Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1824 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Feb 2024, Mon, 12:34 Заголовок сообщения: Край падвесных мастоў |
|
|
Неверагодна, але факт, што на працягу ўсяго толькі дзесяці кіламетраў цячэння рэчкі Нарач, што ў Вілейскім раёне, можна сустрэць чатыры падвесных маста. Служылі яны людзям здаўна, калі на драбіне не аб'едзеш, бо масты былі толькі ў вялікіх гарадах ці на галоўных шляхах, а да суседняй вёскі праз рэчку ўсяго некалькі хвілін.
Самы вядомы падвесны мост у Беларусі знаходзіцца ў горадзе Масты, перакінуты праз Нёман і мае даўжыню 193 метры. Але ж гэта такі сучасны мост, з металічных канструкцый. А вось тыя, на рэчцы Нарач - драўляныя, аўтэнтычныя, радуюць вока і грэюць душу.
Першы з'ядноўвае вёскі Ручыца і Красніца. На двух трасах ляжаць бярвенні, на якіх замацоўваны насціл. Лічыцца самым турыстычным, таму што да яго магчыма пад'ехаць на машыне і акрамя таго, у Ручыцэ ёсць што паглядзець, - напрыклад, рэшткі былой сядзібы Агінскіх "Ганута" ці Свята-Успенскую царкву 18 ст.
увеличить до 882x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 1200x897
Далей рушым вышэй па цячэнні, дзе за вёскай Вайдзені знаходзіцца другі мост. Прайсціся па яму было больш вусцішна, бо ўнізе клакатала поўнымі водамі Нарач.
увеличить до 835x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
Наступны мост мы пабачылі каля вёскі Прынта. Да яго ўжо прыйдзецца шпацыраваць хвілін 5-7. На беразе шмат дубоў, па якіх можна зрабіць выснову, што некалі, магчыма, тут была сядзіба. Сам мост, які яшчэ нядаўна быў разбураны, зараз адноўлены і выглядае як новы, толькі без парэнчаў, што дадае адрэналіну.
увеличить до 808x1200
увеличить до 1200x897
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
Ну і нарэшце, мы прыехалі да чацвёртага маста, які з'ядноўвае вёскі Паромец і Наберажная. Ён лічыцца самым старым, пабудаваны ў 1928 годзе. На наш погляд, ён і самы прыгожы. Месца тут зайздроснае: уздоўж ракі растуць дрэвы, а на высокім беразе стаяць хаты. Зразумела, таму шмат у Паромцы сучасных дарагіх катэджаў і аграсядзіб.
увеличить до 937x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 1200x897
увеличить до 897x1200
Але прыемна тое, што людзі клапоцяцца пра стан мастоў, сочаць за імі і ганарацца сваімі незвычайнымі і прыгожымі славутасцямі. |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11354 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Feb 2024, Mon, 17:29 Заголовок сообщения: |
|
|
Дадаў здымкі да ГБ, дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1824 Откуда: Минск
|
Добавлено: 12 Feb 2024, Mon, 20:06 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi
Няма за што) |
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1019 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 15 Feb 2024, Thu, 1:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Слаўна аднавіць выгляд прыгожых месцаў.
Да інфармацыі: акрамя пятага мастка ў НарОчы, быў яшчэ і побач у Касічах ( https://orda.of.by/.map/?54.524944,26.725158&m=gm/16,kh72/18,e/14,wig/15 ). Зараз толькі рэльсы на берагу з зямлі тарчаць, за якія трасы прымацоўвалі. Магчыма гэта больш байдарачнікам цікавым будзе.
Капліцку ў Ручыцы падшаманілі - добра! Калі ім было?! Будзе нагода наведаць, дзякуй.
Пра 1928 год у Наберажнай-Парамцы невядома адкуль дадзеныя? Колькі ў каго пытаўся, паўсюдна называлі 1970-ыя гады. |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1824 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Feb 2024, Thu, 12:30 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Пра 1928 год у Наберажнай-Парамцы невядома адкуль дадзеныя? Колькі ў каго пытаўся, паўсюдна называлі 1970-ыя гады. |
Падключыў ШI, калi шукаў iнфармацыю. Мне здаецца, што вельмi падобна на тое. Iм да 70-х мост не трэба быў, што лi? А вось 100 год таму - самае то, без маста цяжка б прыйшлося. |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11354 Откуда: Минск
|
Добавлено: 15 Feb 2024, Thu, 13:49 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | быў яшчэ і побач у Касічах |
А калi ён знiк? Цi ёсць здымкi? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1019 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 16 Feb 2024, Fri, 11:06 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | ... Iм да 70-х мост не трэба быў, што лi? А вось 100 год таму - самае то, без маста цяжка б прыйшлося. |
Не, Міхаіл, масты раней былі, і не толькі масты.
увеличить до 1200x574
увеличить до 1200x354
увеличить до 675x1200
GlobusBelarusi, німа фота (двойчы ездзіў летам, калі травы па грудзі). Калі разбурыўся дазнаюся пазней, але ці трэба будзе? |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11354 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Feb 2024, Fri, 15:03 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): | Калі разбурыўся дазнаюся пазней, але ці трэба будзе? |
Калi разбурыўся пасля 2002 г., то дадам да https://globustut.by/type_tn_lost.htm |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1824 Откуда: Минск
|
Добавлено: 18 Feb 2024, Sun, 11:51 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Цікава. Трэба дасканалае даследванне праводзіць |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1824 Откуда: Минск
|
|
Вернуться к началу |
|
|
ВалероС
Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1824 Откуда: ГРОДНО
|
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11354 Откуда: Минск
|
Добавлено: 25 Jul 2024, Thu, 3:18 Заголовок сообщения: |
|
|
КИНДУС писал(а): | Так, з`едзiў на пошукi пятага маста. Знайшоў. У аграгарадку Нарач, вiдаць не так даўно аднавiлi. Месца цудоўнае - палянка, елачкi ды сосенкi растуць, можна смела з намётам адпачываць. |
Дзякуй, дадаў да галерэі https://globustut.by/naroch_vilej/most |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|