Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Nikolai
Зарегистрирован: 06.10.2017 Сообщения: 124
|
Добавлено: 05 Sep 2024, Thu, 11:21 Заголовок сообщения: Помнік абыякавасьці ў Слоніме |
|
|
Страчаны помнік
Гэта быў, бадай, адзіны ў краіне помнік абыяквасьці да памылак і да гісторыі свайго горада, дый яшчэ з вытрымкай ажно ў 22 г.!
Гэты памятны камень быў усталяваны каля прыдарожнай капліцы Св. Дамініка (1745г.) у 2002 годзе да дня 750 годзьдзя Слоніма (дата заснаваньня горада была перанесена з 1036г. на 1252г. пад першы ўспамін у Іпацеўскім летапісу, але самым першым успамінам шэрага гарадоў і Слоніма таксама зьяўляецца Тураўская статутная грамата 1005 году, дарэчы, па якой Ваўкавыск адзначыў сваё 1000г. у 2005 годзе, бо зьмяніў яшчэ ў 1993/4 г. той жа 1252 год першага успаміна па Іпацеўскаму летапісу на 1005 год).
Як бачна па фоаздымку, на камяні ў выгравіраваным тэксту ажно пяць памылак, а шостая памылка - гэта тое, што на гэтым месцы (як гаворыцца па тэксту) нігды не было ні касьцёла, ні кляштара, а былі гароды дамініканскага кляштара Касьцёл св. Міхала й кляштар дамініканцаў знаходзіўся ў самым цэнтары на месцы сёняшняё плошчы Леніна, і таму існуюць пацьверджаньні тагачаснымі мапамі й плянамі горада.
22 гады гады гэтыя памылкі нікога (акрамя мясцовых краязнаўцаў і насьмешак польскіх дасьледчыкаў) не хвалявалі й варта было вадзіць жартоўныя эскурсыі па схожым гістарычным ляпам Слоніма, якіх, на жаль, не мала... але адзінага на Беларусі помніка памылак з вытрымкай у 22 гады не стала.... дакладней - на стары тэкст прымацавалі новы - без памылак і без ”камяня” у гародчык імпэрыі... стала ўсё слушна й прыгожанька
увеличить до 1200x910
увеличить до 1200x750
увеличить до 1200x668 |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|