Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 100
|
Добавлено: 19 Oct 2023, Thu, 1:39 Заголовок сообщения: былы СЛОНІМ - горад кляштараў: Капліца Яна Непамуцкага |
|
|
Капліца Сьвятога Яна Непамуцкага. на вуліцы Дамініцкая, не захавалася (разбурана пасьля 1945 г.).
Неаготыка, 2-я палова 19 ст., Будынак цаґляны, атынкаваны, чатырохгранны, двухпавярховы, з цаґляным навершам.
Па кутах разьмешчаны касыя слупы, з дрэўкамі, выгнутымі ў ўвагнутую дугу уверсе.
Цокальны паверх мае стралістыя вокны, верхні адкрыты з трох бакоў стралістымі вокнамі; унутры скульптура св.Яну Непамуку, драўляная, паліхромная, з народным характарам (не захавалася).
Агароджа з палявога каменя, злучаная дэкаратыўным растворам і дробнымі камянямі, наперадзе вароты з жалезных дубцоў, на абтынкаваных слупах з шатровым цаґляным дахам
***Крыніца: Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa nowogródzkiego / redakcja naukowa: Maria Kałamajska-Saeed. T. 3 : Miasto Słonim. — 2013. — 218 с., [160] л. іл. /старонка 158 /
ілюстрацыя 585,586 ад аўтара - Марыі Каламаейскай-Саед
-1.jpg) увеличить до 1200x969
Последний раз редактировалось: Nikolai (19 Oct 2023, Thu, 10:11), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
 |
Nikolai

Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 100
|
Добавлено: 31 Oct 2023, Tue, 13:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Існуюць зьвесткі, што ў Слоніме было чатыры прыдарожныя каплічкі, якія былі ўсталяваныя на кожнай з чатырох дарох пры ўезьдзе ў горад. Да сёньняшняга часу "дажыла" толькі адна - Св. Дамініка (1745г.).
Пра капліцу Св. Яна Непамуцкага існуюць сьціплыя зьвесткі ад некаторых польскіх гісторыкаў, якія хутчэй за ўсё спасылаюцца на інфармацыю ад польскай дасьледчыцы Марыі Каламайскай-Саед, якія прыведзеныя з гугл-перакладам вышэй.
Пра іншыя прыдарожныя капліцы інфармацыі не захавалася... напэўна.
Трэба адзначыць, што паважаная прафэсарка троху памылілася, гаворачы аб тым, што капліца Сьвятога Яна Непамуцкага знаходзілася на вуліцы Дамініцкая. На фотаздымку 1939 года на другім пляне па-за капліцай бачный трохпавярховы будынак (гарнізонныя казармы), якога ня было на вуліцы Дамініканскай.
Гэтую памылку выпраўляў у сваім артыкулі гісторык Сяргей Ёрш, дзе правільна вызначаецца былое месца знаходжаньня капліцы, і дадаткова Сяргей сьцержвае аб памылцы аўтара малбнка 1896г., які "памылкова" падпісаў малюнак капліцы Яна Непамуцкага назовам "Иоанну Кркстителю"
 увеличить до 768x1018
З Сяргеям Ёрш нельга не пагадзіцца, але ўзьнікаюць два пытаньні:
1.Як і зь якога бадуна мог памыліцца аўтар малюнка ў яго подпісу?
2.Як і чаму захавалася гэтая каплічка на фоне вялікага руйнаваньня дзьвух касьцёлаў, і трох кляштараў і іншых культавых уніяцкіх і каталіцкіх будынкаў, дый яшчэ побач зь ёю пабудалі расейскую гарнізонную царкву А.Неўскага???
 увеличить до 1200x661
 увеличить до 1020x552
 увеличить до 1200x569 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|