Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1793 Откуда: Минск
|
Добавлено: 16 Jul 2024, Tue, 12:45 Заголовок сообщения: Ілья ці Ілля? |
|
|
Гэты аграгарадок незаслужана абдзелены ўвагай турыстаў, якія на хуткасці пралятаюць міма да заветных месцаў адпачынку на Вілейскім вадасховішчы, Нарачанскіх ці Браслаўскіх азёрах.
У сярэдзіне 20 стагоддзя Ілля быў цэнтрам раёна Вілейскай, а потым Маладзечанскай вобласці, а сваю гісторыю вядзе з 15 стагоддзя, калі ім валодалі шляхецкія роды Забржезінскіх, Збаражскіх і Падкабылахвастоўскіх. Ох, і люблю я гэтыя прозвішчы!
Многія звязваюць назву мястэчка з імем Ілля, але першы храм, пабудаваны тут, быў асвячоны імем св.Міхаіла.
Царква св.Іллі пабудавана, як кажуць, у 1828 годзе, але здаецца, яе зрабілі пару месяцаў таму наноў. З прафіляванага бруса, па-багатаму. Нават на адмысловых сайтах яшчэ фота не змянілі, у тым ліку і на глобусе).
увеличить до 897x1200
увеличить до x
увеличить до 897x1200
увеличить до x
увеличить до x
Ну а касцёл Сэрца Ісуса адбудаваны ў 1907 годзе дзякуючы маніфесту расійскага цара Мікалая другога "Об укреплении начал веротерпимости". Гэты маніфест па першаю чаргу даваў адносную свабоду і права стараабраднікам, дазваляў ім займаць пасады, будаваць храмы і наогул, ціск і пераслед іх быў спынены. Скарысталіся гэтым і католікі, і пад гэтую марку пачалі будаваць касцёлы. Праўда, касцёл у Іллі паўтарыў лёс большасці касцёлаў Беларусі, у савецкі час не дзейнічаў, быў малочным цэхам. Цікава, што на камянях, з якіх складзены сцены касцёла, засталіся высечаныя літары. Так іх мецілі тыя, хто ахвяраваў на набыццё гэтых камянёў.
увеличить до x
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до 897x1200
увеличить до x
Аграгарадок, нягледзячы на невялікія памеры, мае развітую інфраструктуру. Тут ёсць аграрны каледж, папулярная крама "Святлафор", раніцай працуе сельскагаспадарчы рынак. Нават шаўрмой тут можна пачаставацца.
Напрыканцы вернемся да пытання, вынесенаму ў загаловак. Дык "Ілья", як напісана на ўсіх дарожных знаках, ці "Ілля", згодна з беларускім правапісам? Як лічыце? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1018 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 16 Jul 2024, Tue, 23:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Па мне, зразумела "ІллЯ", але ні ад аднаго тамтэйшага жыхара ні разу не чуў такога вымаўлення (за 15 год жыцця на Вілейшчыне). Яны завуць сваё месца "Ілія", з націскам на першую літару.
- Адкуль ты? З Іліі
- Дзе жывеш? У Іліі
- Месца жыхарства? Ілья (гучыць як Ілія)
---
Неяк так :)
P.S. Падобная асаблівасць і ў вілейскай НАрачы (па-мясцоваму яна НарОч,НарОча) і ў КуранцА, які таксама ў палове выпадкаў - кУранец.
Сваеасаблівы тэст на чужынцаў, як у той шчучыншчыны . |
|
Вернуться к началу |
|
|
КИНДУС
Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1793 Откуда: Минск
|
Добавлено: 17 Jul 2024, Wed, 10:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Так, ужо пачуў версіі, што наогул называюць Іля (йИля), а ўсе гэтыя Ільі пераназывалі ў БССР. Нічога дзіўнага. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|