Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
КИНДУС

Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1920 Откуда: Минск
|
Добавлено: 25 Aug 2025, Mon, 12:22 Заголовок сообщения: Легенда аб святым Контусе. |
|
|
Вядома, што з часоў ВКЛ на Беларусі засталося шмат татараў. І ведаеце, тут у нас, а дакладней, у вёсцы Лоўчыцы Навагрудскага раёна пахаваны нават мусульманскі святы (эўлія) Контусь. А гісторыя была такая...
Некалі Стэфан Баторый дараваў у гэтых прыгожых мясцінах зямлю свайму лоўчаму, татарыну па паходжанню. Лоўчы пабудаваў там маёнтак, якому даў сціплую назву Лоўчыцы, а сабе ўзяў прозвішча Лоўчыцкі.
Здарылася так, што адзіную яго дачку наваградскія езуіты схілілі да хрысціянства. Каб вымаліць дараванне, стары татарын адправіўся пілігрымам у Мекку. За доўгі час, які цягнуўся яго хадж, Лоўчыцкі патраціў усе свае грошы, таму вернуцца назад не было ніякай магчымасці. І тут адзін чалавек падказаў татарыну, што кожны дзень у труны Магамета моліцца хлопец з яго краёў, магчыма ён будзе здольны дапамагчы. Толькі, кажа, не слухай, калі ён будзе аднеківацца, проста абдымі яго і моцна трымайся за шыю і адзенне.
Якое жа было здзіўленне лоўчага, калі ў гэтым хлопцы ён пазнаў свайго пастушка Контуся! Вельмі здзіўлены, Лоўчыцкі ўзамен на клятву маўчання, выпытаў у хлопца, што ён надзелены магчымасцю тэлепартацыі, і кожную раніцу лятае ў Мекку каб усхваляць Аллаха. Контусь загадаў гаспадару заплюшчыць вочы і ў момант даставіў яго ў маёнтак.
Лоўчыцкі быў вельмі ўдзячны свайму пастушку за сваё ратаванне да самой яго смерці, і толькі тады распавёў усім пра гэты цуд. Контуся пахавалі каля мячэці, і ўжо да яго, не маючы магчымасці рабіць далёкі хадж, сталі прыходзіць паломнікі з усяго Княства як да пасярэдніка паміж вернікамі і Аллахам.
Кажуць, што моляцца яму аб здароўі і нараджэнні дзяцей, а трава на яго пахаванні заўсёды зялёная.
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200
 увеличить до 675x1200 |
|
Вернуться к началу |
|
 |
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|