебароба
Набыта розная надоба;
Ўсё зацвіло, загаманіла,
Бы жыватворчая тут сіла
Ад сну прыроду абудзіла.
Гумно паўнела з кожным годам,
І багацеў хлявец прыплодам,
 увеличить до 1200x900
 увеличить до 1200x900
І грош стаў лішні завадзіцца,
Было што есці, чым акрыцца,
І быў парадак, лад у хаце…
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 18 Sep 2023, Mon, 23:05 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
Вось як жывога дзядзьку бачу,
Я тут партрэт яго зазначу.
Ён невысок, не надта ёмак,
Ды карчавіты і няўломак,
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскія яго вусы
Умеру доўгі, густаваты,
Угору чуць канцы падняты;
А вочы шэры, невялічкі,
Глядзяць прыветна, як сунічкі,
Але раптоўна і адразу
Не расчытаеш іх выразу:
То смех, то хітрасць з іх бліскае,
То дабрата, але якая!
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 18 Sep 2023, Mon, 23:43 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
Так смерць ляснічага старога
Міхала моцна ўскалыхнула
І ўсё ўверх дном перавярнула.
І тут у першы раз Міхала
Вось гэта думка напаткала:
Купіць зямлю, прыдбаць свой кут,
Каб з панскіх выпутацца пут,
І там зажыць сабе нанова:
Свая зямля — вось што аснова!
***
 увеличить до 1200x900
Не даходзячы трохі да сяла, прыяцелі развіталіся. Садовіч пайшоў далей адзін, а Лабановіч звярнуў з дарогі і накіраваўся на маленькі хутарок, што стаяў адзінока ў полі недалёка ад Нёмана. Тут жылі яго родныя.
Хутарок быў пабудаваны нядаўна на арандаванай скарбовай зямлі. Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней. За гэты час хутарок не паспеў яшчэ абсталявацца належным парадкам і меў досыць убогі і пустэльны выгляд, бо нават не было ніводнага дрэўца каля хаткі, хоць ямкі для іх і пакапаў дзядзька Марцін.
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 18 Sep 2023, Mon, 23:53 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
У дзядзькі ў Стоўбцах быў дружака,
Вакзальны стораж, Доніс Драка…
***
 увеличить до 1200x900
А там за возерам, як струнка,
Пралегла роўненька чыгунка.
Вось пераезд, даўно знаёмы;
Правей вакзальныя харомы.
Антось зварочвае направа
Ды йдзе на станцыю рухава.
***
 увеличить до 1200x812
Акінуўшы вокам увесь краявід, Лабановіч стаў прыглядацца да паасобных, найбольш знаёмых яго частак. Вось станцыя з усімі збудаваннямі - вакзал, дэпо, возера за вакзалам, заросшае па краях густым, высокім сітняком і аерам. Правей - млын, дарога на Мікуцічы.
…Лабановіч зірнуў правей вакзала. На высокай горцы стаяў прыземісты, добра адбудаваны, з замахам на хараство вятрак, адзінокі і нібы забыты. Лабановічу рэдка калі даводзілася бачыць, каб вятрак гэты махаў крыллямі, і таму ён рабіў сумнае ўражанне, як асірацелая будыніна. |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12607
|
Добавлено: 19 Sep 2023, Tue, 0:00 Заголовок сообщения: |
|
|
 увеличить до 1200x900
…Ён рушыў далей, спусціўся ў глыбокую і вузкую далінку паміж двума пагоркамі. І стромкія вежы белай царквы, і вятрак, і Панямонь засланіліся другім узгоркам. Калі Лабановіч мінуў яго, адразу вынікла перад вачамі ўсё мястэчка Стаўбуны з яго цэрквамі, з мураванымі будынкамі і з плошчаю, дзе звычайна адбываліся шумныя, мнагалюдныя кірмашы.
 увеличить до 1200x900
Вузкая пясчаная вулачка, паабапал якой убога туліліся старасвецкія халупы местачковай беднаты, і кузня, дзе заўсёды стаяла некалькі сялянскіх фурманак і чуўся галасісты звон молата, вяла ў сярэдзіну мястэчка. Бліжэй да цэнтра часцей пападаліся акуратныя і з густам пабудаваныя домікі заможных жыхароў з пафарбаванымі аканіцамі, з разьбою над вокнамі і з прыгожа адштукаванымі высокімі ганкамі. Крыху далей пайшлі крамы розных гатункаў і з рознымі таварамі, пачынаючы дзёгцем і газаю і канчаючы іголкамі і ніткамі.
 увеличить до 1200x900 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|