Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Край падвесных мастоў

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> ПиссуАРТ от КИНДУСА
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1774
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 12:34    Заголовок сообщения: Край падвесных мастоў Ответить с цитатой

Неверагодна, але факт, што на працягу ўсяго толькі дзесяці кіламетраў цячэння рэчкі Нарач, што ў Вілейскім раёне, можна сустрэць чатыры падвесных маста. Служылі яны людзям здаўна, калі на драбіне не аб'едзеш, бо масты былі толькі ў вялікіх гарадах ці на галоўных шляхах, а да суседняй вёскі праз рэчку ўсяго некалькі хвілін.

Самы вядомы падвесны мост у Беларусі знаходзіцца ў горадзе Масты, перакінуты праз Нёман і мае даўжыню 193 метры. Але ж гэта такі сучасны мост, з металічных канструкцый. А вось тыя, на рэчцы Нарач - драўляныя, аўтэнтычныя, радуюць вока і грэюць душу.

Першы з'ядноўвае вёскі Ручыца і Красніца. На двух трасах ляжаць бярвенні, на якіх замацоўваны насціл. Лічыцца самым турыстычным, таму што да яго магчыма пад'ехаць на машыне і акрамя таго, у Ручыцэ ёсць што паглядзець, - напрыклад, рэшткі былой сядзібы Агінскіх "Ганута" ці Свята-Успенскую царкву 18 ст.

увеличить до 882x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 1200x897


Далей рушым вышэй па цячэнні, дзе за вёскай Вайдзені знаходзіцца другі мост. Прайсціся па яму было больш вусцішна, бо ўнізе клакатала поўнымі водамі Нарач.

увеличить до 835x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Наступны мост мы пабачылі каля вёскі Прынта. Да яго ўжо прыйдзецца шпацыраваць хвілін 5-7. На беразе шмат дубоў, па якіх можна зрабіць выснову, што некалі, магчыма, тут была сядзіба. Сам мост, які яшчэ нядаўна быў разбураны, зараз адноўлены і выглядае як новы, толькі без парэнчаў, што дадае адрэналіну.

увеличить до 808x1200


увеличить до 1200x897


увеличить до 897x1200


увеличить до 897x1200


Ну і нарэшце, мы прыехалі да чацвёртага маста, які з'ядноўвае вёскі Паромец і Наберажная. Ён лічыцца самым старым, пабудаваны ў 1928 годзе. На наш погляд, ён і самы прыгожы. Месца тут зайздроснае: уздоўж ракі растуць дрэвы, а на высокім беразе стаяць хаты. Зразумела, таму шмат у Паромцы сучасных дарагіх катэджаў і аграсядзіб.

увеличить до 937x1200


увеличить до 897x1200


увеличить до 1200x897


увеличить до 897x1200


Але прыемна тое, што людзі клапоцяцца пра стан мастоў, сочаць за імі і ганарацца сваімі незвычайнымі і прыгожымі славутасцямі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11147
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 17:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў здымкі да ГБ, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1774
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2024, Mon, 20:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi
Няма за што)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2024, Thu, 1:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Слаўна аднавіць выгляд прыгожых месцаў.
Да інфармацыі: акрамя пятага мастка ў НарОчы, быў яшчэ і побач у Касічах ( https://orda.of.by/.map/?54.524944,26.725158&m=gm/16,kh72/18,e/14,wig/15 ). Зараз толькі рэльсы на берагу з зямлі тарчаць, за якія трасы прымацоўвалі. Магчыма гэта больш байдарачнікам цікавым будзе.
Капліцку ў Ручыцы падшаманілі - добра! Калі ім было?! Будзе нагода наведаць, дзякуй.
Пра 1928 год у Наберажнай-Парамцы невядома адкуль дадзеныя? Колькі ў каго пытаўся, паўсюдна называлі 1970-ыя гады.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1774
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2024, Thu, 12:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Пра 1928 год у Наберажнай-Парамцы невядома адкуль дадзеныя? Колькі ў каго пытаўся, паўсюдна называлі 1970-ыя гады.

Падключыў ШI, калi шукаў iнфармацыю. Мне здаецца, што вельмi падобна на тое. Iм да 70-х мост не трэба быў, што лi? А вось 100 год таму - самае то, без маста цяжка б прыйшлося.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11147
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2024, Thu, 13:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
быў яшчэ і побач у Касічах

А калi ён знiк? Цi ёсць здымкi?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2024, Fri, 11:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

КИНДУС писал(а):
... Iм да 70-х мост не трэба быў, што лi? А вось 100 год таму - самае то, без маста цяжка б прыйшлося.

Не, Міхаіл, масты раней былі, і не толькі масты.
увеличить до 1200x574


увеличить до 1200x354


увеличить до 675x1200


GlobusBelarusi, німа фота (двойчы ездзіў летам, калі травы па грудзі). Калі разбурыўся дазнаюся пазней, але ці трэба будзе?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11147
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2024, Fri, 15:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Калі разбурыўся дазнаюся пазней, але ці трэба будзе?

Калi разбурыўся пасля 2002 г., то дадам да https://globustut.by/type_tn_lost.htm
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
КИНДУС



Зарегистрирован: 05.04.2009
Сообщения: 1774
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 18 Feb 2024, Sun, 11:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty
Цікава. Трэба дасканалае даследванне праводзіць
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> ПиссуАРТ от КИНДУСА Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы