| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| КИНДУС 
 
  
 Зарегистрирован: 05.04.2009
 Сообщения: 1958
 Откуда: Минск
 
 | 
			
				|  Добавлено: 24 Aug 2023, Thu, 21:02    Заголовок сообщения: Засвір, як месца сустрэчы двух беларускіх талентаў. |   |  
				| 
 |  
				| Уся гісторыя Засвіра цесна звязана з манаскім ордэнам кармелітаў босых, якія з'явіліся тут у 1694 годзе. Пазней, у 1713, для іх быў пабудаваны мураваны кляштар і цагляны касцёл. Лёс яго быў цяжкі. У 1864 годзе касцёл быў скасаваны і ператвораны ў царкву, у 1919 вернуты каталікам. Пасля другой сусветнай касцёл і кляштар не функцыянавалі, у іх памяшканнях месціліся школа і магазін. У савецкі час, улічваючы пазіцыю дзяржавы да рэлігіі, касцёл разбураўся, і толькі ў 1994 годзе быў адноўлены намаганнямі кс. Войцэха Леманьскага.
 
 
  увеличить до 1200x897 
 
  увеличить до 897x1200 
 
  увеличить до 897x1200 
 Але да нашай тэмы. У той кароткі міжваенны час, пробашчам касцёла быў Казімір Сваяк, вядомы беларускі паэт, святар, грамадскі дзеяч. Вядома, у служэннях ён ужываў мову, што было забаронена.
 
 
   
 Аднойчы завітаў да яго ў Засвір непрызнаны ў той час беларускі мастак Язэп Драздовіч, вядомы сваімі перадавымі поглядамі.
 
 
   
 І вось, седзячы на прыступках драўлянага ганку кляштара, разам з сябрам-паэтам, які ціха напяваў любімыя мелодыі, абдумваючы і дапісваючы пад натхненнем свае вершы, Язэп маляваў.
 Графічныя малюнкі "Сваякоў ганак", "Пані Ядвіга" ды іншыя, адзін з якіх праектаваўся як фрэска ў Засвірскім касцёле, зараз захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеі.
 
 
  увеличить до 897x1200 
 Лёс абодвух быў трагічны. Казімір Сваяк, неўзабаве памёр, захварэўшы на сухоты, а Язэп Драздовіч, хаця і пражыў яшчэ 30 гадоў, пражыў іх, пакутуя ад беднасці, голоду, чалавечага неразумення, адзіноты.
 Але вось зараз мы можам дакрануцца да сваёй гісторыі ды прыгадаць нашых беларускіх талентаў.
 
 Загляне сонца ў наша ваконца,
 Хатку асвеціць праменьмі...
 
 О, край мой родны! Куды я ні гляну
 Дзе лёс мой дзіўны мяне не закіне
 Сам мной ты ўсюды ў кожнай гадзіне...
 
 
  увеличить до 897x1200 
 
  увеличить до 897x1200 
 
   
 
  увеличить до 897x1200 
 
  |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  
		| КИНДУС 
 
  
 Зарегистрирован: 05.04.2009
 Сообщения: 1958
 Откуда: Минск
 
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы не можете скачивать файлы
 
 |  
 |